• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Герц Й. Комментармй. С. 502.
    яму прыходзілася зноў захінаць свой твар, бо скура на ім ззяла асляпляльным святлом (Зых 34:35).
    Здаецца цяпер, калі дараваны грэх сыноў Ізраілевых, калі адноўлены Запавет з Богам, народ можа рушыць да Зямлі Абяцанай. Але, паводле Торы, ён яшчэ не зусім падрыхтаваны да гэтага: патрэбна сабраць усе неабходныя матэрыялы і збудаваць святыні, без якіх далейшы шлях будзе немагчымы: Каўчэг і Скінію Запавету. Немагчыма ісці да Зямлі Абяцанай, пакуль не пачалося сапраўднае набажэнства ў Скініі Запавету, а для гэтага патрэбна вырабіць асаблівую вопратку для святароў і памазаць іх на служэнне Богу. Вось чаму сыны Ізраіля правядуць яшчэ больш за палову года ля падножжа Сіная, пакуль не будзе збудаваная і асвечаная Скінія Запавету.
    «...I ЗРОБЯЦЬ МНЕ СВЯЦІЛІШЧА, I БУДУ ЖЫЦЬ СЯРОД IX»
    (Скінія і Каўчэг Запавету. Адзенне Аарона. Слава Божая ў Скініі)
    Усё, як Я паказваю табе, узор Скініі і ўзор посудаў яе, так і зрабіце.
    ...А ў Каўчэг пакладзеш Адкрыццё, якое Я дам табе.
    I буду Я адкрывацца табе там і размаўляць з табою па-над накрыўкаю, пасярод двух керуваў, якія над Каўчэгам Адкрыцця.
    (Зых 25:9, 21-22)
    1 пакрыла воблака Шацёр Саборны, і Слава Гасподняя напоўніла Скінію. ...Калі ўзнімалася воблака ад Скініі, тады выпраўляліся ў шлях сыны Йісраэля ва ўсе вандраванні свае. Калі ж не ўзнімалася воблака, то і яны не выпраўляліся.
    пакуль яно не ўзнімалася.
    Бо воблака Гасподняе было над Скініяй днём, і агонь быў ноччу ў ёй перад вачамі ўсяго дома Йісраэля ва ўсіх вандраваннях і.х.
    (Зых 40:34, 36-38)
    Корань мудрасці — Дзесяць Запаведзяў — заключаны ў Каўчэгу Запавсту. які адыгрывае ролю сэрца, а ўсе запаведзі, што з іх вынікаюць, — у Скрутку Торы, які захоўваецца каля яго...
    Йегуда га-Леві. Кніга Хазара
    У апошніх раздзелах Кнігі Зыходу (Зых 35—40) падрабязна апісваецца збудаванне галоўных святыняў народа Ізраіля — Скініі і Каўчэга Запавету, вырабленне свяшчэнных прадметаў, неабходных для Скініі, святарскага адзення для Аарона і яго сыноў, памазанне іх на святарства, а таксама прынясенне першых ахвяраў і асвячэнне Скініі. Толькі пасля ўсталявання дакладнага культу, які ахоўвае
    веру і цэментуе традыцыю, народ можа рушыць у Зямлю Запаветную.
    Такім чынам, галоўныя святыні. якія будуюцца пад наглядам і пры непасрэдным удзеле прарока Майсея, — Каўчэг і Скінія Запавету. Першы — Арон га-Берыт (дакладней — Арон га-Беріт, літаральна — «Каўчэг |куфар, скрыня] Запавету»), або Арон га-Эдут («Каўчэг Сведчання»), — быў прызначаны для захоўвання і перанясення праз пустыню Скрыжаляў Запавету. Другая святыня — Мішкан (ад іўрыц. Шахан — «знаходзіцца», «прысутнічаць», «сыходзіць») — месца, дзе выяўляе сябе Шэхіна (таго ж кораня), Прысутнасць Божая, уяўляла сабою пераноснае Свяцілішча, у якім падчас стаянак на працягу ўсіх сарака гадоў вандровак па пустыні размяшчаўся Каўчэг Запавету і адбывалася набажэнства, дзе Гасподзь адкрываўся Майсею і Аарону. Славянская назва гэтага пераноснага Свяцілішча — Скінія — паходзіць ад грэчаскага слова скена — «палатка», «шацёр», якое, у сваю чаргу, выкарыстанае ў Сэптуагінце для перадачы іўрыцкага слова огэль з тым жа значэннем. Але апошняе часцей ужываецца ў Торы для вызначэння асаблівага шатра, збудаванага Майсеем па-за станам: Огэль Моэд — Шацёр Саборны, Скінія Сходу. 1 хаця ў Шатры Саборным Майсею таксама адкрываецца Гасподзь, гэты Шацёр усведамляецца як часовы да збудавання Скініі.
