Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
ты гнеў іх, бо моцны, і лютасць іх, бо цяжкая; падзялю іх у Йаакове і рассею іх у Йісраэлі» (Быц 49:7). Цяпер, пасля ўпадзення сыноў Ізраіля ў грэх пакланення залатому быку, гэтыя словы напоўніліся асаблівым сэнсам: упартасць і жорсткасць нашчадкаў Леві, прапушчаная праз прызму іх веры, павярнулася вернасцю і адданасцю Адзінаму Богу і справе іх духоўнага лідэра — Майсея; сама ж «рассеянасць» у Ізраілі пачала азначаць тое, што ў іх не будзе сваёй тэрыторыі ў Зямлі Абяцанай, але, рассеяныя па надзелах іншых каленаў, яны будуць несці людзям слова Божае. 1 ў перадсмяротным дабраславенні Майсея дванаццаці каленам Ізраілевым пра калена Леві сказана наступнае: «...Бо выконваюць яны словы Твае і захоўваюць Запавет Твой; // Вучаць законам (мішпацім) Тваім Йаакова і Закону Твайму [Торы Тваёй] Йісраэля; ускладаюць дымленне [фіміям] перад тварам Тваім і ўсеспаленне на ахвярнік Твой» (Друг 33:9—10). Такім чынам, левіты прызначаныя для служэння ў Скініі Запавету, а потым у Іерусалімскім Храме, абраныя вывучаць Тору і несці яе людзям.
Тады ж, ля падножжа Сіная, левіты па загаду Майсея, зыходзячы з прамога сэнсу тэксту, выканалі цяжкую і жорсткую місію суда і пакарання тых, хто свядома ўчыніў грэх ідалапаклонніцтва: «I сказаў ён ім: “Так кажа Гасподзь, Бог Йісраэля: ускладзіце кожны меч свой на сцягно сваё, прайдзіце туды і назад, ад брамы да брамы, у стане, і паражайце кожны брата свайго, і кожны блізкага свайго, і кожны сваяка свайго. // I зрабілі сыны Леві па слове Машэ, і пала з народа ў той дзень каля трох тысячаў чалавекаў”» (Зых 32:27—28). Звычайна гэты эпізод трактуецца як суровае пакаранне ідалапаклоннікам, прычым менавіта як суд, а не проста расправа, бо нездарма ў тэксце некалькі разоў паўтараецца слова «брама», якое ў Танаху заўсёды асацыюецца з судом (паводле законаў Старажытнага свету, пераважна ля брамаў адбываліся паседжанні суддзяў). Майсей і левіты судзілі народ у адпаведнасці з законам, сфармуляваным раней у Кнізе Запавету: «Той, хто прыносіць ахвяры ідалам, хай будзе вынішчаны» (Зых 22:19). Але, нагадаем, паводле яўрэйскай традыцыі, смяротнага пакарання ў такім выпадку заслугоўвае толькі чалавек, які дзейнічаў абсалютна свядома, прычым быў перад гэтым папярэджа-
ны. Свядомасць і наўмыснасць дзеянняў лічацца даказанымі толькі тады, калі ёсць сведкі, якія могуць пацвердзіць, што яны самі папярэдзілі парушальніка запаведзі Божай ці чулі, як гэта зрабіў хто-небудзь іншы, але гэта не спыніла грэшніка. Гэтыя акалічнасці недвухсэнсоўна сведчаць, што пакараць чалавека смерцю за ідалапаклонніцтва паводле яўрэйскага закону дастаткова цяжка, як сапраўды даволі цяжка даказаць, што гэты грэх зроблены абсалютна свядома, не па прымусу і не ў выніку памылкі, добрасумленнай аблуды. Таму пакаранне такога чалавека — прэрагатыва суда Божага, так званы карэт. Дарэчы, далей і будзе сказана: «1 паразіў Гасподзь народ за тое, што зрабілі яны з быком, якога зрабіў Агарон» (Зых 32:35).
