Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Паміж ахвярнікам і ўваходам у Скінію знаходзіўся медны ўмывальнік, неабходны для таго, каб святары пасля прынясення ахвяры абмывалі рукі і ногі перад тым, як увайсці ўнутр Свяцілішча. Безумоўна, і ў дачыненні да кожнага чалавека гэтае абмыванне мае сімвалічны сэнс духоў-
1 Шедровмцкнй Д. В. Введенне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакнмжне Монсеево. С. 515
нага ачышчэння, выпраўлення справаў сваіх рук і шляхоў, па якіх ідуць яго ногі. Важна, што ўмывальнік, паводле тэксту Торы, быў зроблены «з люстэркаў тых, хто збіраецца |ля Скініі]», г. зн. жанчынаў, якія ахвяравалі свае люстэркі для святой справы, так што ўмывальнік ператварыўся ў адно суцэльнае люстра, Верагодна, маецца на ўвазе, што Аарон і яго нашчадкі, якія адны толькі мелі права на ўваход у Скінію Запавету, пазней — у Храм, углядаліся ў свой вобраз, ачышчаны не толькі фізічна, але і духоўна. Метафарычна ж маецца на ўвазе духоўнае ачышчэнне кожнага чалавека, які жыве паводле Закону Божага. «Умывальнік, зроблены з медных люстраў, сведчыць пра ачышчэнне, што адбываецца, калі чалавек углядаецца ў Закон Божы і ў самога сябе»1.
Сама Скінія (Свяцілішча, Мікдаш), пакрытая скурамі і тканінамі, сімвалізуе таксама ўнутраны свет чалавека, сакральную прастору ўнутры чалавека, ахаваную яго плоцевым адзеннем. Заслона, якая закрывала ўваход у Скінію, мацавалася на пяці слупах, што сімвалізавалі самае распаўсюджанае ў Торы (і Танаху), разам з Тэтраграматонам, пяцілітарнае імя Божае — Элогім (на іўрыце — пяць літараў, што абазначаюць пяць зычных), а таксама — пяць кніг Торы. Унутры святой прасторы, адразу за ўваходам у яе, стаяў залаты ахвярнік, з якога ўздымаліся струмені фіміяму, напаўняючы Скінію асаблівым водарам (Зых 30:1—8, 34—38). Водарныя рэчывы, што спальваліся на ім, сімвалізавалі чыстыя думкі і памкненні чалавека, якія, узгараючыся ў агні палымянай любові да Бога, ператвараюцца ў шчырыя малітвы чалавека, што ўзносяцца да трону Усявышняга.
Злева ад увахода ў Святая Святых знаходзілася славутая сяміствольная свяцільня — Менора, справа — залаты стол з «хлябамі прапанавання» (Зых 25:23—40). Сем галінаў Меноры сімвалізавалі і сімвалізуюць Сем Дзён Стварэння, а таксама семярычную структуру светабудовы, шчыльна звязаную з сям’ю Запаветамі, адпаведна якім разгортваецца чалавечая гісторыя (паводле іудзейскай традыцыі, Запаветы з Адамам, Ноем, Аўраамам, Ісаакам, Іакавам, Майсеем і Давідам; паводле хрысціянскай — з Адамам, Ноем,
1 Шедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т Т. 1—3. Пятнкнмжме Монсеево. С. 515.
Аўраамам, Майсеем, Давідам, Новы Запавет і Адвечны Запавет у Царстве Божым). Менора, у сямі галінах якой пастаянна гарэў спецыяльна падрыхтаваны святарамі ачышчаны аліўкавы алей, сімвалізавала вялікае святло жыцця, звязанае з Прысутнасцю Божай у Скініі, Дух Божы, а таксама гарэнне чалавечага духу ў яго служэнні Богу. «Хлябы прапанавання», названыя так таму, што яны нібыта «прапануюцца» людзьмі Богу, літаральна названыя ў Торы лэхем га-панім — «хлеб твару», г. зн. хлеб, які прыносіцца (ускладаецца) перад твар Божы. Гэты хлеб сімвалізуе духоўную ежу, Слова Божае.