    Паводле Кнігі Зыходу, агульны выгляд Скініі і Каўчэга, а таксама дэталёвае апісанне іх убранства дадзеныя Майсею з вуснаў Самога Бога падчас першага саракадзённага знаходжання на гары Сінай. Больш таго, прароку дадзена бачыць ідэальнае ўвасабленне гэтых святыняў у момант Адкрыцця. Такім чынам, вельмі важна, што Каўчэг і Скінія з'яўленыя спачатку ў Адкрыцці і толькі потым увасобленыя ў сваім матэрыяльным абліччы на зямлі. Падкрэсліваючы, што і Скінія, і Каўчэг сімвалізуюнь як макракосм, так і мікракосм, вялікі сусвет, створаны Богам, і ўнутраны свет чалавека, Дз. У. Шчадравіцкі піша: «...у збудаванні Скініі бяруць удзел людзі, якія выконваюць волю Божую, абвешчаную праз прарока. 1 ў гэтым заключаны глыбокі сэнс. Менавіта самому чалавеку даручана ўладкаваць свой унутраны “Храм” па ўзоры, паказаным “на гары”.
    Апрача таго, людзі павінныя пераўтварыць жыццё на зямлі паводле запаведзяў Божых, каб і зямля стала Яго Храмам. Такім шляхам, вяртаючыся да Бога, чалавек можа вярнуць зямлі дабраславенне, страчанае пры грэхападзенні Адама...»1
    Паводле Торы, Каўчэг і Скінія Запавету і яе начынне, як і святарскія адзенні Аарона і яго сыноў, былі зробленыя адмысловымі майстрамі і мастакамі на чале з першым мастаком «ад Бога», або мастаком «літасцю Божаю» — у самым прамым сэнсе гэтых словаў. Гэта Бэцалель [Бецаль’эль| (Веселііл), само імя якога азначае «[той], хто пад засенню [крылом, аховаю] Бога» і пра якога Гасподзь кажа Майсею: «Глядзі, Я заклікаў менавіта Бэцалеля, сына Уры бэн [сына] Хура, з калена Йегуды. // 1 Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасцю, разуменнем, веданнем і ўсялякім умельствам, // Каб ствараць задумы, каб працаваць па золаце, і па срэбры, і па медзі, // I па выразанні камянёў для ўставак, і па выразанні з дрэва, каб выконваць усялякую работу...» (Зых 31:2—5). Перад намі першая канцэпцыя мастацтва і майстэрства як высокага дару Божага, асаблівай мудрасці сэрца, натхнёнага Духам Божым. Бэцалелю ў дапамогу прызначаны Агаліяў, сын Ахісамаха, з калена Дана, таксама адзначаны асабліваю мудрасцю сэрца і дарам Божым (Зых 31:6). Важна, што Бэцалель і Агаліяў надзеленыя яшчэ дарам вучыць іншых майстроў і ўмельцаў, што адзначаецца гэтаксама як вялікі дар Божы. Тлумачачы словы Госпада, Майсей кажа пра Бэцалеля і Агаліява: «I здольнасць вучыць [іншых| уклаў | Бог] у cappa яго, яго і Агаліява... // Ён напоўніў іх сэрца мудрасцю, каб рабіць усялякую работу разьбяра, і парчэўніка, і вышывальшчыка па блакітнай тканіне [з воўны], і па пурпуровай, і па чырванёнай, і па вісону, і ткача — выканаўцаў усялякай работы і адмысловых майстроў. // Такім чынам, рабіць будуць Бэцалель і Агаліяў, і ўсе, мудрыя сэрцам, якіх адарыў Гасподзь мудрасцю і разуменнем, каб умець рабіць справу свяшчэннай работы ва ўсім так, як загадаў Гасподзь» (Зых 35:34, 35—36:1). Як падкрэслівае тэкст, выкананне наказу Божага па збудаванні Скініі і Каўчэга,
    1 Шедровмцкнй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакннжне Монсеево. Нзд. 2-е, йспр. н доп. М.: Теревмнф, 2001. С. 512.
    а таксама вырабу ўсіх святых рэчаў вымагае асаблівага натхнення, дадзенага далёка не кожнаму, але толькі таму, кім рухае Дух Божы.
