• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Шмфман М. Ш. Введенме // Ученме: Пятнкннжяс Моясеево / Пер., введ. м коммент. доктора нст. наук М Ш. Шяфмана. М.: Республмка, 1993. С. 54—55.
    мела, быць лакалізаванай у часе і прасторы). Думаецца, што гэтыя спецыфічныя рысы этыкі Пяцікніжжа спрыялі таму, што яна знайшла свой шлях не толькі да розуму, але і да сэрцаў людзей не толькі ў іудзейска-ізраільскім грамадстве, але і далёка за яго межамі»1.
    3 усім гэтым нельга не пагадзіцца. Застаецца толькі дадаць, што ў самім Пяцікніжжы адзначаныя этычныя рысы выявіліся раней за ўсё ў Дэкалогу і Кнізе Саюзу, або Запавету. На гэтай аснове будзе будавацца далей яшчэ больш дэталёвы кодэкс законаў, які і зараз, больш чым праз тры тысячагоддзі, уражвае сваёй прадуманасцю, цэласнасцю, духоўнаю моцаю, найвялікшаю гуманнасцю і актуальнасцю для сучаснага чалавека.
    ...А тым часам Майсей, спусціўшыся з Сіная, рыхтуецца прачытаць народу Ізраіля К.нігу Запавету і асвяціць яго Запавет з Богам.
    1 Шнфман Н. Ш. Введенме. С. 55.
    «...ВОСЬ КРОЎ САЮЗУ, ЯКІ ЗАКЛЮЧЫЎ 3 ВАМІ БОГ...»
    (Заключэнне Саюзу з Богам. Майсей на Сінаі.
    Скрыжалі Запавету)
    I ўзяў Кнігу Запавету, і прачытаў услых народу, і сказалі яны: «Усё, што казаў Гасподзь, выканаем і будзем паслухмяныя».
    (Зых 24:7)
    ...і Я дам табе Скрыжалі каменныя, і Тору, і запаведзь, якія Я напісаў для навучання іх.
    (Зых 24:12)
    Был с Богом Монсей на дпкой горной круче, У врат небес стоял, как в жертвенном дыму: Сползалн no rope грохочушне тучн — 14 в голосе громов Бог говорнл ему.
    Мешалось сердце с тьмой, основы скал дрожалн, 14 вндел Монсей, как змждйлась Она: Нз белого огня — раскрытые Скрмжалн, 14з черного огня — святые ппсьмена.
    Іван Бунін. Тора
    Атрымаўшы падрабязнае (але ўсё яшчэ не зусім поўнае) тлумачэнне тых запаведзяў і законаў, якія вынікаюць з Дзесяці Словаў, Дзесяці найвялікшых прынцыпаў веры, і якія павінныя стаць кіраўніцтвам у штодзённым жыцці кожнага з народа Ізраіля, Майсей спускаецца з Сіная, каб паведаміць народу радасную вестку: цяпер яны цалкам падрыхтаваныя да заключэння Саюзу (Запавету) з Госпадам.
    Тора не гаворыць дакладна, колькі Майсей прабыў на Сінаі, колькі ён слухаў тлумачэнне запаведзяў. I колькі знаходзіўся народ ля падножжа Сіная? Здаецца, прайшоў даволі доўгі час: пакуль мы ўважліва чытаем 21—23-ці раздзелы Кнігі Зыходу з падрабязным тлумачэннем законаў, суб’ектыўна нараджаецца адчуванне, што прайшоў даволі доўгі час. Але, супаставіўшы ўсе ўказанні тэксту на час, яўрэйскія мудрацы ўсталявалі дакладную храналогію
    падзеяў (асабліва ясна гэта зроблена ў каментарах Рашы)1. Нагадаем, што сыны Ізраіля на чале з Майсеем прыйшлі ў пустыню Сін на трэці месяц пасля Зыходу, у самы дзень маладзіка (г. зн. 1 сівана), і ў гэты ж дзень сталі станам ля гары Сінай (Зых 19:1—2). На другі дзень (2 сівана) Майсей першы раз узыходзіць на Сінай (як адзначае Рашы, усе ўзыходжанні адбываюцца раніцою), дзе Бог прапануе праз яго Саюз з сынамі Ізраіля, і народ, як вядома, пагаджаецца (Зых 19:3—8). На думку каментатараў, ужо ў гэты момант сыны Ізраіля становяцца народам Божым, народам Запавету2. 3 сівана прарок другі раз здзяйсняе ўзыходжанне на гару Божую і перадае Госпаду згоду народа заключыць з Ім Саюз. Гасподзь абяцае прыйсці ў густым воблаку і зрабіць так, каб увесь народ чуў, як Ён будзе размаўляць з прарокам, і паверыў яму назаўжды (Зых 19:8—9). 4 сівана Майсей у трэці раз узыходзіць на Сінай, а потым перадае народу загад Божы не дакранацца да жонак, вымыць вопратку і стаць ля падножжа гары, вакол якой ім акрэсленая пэўная рыса, што нельга пераходзіць. Менавіта ў гэты дзень, лічыць каментатарская традыцыя, Майсей запісвае ўсе запаведзі, атрыманыя ад стварэння свету да даравання Торы (Зых 24:1—2; 19:9—15; 24:3—4). 5 сівана прарок будуе ахвярнік і асвячае Саюз Госпада з народам Ізраіля (Зых 24:4—8). 6 сівана (на трэці дзень ад пачатку падрыхтаванняў да заключэння Запавету) Майсей чацвёрты раз узнімаецца на Сінай. Менавіта ў гэты дзень народ чуе Дзесяць Запаведзяў, а прарок запісвае Кнігу Саюзу (Зых 19:16—18; 24:9-11; 19:19-25; 20:1-23; 21:1-37; 22:1-30; 23:1—33). 7 сівана Майсей пяты раз узыходзіць на Сінай і на гэты раз знаходзіцца на Гары Божай сорак дзён, пасля чаго атрымлівае Скрыжалі Запавету і ўсю Тору.
