• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Унутры Мішкан быў падзелены заслонаю (полагам), што трымаўся на чатырох слупах, на два памяшканні. Пер-
    шае з іх, якое пачыналася адразу за ўваходам, называлася Кодэт — «Святая [прастора]» (часта перакладаецца як «Святое», але ў іўрыце няма сярэдняга роду, і слова кодэш жаночага роду; нагадаем, што літаральна яно значыць «вылучаная», «аддзеленая», г. зн. асаблівая сакральная прастора). У гэтае памяшканне маглі заходзіць святары (коганім). У ім знаходзіліся залаты стол для дванаццаці хлябоў (боханаў; так званыя хлябы ўскладання, або прапанавання; у Сінадальным перакладзе — хлебы предложенйя; гл. далей), залатая Свяцільня (Менора) і залаты ахвярнік для дымлення духмяных траваў (фіміяму).
    Другое памяшканне, аддзеленае заслонаю, знаходзілася ў заходняй частцы Мішкана і называлася Кодэт гаКодашым — «Святая Святых». Сама назва сведчыць, што гэта асабліва сакральная, самая сакральная прастора, дзе Усявышні адкрываўся Сваім выбраннікам, дзе жыла Шэхіна — Прысутнасць Божая сярод людзей. Менавіта гэтае памяшканне было прызначанае для захоўвання Каўчэга Запавету. Уваходзіць у Святая Святых меў права толькі першасвятар і толькі аднойчы на год — у святы Дзень Пакаяння (Выкуплення) — у Йом-Кіпур, каб ачысціць ахвярнаю крывёю і дымленнем водараў Святая Святых, і ўсю Скінію, і сябе, і ўвесь народ Ізраіля ад грахоў, якія назбіраліся за год (гл. Лев 16:2—34). Тут, паміж крыламі керуваў (херувімаў) па-над накрыўкаю Каўчэга, яму адкрываўся Гасподзь, як некалі Майсею і Аарону. Нагадаем, што ўся Скінія Запавету будуецца для захоўвання Каўчэга Запавету і звязанай з ім Прысутнасці Божай сярод народа Ізраіля, для магчымасці Адкрыцця Божага ў сакральнай прасторы Святая Святых. Нездарма, запаведваючы Майсею і ўсяму народу Ізраіля збудаванне Скініі і Каўчэга, Гасподзь кажа: «I зробяць Мне Свяцілішча, і Я буду жыць сярод іх» (Зых 25:8; у арыгінале на месцы слова «Свяцілішча» — Мікдаш, усё ад таго ж кораня кадош — «святы»; словам Мікдаш у Танаху будзе абазначацца і Іерусалімскі Храм). 1 яшчэ сказана Майсею: «1 Я буду адкрывацца табе там і размаўляць з табою па-над накрыўкаю |Каўчэга|, паміж двух керуваў, якія над Каўчэгам Адкрыцця [Сведчання], пра ўсё, што буду запаведваць праз цябе сынам Йісраэля» (Зых 25:22).
    16 Зак. 4008
    Уласна Свяцілішча (Мікдаш) размяшчалася ў заходняй частцы двара Скініі — прасторы, агароджанай з дапамогаю спецыяльнай сеткі, зробленай з кручанага вісону і расцягнутай на слупах. Двор Скініі меў памеры 100x50 локцяў (амот), г. зн. прыкладна 50x25 м (паводле іншых разлікаў — 60x30 м). У гэтым двары, які таксама ўяўляў сабою сакральную прастору, аддзеленую ад астатняга свету, знаходзіўся знешні ахвярнік, на якім прыносіліся ахвяры ўсеспалення. Ахвярнік быў збудаваны таксама з дошак, паміж якімі засыпаўся пясок. Дошкі былі абкладзеныя меддзю (таму ахвярнік завецца медным), а на вуглах ахвярніка былі зробленыя асаблівыя рогі. Адразу за ахвярнікам і перад уваходам у Мікдаш размяшчаўся двор святароў. Тут, паміж вялікім ахвярнікам і ўваходам у Мікдаш, быў усталяваны асаблівы медны ўмывальнік для рытуальнага абмывання рук і ног святароў перад іх уваходжаннем у сакральнае памяшканне: «I зрабіў [Бэналель] умывальнік з медзі і падножжа яго з медзі, з люстэркаў |жанчынаў], якія збіраліся ля ўвахода Шатра Саборнага» (Зых 38:8). Люстэркі ў тыя часы вырабляліся з адпаліраванай да бляску медзі або бронзы, што на іўрыце абазначаецца адным словам — нэхошэт. У рускім Сінадальным перакладзе гэтае месца перакладзенае памылкова: умывальннк йз медй й іюдножйе его нз медй, с йзяіцнымй йзображеннялш, украшаюіцймй вход Скйнйй Собрання, што выклікае неўразуменне, бо ні ўмывальнік, ні ўваход у Скінію ніяк не звязаныя ні з якімі ўпрыгожаннямі (тым больш меднымі ці бронзавымі). Гэтая ж памылка паўтораная ў В. Сёмухі з некаторымі варыяцыямі: «далікатныя выявы»!
