Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Чаму ж «хлеб прапанавання» павінныя есці святары, і чаму гэта для іх — «святая святых... з ахвяраў Гасподніх, пастанова вечная»? Ужо эпізоды з манам (маннаю нябеснаю) сведчаць, што хлеб у Торы і ў Пісанні наогул сімвалізуе Слова Божае, якое духоўна харчуе чалавека. Нагадаем славутае: «...не адным хлебам жыве чалавек, але ўсялякім [Словам], што зыходзіць з вуснаў Госпада, жыве чалавек...» (Друг 8:3). Такім чынам, Тора кажа, што Слова Божае (таксама і слова або думка чалавека, звернутыя да Бога) — тое ж для душы, што хлеб — для цела. Таму «хлеб прапанавання» адначасова сімвалізуе і Слова Божае, якое ўбірае ў сябе чалавек, і словы і думкі чалавечыя, скіраваныя да Бога. 3 асаблівымі ж думкамі і словамі — з малітвамі за ўвесь народ Божы — павінныя звяртацца да Бога святары ў Скініі (Храме). Вось чаму асаблівы святы хлеб для іх — самая святая ахвяра, «святая святых» з ахвяраў, што прыносяцца ў Храм. Як слушна тлумачыць Дз. У. Шчадравіцкі, «стол з “хлябамі прапанавання” сімвалізуе ўнутраную гаворку, або думку, звернутую да Бога, якая пастаянна “ўзносіцца” на Яго алтары. Як у хлебным цесце зліваецца ў адно мноства “пясчынак” мукі, так і ўсё мноства думак, меркаванняў, разважанняў чалавека павіннае зліцца ў гарманічным служэнні Творцу. Пастаяннае разважанне пра
вучэнне Божае — вось шлях да шчасця Богапазнання»1. Прыгадваючы славуты радок 1-й Псальмы, які кажа гіра праведніка: «...У Законе Госпада воля яго, і пра Закон Яго разважае ён дзень і ноч!» (/7с 1:2), каментатар піша: «Гэта значыць, што не толькі воля праведніка, а адпаведна і жаданні, якія ёю кіруюцца, г. зн. уся эмацыянальнавалявая сфера, абдымаюцца Законам (Тораю), але і ўсе разважанні, г. зн. уся інтэлектуальная сфера, — таксама “ў Законе [Торы] Яго” )бэ-Торато)\ натхняюцца і кіруюцца Законам Божым. Такім чынам, “хлеб жыцця”, прысвечаны Госпаду, г. зн. набожныя думкі і малітоўныя словы, “вяртаюцца” да самога чалавека, прыносячы яму пастаянную духоўную радасць...»2
Далей Гасподзь запаведвае зрабіць асаблівую свяцільню — Менору, якая будзе змешчаная злева ад увахода ў Святая Святых і ў якой будзе пастаянна падтрымлівацца гарэнне самым чысцюткім алеем, выбітым з першых адборных алівак першага ўраджаю. Усё ў дакладнасці ажыццяўляе адмысловы майстра Бецалель: «I зрабіў ён свяцільню (у арыгінале — менора. — Г. С.) з золата чыстага, чаканеную зрабіў свяцілычю; апірышча яе і сцябло яе, чарачкі [чашачкі] яе, завязі яе і кветкі яе з яе ж былі. // 1 шэсць галінаў выходзілі з бакоў яе: тры галіны свяцільні з аднаго боку яе, і тры галіны свяцільні з другога боку яе. // Тры чарачкі, падобныя да |кветкі] міндалю, на адной галіне, завязь |шар, яблык] і кветка, і тры чарачкі, падобныя да |кветкі] міндалю, на галіне другой, завязь і кветка; так на шасці галінах, што выходзяць са свяцільні. // А на [сцябле] свяцільні чатыры чарачкі, падобныя да [кветак] міндалю, завязі і кветкі яе. // Завязь пад дзвюма галінамі яе, і [яшчэ] завязь пад дзвюма галінамі яе, і [яшчэ] завязь пад дзвюма галінамі яе; так ва [ўсіх] шасці галінах, што выходзяць з яе. II Завязі яе і галіны яе былі з яе ж: уся яна аднаго чакану, з чыстага золата. // I зрабіў сем лампадаў яе і абцугі да яе, і шуфлікі да яе з чыстага золата. // 3 кікару3 чыс-
1 Шедровяцкнй Д. В. Введенме в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Моіісеево. С. 529—530.
2 Тамсама. С. 530.
3 Кікар — мера вагі, якая адпавядае грэчаскаму таланту і складае 3600 шэксляў (сікляў; адзін шэкель — 11,5 г), г. зн. прыкладна 41 кг. Іосіф Флавій паведамляе, што храмавая Менора была зробленая з 50 кг золата.
тага золата зрабіў ён яе з усімі прыналежнасцямі яе» (Зых 37:17—24', параўн. Зых 25:31—40). Апісанне славутай Меноры — адно з самых загадкавых у Торы. Мідраш даводзіць, што з таго апісання, якое даў Усявышні, Майсей усё ж такі ніяк не мог уявіць сабе Менору, такою складанаю была яе будова. 1 тады Усявышні паказаў прароку агнявую мадэль Меноры. Так інтэрпрэтуюцца словы Госпада: «Глядзі ж, і зрабі ўсе прадметы паводле таго ўзору, які паказаны табе на гары» (Зых 25:40).