    Каўчэг, Скінія, яе начынне, святарскае адзенне Аарона і яго сыноў вырабляюцца з самых разнастайных матэрыялаў, але надзвычай каштоўных і высакародных, якія ахвяруе ад шчырага сэрца народ, — з золата, срэбра, каштоўных камянёў, медзі, разнастайных тканінаў або каштоўнай воўны, афарбаванай у не менш каштоўныя фарбы. Гасподзь загадвае Майсею: «Скажы сынам Йісраэля, хай возьмунь прынашэнне для Мяне, ад кожнага чалавека, сэрца якога пажадае таго, хай возьмуць прынашэнне для Мяне» (Зых 25:2). Паказальна, што дакладнае значэнне слова тэрума, або трума, якое звычайна перакладаецца як «прынашэнне», — «тое, што павінна быць узнятае». Гэта значыць, што добраахвотнае прынашэнне кожнага з ізраільцянаў зробіць Мішкан асабліва ўзвышаным, прыдатным для таго, каб стаць месцам Прысутнасці Усявышняга, як кажа містычная традыцыя, «у ніжніх светах». Гасподзь паведамляе таксама Свайму прароку, што добраахвотна, ад чыстага сэрца народ мусіць ахвяраваць менавіта каштоўныя матэрыялы: «I вось прынашэнне (га-трума), якое вы будзеце прымаць ад іх: золата, і срэбра, і медзь, // 1 блакітную воўну, і пурпуровую, і чырванёную, і вісон, і казіную воўну, II I скуры бараноў чырвоныя, і скуры тахашаў...» (Зых 25:2). Воўна афарбоўвалася ў блакітны, пурпуровы або цёмна-чырвоны колер фарбаю, што выраблялася з розных відаў глыбакаводных марскіх малюскаў. Гэтыя фарбы, вынайдзеныя фінікійцамі, былі вельмі трывалымі і каштавалі вельмі шмат. Вісон быў таксама вельмі каштоўнаю тканінаю, бо ніці для яе здабываліся таксама з марскіх малюскаў, з тых трывалых арганічных ніцяў, якія ўтрымліваюць шчыльна сціснутымі створкі ракавіны. Скуры жывёлаў (пераважна бараноў) таксама афарбоўваліся ў трывалы чырвоны колер. Выраз «скуры тахашаў» перакладзены ў рускім Сінадальным перакладзе як кожй сйнйе, але яўрэйскія каментатары мяркуюць, што гаворка ідзе пра скуры асаблівых прыгожых звяроў — тахашаў, якія вадзіліся ў пустыні. Так ці інакш, але Тора падкрэслівае, што сімвалічнае «жытло» Усявышняга, месца, дзе Ён будзе ад-
    крывацца Свайму прароку і ўсяму народу Ізраіля, дзе будзе змешчаная галоўная святыня — Скрыжалі Запавету, дзе будзе захоўвацца Скрутак Торы, павіннае сімвалізаваць самае каштоўнае, што ёсць у народа Божага, — яго непасрэдную сувязь з Госпадам, яго святасць, якая з’яўляецца водбліскам і падабенствам святасці Усявышняга. Вось чаму святыня можа быць зробленая толькі з самага каштоўнага і ў матэрыяльным сэнсе. Каштоўнасць матэрыялу вызначалася ступенню святасці таго ці іншага прадмета.
    Для пачатку паспрабуем уявіць агульны выгляд Мішкана, або Скініі Запавету. Скінія была плоскім прамавугольным збудаваннем — шатром з кавалкаў скуры чырвонага колеру, якія злучаліся аплікамі (даследчыкі ўжо даўно звярнулі ўвагу на тое, што знешні выгляд Скініі нагадвае кубу — даісламскі аравійскі пераносны шацёр з краснай скуры). Скінія ўяўляла сабою канструкцыю, якая дастаткова лёгка збіралася і разбіралася. і ўсе яе часткі лёгка перавозіліся на спецыяльных павозках, запрэжаных быкамі. Апірышчам Скініі быў зборны каркас з каштоўнага і трывалага дрэва шыцім — асаблівага тыпу акацыі, якая расце ў пустыні. Мішкан знешне сапраўды нагадваў шацёр: пакрывалы-полагі перакідваліся цераз драўляныя сцены, складзеныя з дошак, пакрытых золатам, і расцягваліся з дапамогаю вяровак, якія прывязваліся да калоў. Кожная дошка з каштоўнай акацыі ўстаўлялася ў дзве масіўныя срэбныя падстаўкі, што служылі апірышчам. Сцены Мішкана пакрывалі чатыры розныя тыпы пакрывалаў, прычым унутраныя пакрывалы былі вырабленыя з чатырох відаў ніцяў (паводле каментара, сярод іх была і пятая — вельмі тонкая залатая нітка, бо пра яе гаворыцца пры апісанні адзенняў Аарона). Паўночная, заходняя і паўднёвая сцены Мішкана ўяўлялі сабою шэраг вертыкалыіа пастаўленых пазалочаных дошак, шчыльна злучаных паміж сабою спецыяльнымі мацаваннямі і пакрытых, як ужо было адзначана, чатырма полагамі, расцягнутымі на калах. А вось усходняй сцяны, дзе і знаходзіўся ўваход, не было: яе замяняў сабою шчыльны полаг, які трымаўся на пяці слупах і быў асабліва адмыслова ўпрыгожаны выявамі керуваў.