• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Даследчык адзначае, што ў Тымне (Цімне), на поўнач ад Эйлата, знойдзеныя фрагменты мадзіяніцянскага шатра-свяцілішча, узведзенага над больш раннім егіпецкім храмам. Гл. наступную зноску.
    2 Тантлевскйй Н. Р. Введенне в Пятнкннжне. М.: РГГУ: Центр бнбленстнкн н нуданкн, 2000. С. 218. Даследчык прыводзіць серыю работ, прысвечаных Скініі Запавету: Cross F. М. Tabernacle: A Study from an Archaeological and Historical Approach // Biblical Archaeologist. 1947, № 10. P. 45—68; id., The Priestly Tabernacle in the Light of Recent Research // Temples and High Places in Biblical Times / Ed. by A. Biran. Jerusalem, 1981. P. 321—322; Harrison K. Introduction to the Old Testament. Grand Rapids, 1969. P. 403—408; Sama N. M. Exploring Exodus. N. Y., 1986. P. 190— 200; id.. Israel in Egypt: The Egyptian Sojourn and the Exodus // Ancient Israel / Ed. by H. Shanks. Wash., 1988. P. 46—47.
    нак у іудаізме заўсёды аддаваў вялікую ўвагу канструкцыі Храма, матэрыялам, з якіх ён быў зроблены, і прапорцыям яго складнікаў. Містыкі разглядаюць Храм як сімвалічнае выяўленне ўсяго, што існуе ў Сусвеце»1. Менавіта з сімволікаю Мішкана, па ўзору якога быў збудаваны Іерусалімскі Храм, будзе звязаны ў апошнія стагоддзі старажытнага этапу існавання старажытнаяўрэйскай культуры (у першыя стагоддзі Новай эры) генэзіс спецыфічнай плыні іудзейскай містыкі — так званая літаратура гехалот («палацаў»), якая мела сваёю ўмоваю ўнутранае сузіранне найвышэйшых сфераў, дзе раскрывае Сябе Усявышні, містычнае ўзыходжанне душы праведніка ў Нябесныя Палацы, зямным правобразам якіх стала Скінія, апісаная ў Кнізе Зыходу. Паводле містычнай кабалістычнай традыцыі Скінія сімвалізуе ўвесь Сусвет, усе дзесяць Сфірот — сфераў Боскай эманацыі. 3 пункту гледжання кабалістычнай традыцыі Скінія сімвалізуе таксама духоўны свет чалавека. Адначасова Скінія ёсць і сімвал народа Божага, і сімвал сусвету. Агада распавядае, што Скінія сімвалізуе сабою свет, створаны за Шэсць Дзён. У Першы День былі створаныя неба і зямля, якія сімвалічна прадстаўляюць шацёр і падлога Скініі. Нябесны кўпал, прастора, якая падзяліла «воды зямныя» і «воды нябесныя» і якая створаная была на Другі Дзень, сімвалічна прадстаўленая ў полагу, які аддзяляе Святую прастору Скініі ад Святая Святых. Воды, што сабраліся па волі Божай у адно месца на Трэці Дзень, нібыта сканцэнтраваліся ва ўмывальніку, напоўненым вадою. Свяцілы, створаныя на Чацвёрты Дзень, сімвалічна замяшчае сабою Менора з яе сям’ю лампадамі. Як свет населены жывымі істотамі, так «населеная» і Скінія: птушкі, створаныя на Пяты Дзень, прадстаўленыя керувамі, якія распасцёрлі крылы над Каўчэгам Запавету; жывёлы і чалавек, створаныя на Шосты Дзень, — ахвярнымі жывёламі і святарамі. Нарэшце, Сёмы Дзень і святы Суботні спакой сімвалізуе Святая Святых.
    Больш рацыянальнае тлумачэнне прызначэння Скініі і ўсіх дэталяў яе ўбрання даюць Рамбам (Майманід) і яго
    1 Герц Й. Комментарнй // Пятнкнмжне п гафтарот: Нврмт. текст с рус. пер. н классмч. комментарнем “Сончнно”. М.; Мерусалнм, 1999. С. 440.
    паслядоўнікі. На іх думку, запаведзь збудавання Скініі і вырабу ўсіх святых прадметаў была дадзеная сынам Ізраіля для таго, каб адвучыць іх ад ідаласлужэння, паказаць прынцыповае адрозненне служэння Адзінаму Богу, у тым ліку і ахвярапрынашэнняў, ад служэння язычніцкім багам.
