Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
I вось Гасподзь ізноў заклікае Майсея на вяршыню Сіная, каб атрымаць новыя Скрыжалі замест разбітых: «Вычашы сабе дзве Скрыжалі каменныя, як ранейшыя, і Я напішу на гэтых Скрыжалях Словы, якія былі на ранейшых Скрыжалях, якія ты разбіў. // I будзь гатовы да раніцы; і ўзыдзі раніцою на гару Сінай і паўстань перада Мною там на вяршыні гары. // I хай ніхто не ўзыходзіць з табою, і хай ніхто не з’яўляецца на ўсёй гары, нават жывёла, дробная ці буйная, няхай не пасецца супраць гары гэтай» (Зых 34:1—3). Гэта азначала, што Усявышні гатовы аднавіць Саюз, разарваны з-за граху пакланення ідалу. Загад Божы, каб ніхто не ўзнімаўся з Майсеем на гару, сведчыць, паводле тлумачэнняў яўрэйскіх мудрацоў, пра іншыя абставіны ўручэння другіх Скрыжаляў: калі першыя былі падараваныя ўрачыста, асаблівая Тэафанія была адкрытая Аарону і старэйшынам, то другія былі ўручаныя сціпла, і ўжо толькі адзін Майсей узышоў на Сінай, без усялякіх урачыстых праводзінаў, бо ішоў ён прасіць прабачэння за грэх сыноў Ізраіля. I Скрыжалі на гэты раз зробленыя рукою Майсея, а не рукою Божаю, хаця тэкст адзначае, што ўсё роўна Сам Бог накрэсліць на іх тыя ж Дзесяць Словаў — Дзесяць Запаведзяў.
Паводле падання, Майсей узыходзіць на Сінай у першы дзень шостага месяца, які завецца элул (дакладней —
1 Шсдровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкнмжяе Монсеево. С. 596.
2 Герц Й. Комментарнй. С. 495.
элуль), г. зн. 1 элула, і знаходзіцца там сорак дзён і сорак ночаў, без вады і піцця. Ён здзяйсняе гэты духоўны подзвіг дзеля таго. каб народ не страціў сваю вялікую духоўную місію, наканаваную яму Богам, з-за граху ідалапаклонніцтва. «I вычасаў ён дзве Скрыжалі каменныя, як ранейшыя, і ўстаў Машэ рана раніцою, і ўзышоў на гару Сінай, як загадаў яму Гасподзь; і ўзяў у рукі свае дзве Скрыжалі каменныя. // ...I прабыў ён там у Госпада сорак дзён і сорак ночаў: хлеба не еў і вады не піў...» (Зых 34:4, 28). Узышоўшы на ступень найвышэйшай духоўнасці, калі нязначным, другасным становіцца ўсё цялеснае, матэрыяльнае, Майсей нібыта напітваецца Духам Божым і становіцца здольны сузіраць найвялікшыя таямніцы Божышча, перажывае неверагодную, як ніводны са смяротных, блізкасць Усявышняга. «I сышоў Гасподзь у воблаку, і стаў там бліз яго, і абвясціў Імя Гасподняе» (Зых 34:5). Бог адкрывае Майсею трынаццаць Сваіх імёнаў — трынаццаць якасцяў (ічлош эсрэ мідот), праз якія ажыццяўляецца Божае кіраўніцтва светам. Паводле традыцыйнага каментара, гэтыя трынаццаць імёнаў паказваюць на сутнасныя характарыстыкі Усявышняга, якія выяўляюцца ў свеце як літасць і ласка Творцы ў дачыненні да выбранага народа і ўсяго чалавецтва: «I прайшоў Гасподзь перад тварам яго [Машэ], і абвясціў Гасподзь: ‘Тасподзь, Бог, Літасцівы і Міласэрны, Доўгацярплівы і Вялікі ў любові і ісціне, // Той, Хто захоўвае любоў |міласэрнасць] для тысячаў |родаў, пакаленняў], Той, Хто даруе грэх, і злачынства, і памылку, Той, Хто ачышчае, але не пакідае без пакарання, спаганяе за віну бацькоў і з дзяцей, і з дзяцей дзяцей да трэцяга і чацвёртага родаў”» (Зых 34:6—7). Апошняе азначае, што Бог карае некалькі пакаленняў, калі адно і тое ж злачынства паўтараецца з роду ў род, і то не больш чым на працягу жыцця чатырох пакаленняў. Найперш жа ў імёнах Божых, адкрытых Майсею і, паводле логікі Торы, таямніча схаваных у Тэтраграматоне, акцэнтуюцца найвялікшыя літасць і міласэрнасць, праз якія Гасподзь ажыццяўляе кіраўніцтва светам, на якіх грунтуецца Яго стаўленне да чалавека.