    Скінія Запавету займае, паводле Торы, цэнтральнае месца — у прамым і пераносным сэнсе — сярод народа Ізраіля: станы дванаццаці каленаў Ізраілевых, калі народ спыняўся ў тым ці іншым аазісе, размяшчаліся ў пэўным, строга вызначаным Богам, парадку вакол Скініі Запавету. Яна была для дванаццаці каленаў цэнтрам духоўнага прыцягнення, які цэментаваў іх адзінства і абумоўліваў іх рух да Зямлі Абяцанай. Скінія Запавету выконвала траякую функцыю: з’яўлялася бачным сімвалам Прысутнасці Бога, Яго сімвалічным «жытлом» сярод народа Ізраіля; уяўляла сабою культавы цэнтр, дзе ажыццяўлялася набажэнства і адбы-
    валіся рэгулярныя ахвярапрынашэнні; была тым сакральным месцам, дзе Бог абвяшчаў Сваю Прысутнасць і адкуль Ён размаўляў з прарокам Майсеем.
    Скінія Запавету разам з усімі святымі рэчамі, якія змяшчаліся ў ёй, прайшла з народам усе сорак гадоў блукання па пустыні. Пасля прыходу сыноў Ізраіля ў Ханаан пра Скінію Запавету ўзгадваецца мала, але прасочваецца лёс Каўчэга Запавету. Першапачаткова ён знаходзіўся ў Шыло (Сіломе), які служыў, верагодна, амфікітыённым Свяцілішчам, што аб’ядноўвала калены Ізраілевы (/с Нсів 18:1; 19:51). У 1-й Кнізе Шэмуэля (Самуіла), або 1-й Кнізе Царстваў (1 Цар 2:22), а таксама ў 2-й Кнізе Шэмуэля, або ў 2-й Кнізе Царстваў (2 Цар 7:6), у Кнізе Хваленняў, або Псалтыру (Пс 78/77:60), ёсць паказанне на тое, што Свяцілішча ўсё яшчэ ўяўляе сабою шацёр (Огэль, Мішкан). Аднак ужо ў 1-й Кнізе Шэмуэля Свяцілішча называецца Бэт Адонай (у арыгінале — невымоўны Тэтраграматон) — «дом Гасподні» (1 Цсір 1:7), а таксама — і ў тым жа фрагменце тэксту (1 Цар 1:9) — выкарыстоўваецца вызначэнне Гехаль — «Храм» (літаральна — «Палац», «Пакой»), Магчыма, гэтыя абазначэнні ўжываюцца ў метафарычным сэнсе ці з’яўляюцца больш познімі рэдактарскімі ўстаўкамі, бо 2-я Кніга Шэмуэля (2-я Кніга Царстваў), 1-я і 2-я Кнігі Хронік (1-я і 2-я Кнігі Параліпоменан) сведчаць пра тое, што Скінія Запавету існавала ў часы кіравання ізраільскага цара Давіда і яго сына Шэламо (Саламона; гл. 2 Цар 7:6; 3 Цар 8:4; 1 Пар 21:29; 2 Пар 1:3—6). Яна была цалкам, разам з Каўчэгам Запавету, перавезеная спачатку ў крэпасць Цыён (Сіён) — цытадэль Іерусаліма, а потым і ў збудаваны Саламонам Храм: «I прыйшлі ўсе старэйшыны Йісраэля, і панеслі святары Каўчэг. // 1 паднялі Каўчэг Гасподні, і Скінію Сходу, і ўсе святыя рэчы, што ў Скініі; і паднялі іх святары і левіты. // ...I прынеслі святары Каўчэг Запавету Гасподняга на месца яго, у Дэвір1 Храма, у Святая Святых, пад крылы керуваў...» (5 Цар 8:3—4, 6). Паказальна, што апісанне Скініі Запавету, яе збудавання і ўбран-
    1 Дэвір, або двір. — унутранае памяшканне Іерусалімскага Храма, якое адпавядае па сваім прызначэнні Святая Святых у Скініі Запавету; таксама завецца Святая Святых (гл. цытату далей).
    ня невыпадкова супадае ў шматлікіх момантах з аповедам пра будаўніцтва Храма царом Саламонам, з апісаннем яго будовы і ўнутранага ўбрання: для Саламона, як і для яго бацькі Давіда, Скінія стала аналагам выбудоўвання, уладкавання сакральнай прасторы Хра.ма, якая, як і прастора Скініі, сімвалізуе і велічны сусвет, створаны Богам, і вялікі дар Божы чалавеку — яго духоўны свет.