Якім чынам паразіў Гасподзь грэшнікаў, не паведамляецна, але зразумела, што гэта была смерць па прысуду Божаму. Што ж тады азначала паражэнне, якое здзейснілі левіты? У Сінадальным перакладзе сказана: «...н убмвайте каждый брата своего, каждый друга своего, каждый блнжнего своего» (Зых 32:27; адпаведна ў перакладзе В. Сёмухі: «...і забівайце кожны брата свайго, кожны сябра свайго, кожны блізкага свайго»). I як, калі гэта было забойства (няхай і паводле прысуду), да гэтага дастасуюцца наступныя вершы, якія ідуць адразу пасля паведамлення пра тое, што пала з народа каля трох тысячаў чалавекаў: «Бо сказаў Машэ: “Прысвяціце сёння рукі вашы Госпаду, бо кожны ў сыне сваім і ў браце сваім, каб быць вартымі вам сёння дабраславення”. // I было, на наступны дзень сказаў Машэ народу: “Вы зрабілі грэх вялікі, і цяпер я ўзыду да Госпада, можа, выкуплю грэх ваш”» (Зых 32:29—30). Як можна «прысвяціць рукі Госпаду», калі гаворка ідзе пра забойства сыноў, братоў, тым болей, што ў такім выпадку, калі разумець тэкст у прамым сэнсе, левіты павінныя забіваць левітаў, сваіх братоў і сыноў. 1 тое, што Майсей на наступны дзень збіраецца ўзысці да Госпада, каб вымаліць дараванне народу граху, і тое, што пра пакаранне сапраўды вінаватых, завадатараў пакланення быку, будзе сказана пазней, сведчыць, што Майсей даручыў левітам не пакаранне людзей смерцю, а нешта іншае.
Арыгінальную і глыбокую інтэрпрэтацыю гэтага эпізоду дае Дз. У. Шчадравіцкі. Ён звяртае ўвагу на тое, што выраз
«ускладзіце кожны меч свой на сцягно сваё» патрэбна разумець у сэнсе ўкладання яго ў ножны, бо левіты кінуліся да прарока з мечамі, выцягнутымі з ножнаў. «1 загадам “ускласці мечы на сцёгны”, г. зн. укласці іх у ножны, Майсей паказвае, што прызначэнне левітаў — не праліццё крыві, але ўгаворванне [навучанне] народа»1. Да таго ж у арыгінале гучыць дзеяслоў «паражайце» (гіргў), а не «забівайце», а ўвесь выраз гіргў іш-эт-ахів, лічыць каментатар, можна прачытаць як «паражайце кожны з братам сваім», і тады гэта змяняе сэнс усяго эпізоду. «1 сапраўды, для пераадолення, паражэння граху і зла, для выкаранення схільнасці да ідаласлужэння патрабуецца саўдзел самога грэшніка. яго раскаянне. Да такога раскаяння і павінныя заклікаць народ левіты, рызышоўшыся па стане і прапаведваючы»2. Выраз жа «і пала» (у арыгінале ва-йіполь — «і паў»), на думку Дз. У. Шчадравіцкага, можна зразумець у сэнсе духоўнага падзення. «Відавочна, людзей, непасрэдна вінаватых у ідаласлужэнні, налічвалася каля трох тысячаў, астатні ж народ правініўся спачуваннем ім або нядзеяннем і маўкліваю згодаю»3.
Назаўтра Майсей ізноў узыходзіць на гару, каб яшчэ раз прасіць Госпада пра літасць, каб пакаяцца за ўвесь народ (і гэта, паўторым, пацвярджае, што ніякая кара яшчэ не здзейснілася). Якія б сумненні не раздзіралі душу Майсея, як бы сурова не ставіўся ён да народа, ён працягваў аддана і самаахвярна любіць свой злашчасны народ, усіх, хто заблукаў, аступіўся, памыліўся. «I вярнуўся Машэ да Госпада, і сказаў: “О, зрабіў народ гэты грэх вялікі: яны зрабілі сабе бога залатога. // Ці не даруеш Ты ім грэх іх? Калі ж не, сатры і мяне з Кнігі Сваёй, у якую ты ўпісаў”» (Зых 32:31—32). Словы Майсея сведчаць, наколькі глыбокая яго мужная і строгая любоў да народа, наколькі ён гатовы ахвяраваць сваім жыццём дзеля таго, каб народ далей працягваў свой шлях. Калі не будзе дараваны народу яго грэх, калі будзе знішчаны народ або не будзе адноў-
1 Шедровшікнй Д В Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 586.
2 Тамсама.
3 Тамсама.
лены Запавет з ім, жыццё прарока пазбаўляецца ў яго ўласных вачах усялякага сэнсу. «Сатры і мяне з Кнігі Сваёй...» Паводле яўрэйскіх уяўленняў, існуе асаблівая Кніга Жыцця, куды Гасподзь запісвае ўсе лёсы, усе дрэнныя і добрыя справы чалавека, і па гэтых запісах Ён будзе судзіць кожнага на Найвышэйшым Судзе (гл., напрыклад, Мал 3:16; Пс 139/138:16; Дан 7). Нездарма галоўным зычаннем падчас свята Рош-га-Шсіна (яўрэйскага Новага года) з’яўляецца наступнае: «Няхай будзе вам запісанае найлепшае ў Новым годзе», г. зн. запісанае Усявышнім у Кнігу Жыцця. Урэшце, гэта тая Кніга, у якую Гасподзь упісвае імёны праведнікаў, прызначаных для жыцця вечнага. Толькі ў гэтым кантэксце можна па-сапраўднаму зразумець ступень самаахвярнасці Майсея: прарок гатовы дзеля свайго народа адмовіцца не толькі ад зямнога жыцця, але і ад жыцця вечнага. На якія б духоўныя вяршыні ні ўзышоў сам прарок, частка яго сэрца заўсёды заставалася з народам, які чакаў яго ля падножжа Сіная і без якога ён не ўяўляў свайго жыцця. У сваёй высакароднай любові да людзей, нават і грэшных, Майсей нагадвае праайца Аўраама1, з’яўляецца яго сапраўдным духоўным пераемнікам.
