• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Даўшы агульны наказ стварыць Свяцілішча, у якім Ён будзе «жыць» (Зых 24:1—9), Гасподзь найперш дае запаведзь адносна «сэрца», у якім захоўваецца самае святое, — адносна Каўчэга Сведчання (Адкрыцця), або Каўчэга Запавету. Безумоўна. Каўчэг — самы свяшчэнны прадмет Скініі Запавету, больш таго — гэта тое, у імя чаго яна была ўзведзеная, бо менавіта ў Каўчэгу захоўваецца галоўнае Адкрыццё Божае, накрэсленае на Скрыжалях. «1 няхай зробяць Каўчэг з дрэва шыцім'. два локці з паловаю даўжыня яго, і паўтара локця шырыня, паўтара локця вышыня яго» (Зых 24:10). Як сведчыць тэкст, Каўчэг уяўляў сабою прамавугольны куфар памерамі прыкладна 1,5 м у даўжыню, 90 см у шырыню і 90 см у вышыню (паводле іншых да-
    1 Негуда Галевн. Кузарм.
    2 Тамсама. С. 110.
    дзеных — прыкладна 1,25 м у даўжыню і 75 см у шырыню і вышыню). Нагадаем, што таямнічае дрэва шыцім, як мяркуюць навукоўцы, — асаблівая разнастайнасць аравійскай акацыі, вельмі трывалай, амадь не падлеглай старэнню. Гэтае дрэва выбранае як сімвал трываласці духу і памяці, як сімвал вечнасці. Далей пра Каўчэг сказана: «I абкладзеш яго чыстым золатам, знутры і звонку пакрыеш яго, і зробіш на версе яго залаты вянок наўкола» (Зых 25:11). Чыстае золата сімвалізуе духоўную чысціню і святасць. Мідраш даводзіць яшчэ адно тлумачэнне, звязанае з Каўчэгам: ён з’яўляецца сімвалам мудрага чалавека, носьбіта вучэння Торы; такі чалавек павінны быць чыстым як у сваіх справах і ўчынках, так і ў думках і жаданнях сэрца1. Залаты вянок, які ўзвышаўся над верхнім краем Каўчэга, нібыта ўвенчваў Слова Божае, для якога Каўчэг прызначаўся. Да чатырох ніжніх вуглоў Каўчэга былі прымацаваныя чатыры залатыя кольцы (Зых 25:12), праз якія былі прапушчаныя драўляныя шасты для пераноскі Каўчэга: «I зрабі шасты з дрэва йіыцім, і пакрый іх золатам. // 1 ўкладзі шасты ў кольцы па баках Каўчэга, каб насінь Каўчэг з дапамогаю іх. // У кольцах Каўчэга павінныя быць шасты і не павінныя вымацца з іх» (Зых 25:13—15). 3 дапамогаю шастоў, паклаўшы іх на плечы, левіты неслі Каўчэг усе сорак гадоў вандравання па пустыні. Але чаму Гасгюдзь загадвае ніколі не вымаць шасты з кольцаў Каўчэга? Як паведамляе далей Танах, менавіта так, з шастамі ў кольцах, Каўчэг захоўваўся ў Скініі ўжо пасля прыходу ізраільцянаў у Зямлю Абяцаную, а потым і ў Іерусалімскім Храме. Верагодна, гэта сімвалізуе абсалютную гатоўнасць у кожны момант, калі загадае Гасподзь, узяць Каўчэг на плечы і рушыць у шлях. Так і чалавечы дух мусіць быць заўсёды ўнутрана сабраным, бадзёрым, мусіць падпарадкавацца волі Божай.
    Каўчэг — сэрца духоўнага чалавека, сэрца народа, сэрца Сусвету, і менавіта ў сэрцы павінныя захоўвацца Дзесяць Запаведзяў, на якіх трымаецца жыццё чалавека, жыццё народа Божага, жыццё Сусвету: «I пакладзі ў Каўчэг Адкрыццё [Сведчанне], якое Я дам табе» (Зых 25:16). Асаблівая ўвага надаецца накрыўцы Каўчэга, бо самае святое павінна быць шчыльна закрытае, каб нішто знешняе не пранікала
    1 Гл.: Герц Й. Комментарнй. С. 443.