    Пры ўсіх розных тлумачэннях іх аб’ядноўвае адно: Мішкан узводзіцца дзеля таго, каб народ яскрава, бачна адчуў сваё асаблівае прызначэнне — быць «валадарствам святароў» і «народам святым». Увесь народ мусіць стаць у пэўным сэнсе святаром, які, будуючы Скінію і ахоўваючы яе, здзяйсняючы ў ёй набажэнства і прыносячы ахвяры. падтрымлівае пастаянную духоўную сувязь з Усявышнім. Скінія — бачны сімвал святасці супольніцтва Ізраіля, таго, што ў яго асяроддзі прысутнічае Бог. Нагадаем, што, даючы народу загад збудаваць Скінію, Гасподзь кажа: «1 хай зробяць яны Мне Свяцілішча, і буду жыць сярод іх [у асяроддзі іх]» (Зых 25:8). У арыгінале выраз «сярод іх» гучыць як бетохам, што можна зразумець і як «у асяроддзі іх», і як «унутры іх». Тым самым, магчыма, Гасподзь дае наказ па падабенству Скініі наладзіць жыццё народа Божага, які мусіць стаць свайго кшталту Храмам для астатняга свету, што таксама па магчымасці трэба ператвараць у Храм Божы. бо ўвесь Сусвет — Яго Храм. Апрача таго, Гасподзь паказвае на тое, што кожны з сыноў Ізраіля (у ідэале — кожны чалавек) мусіць выбудаваць свяцілішча ўнутры сябе. Вось чаму Майсею сказана: «Усё, як Я паказваю табе, узор Скініі і ўзор усіх посудаў яе, так і зрабіце» (Зых 25:9). У свой час выдатны яўрэйскі паэт і філосаф-неаплатонік эпохі Сярэднявечча Йегуда га-Леві (Галеві, KaHeu XI—XII ст.) убачыў у гэтым паказанне на існаванне ідэальных формаў (эйдасаў), якія павінныя быць увасобленыя на зямлі. каб прыўнесці ў зямное жыццё Боскую гармонію: «Усе дэталі Храма-шатра ў пустыні былі паказаныя Майсею на Сінайскай гары: будова шатра, стала і Меноры, Каўчэга, двара, слупоў і заслонаў. Яму былі паказаныя духоўныя формы, што адпавядаюць тым формам рэчыўным, якія ён павінны быў стварыць» (трактат Сэфэр га-Кузары — «Кніга Хазара»)1.
    1 Негуда Галсвн. Кузарн / Пер. с нврнта Г. Лнпша. 2-е нзд. Яерусалнм: Шамнр, 1990. С. 69.
    Важна, што Гасподзь задае пэўны ідэальны эталон, паводле якога павінна быць уладкаванае не толькі рэальнае Свяцілішча, але і лад душы чалавечай. На думку Дз. У. Шчадравіцкага, «Скінія ўяўляе сабою скрыжаванне і зліццё цэлага шэрагу сімвалічных радоў. Яна адлюстроўвае ўладкаванне і ўзаемасувязь розных духоўных светаў; паказвае на будову “ўнутранага чалавека”; сімвалізуе зямлю ў яе будучым ачышчаным і прасветленым выглядзе; выяўляе гісторыю чалавецтва ў пэўным разрэзе — як гісторыю народа Божага, Царквы, г. зн. як гісторыю выратавання»1. Мысляр і экзэгет лічыць, што сімвалічны ўзор Скініі як сімвала духоўнага свету чалавека і пераўтворанага на пачатках духоўнасці зямнога свету быў дадзены ў славутай Тэафаніі, адкрытай Майсею, Аарону і старэйшынам на Сінаі ў выглядзе «апрацаванай цагліны з сапфіру», бо Гасподзь паўтарае Свайму прароку адносна Скініі і яе прадметаў: «Глядзі, зрабі іх па тым узоры, які паказаны табе на гары» (Зых 25:40); «I ўсталюй Скінію па ўзоры, які паказаны табе на гары» (Зых 26:30). Тлумачачы гэтыя вершы, Дз. У. Шчадравіцкі піша: «...на гары Сінай Майсей і кіраўнікі народа, якія былі з ім, бачылі той “правобраз”, паводле якога быў створаны чалавек. Паколькі ж Скінія з яе посудамі павінная была стаць быццам бы праекцыяй вобраза, які паказаны на гары Майсею, мы прыходзім да высновы, што будова Скініі была закліканая адлюстроўваць унутраны свет чалавека, сімвалізаваць яго духоўную “будову”»2.
    Нагадаем, што ўзвядзенне Скініі пачынаецца з тэрума — узнясення Госпаду ад шчырага сэрца ўсялякіх каштоўных і прыгожых прадметаў і рэчываў, што сімвалізуюць найлепшыя думкі і пачуцці чалавека, парыванні яго духу, скіраваныя да Бога. Кожны чалавек і ўвесь народ мусіць пачаць будаўніцтва сваёй духоўнасці з самаабмежавання, з гатоўнасці падараваць самае лепшае, што ў яго ёсць, Усявышняму, прычым гранічна бескарысліва, памятаючы пра тое, што ад Яго ён атрымаў яшчэ большыя і велічныя дары. Рабі Ё. Герц піша: «Дар можа быць толькі чыста-
    1 НДедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкнвжме Монсеево. С. 512.
    2 Тамсама. С. 494—495.