Безумоўна, заступніцтва Майсея, яго малітва за свой народ садзейнічаюць таму, каб сціх гнеў Божы, дакладней, каб ён звярнуўся толькі на тых, хто саграшыў свядома, хто кінуў дзёрзкі выклік Усявышняму, і прамінуў тых, хто спачуваў і бяздзейнічаў. Гасподзь абяцае прароку: «Хто саграшыў перада Мною, таго сатру Я з Кнігі Маёй. // А цяпер ідзі, вядзі народ, куды Я казаў табе; вось, анёл Мой пойдзе перад табою, а ў дзень спагнання спаганю з іх за грэх іх» (Зых 32:33—34). Апошнія словы Усявышняга азначаюць, што Ён дараваў грэх народу з пэўнаю ўмоваю: народ павінны захоўваць вернасць Богу і больш не ўпадаць у ідалапаклонніцтва; але кожны раз, калі ён будзе хоць у чым-небудзь грашыць, Гасподзь будзе ўзмацняць пакаранне, прыбаўляючы і частку таго, што Ён не спагнаў за грэх, звязаны з залатым быком. 3 гэтага моманту ад народа вымагаецца асаблівая напружанасць волі, якая імкнец-
1 Пра заступніцтва Аўраама за грэшнікаў (Быц IS) гл. падрабязней у частцы I, с. 312—317.
ца да дасканаласці. Адно з агадычных паданняў распавядае, што так і адбываецца ў яўрэйскай гісторыі: кожны раз, калі народ парушае волю Усявышняга, ён адказвае не толькі за грахі сённяшняга моманту, але і за той, далёкі, у Сінайскай пустыні. Прыпісваць падобнае тлу.мачэнне патрэбна, безумоўна, не «злапамятлівасці» Бога, а высокай рэлігійна-маральнай свядомасці народа, які ў лепшай сваёй частцы ніколі не шукаў знешніх ворагаў, а ва ўсіх сваіх няшчасцях і пакутах вінаваціў сябе, бачыў іх прычыну ва ўласнай недасканаласці і недастатковасці вернасці Усявышняму. Так выхоўваў свой народ прарок Майсей, так гартавалі яго для цяжкіх выпрабаванняў «пісьмовыя» прарокі, распрацоўваючы вялікую канцэпцыю віны і пакаяння як адзінага выхаду з сітуацыі як маральнага, так і сацыяльнага крызісу. I першы ўрок неабходнасці агульнага пакаяння народ атрымаў ля падножжа Сіная, пасля граху пакланення залатому быку.
Гэты сумнавядомы эпізод назаўжды застаўся асабліваю «засечкаю» ў народнай свядомасці, пакінутаю на адвечны напамін сабе і іншым: няма нічога больш страшнага, чым здрада Богу з іншымі багамі, з ілжывымі і бяздушнымі ідаламі. 1 хаця пазней, асабліва ў еўрапейскай культуры, «залаты бык» («залатое цяля») стаў разумецца як сімвал карыслівасці, пагоні за багаццем, за матэрыяльнымі дабротамі («РІх кумнр — телец златой», — як спявае Мефістофель у оперы Ш. Гуно «Фаўст», у арыі, што пачынаецца словамі: «Людн гмбнут за металл...»; той жа сэнс абыгрываецца ў назве рамана I. Ільфа і Я. Пятрова «Залатое цяля»), то ў Бібліі і для вернікаў ён заўсёды застаецца сімвалам ідалапаклонніцтва, здрады сапраўднаму Богу, духоўнай і душэўнай слепаты, якая вядзе ў цемру, у небыццё. Нездарма ў яўрэйскай традыцыі гэты дзень замацаваны ў рэлігійным календары строгім постам і пакаяннем — дзень 17 Тамуза, калі, паводле тлумачэнняў старажытных каментатараў, на саракавы дзень пасля свята Шавуот, пасля даравання Дзесяці Запаведзяў і Торы, быў створаны язычніцкі ідал, а вынікам стала разбіццё дзівосных Скрыжаляў Божых.