    ў сэрца Скініі, дзе захоўваецца галоўны Закон Божы: «1 зрабі накрыўку з чыстага золата: два локці з паловаю даўжыня яе і паўтара локця шырыня яе. // I зрабі двух керуваў з золата, чаканенай працы зробіш іх на абодвух канцах накрыўкі. I/ 1 зрабі аднаго керува з аднаго краю і аднаго керува з другога краю, з самой накрыўкі зрабіце керуваў на абодвух краях яе. // 1 будуць керувы з распасцёртымі ўверх крыламі накрываць крыламі сваімі накрыўку, а тварамі сваімі [звернутыя] адзін да аднаго; да накрыўкі няхай будуць твары керуваў» (Зых 25:17—20). Накрыўка — капорэт — Каўчэга была настолькі важным яго элементам, што ў 1-й Кнізе Хронік (1-й Кнізе Параліпоменан) Святая Святых названая «Дом капорэт» (1 Пар 28:11). Глыбокая сімволіка заключаецца ў тым, што слова капорэт звязанае з коранем са значэннем не толькі «закрываць», але і «ачышчаць» (адсюль і асаблівы рытуал ачышчэння ў Дзень Ачышчэння — Йом-Kinyp, падчас якога ўзносіўся фіміям перад Каўчэгам). Самае ж таямнічае ў апісанні накрыўкі — крылатыя керувы (херувімы), якія размяшчаліся на ёй, ствараючы з ёю адно цэлае. Як вядома, керувы ўпершыню ўзгадваюцца ў Торы ў К.нізе Быцця — як анёлы, якіх Гасподзь ставіць ля ўвахода ў Эдэмскі Сад пасля выгнання адтуль першых людзей. Такім чынам, керувы, што ўпрыгожвалі накрыўку Каўчэга, — выявы двух анёлаў, якія ахоўвалі святыню, не даючы наблізіцца да яе нікому чужому, нічому знешняму. 1х узнятыя крылы сімвалізавалі акрыленасць, узнёсласць чалавечага духу, які мусіць пастаянна ўзвышацца, шукаючы шляхі да Бога. Іх твары (паданне кажа, што ў выглядзе цудоўных дзіцячых твараў) углядаліся ўніз, нібыта спрабуючы пранікнуць скрозь накрыўку, аддаючы даніну пашаны і любові Закону Божаму і дэманструючы чалавеку, што яму таксама трэба пільна ўглядацца ў Запаведзі і шанаваць іх. Адначасова іх твары былі звернутыя адзін да аднаго, што сімвалізавала духоўную еднасць людзей, тое, што іх узаемгідачыненні павінныя грунтавацца на павазе і ўзаемнай любові. Перадаючы думку традыцыйнага яўрэйскага каментара, рабі Ё. Герц піша: «У той момант, калі Усявышні звяртаўся да Машэ, Яго голас гучаў з прасторы паміж крыламі анёлаў, распасцёртых над накрыўкаю. Калі гучаў голас Усявышняга — дрыжалі крылы
    анёлаў. 3 размяшчэння анёлаў каментатары атрымліваюць наступны ўрок: калі чалавек з дзяцінства (твары ж анёлаў былі падобныя да твараў дзяцей) прывыкае слухаць голас Усявышняга, ён становіцца ахоўнікам і захавальнікам Саюзу, падобна анёлам, якія раскінулі крылы над Каўчэгам Запавету. Добрае стаўленне да бліжняга павінна злучацца ў чалавеку з высокімі памкненнямі, падобна да таго, як твары анёлаў звернутыя адзін да аднаго, а крылы накіраваныя ўверх»1. Керувы, якія ўглядаліся ў Нябачнае, Прысутнае толькі праз Скрыжалі з Дзесяццю Запаведзямі, а таксама адзін у аднаго, сімвалізавалі ўсеабдымную Любоў чалавека да Бога і блізкага, тую Любоў, без якой выкананне запаведзяў Торы страчвае сэнс, але ў роўнай ступені недасягальную без іх выканання ва ўсёй паўнаце.