Яўрэйскія мудрацы разышліся ў меркаваннях, як патрэбна разбіць на групы працытаваныя вышэй 6-ты і 7-мы
вершы 34-га раздзела Кнігі Зыходу, каб атрымаліся трынаццаць імёнаў. Але ўсё ж такі найбольш аўтарытэтнай з’яўляецца разбіўка паводле рабэну Тама і Аўраама Ібн Эзры, якія лічылі, следам за мудрацамі Талмуда, што і сама сінтаксічная канструкныя пачатку абвяшчэння імёнаў павінная гучаць наступным чынам: «...і абвясціў: ‘Тасподзь — Гасподзь, Бог, літасцівы...”» У такім выпадку атрымліваецца, што двойчы паўтараецца першае Імя — Свяшчэнны Тэтраграматон (пры чытанні — Адонай — Адонай), і гэта і ёсць першае і другое з трынаццаці імёнаў. Яно паўтараецца двойчы не толькі таму, што з’яўляецца самым сакральным, не толькі таму, што ўсе астатнія нібыта вынікаюць з яго, але, як мяркуюць мудрацы Талмуда, дзеля таго, каб чалавек зразумеў: Усявышні быў міласцівы да яго да грэхападзення і застанецца такім жа пасля яго; грэх, учынены чалавекам, не можа змяніць уласцівасцяў Бога, але ўсе змены адбываюцца ў душы чалавека, які пакараны ўжо ты.м, што перастае адчуваць паўнату сувязі з Усявышнім. Трэцяе з імёнаў — Эль («Бог»; літаральна — «Моцны») — паказвае на моц і ўладу Усявышняга над светам і чалавекам. Яго сілу, што выяўляецца ў створаных 1м законах сусвету. Чацвёртае з імёнаў — Рахум («Літасцівы», «Спачувальны») — значыць, што Усявышні ніколі не застаецца абыякавым да пакутаў і наогул праблемаў чалавека, цяжкасцяў яго жыцця; Ён ставіцца да ўсяго жывога і да чалавека ў вышэйшай ступені спачувальна. Пятае — Ханун («Міласэрны», «Ласкавы») — сведчыць, што Усявышні прыходзіць на дапамогу праведнікам, не пакідае іх у бядзе. Шостае імя — Эрэх апаім («Доўгацярплівы») — азначае, што Усявышні дае кожнаму чалавеку магчымасць і час выправіць свае ўчынкі, не карае адразу нават вялікіх грэшнікаў. Наступная якасць Усявышняга (сёмае і восьмае імёны) — Рав хэсэд вэ-эмэт («Вялікі ў любові |дабрадзейнасці| і ісціне [праўдзе, справядлівасці]») — выяўленне Яго бязмежнай любові і міласэрнасці ў значна большай стунені. чым таго заслугоўвае чалавек. Гэтае імя падкрэслівае таксама, што толькі Бог з’яўляецца, паводле Торы, крытэрыем ісціны, што ніводны ўчынак чалавека не можа быць названы справядлівым, сапраўдным і шчырым, калі ён не звязаны з ажыццяўленнем волі Усявышняга, з імкненнем
да Яго. Дзевятае імя — Ноцэр хэсэд лаалафім («Той, Хто захоўвае любоў [міласэрнасць] [Той, Хто памятае добрыя справы] да тысячаў [родаў, пакаленняў]») — паказвае на тое, што Усявышні памятае пра ўсе заслугі і добрыя справы чалавека і, усталёўваючы сувязь паміж пакаленнямі, Сваёю ўладаю пашырае дзеянне добрых справаў чалавека, Сваю любоў і міласэрнасць да верных яму людзей таксама і на іх нашчадкаў — ажно на тысячы пакаленняў (безумоўна, калі яны не робяць свядома і ўпарта страшных злачынстваў). Дзесятае імя — Носэ авдн («Той, Хто даруе грэх») — паказвае на сілу літасці Божай і адначасова сілу пакаяння чалавека: таму, хто шчыра пакаяўся (даказаў гэта не толькі на словах, але і на справах), Гасподзь вяртае ранейшую чысціню і сілу яго душы. Пры гэтым слова авон азначае «грэх, зроблены свядома, наўмысна». Бог настолькі літасцівы, што даруе таксама і адкрыты бунт супраць Сябе, што і пацвярджае адзінаццатае імя — «[Той, Хто даруе] злачынства» (у арыгінале «злачынства» абазначанае як пэша — менавіта адкрыты бунт супраць Бога). Тым больш Усявышні даруе чалавеку грэх несвядомы, зроблены ў выніку няведання ці памылкі — хатаф таму дванаццатае імя — «[Той, Хто даруе] памылку [грэх з-за няведання]». Трынаццатае імя гучыць як [вэ-]Накэ ло йенакэ, што літаральна значыць «Той, Хто ачышчае і не ачышчае». Маецца на ўвазе, што Усявышні ачышчае тых, хто пакаяўся, і не ачышчае тых, хто не пакаяўся; але і ў тым, і ў другім выпадку Ён не пакідае грахі чалавека без таго ці іншага пакарання.
