Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Да таго ж, як можна меркаваць, надышло нейкае свята, звязанае з урадлівасцю, якое святкавалася жывёлаводамі з вельмі даўніх часоў (магчыма, язычніцкія звычаі часткова адрадзіліся ў Егіпце). У гэты дзень традыцыйна прыносіліся ахвяры перад ідалам у выглядзе быка, які ва ўсіх старажытных культурах Блізкага Усходу і Міжземнамор’я быў распаўсюджаным сімвалам урадлівасці і мужчынскай пладаноснай сілы. Цяпер жа, пасля суровага наказу Божага «не ствараць сабе куміра», г. зн. ніякага ідала, ніякай выявы Божышча і не пакланяцца ніякай выяве. свята пазбаўлялася бачнай прысутнасці Божышча. Магчыма, пэўнае ўздзеянне на ізраілыдянаў зрабіў культ Аеірыса і прысвечанага яму быка Апіса (нагадаем, што з сынамі Ізраілевымі сышлі з Егіпта і егіпцяне). У выглядзе быка паўставаў і фіванскі Амон-Ра, і ханаанейскі Баал (сутыйскі Баал-Сутэх). Так ці інакш, у душах людзей, якія яшчэ не ўмацаваліся ў сапраўднай веры і вернасці Адзінаму Богу,
усё мацнее жаданне ўбачыць «нармальнага», бачнага Бога (пры гэтым, верагодна, частка людзей шчыра палічылі, што гэта і будзе Бог Ізраіля). Магчыма таксама, што народ рыхтаваўся да свята сустрэчы прарока са Скрыжалямі Запавету, але, не дачакаўшыся яго, вырашыў усё ж такі святкаваць па-свойму. Ёсць і яшчэ адно меркаванне: магчыма, надыходзіла Субота, абвешчаная прарокам святам Госпаду, і народ вырашыў прадэманстраваць, што ён памятае гэты ўрок, але «вывучыў» ён яго вельмі дрэнна. Ёсць і яшчэ адзін аспект, што адчуваецца ў падтэксце гэтага эпізоду: людзям так патрэбна вонкавае кіраўніцтва, патрэбна, каб вёў іх нехта зрокава бачны (напэўна, некаторыя з іх амаль абагавілі прарока), што цяпер, калі Майсей знік, яны вырашылі знайсці якую-небудзь замену яму. У свой час Йегуда га-Леві (Галеві) пісаў, што ніхто не збіраўся свядома паруціаць Саюз, заключаны з Усявышнім. Людзі проста хацелі атрымаць зрокавы знак, які б пацвердзіў, што Боская Прысутнасць з імі, бо яны прывыклі бачыць гэтыя знакі, калі побач з імі быў Майсей. «Пачаліся спрэчкі, і з’явілася столькі парадаў і ідэяў, што некаторыя з іх адчулі, што патрэбна нешта адчувальнае, чаму яны маглі б пакланяцца, не адмаўляючы Бога, Які вывеў іх з Егіпта. Бачны аб’ект замяняў бы Яго ў той час, калі яны ўзгадвалі пра Яго цуды. ... Іх грэх заключаўся ў тым, што яны выбралі прадмет пакланення самі, а гэта было ім забароненае. Яны прыпісалі сувязь з Боскім таму, што стварылі ўласнымі рукамі і па ўласным жаданні, а не паводле загаду Бога»1.
Так ці інакш, але людзі абступілі Аарона, які застаўся замест Майсея, і сталі патрабаваць зрабіць ім бога: «...зрабі нам бога, які б ішоў перад намі, бо гэты чалавек, Машэ, які вывеў нас з зямлі Егіпецкай, — не ведаем, што з ім здарылася» (Зых 32:1). 3 аднаго боку, у гэтых словах адчуваецца трывога: людзі, хоць і не прамаўляюць гэтага да канца, амаль упэўненыя, што прарок загінуў, сустрэўшыся з Богам «тварам да твару», што ён не вытрымаў грознай, невыноснай для чалавека блізкасці Госпада. 3 другога боку,
1 Негуда Галевм. Кузарм / Пер. с мврята Г. Лнпша. 2-е нзд. Гіерусалнм: Шамнр, 1990. С. 65.
як заўважае А. Мень, «у гэтай просьбе нельга не ўлавіць ноткі некаторай палёгкі, якую адчулі ізраільцяне, калі суровы правадыр пакінуў іх»1. Сапраўды, напэўна, людзям псіхалагічна даволі цяжка пастаянна бачыць перад сваімі вачамі высокі ўзор, які міжволі нагадвае пра іх уласную недасканаласць.