Далей асаблівая заслона з каштоўнай тканіны з вытканымі на ёй керувамі (херувімамі) аддзяляла ў святой прасторы Скініі самую святую пастору — Святая Святых, прызначаную для захавання Каўчэга Запавету. Заслона вісела на чатырох слупах, што сімвалізавалі літары святога Тэтраграматона. Сюды, у Святая Святых, меў права ўваходзіць толькі першасвятар і толькі адзін раз на год — у Дзень Пакаяння, Дзень Ачышчэння, калі ён крывёю ахвярных жывёлаў сімвалічна ачышчаў Скінію ад усіх грахоў, якія нібыта «назбіраліся» ў Скініі за год. Чаму тут? Маецца на ўвазе, што менавіта перад пільным позіркам Бога чалавек мацней за ўсё адчувае сваю недасканаласць, свае грахі і імкнецца ачысцінца ад іх. Першасвятар, уваходзячы ў Святая Святых, сімвалічна «прыносіў» з сабою ўсе грахі народа, перад галоўнаю святыняю перажываў і сваю ўласную недасканаласць, маліўся за дараванне грахоў яму і яго народу і ачышчаў Скінію святою крывёю ахвяраў (Лев 16:2—34). Каўчэг Запавету, што стаяў у Святая Святых, захоўваў у сабе Скрыжалі з Дзесяццю Запаведзямі. Менавіта з Каўчэгам і асабліва з сакральнаю прастораю паміж крыламі керуваў, якія былі размешчаныя на яго накрыўцы і ахоўвалі слова Божае, звязвалася Шэхіна, праз якую Усявышні адкрываецца Сваім выбраннікам. Нездарма Гасподзь кажа Майсею: «Там Я буду адкрывацца табе і размаўляць з табою па-над накрыўкаю, пасярод двух керуваў, якія над Каўчэгам Адкрыцця, пра ўсё, што ні буду запаведваць праз цябе сынам Йісраэля» (Зых 25:22). Безумоўна, Каўчэг сімвалізуе сэрца чалавека, споўненае любові да Бога, самую сакральную частку яго духоўнага свету, у якім жыве часцінка Духа Божага.
Вельмі глыбокае тлумачэнне таго, як будова Скініі суадносіцца з духоўна-цялеснаю будоваю чалавека, даў у свой час Йегуда га-Леві ў трактаце «Кніга Хазара». На думку мысляра, Усявышні гэтак жа «жыве» (дакладней — выяўляе Сваю Прысутнасць) у Скініі або ў Храме, як разумная душа (нэшама) чалавека — у яго фізічным целе. Каб апошняя існавала ў целе падчас зямнога жыцця чалавека, неабходна падтрымліваць жыццё так званай жывёльнай душы — нэфет, якая залежыць ад нармальнага функцыянавання і гармоніі ўсіх органаў цела. I гэтак жа, як разумная душа не патрабуе ні ежы, ні піцця, ні водараў, але яны патрэбныя душы жывёльнай, якая ажыўляе цела, так і Усявышняму непатрэбныя ахвяры (ні кроў, ні мяса ахвярных жывёлаў, ні фіміям), але яны патрэбныя для функцыянавання Скініі, праз якую чалавек атрымлівае назіральны знак прынцыпова нябачнай Боскай Існасці. Йегуда га-Леві піша: «Бог кажа: ахвяра, хлеб і водары, прызначаныя Мне, аддаюцца Майму агню; гэта значыць агонь, падпарадкуючыся слову Божаму, спальвае ахвяры, а некаторыя часткі іх прызначаюцца ў ежу святарам. Сэнс усяго гэтага — усталяваць такі парадак, каб у Храме магчымая была Прысутнасць Цара — не прасгоравая прысутнасць, а ўцараванне Яго Велічы. Каб лепш гэта зразумець, параўнай Боскі ўплыў з разумнаю душою, што жыве ў целе. <...> Усе віды службы ў Храме — набажэнствы, ахвярапрынашэнні, дымленні, і хваласпеў, і ежа, і піццё — адбываюцца ў такой найвышэйшай ступені чысціні і святасці, што яны названыя “службаю Божаю”, “хлебам Божым” і таму падобным. Гэтыя назвы паказваюць, што Бог жадае належнай гармоніі ў жыцці народа і святароў і што Ён нібыта прымае іх дары і знаходзіцца сярод іх для іх славы. Сам жа Ён высокі і святы і не атрымлівае асалоды ад іх ежы і трапезаў, але гэтая ежа корміць іх душы, падобна да стрававання ў страўніку і печані, калі яно адбываецца нармальна: найбольш тонкая частка ежы дасягае сэрца, а найтанчэйшая з тонкай дасягае духу, і сэрца, дух і мозг умацоўваюцца жыццёваю сілаю, якая прыцякае да іх праз артэрыі, нервы і сасуды. I ўсё гэта для таго, каб стварыць такую дасканалую адпаведнасць элементаў, пры якой цела здольнае прыняць разумную душу, якая гаворыць і ўяўляе сабою
асаблівую існасць, блізкую (па сваёй прыродзе) да існасці анёлаў, пра якіх сказана: “іх жыллё алдзелена ад плоці”, — і тады душа існуе ў целе не прасторавым існаваннем, а пануючы ў ім і кіруючы»1. Гэта вельмі тонкае і глыбокае тлумачэнне таго, як патрэбна разумець «жыццё» і душы (духу) у чалавечым целе, і Усявышняга ў Скініі: як настойвае мысляр, не ў прасторавым сэнсе, а ў сэнсе духоўнага панавання і кіравання.