    Апісанне Скініі Запавету і яе збудавання дагэтуль выклікае спрэчкі ў біблеістыцы, і найперш — пытанне пра тое, як суадносяцца Шацёр Сходу, які паставіў прарок Майсей па-за станам і ля ўвахода якога спускаўся воблачны слуп, што сведчыў пра Прысутнасць Бога, а ўнутры Шатра Гасподзь размаўляў з прарокам, і Скінія Запавету, што знаходзілася непасрэдна ў цэнтры стана. Безумоўна, каментатарская традыцыя тлумачыць, як ужо адзначалася, што Шацёр Сходу служыў месцам Адкрыцця да збудавання Скініі, але справа ў тым, што далей у тэкстах Танаха Скінія дзе-нідзе называецца Шатром Сходу. 3 гэтай нагоды выказваліся і выказваюцца розныя гіпотэзы. у тым ліку і такія, што пастулююць існаванне розных крыніцаў двух апісанняў — Шатра Сходу і Скініі Запавету. Паводле гіпотэзы Ю. Вельгаўзэна, апісанне Скініі Запавету тычыцца не перыяду яе існавання, але ўзнікла толькі пасля вяртання іудзеяў з Вавілонскага палону і адлюстроўвае структуру Іерусалімскага Храма. Існуе таксама меркаванне, што апісанне Скініі адлюстроўвае ўладкаванне Свяцілішча ў Шыло і т. п. Аднак зараз для навукоўцаў цалкам відавочна, што шматлікія дэталі ў апісанні Скініі Запавету сведчаць пра архаічны качавы час, пра жыццё менавіта ў пустыні: і асаблівая акацыя шыцім, якая расце толькі ў пустыні, і розныя часткі пераноснага Свяцілішча з чырвонай барановай скуры, і т. п. Падвяргаючы крытыцы канцэпцыю Вельгаўзэна і яго паслядоўнікаў, I. Р. Тантлеўскі адзначае: «Прадстаўнікі “вельгаўзэніянскай” школы мяркуюць, што апісанне пераноснага Свяцілішча ў Кнізе Зыходу — гэта фікцыя, ідэальная канструкцыя святароў, якая грунтуецца на вобразе Храма цара Саламона ў Іерусаліме і праецыруецца на перыяд Зыходу. Аднак мяркуючы па старажытнаегіпецкіх, угарыцкіх і фінікійскіх тэкстах, шатры-свяцілішчы былі шырока распаўсюджаныя на старажытным Бліз-
    кім Усходзе1. Вядома пра існаванне падобных храмаў у качэўнікаў сіра-палесцінскага рэгіёна яшчэ ў першыя стагоддзі н. э., а таксама ў арабаў як да, так і пасля прыняцця імі ісламу. Кніга Зыходу паказвае, што ізраільцяне, выйшаўшы з Егіпта, мелі з сабою і срэбра, і золата, і шматлікія адзенні, так што ў іх было дастаткова матэрыялаў для збудавання пераноснага Свяцілішча — Скініі Сходу. Яны былі працоўнымі людзьмі — так што і нястачы ўмельцаўрамеснікаў яны таксама яўна не адчувалі»2.
    Так, няма ніякай сур’ёзнай падставы не верыць у існаванне Скініі Запавету, лічыць яе ўсяго толькі больш позняй фікцыяй. Тая ж увага, якая надаецца Скініі ў тэксце Кнігі Зыходу, тая скрупулёзнасць, з якой яна апісваецца ва ўсіх дэталях, так, што пры жаданні ўсё гэта можна ізноў збудаваць і зрабіць пры наяўнасці тых жа матэрыялаў і адмысловых майстроў, вымагае ад нас больш пільным позіркам угледзецца ў апісанне Скініі і ўдумацца ў глыбінную сімволіку, што за ім стаінь. Нездарма рабі Ё. Герц піша: «Усе каментатары прытрымліваюцца думкі, што Мішкан служыў месцам наймацнейшага раскрыцця Боскай Прысутнасці, якое, у адрозненне ад таго раскрыцця, якое перажыў народ ля гары Сінай, не пакідала сыноў Ізраіля падчас іх саракагадовых вандровак па пустыні: як толькі на чарговай стаянцы ў цэнтры стана ўзводзіўся сабраны Машэ пераносны Храм, яго ахутвала воблака — сімвал пастаяннага знаходжання Усявышняга сярод сыноў Ізраіля. Сама канструкцыя Храма служыла прадметам вывучэння для каментатараў ва ўсе часы. Містычны кіру-