Аарон ідзе насустрач патрабаванням натоўпу. Але. як дае далей зразумець тэкст, ён добра разумее, што гэта грэх, адступленне ад запаветаў Госпада. Традыцыя тлумачыць паводзіны Аарона залішняй мяккасцю яго натуры: чалавек вельмі міралюбівы, ён не хацеў праяўляць жорсткасць і ў той жа час спадзяваўся дачакацца брата, які меў вялікую ўладу над людзьмі. Безумоўна, усё. што адбылося, было выпрабаваннем і для Аарона, і ён яго не вытрымаў як лідэр. як правадыр. хаця суб’ектыўна не хацеў дапамагчы народу ўпасці ў грэх і сам унутрана не дапускаў ідалапаклонніцтва. Але Аарон разгубіўся, напалохаўся, што ён страціць зусім уладу над народам, які на яго вачах ператвараўся ў агрэсіўны натоўп. У гэтай разгубленасці ён забыўся пра самае галоўнае — магчымасць звярнуцца да Бога, голас Якога ён здольны быў чуць раней. Дз. У. Шчадравіцкі слушна заўважае: «Першасвятар павінны быў захаваць стойкасць у веры, звярнуцца да сваёй прароцкай інтуіцыі, якая ў свой час беспамылкова паказала яму час і месца сустрэчы з братам пасля доўгага расставання (Зых 4:14, 27). Калі б Аарон быў пільны духоўна, то ён, запытаўшыся Госпада, даведаўся б, што Майсей вернецца на наступны дзень, і сказаў бы пра гэта народу (Зых 31:6—7). Аднак, разгубіўшыся ад патрабаванняў вялізнага натоўпу, паддаўшыся збянтэжанасці і страху, а таксама баючыся за лёс сапраўднай веры і святога вучэння, Аарон нібыта забыўся на магчымасць прамога запытання Госпада. Ён вырашыў пайсці на кампраміс з натоўпам...»Эпізод са стварэннем залатога быка дэманструе, як цяжка чалавеку, нават духоўна моцнаму, процістаяць ціску натоўпу.
1 Мень А. кісторня релнгмн: В понсках Пута, Нстмны п Жйзнй: В 7 т. М.: Слово, 1991 — 1992. Т. 2. Мапізм м Едннобожме. С 231.
2 Шедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакнмжне Момсеево. М.: Теревннф, 2001. С. 581—582.
Яўрэйскія мудрацы кваліфікавалі ўчынак Аарона як «памылку праведніка», абапіраючыся яшчэ і на тое. што далей ён не толькі не пакараны Госпадам, але з Яго згоды памазаны як Першасвятар. Значыць, Гасподзь бачыў чысціню яго намераў. Паводле Торы, без Аарона, надзеленага асаблівымі здольнасцямі (магчыма, магічна-тэургічнымі, як гэта далей будзе акцэнтавана ў Агадзе), народ не можа стварыць быка. Безумоўна, Аарон мог бы адмовіцца, але ён баяўся, што народ без яго нагляду зробіць яшчэ большы грэх. Дарэчы, Агада кажа, што натоўп быў настолькі агрэсіўны, што людзі забілі Хура, які спрабаваў прывесці іх да розуму (справа ў тым, што далей імя Хура нідзе не ўзгадваецца ў Торы, ён дзіўна «знікае» з аповеду). Стаўшы сведкам гэтага, імкнучыся неяк утаймаваць натоўп, Агарон абяцае людзям дапамагчы стварынь быка. Як можна зразумець, ён імкнецца як-небудзь працягнуць час, верачы, што вось-вось вернецца Майсей. Так, Аарон патрабуе, каб усе ізраільцяне аддалі яму свае залатыя завушніцы, бо для стварэння быка патрэбнае золата. Паводле звычаяў таго часу, усе, нават мужчыны, насілі завушніцы ў выглядзе залатых колцаў у якасці талісманаў. «I сказаў Аарон: зніміце залатыя завушніцы, якія ў вушах жонак вашых, сыноў вашых і дочак вашых і прынясіце да мяне» (Зых 32:2). Як тлумачыць традыцыйны каментар, Аарон спадзяваўся, што менавіта жанчынам будзе цяжка адмовіцца ад залатых упрыгожанняў, дакладней, мужчынам будзе цяжка ўгаварыць сваіх жонак аддаць іх. Рабі Ё. Герц піша: «Агарон зрабіў выгляд, што для вырабу ідала, які валодае асаблівымі звышнатуральнымі ўласцівасцямі, можа быць выкарыстанае толькі тое золата, якое доўгі час знаходзілася ў вушах жанчын ці служыла ўпрыгожаннем адзення. Сапраўдная мэта Агарона — працягнуць час: ён меркаваў, што тым, хто хоча зрабіць ідала, будзе нялёгка забраць упрыгожанні сваіх жонак, і і.м прыдзецца прыкласці нямала намаганняў, каб угаварыць жонак і дочак выняць залатыя завушніцы з вушэй і аддаць іх для вырабу залатога быка. Агарон разлічваў, што перш, чым будзе сабраная неабходная колькасць золата, вернецца Машэ»1.
1 Гсрц Й, Комментарнй // Пятмкнмжне н гафтарот: Мврнт. тскст с рус. пер. н класснч. комментарнем «Сончнно». М.; Нерусалмм, 1999. С. 484.