Славутыя вершы Торы, дзе вызначаюцца трынаццаць уласцівасцяў Бога праз трынаццаць вызначэнняў. трынаццаць імёнаў, сталі ў іудзейскай традыцыі асноваю ўсіх малітваў, звернутых да Усявышняга з просьбаю пра літасць за ўчынены грэх; яны гучаць кожны раз падчас сінагагальнай літургіі, калі народ моліцца, каб Усявышні дараваў яму грахі, і асабліва — у Йом-Кіпур, Дзень Пакаяння і Ачышчэння, Судны Дзень. Апошні і настаў, паводле логікі Торы і тлумачэння мудрацоў, калі Бог дараваў канчаткова віну сынам Ізраіля, а Майсей вярнуўся да іх з новымі Скрыжалямі Запавету. Пакуль жа, выслухаўшы адкрытыя яму ў акце новага Адкрыцця імёны Божыя, Майсей, ахо-
плены найвялікшым пачуццём удзячнасці і пашаны, ізноў думае не пра сябе, не пра той новы духоўны ўзровень, на які ён узышоў, але звяртаецца да Усявышняга з малітваю за свой народ, з просьбаю, каб Ён Сам вёў Свой народ: «I Машэ паспешна схіліўся да зямлі, і пакланіўся, // 1 сказаў: “Калі я набыў ласку ў вачах Тваіх, Уладыка (у арыгінале — Адонай. — Г. С.), то няхай пойдзе Уладыка сярод нас, бо народ гэты жорсткахрыбетны. Ты ж даруеш віну нашу і грэх наш і зробіш нас спадчынаю Тваёю!”» (Зых 34:9). У адказ на гэтае палкае маленне прарока Усявышні абвяшчае аднаўленне Запавету з народам Ізраіля: «...вось, Я заключаю Саюз: перад усім народам тваім здзейсню цуды, якіх не было па ўсёй зямлі і ні ў якіх народаў; і ўбачыць увесь народ, сярод якога ты знаходзішся, дзеянні Гасподнія, такія грозныя [такія, што прымушаюць трапятаць|, якія Я здзейсню для цябе» (Зых 34:10). «Абяцанне... стварыць “цуды, якіх не было па ўсёй зямлі і ні ў якіх народаў”, здзейснілася, — піша Дз. У. Шчадравіцкі, — не толькі ў пустыні Сінайскай і пры заваяванні Зямлі Абяцанай. Цудамі поўная і ўся наступная гісторыя яўрэйскага народа ажно да нашых дзён. У ёй найбольш поўна ажыццяўляюцца прароцтвы Бібліі. з ёй звязанае зямное жыццё Ісуса Хрыста і апосталаў, распаўсюджанне хрысціянства, вялікія павароты сусветнай гісторыі. Лёс гэтага народа такі дзівосны, што, паказваючы на яго, Гасподзь кажа, звяртаючыся да будучых пакаленняў: “Хай усе народы збяруцца разам і сыйдуцца плямёны. Хто паміж імі прадказаў гэта? Хай абвесцяць, што было ад пачатку; хай паставяць сведкаў ад сябе і апраўдаюцца, каб можна было пачуць і сказаць: праўда! // A Mae сведкі, кажа Гасподзь, вы і раб Мой, якога Я выбраў, каб вы ведалі і верылі Мне, і разумелі, што гэта Я: да Мяне не было Бога і пасля Мяне не будзе” (к 43:9—10)»1. Прарок Йешайагу (Ісаія), словы якога (дакладней, словы Госпада, Які гаворыць вуснамі прарока) узгадвае Дз. У. Шчадравіцкі, мае на ўвазе, што народ Ізраіля — сведка і саўдзельнік задумы Божай адносна ўсёй гісторыі чалавецтва; таямнічы «раб Божы», пра якога ідзе гаворка ў Кнізе прарока Ісаі, — магчыма, сам прарок, a
1 ІДедровнцкнй Д. В. Введенве в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3Пятакннжме Монсеево. С. 597.