• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    магчыма — Месія, асаблівы пасланец Божы. Збавіцель усяго чалавецтва ад грахоў1.
    Так, з таго моманту як Майсей пачуў словы: «...вось, Я заключаю Саюз», народ Ізраіля зноў становіцца галоўным сведкам Усявышняга, асаблівым «інструментам» гарманізацыі свету ў Яго руках. Аднаўляючы Саюз з народам Ізраіля, Бог ізноў фармулюе патрабаванні і ўмовы, якіх гэты Саюз вымагае. I гэта найперш — строгая забарона ідалапаклонніцтва, дыстанцаванне ад язычніцкіх народаў і іх звычаяў. Гасподзь перасцерагае, каб народ, калі прыйдзе ў Зямлю Абяцаную, у Ханаан, не спакусіўся мясцовымі культамі, агіднымі для сапраўднага Бога, бо яны звязаныя з чалавечымі ахвярапрынашэннямі, з культавай прастытуцыяй. Менавіта таму патрэбна разбураць язычніцкія ахвярнікі і кумірныя дрэвы (культавыя дрэвы, прысвечаныя Баалу і Астарце) і не патрэбна браць жонак з ханаанеянак, бо гэта можа разбэсціць увесь народ (такі наказ Бог даў калісьці яшчэ Аўрааму): «Захоўвай жа тое, што загадваю табе зараз... // Сцеражыся заключэння саюзу з жыхаром той зямлі, у якую ты ўвойдзеш, a то стане ён пасткаю для асяроддзя твайго; // Але ахвярнікі іх разбурыце і слупы іх зламайце, і кумірныя дрэвы іх ссячыце... // A то, калі заключыш саюз з жыхарамі зямлі той, а тыя будуць разбэшчванца, ідучы за багамі сваімі, і прыносіць ахвяры багам сваім, то запросіць хто цябе, і ты будзеш есці ад ахвяры яго. // 1 браць будзеш з дочак яго за сыноў тваіх, і калі дочкі яго будуць разбэшчвацца, ідучы за багамі сваімі, то разбэсцяць яны сыноў тваіх багамі сваімі» (Зых 34:11, 12—13, 15—16). Асабліва настойліва Гасподзь падкрэслівае недапушчальнасць пакланення іншым багам, стварэння ідалаў, бо непазбежна ізноў узгарыцца на народ Яго гнеў — гнеў Бога-Раўніўца, Які вымагае вернасці ад тых, хто заключыў з Ім Саюз: «...ты не павінны пакланяцца богу іншаму, таму што Гасподзь — Раўнівец імя Яму, БогРаўнівец Ён. // ...Багоў літых не рабі сабе» (Зых 34:14, 17). Такім чынам, словы, сказаныя Богам праз Майсея ўсяму народу пры аднаўленні Саюзу, найперш тлумачаць Пер-
    1 Гл.: Снннло Г. В. Древнне лнтературы Блмжнего Востока м мнр Танаха (Ветхого Завета). Мн.: Нзд. центр «Экономпресс», 1998. С. 283.
    шую і Другую Запаведзі ў Дэкалогу — найбольш грунтоўныя Запаведзі Адзінабожжа.
    Далей Гасподзь кажа пра тое, што выбраны народ мусіць падпарадкаваць усё сваё жыццё служэнню Яму, а тым самым — і ўсе асноўныя сельскагаспадарчыя святы звязаць з Зыходам з Егіпта, з выратаваннем з «дому рабства». Таму ізноў нагадваецца пра неабходнасць святкавання свята Праснакоў, або Пэсаха (Зых 34:18), пра звязанае з аховаю і ўратаваннем усіх ізраільскіх першынцаў у Егіпце прысвячэнне ўсяго першароднага Госпаду і выкуп сыноў-першынцаў (Зых 34:19—20), пра асвячэнне Суботы (Зых 34:21), святкаванне святаў Шавуот і Сукот (Зых 34:22), пра неабходнасць тры разы на год з’яўляцца «перад тварам Уладыкі (у арыгінале — га-Адон) Госпада Бога Йісраэля» (Зых 34:23). Гэта значыць, што тры разы на год, падчас паломніцкіх святаў, народ мусіць рабіць агляд не толькі створанага фізічнаю працаю, але і духоўна, і з’яўляцца ў Іерусалімскі Храм з усёй краіны. Гэта патрэбна яшчэ і для таго, каб народ адчуваў блізкую Прысутнасць Бога ў сваім жыцці, Яго асаблівую ахову і абарону, не адвучваўся спадзявацца на Яго. Людзі могуць тры разы на год спакойна пакінуць свае дамы і палі, не баючыся, што яны пацерпяць ад варожых набегаў: «Бо Я праганю народы ад твару твайго і пашыру межы твае, і ніхто не пажадае зямлі тваёй, калі пойдзеш з’яўляцца перад тварам Госпада, Бога твайго, тры разы на год» (Зых 34:24). Ізноў гучыць напамін: «Першы плён зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго. He вары казляня ў малацэ маці яго» (Зых 34:26). Кантэкст, у якім дадзены апошні наказ, падкрэслівае, што гэта не проста харчовая забарона, але перасцеражэнне ад схілення да ідалапаклонніцтва. Адкрыцці XX ст. пацвярджаюць гэта. Так, даследчык угарыцкіх тэкстаў і гебраіст 1. Ш. Шыфман адзначае, што «ва угарыцкім тэксце “Нараджэнне багоў” ёсць указанне варыць казляня ў малацэ. Адзначаны ж тэкст з’яўляецца “сцэнарыем” свята свяшчэннага шлюбу1, таму можна лічыць верагодным, што біблейная заба-
    1 Цэнтральны рэлігійны абрад Месапатаміі і Ханаана, звязаны
    з урадлівасцю.