    сардэчны. Усё, што чалавек прыносіць са шкадаваннем, не можа быць выкарыстанае для збудавання Мішкана. Прыгажосць Мішкана — гэта не толькі знешняя прыгажосць, якая ствараецца бляскам каштоўных металаў і раскошаю дарагіх тканінаў. У пераносным Храме павінны адчувацца чыстасардэчны парыў усяго народа, гатоўнасць аддаць усе свае матэрыяльныя каштоўнасці дзеля таго, каб высокая духоўнасць вечна існавала сярод народа. Ад сыноў Ізраіля патрабавалася не толькі ахвяраваць сямейныя каштоўнасці, але і прысвяціць усе свае здольнасці, вынаходлівасць і гадзіны карпатлівай працы для таго, каб Мішкан быў узведзены ў дакладнай адпаведнасці з воляю Усявышняга. Гэтае імкненне выканаць волю Творцы адціснецца ў камяні і метале, у бляску золата, у адмыслова сатканых тканінах і стане матэрыяльным увасабленнем любові да Усявышняга і гатоўнасці з радасцю выконваць Яго волю»1. Такім чынам, Мішкан — сімвал як прыгажосці знешняга свету, так і духоўнай прыгажосці, сімвал любові, якая звязвае чалавека і Бога. А тое, што гэта Храм пераносны, вандроўны, сімвалізуе непарыўную сувязь, заснаваную на любові, паміж Усявышнім і народам Божым ва ўсіх яго вандроўках, паміж Госпадам і чалавекам ва ўсіх яго блуканнях і жыццёвых пошуках. Як вельмі слушна кажа Дз. У. Шчадравіцкі, «вандроўная Скінія ёсць вобраз чалавека як Храма Божага, чалавека духоўнага, які ходзіць па зямлі, але адчувае ў сэрцы сваім неба — Божую Прысутнасць»2.
    Структура Скініі, яе ўнутраная будова ўтрымліваюць у сабе сімвалічныя паказанні на цэласны цялесна-духоўны свет чалавека, і найперш, безумоўна, на яго духоўнасць, што нясе ў сабе часцінку Духу Божага. Нездарма сакральны двор Скініі аддзелены ад астатняй прасторы шматлікімі заслонамі з тканіны: гэта нібыта плоць, што ахутвае духоўны свет чалавека, і адначасова — паказанне, што чалавеку не дадзенае непасрэднае сузіранне духоўнага пачатку ці дадзенае не адразу: патрабуюцца найвялікшыя
    1	Герц Й. Комментарнй. С. 441.
    2	Шедровнцкмй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкнмжме Монсеево. С. 517.
    16а Зак. 4008
    намаганні духу, каб за заслонамі плоці ўбачыць духоўнае, каб знайсці ўваход у свет духоўнасці. Гэты ўваход сімвалізуе брама двара Скініі — заслона, што ўмацаваная на чытырох слупах. У апошніх ужо даўно бачылі паказанне на чатыры бакі свету, чатыры літары невымоўнага Тэтраграматона, чатыры здольнасці чалавека, што злучаюцца для служэння Богу, — розум, памяць, пачуццё, воля. Хрысціянская экзэгеза бачыць у гэтых чатырох святых слупах сімвал чатырох Евангелістаў і чатырох Евангелляў.
    Той, хто ўвайшоў у двор Скініі, бачыць вялікі ахвярнік, на якім у ахвяру Госпаду прыносяцца чыстыя жывёлы: «I зрабі ахвярнік з дрэва шыцім, пяць локцяў даўжынёю і пяць локцяў шырынёю; чатырохвугольны павінны быць ахвярнік, і тры локці вышыня яго. // 1 зрабі рогі яго на чытырох вуглах яго; з яго павінны быць рогі яго; і абкладзі яго меддзю. // ...Пустым унутры, з дошак зрабі яго; як паказана табе на гары, так хай і зробяць» (Зых 27:1—2; 8). Безумоўна, ахвярнік і ахвяры, якія прыносіліся на ім. сімвалізуюць падрыхтаванасць чалавека да служэння Богу, гатоўнасць прынесці Яму свае цялесныя і духоўныя сілы. Тора дае зразумець, што без ахвяравання Богу, на справы святыя і міласэрныя часткі маёмасці і — галоўнае — сваіх намаганняў чалавек не можа наблізіцца да Бога, да Яго святога «жытла». Пры гэтым закланне ахвярных жывёлаў сімвалізуе падпарадкаванне цялеснасці чалавека, яго жывёльных інстынктаў духоўнаму пачатку, скіраванне ўсёй істоты чалавека на служэнне Богу. Дз. У. Шчадравіцкі заўважае: «Жывёлы сімвалізуюць цялесныя сілы чалавека: без умярцвення іх “самасці”, без авалодання імі і без “ускладання” іх на алтар Божы чалавек застаецца яшчэ шмат у чым у жывёльным стане, і пра далейшае набліжэнне яго да прытулку Бога не можа быць і гаворкі»1.