Паводле разумення Йегуды га-Леві, Каўчэг адпавядае сэрцу чалавека, а керувы над Каўчэгам — лёгкім: «Уся служба звернутая да Каўчэга Запавету і да херувімаў, якія выконваюць ролю сэрца і лёгкіх над імі»2. На яго думку, усе прадметы ў Скініі сімвалізуюць унутраныя органы цела чалавека, якія не трымаюцца касцямі, а ўнутранымі сувязямі паміж сабою, г. зн. духоўнымі сіламі чалавека. Нагадваючы, што пераносіць усе ўнутраныя прадметы Скініі было даручана сыну Аарона Кегату (Каафу) і яго сынам, мысляр піша: «...сынам Кегата... было даручана несці тое, што адпавядае ўнутраным органам, — Каўчэг, стол хлябоў прапанавання, Менору, і ахвярнікі, і свяшчэнныя прылады для іх абслугоўвання. Пра сыноў Кегата напісана: “Таму што на іх ускладзеная святая служба — на плячах панясуць”, як унутраныя органы, што не маюць касцей, якія б іх падтрымлівалі, трымаюцца духоўнаю моцаю»3. Йегуда га-Леві нагадвае таксама, што сынам яшчэ аднаго сына Аарона, Гершона (Гірсона), было даручана перавозіць на павозках усе знешнія часткі Скініі — сам шацёр са скураў, яго пакрывалы, заслоны, якія «адпавядаюць знешнім мяккім часткам цела»4. «Наступным па годнасці, сынам Мерары, — працягвае філосаф, — было даручана несці тое, што адпавядае цвёрдым часткам цела (касцям. — Г. С.), — аплікі, дошкі, засаўкі, слупы і падножжы для дошак»5. Самаму годнаму перад тварам Бога сыну Аарона, Элеэазару, даручаныя алей памазання і алей для Меноры, водары для дымлення і пастаяннае ахвярапрынашэнне, што,
1 РІегуда Галевн. Кузарн. С. 104—106.
2 Тамсама. С. 108.
3 Тамсама. С. 109.
4 Тамсама.
5 Тамсама.
на думку Йегуды га-Леві, увасабляе «самы чысты і тонкі агонь, і святло мудрасці і пазнання, а праз Урым і Тумім — святло прароцтва»1 (Урым і Тумім — магчыма, у перакладзе словы «святло» і «дабрыня», што стаяць у множным ліку, — таямнічыя свяшчэнныя прадметы, замацаваныя на эфодзе першасвятара, праз якія ён запытваў Бога ў самых важных выпадках; гл. далей). Калі Каўчэг Запавету адпавядае сэрцу, то Скрутак Торы, які ляжаў побач з ім у Святая Святых — галаве, г. зн. мудрасці і розуму. Йегуда га-Леві піша: «Корань мудрасці — Дзесяць Запаведзяў — заключаны ў Каўчэгу Запавету, які адыгрывае ролю сэрца, а ўсе запаведзі, што з іх вынікаюць, — у Скрутку Торы, які захоўваецца каля яго, як сказана: “I пакладзіце яго каля Каўчэга Запавету Усявышняга”. Тут выток дзвюх мудрасцяў — мудрасці Торы, носьбітамі якой з’яўляюцца святары, і прароцкай мудрасці, яе носьбіты — прарокі. I яны нібыта дарадчыкі: настаўляюць, і перасцерагаюнь, і нагадваюць яму. Яны — галава народа»2.
Такім чынам, Скінія Запавету з’яўляецца матэрыяльным увасабленнем чалавека як Храма Божага, ідэальным увасабленнем народа Божага, увасабленнем гармоніі Сусвету. 1 чалавек, і народ Божы, і Сусвет мусяць стаць сапраўдным прытулкам Духу Божага. Разгледзім цяпер больш дэталёва як матэрыяльную будову Скініі і Каўчэга, так і сімволіку гэтых матэрыяльных дэталяў.