    рона значыла фактычна забарону ўдзельнічаць у абраднасці свяшчэннага шлюбу»1.
    Усе сказаныя Ім словы Гасподзь загадвае Майсею запісаць: «...напішы сабе словы гэтыя, бо па словах гэтых заключыў Я Саюз з табою і з Йісраэлем» (Зых 34:27). На гэтай падставе некаторыя даследчыкі зрабілі выснову, што тэкст, прыведзены ў Зых 34:10—26, і ёсць архаічны тэкст Дэкалога і ўтрымлівае ў сабе запаведзі не этычнага, а рытуальнага характару; той жа, што прыведзены ў Зых 20, мае больш позняе паходжанне. Больш таго, некаторыя біблейныя крытыкі выказалі меркаванне, што на другіх Скрыжалях выразаныя былі не Дзесяць Запаведзяў у іх першым варыянце, а менавіта тое, што сказаў Бог Майсею падчас яго другога саракадзённага знаходжання на Сінаі. На самой справе гэта не мае пад сабою ніякіх дакладных падставаў і супярэчыць логіцы тэксту, таму, што кажа Гасподзь у пачатку дыялога з Майсеем: «...і Я напішу на гэтых Скрыжалях словы, якія былі на ранейшых Скрыжалях, што ты разбіў» (Зых 34:1). Тое ж, што Гасподзь наказвае запісаць Свайму прароку, мае дачыненне да Кнігі Запавету, да Торы, якую працягвае паступова запісваць Майсей і якая будзе скончаная толькі перад яго смерцю. Безумоўна, кожнае слова Бога вартае таго, каб яго запісаць і запомніць. Але пры гэтым абсалютна зразумела, што на новых Скрыжалях, зробленых рукою Майсея, зноў рукою Госпада былі накрэсленыя Дзесяць Запаведзяў. Праўда, верш, які ідзе напрыканцы апісання знаходжання Майсея на вяршыні Сіная, дазваляе падвойную інтэрпрэтацыю: «1 прабыў ён там у Госпада сорак дзён і сорак ночаў, хлеба не еў і вады не піў; і напісаў на Скрыжалях Словы Запавету, Дзесяціслоўе» (Зых 34:28). «I напісаў» — ва-йіхтов — у працытаваным вершы можа быць у роўнай ступені аднесенае і да прарока, і да Бога, у дачыненні да Якога вельмі часта ў Торы ўжываецца эліптычная канструкцыя з пропускам імя (асабліва часта — «I сказаў»; такую ўласцівасць біблейнага стылю будуць выкарыстоўваць еўрапейскія аўтары, як, напрыклад, Дантэ ў «Боскай Камедыі»), Але, паўто-
    1 Шпфман 14. Ш. Комментарнн // Ученне: Пятакнйжяе Монсеево / Пер., введенне н коммент. Н. Ш. Шйфмана. М.: Респуб.ійка, 1993. С. 301.
    рым, першы верш 34-га раздзела ўносіць абсалютную зразумеласць: свяшчэнныя Дзесяць Словаў, што ствараюць падмурак усіх стасункаў Бога і чалавека, агульначалавечай маралі, былі запісаныя Самім Богам.
    I вось надыходзіць ізноў момант, калі Майсей спускаецца да свайго народа са Скрыжалямі Запавету. Нагадаем: гэта быў дзень 10 Цішры (Цішрэя), Дзень усенароднага пакаяння і ачышчэння. Назаўжды свята Йом-Кіпур стала не толькі строгім постам, але адначасова і святам светла-ўрачыстым, не толькі Днём Пакаяння, але і Днём Збаўлення, Днём Даравання, не толькі Днём Суда, але і Днём, калі Гасподзь, як кажа традыцыя, «перасаджваецца з трона суда на трон даравання». Сыходзячы з Сіная, прарок не ведаў, што твар яго ад вялікай блізкасці яго да Бога, ад той найвялікшай святасці, якой ён дасягнуў, пачаў ззяць незвычайным святлом: «I было, калі сыходзіў Машэ з гары Сінай і абедзве Скрыжалі Сведчання [Адкрыцця| ў руцэ Машэ пры сашэсці яго з гары, то Машэ не ведаў, што стаў промнямі ззяць твар яго ад таго, што | Бог] размаўляў з ім» (Зых 34:29).