    Такім чынам, на думку яўрэйскіх каментатараў, падзеі ў Кнізе Зыходу, апісаныя ў 19—24-м раздзелах, адбываюцца не зусім у той паслядоўнасці, у якой пра іх апавядаецца, і тлумачыцца гэта тым, што Тора не заўсёды кіруецца звы-
    1 Гл.: Шульман Э. Последовательность событнй в Бнблмн. Тель-Авнв: Нзд-во Мннпстерства Обороны. 1990. С. 53—55.
    2 Гл.: Герц Й. Комментарпй // Пятнкннжне н гафтарот: Нврнтскнй текст с русскнм переводом н класснческнм комментарнем «Сончнно». М.; Нерусалнм, 1999. С. 387.
    чайнаю логікаю, але падае матэрыял так, каб ён лепш запаў у душу і сэрца чалавека, лепш быў зразуметы. Даволі складаныя часавыя разлікі і падлікі, праведзеныя каментатарамі, былі абумоўленыя не толькі пэўнымі лакунамі, свайго кшталту «змоўчваннямі» сакральнага тэксту ў дачыненні разгортвання найбольш сакральных падзеяў у часе, але і спробаю лагічна суаднесці Дзень даравання Торы, не вызначаны дакладна (гаворыцна толькі.. што гэта пяцідзесяты дзень пасля Зыходу; гл. Друг 16:9—10), з Днём Адкрыцця Усявышняга ўсяму народу Ізраіля, найбольш поўнага раскрыцця Яго Прысутнасці ў свеце праз прамаўленне Дзесяці Запаведзяў. Таму і словы «I вось, на трэці дзень...» (Зых 19:16), якія можна дастасаваць да 3 сівана, разумеюцца як сказаныя пра 6 сівана, якое назаўжды стала святам даравання Торы (матан Тора), бо ўся Тора ўжо ўтрымлівалася ў Дзесяці Запаведзях і Кнізе Саюзу.
    Але вернемся да таго моманту, калі пасля чарговага ўзыходжання на Сінай Майсей спускаецца, каб канчаткова асвяціць Саюз паміж народам і Богам. I найперш ён жадае пачуць голас народа, выяўленне яго свабоднай волі. «1 прыйшоў Машэ, і пераказаў народу ўсе словы Гасподнія і ўсе законы; і адказваў увесь народ у адзін голас, і сказалі: усе словы, якія прамовіў Гасподзь, выканаем» (Зых 24:4). Вельмі важна, што народ адказвае так адзінадушна, што ён у адзіным парыве імкнецца ўзняцца на новую ступень духоўнасці. Што пераказаў народу Майсей? Яўрэйскія мудраны лічаць, што гэта была менавіта Кніга Саюзу (Запавету) як самы сціслы выклад сутнасці Торы: «Народу быў паведамлены асноўны змест законаў Торы і іх сэнс, каб прыняцце абавязку выконваць іх было асэнсаваным і свядомым актам. Гэты кароткі выклад названы ў тэксце Торы Кнігаю Саюзу»1.
    А далей Тора паведамляе: «I напісаў Машэ ўсе словы Гасподнія...» (Зых 24:4). Паводле меркавання яўрэйскіх мудрацоў, менавіта ў гэты час Майсей запісаў усё, што запісана ў Торы ад стварэння свету да даравання самой Торы. Але яшчэ раней, як ужо адзначалася, пасля бітвы з амалекіцянамі, Гасподзь загадвае прароку запісаць тое,
    Герц Й. Комментарнй. С. 433.