    Далей Гасподзь кажа: «I пакладзі накрыўку на Каўчэг зверху; а ў Каўчэг пакладзеш Адкрыццё, якое Я дам табе» (Зых 25:21). Здаецца, усё патрэбна зрабіць, паводле звычайнай логікі, якраз наадварот: спачатку пакласні ў Каўчэг Скрыжалі Запавету, а потым накрыць яго накрыўкаю. Чаму Гасподзь загадвае зрабіць наадварот? Мудрацы Торы заўсёды падкрэслівалі, што ў ёй няма нічога выпадковага. К.алі мы памятаем, што Каўчэг сімвалізуе сэрца, то, верагодна, працытаваны верш мае на ўвазе, што чалавек мусіць спачатку шчыльна «закрыць» сваё сэрца для ўсяго злога і залішне мітуслівага, асвяціць яго, каб памясціць туды святыя «скрыжалі», зрабіць Дзесяць Запаведзяў законам свайго сэрца. Паданне кажа, што крылы керуваў, якія накрывалі Каўчэг, утваралі, судакранаючыся, фігуру ў выглядзе чалавечага сэрца — знак таго, што ў глыбінях сэрца, у глыбінях чалавечага духу адкрываецца Бог, як адкрываўся Ён некалі ў асаблівай сакральнай прасторы між крыламі керуваў: «1 Я буду адкрывацца табе там і размаўляць з табою па-над накрыўкаю, пасярод двух керуваў...» (Зых 25:22).
    Паводле падання, увесь саракагадовы шлях па пустыні левіты неслі Каўчэг Запавету вельмі старанна захутаным, бо адзін толькі погляд непадрыхтаванага і неачышчанага душою чалавека на святыню Божую мог прынесці яму смерць. Калі Каўчэг спынялі на стаянцы і ўсталёўвалі ў
    1 Герц Й. Комментаряй. С. 444.
    Скініі, прарок Майсей абвяшчаў: «Вярніся, Гасподзь да дзесяткаў тысячаў Йісраэля!» (Лік 10:36). Калі ж Каўчэг рухаўся ў шлях, прарок прамаўляў: «Паўстань, Гасподзь, і рассеюцца ворагі Твае, і пабягуць ненавіснікі Твае ад твару Твайго!» (Лік 10:35). У наступных раздзелах Танаха — Нэвіім (Прарокі) і Кетувім (Пісанні) — да пэўнага часу прасочваецца лёс Каўчэга Запавету. Прысутнасць Божая. звязаная з Каўчэгам, дазволіла ізраільцянам перайсці Йардэн (Іардан), бо вада ў бурлівай рацэ спынілася менавіта перад Каўчэгам, калі яго ўнеслі туды святары па закліку Йегашуа бін Нуна (/с Нав 3:14—17; 4:1—18). Духоўная сіла, звязаная з Каўчэгам, дапамагла народу ўзяць непрыступны горад Йерыхо (Іерыхон) пасля таго, як святыню сем разоў абнеслі вакол яго сценаў (/с Нав 6:5—19). Потым, паводле Кнігі Ісуса Навіна, Каўчэг знаходзіўся ў стане ізраільцянаў ля гары Эваль (7с Нав 8:33), далей — у свяцілішчах Бэт-Эль (Суд 2:27) і Шыло (1 Цар 3:3). Яго выносілі з сабою на поле бою, каб ён дапамагаў адольваць ворагаў, і аднойчы, у бітве ля Эвен га-Эзэр недалёка ад горада Міцпа ў надзеле Біньяміна, ён быў захоплены філістымлянамі (Суд 4:11). Аднак Каўчэг нясе толькі бядоты ворагам Ізраіля — жыхарам філістымскіх гарадоў Ашдод, Гат, Экрон, дзе філістымляне спрабавалі паставіць яго ў сваіх храмах у нагах статуяў сваіх багоў (у прыватнасці — бога Дагона), каб абняславіць Бога Ізраіля (яны наогул меркавалі, што разам з Каўчэгам захапілі ў палон Самога Бога), але кожны раз язычніцкія ідалы падалі перад святыняю Божаю і разбіваліся на кавалкі, у выніку чаго філістымляне пакінулі Каўчэг ізраільцянам пад горадам БэтШэмеш (Суд 5:1—6:12). Жьіхары апошняга спрабавалі зазірнуць пад накрыўку Каўчэга, за што Гасподзь пакараў іх смерцю, а Каўчэг перавезлі ў Кір’ят-Йарым, дзе ён знаходзіўся 20 гадоў (Суд 6:19 — 7:2).