    Цікава, што некалі Іеранімус (Іеранім) Блажэнны, стваральнік лацінскага перакладу Бібліі — Вульгаты, прачытаў слова каран («выпускаць прамяні», «прамяніцца») як кэрэн — «рог». Нагадаем, што Іеранім карыстаўся яшчэ не вакалізаваным тэкстам Танаха, а слова кэрэн на іўрыце значыць і «прамень», і «рог» (гэта, верагодна, абумоўленае знешнім падабенствам праменя і рога, што пацвярджаецца і некаторымі іншымі мовамі). I. Р. Тантлеўскі мяркуе, што Іеранім не ўлічыў значэнне дзеяслова каран у пародзе qal, а толькі ў пародзе hiph 77, дзе ён і мае значэнне «мець рогі», «быць рагатым»1. Так ці інакш, але ў Вульгаце сказана, што ў Майсея, які спусціўся з Сіная, былі нейкія рогі: «Cumque descenderet Moses de monte Sinai, tenebat duas tabulas testimonii, et ignorabat quod cornuta (курсіў наш. — Г. C.) esset facies sua ex consortio sermonis Dei» (Ex 34:29). Паводле Вульгаты, менавіта гэтымі рогамі былі напалоханыя Аарон і астатнія сыны Йісраэля, якія спачатку баяліся падысці да Майсея: «Videntes autem Aaron et filii
    1 Гл.: Тантлевскнй H. Р. Введенне в Пятмкняжне. С. 23—24.
    Israhel comutam (курсіў наш. — Г. С.) Mosi faciem timuerunt prope accedere» (Ex 34:30). У Торы ж сказана: «I ўбачылі Агарон і ўсе сыны Йісраэля Машэ, і вось, твар яго ззяе прамянямі [прамяніцца], і баяліся падысці да яго» (Зых 34:30). Забаўная памылка ў Вульгаце прывяла да таго, што заходнееўрапейскія (каталіцкія) мастакі і скульптары эпохі Сярэднявечча і Адраджэння выяўлялі прарока Майсея то ў рагатай шапцы, то проста з невялічкімі рожкамі (яны ёсць і ў славутай статуі Майсея. высечанай з мармуру вялікім Мікеланджэла), а пазней — з двума прамянямі, якія адыходзяць ад галавы прарока (як на славутай гравюры Гюстава Дарэ). Ёсць розныя тлумачэнні гэтага біблейнага вобраза, але ў Торы гаворка ідзе пра амаль невыноснае для іншых людзей ззянне твару Майсея: скура яго твару прамянілася асляпляльным святлом.
    Ззянне твару Майсея, калі ён спусціўся з Сіная, навечна ўрэзалася ў памяць нашчадкаў як сімвал найвялікшай духоўнасці і ўзнёсласці чалавечага духу, дакранання да Таямніцы Божай. Нездарма рабі Ё. Герц у сваім каментары кажа: «Размова з Усявышнім асвятляе душу Боскім святлом»1. I нездарма Валерый Брусаў напісаў: «Кто проннкал, не пламенея, // Веков таннственную даль, // Познав снянье Монсея, // С горы несушего Скрнжаль!» А ў той момант, калі прарок спусціўся з Гары Божай, асляпляльнае святло, што ішло ад яго твару, напалохала людзей. Па закліку Майсея яны ўсё ж такі падышлі да яго, і прарок абвясціў ім радасную вестку пра аднаўленне Запавету: «...і запаведаў ён ім усё, пра што гаварыў з ім Ёасподзь на гары Сінай» (Зых 34:32). Але пасля заканчэння свайго аповеду Майсей вымушаны закрыць свой твар пакрывалам — паводле падання, спецыяльным малітоўным пакрывалам, якое называецца таліт (яно апісанае ў Лік 15:38—39 і Друг 22:12, і менавіта такім чатырохвугольным пакрывалам з кутасамі, аздобленым блакітнаю палоскаю, дагэтуль накрываюць галаву і ахутваюць плечы артадаксальныя яўрэі падчас малітвы). Калі потым Майсей уваходзіў у свой шацёр — Шацёр Саборны (Шацёр Сходу), дзе яму адкрываўся Гасподзь, ён здымаў пакрывала. Калі ж прарок выходзіў з шатра,