    што адбылося, у нейкую кнігу (Зых 17:14). Усё гэта сведчыць пра паступовае запісванне Торы. На думку Дз. У. Шчадравіцкага, «увесь змест Кнігі Быцця і тая частка Кнігі Зыходу, якая папярэднічае апісанню перамогі над Амалікам, былі запісаныя Майсеем раней», а месца ў 24-м раздзеле мае на ўвазе «запіс Майсеем усіх падзеяў ад часу перамогі над Амалікам і да завяршэння першай часткі Сінайскага Адкрыцця (Зых 17:14—24:4)»]. 3 пункту ж гледжання навуковага падыходу, Майсей запісвае перад заключэннем Саюзу Дзесяць Запаведзяў і Кнігу Запавету, якая іх дэталёва тлумачыць. Так ці інакш, але важна, што ў самой Торы ўтрымліваюцца сведчанні пра яе паступовы запіс прарокам на працягу ўсіх сарака гадоў вандравання ў пустыні. Гэты запіс будзе завершаны толькі перад смерцю Майсея: «I было, калі скончыў Машэ пісаць словы Вучэння |3акону] (Тора) гэтага ў Кнігу да канца, // Загадаў Машэ левітам, якія носяць Каўчэг Запавету Гасподняга, сказаўшы: // “Вазьміце гэтую Кнігу Закону {Тора) і пакладзіце яе справа ад Каўчэга Запавету Госпада, Бога вашага...”» {Друг 31:24—26). Як вядома, Каўчэг быў збудаваны для захоўвання Скрыжаляў Запавету і скруткаў Торы; пры гэты.м непасрэдна для Скрыжаляў быў зроблены яшчэ адзін унутраны куфар, справа ад якога. у большым Каўчэгу, ляжала Тора. Некаторыя ж мудрацы лічаць, што яна захоўвалася ў Скініі, а потым і ў Храме не ў Каўчэгу, a no634 з ім. У каментары да працытаваных радкоў Кнігі Другазаконня рабі Ё. Герц піша: «Дзесяць Запаведзяў, напісаныя на Скрыжалях, змяшчаюць у сабе ўсе законы Торы. Аднак іх немагчыма вывесці з лаканічнага тэксту, калі чалавек не знаёмы з усёю Тораю. Такім чынам, Скрыжалі — сведчанне пачатку даравання Торы, а скрутак — сведчанне завяршэння даравання Вучэння ў ясным і разгорнутым выглядзе»2. Тым не менш яўрэйская традыцыя ўпэўненая, што генеральнае веданне законаў Торы і метадаў іх тлумачэння (Вусная Тора) былі адкрытыя Майсею падчас Сінайскага Адкрыцця, але само гэтае Адкрыццё аказваецца таксама не аднамомантным, а разгорнутым у часе.
    1 Ш,едровнцкнй Д. В Ввсденне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3, Пятнкнмжне Монсеево. йзд. 2-е, нспр. н доп. М.: Теревмнф, 2001. С. 485, 486.
    2 Герц Й. Комментарйй. С. 1312.
    На наступны дзень пасля запісу часткі адкрытага яму тэксту Торы (зыходзячы з кантэксту — менавіта Дзесяці Запаведзяў і іх тлумачэння ў 21—23-м раздзелах Кнігі Зыходу) Майсей будуе ля падножжа Сіная ахвярнік і вакол яго — дванаццаць памятных камянёў, або каменных слупоў (дакладней — вертыкальных стэлаў, абеліскаў; у арыгінале — мацэва, ад дзеяслова йацав — «стаяць») — у адпаведнасці з дванаццаццю каленамі Ізраілевымі: «...і ўстаў рана раніцою, і збудаваў ахвярнік пад гарою і дванаццаць абеліскаў дванаццаці каленам Йісраэля» (Зых 24:4). Гэтыя дванаццаць каменных абеліскаў, безумоўна, сімвалізуюць моц, трываласць і вернасць Запавету, які заключаюць з Усявышнім сыны Ізраілевы. Камень мае ў Танаху асаблівую сімволіку: гэта найперш сімвал сілы духу, трываласці веры, сімвал самой памяці (нездарма паводле вельмі старажытнага яўрэйскага звычаю мацэва — каменная стэла або проста вертыкальны камень з сімвалічнымі выявамі і з імем чалавека — усталёўваецца на магіле на адвечны напамін1, а родныя, наведваючы могілкі, кладуць на магілу не кветкі, а каменьчыкі, бо камяні лепш захоўваюць памяць). Тое, што абеліскі стаяць вакол ахвярніка, сімвалізуе духоўную стойкасць, бадзёрасць духу, якой вымагае ад Свайго народа Гасподзь, а найперш — гатоўнасць народа да самай высокай ахвяры ў імя Госпада.