    Пазней, калі Давід, заваяваўшы крэпасць Йевус на Ціёнскай (Сіёнскай) гары, пачаў будаваць сталіцу Ізраіля — Йерушалаім (Іерусалім), ён вырашыў перавезці Каўчэг Запавету ў цытадэль — крэпасць Цыён (самая старая ўмацаваная частка горада, яна ж — Горад Давідаў), каб зрабіць Цыён і цалкам Іерусалім Святым Горадам. Але пры першай спробе перавезці Каўчэг у Іерусалім здарылася няш-
    часце: малады Уза (Оза), сын Авінадава, вырашыў падтрымаць Каўчэг, які нахіліўся ад таго, што быкі страсянулі павозку; але як толькі Уза дакрануўся да Каўчэга, ён упаў мёртвы. Такім чынам, паводле логікі Танаха, Гасподзь дае зразумець, што да Каўчэга не можа дакранацца не падрыхтаваны, не асвячоны чалавек, тым больш той, хто сумняваецца ў яго сіле і ўстойлівасці. Уражаны і напалоханы Давід вырашае пакінуць Каўчэг на пэўны час пад наглядам левіта Авэд-Эдома (дакладней — Овэд-Эдома), ля дома якога ўсё здарылася. Тры месяцы Каўчэг знаходзіўся ў доме Авэд-Эдома і прынёс яму вялікія даброты: «...і дабраславіў Гасподзь Авэд-Эдома і ўвесь дом яго. // 1 паведамілі цару Давіду, сказаўшы: “Дабраславіў Гасподзь дом Авэд-Эдома і ўсё, што ў яго, дзеля Каўчэга Божага...”» (2 Цар 6:11—12). Пасля гэтага Давід канчаткова вырашае перанесці Каўчэг у Іерусалім. На гэты раз Каўчэг неслі на плячах левіты, як некалі ў эпоху вандравання па пустыні: «...і пайшоў Давід, і з урачыстасцю падняў Каўчэг Божы з дому Авэд-Эдома ў Горад Давіда. // 1 было, калі тыя, хто нёс Каўчэг Божы, праходзілі шэсць крокаў, рэзаў ён у ахвяру быка і барана. // 1 Давід скакаў з усёй моцы перад Госпадам, а падпаясаны быў Давід ільняным эфодам1. // Так Давід і ўвесь дом Йісраэля неслі Каўчэг Гасподні з клікамі і пад гукі шафара. // ...I прынеслі Каўчэг Гасподні, і паставілі яго на месца яго ўнутры шатра, які раскінуў для яго Давід; і ўзнёс Давід перад Госпадам усеспаленні і мірныя ахвяры. // А [калі] скончыў Давід узносіць усеспаленні і мірныя ахвяры, то дабраславіў ён народ імем Госпада Цэваота2» (2 Цар 6:12—15, 17—18). Урачысты перанос Каўчэга Запавету ў крэпасць Сіён, што і зрабіла апошні святым сэрцам Іерусаліма, навукоўцы датуюць прыкладна 995 г. да н. э. (свята ўнясення Каўчэга ў Іеруса-