Але разлікі Аарона не спраўдзіліся: з вялікаю ахвотаю людзі ахвяравалі саімі ўпрыгожаннямі і талісманамі, каб толькі ўбачыць таго Бога, Які іх павядзе далей. Падкрэслім: магчыма, яны сапраўды пра гэтым думалі пра Бога Ізраіля і нават не ўсведамлялі, што здраджваюць Яму, што парушаюць Запаведзь «Не ствары сабе куміра». Гэта сумна сведчыла толькі пра адно: Дзесяць вялікіх рэлігійнамаральных прынцыпаў, абвешчаных Богам, яшчэ не замацаваліся ў іх свядомасці, яшчэ не ўвайшлі ў іх сэрцы. Адначасова гэта горкая парадыгма для нас: як часта, самі таго не ўсведамляючы, не заўважаючы, мы падмяняем сапраўднага Бога якімі-небудзь кумірамі. 3 горыччу і скрухаю яўрэйскія каментатары адзначаюць: яўрэі ахвотна ахвяравалі ў гэты раз і далей будуць ахвяраваць частку маёмасці на справы духоўныя, дабрачынныя, і гэта добрая якасць народа, але ў той сітуацыі людзі не вельмі падумалі ці зусім не падумалі, на што ж усё-такі яны ахвяруюць сваё золата... Аарону нічога не застаецца, як пачаць выплаўляць з мсталу ідала ў форме маладога бычка, або цяляці, — «літага быка», або «залатога быка» (у арыгінале — эгель масэха, эгель загав). Пазней ён скажа, апраўдваючыся перад Майсеем, што гэты бык сам выскачыў з агню: «...і кінуў я яго (золата. — Г. С.) у агонь, і атрымаўся гэты бык» (Зых 32:24). Тым самым Аарон хоча сказаць, што ён не парушаў запаведзі, бо не рабіў гэтага ідала свядома. Ён толькі кінуў золата ў агонь, жадаючы хоць як-небудзь працягнуць час, але нечакана бык, нібы жывы, выскачыў з агню. Справа ў тым, што яўрэйская традыцыя забараняе выраб ідала нават тады, калі чалавек сам у яго не верыць, а вырабляе яго толькі для іншых; гэта таксама вялікі грэх. Ёсць нешта містычнае ў тым, што бык, ашаломіўшы Агарона, выскачыў з агню, нібыта жывы, — як дае зразумець тэкст, насустрач палкаму жаданню натоўпу. Але ў той самы момант, які апісвае стварэнне быка, паведамляецца: «I зняў увесь народ завушніцы залатыя, што ў вушах іх, і прынеслі Агарону. // I ўзяў ён [іх] з рук іх, і надаў ім форму, і зрабіў з гэтага быка літага» (Зых 32:4). Супаставіўшы гэтыя два фрагменты, старажытныя каментатары прыйшлі да высновы, што Аарон сапраўды не рабіў ідала добраахвотна. Людзі (дакладней, галоўныя завадатары бунту) вы-
хапілі залаты слітак з агню, груба сфармавалі быка і прынеслі Аарону, прымусіўшы яго разцом прарэзаць дэталі і надаць ідалу падабенства з рэальным быком.
Паказальна, што народ, убачыўшы залатога быка, усклікае: «Вось бог твой, Йісраэль, які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай!» (Зых 32:4). Пры гэтым, здаецца, большая частка людзей шчыра вераць, што гэта і ёсць той Бог, Які вывеў іх з Егіпта і з Якім яны заключылі Саюз. Словы добра вывучылі — словы Першай Запаведзі, але сэнсу не зразумелі ці забыліся пра яго, а нехта проста далучыўся да большасці. Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Народ, які быў сведкам мноства цудоўных дзеянняў, што адбыліся адно за адным за такі кароткі час, паспяшаўся прыпісаць іх чужому божышчу... Так звычайна адбываецца фальсіфікацыя гісторыі, якая заўсёды ідзе поплеч з фальсіфікацыяй духоўнасці. Падзеі, што ўсім вядомыя і не могуць быць аспрэчаныя, прызнаюцца як неабвержны факт, але інтэрпрэтацыя ім даецца процілеглая ісціне, у духу язычніцкім. Праз стагоддзі той жа стратэгіі пачаў прытрымлівацца цар Паўночнага, Ізраільскага, царства Іераваам: каб прымусіць народ перапыніць паломніцтва ў Іерусалім і тым самым перарваць яго духоўную сувязь з Давідавай дынастыяй, якая кіравала там, Іераваам загадаў узвесці статуі быкоў у двух культавых цэнтрах — Всфілі (Бэт-Элі) і Дане: “1, параіўшыся, цар зрабіў двух залатых быкоў і сказаў народу. не трэба вам хадзіць у Іерусалім; вось багі твае, Ізраіль, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай” (3 Цар 12:2s)»1. (Заўважым, што ў арыгінале на месцы слова «багі» стаіць элогім, што можа быць зразуметае і як «Бог» — у тым сэнсе, што Іераваам меў на ўвазе Адзінага Бога, хоць і загадаў выявіць Яго ў абліччы быка, а хутчэй — упрыгожыць Яго сімвалічны трон выявамі быкоў і проціпаставіць тым самым Каўчэгу Запавету з выявамі керуваў, якія ўсведамляліся метафарычна як «падножжа» Бога Ізраіля; гл. падрабязней ніжэй.)