Безумоўна, Менора — своеасаблівая варыяцыя на тэмы спрадвечнага архетыпа arbor mundi — «дрэва свету», або «сусветнае дрэва», «касмічнае дрэва», што сімвалізуе сабою структуру светабудовы, як і не менш славутыя Дрэва Жыцця і Дрэва Пазнання дабра і зла1. Невыпадкова ў апісанні Меноры падкрэсліваецца раслінная сімволіка: у яе ёсць сцябло (стваліна), ад якога адыходзяць у бакі шэсць галінаў, па тры з кожнай; у яе ёсць кветкі і завязі (ці плады). Само жыццё, якое бясконца прабіваецца да святла па волі Божай, заключанае ў гэтай Меноры (дарэчы, батанікі знайшлі ў Святой Зямлі расліну, якая сваёю формаю вельмі нагадвае слынную свяцільню). Сем яе галінаў (уключаючы і нэнтральнае сцябло) сімвалізуюць, як ужо адзначалася, Сем Дзён Стварэння, а святло, якое ў ёй падтрымлівалася пастаянна, — святло нашага свету, запаленае некалі Усявышнім, а яшчэ больш — вялікае духоўнае Святло, якое ўяўляе Ён Сам і часцінка якога павінная гарэць і не згасапь у душы чалавека. Усё ў апісанні Меноры падпарадкаванае выяўленню думкі пра вясновае абуджэнне свету і абуджэнне духоўнасці. Менавіта таму тут прысутнічаюць завязі і кветкі міндалю — цудоўнага дрэва, што квітнее ў Зямлі Ізраіля ранняю вясною, ахутваючы яе бела-ружовым воблакам.
Само слова Менора ўтворанае ад дзеяслова нур — «свяціць», «ззяць». Гэтая свяцільня сімвалізуе святло Духа Божага, якое асвятляе свет і свеціць у душы чалавека. Яна сімвалізуе, як і Непагасная Купіна, адвечнае гарэнне духу чалавечага і духу народа Божага ў служэнні Усявышняму. Нездарма Йегуда га-Леві пісаў: «1 загадаў Усявышні, даб-
1 Гл. падрабязней частку 1, с. 110—113.
раславёнае Імя Яго, узвесці алтар для ўсеспаленняў, алтар для дымленняў і Менору, а гютым усталяваў ахвяры ўсеспалення, дымленне водараў, алей свяцільні і алей памазання. Толькі алтар усеспалення служыць для яўна GanHara агню, а залаты алтар (дымленняў) — для агню больш тонкай і лёгкай прыроды. Яшчэ танчэй і лягчэй агонь Меноры, і з ім звязанае святло мудрасці і пазнання...»1 Гэтая вельмі глыбокая інтэрпрэтацыя сведчыць, што Менора, па-першае, — таксама алтар (ахвярнік), як і вялікі медны ахвярнік для ўсеспаленняў, як і меншы залаты ахвярнік для дымленняў (фіміяму); па-другое — у яе агні прыносіць сябе ў ахвяру Госпаду і Яго спасціжэнню, найвышэйшай мудрасці, неаддзельнай ад Богапазнання, дух чалавечы.
Сімволіка Меноры вельмі шматмерная. Адзінае сцябло, з якога выходзяць яе галіны, сімвалічна паказвае на Бога як на Адзіную Першакрыніцу быцця, як на адзінае сапраўднае духоўнае апірышча чалавека. Нездарма ў Пісанні Гасподзь даволі часта называецца «коранем» і «ствалінаю» быцця, цудоўным «дрэвам», якое дае асаблівыя плады чалавеку; напрыклад, у прарока Осіі: «...Я — як вечназялёны кіпарыс: ад Мяне будуць плады табе...» (Ос 14:9). 3 другога боку, дрэву, што не звяне, што дасць плады, прыпадабняецца праведнік, які паглыблены ў Тору Гасподнюю і жыве ў адпаведнасці з яе законамі (Пс 1:3). У Псальме 92/91-й сказана: «Праведнік квітнее, як пальма, узвышаецца, падобна да кедра на Леваноне. // Пасаджаныя ў Доме Гасподнім, яны цвітуць у дварах Бога нашага...» (Пс 92/91:13—14). Таму Менора становіцца і сімвалам народа Божага, у якім гарынь святло веры насуперак цяжкім выпрабаванням і нягодам (нездарма выява Менора стала ўспрымацца з цягам часу як знак народа Ізраіля і зараз з’яўляецца гербам Дзяржавы Ізраіль). У Меноры закладзеная ідэя адвечнага аднаўлення жыцця, таму на яе сцябліне і галінах адначасова прысутнічаюць завязі, кветкі, плады. Яна уяўляе сабою знак абсалютнай сіметрыі і найвышэйшай гармоніі, бо тры і тры галіны з абодвух бакоў размешчаныя ў адной плоскасці і нагадваюць пра суаднесенасць «правага» і «левага». Калі
1 йегуда Галевн. Кузарм. С. 107—108.
падлічыць колькасць завязяў Меноры, то высвятляецца, што іх — 22. Як даўно ўжо заўважыла яўрэйская містычная традыцыя, гэтыя 22 завязі адпавядаюць 22 літарам іўрыцкага алфавіта, якія з’яўляюцца свайго кшталту «першаэлементамі» светабудовы, бо з іх склаліся імёны ўсяго, што стварыў Бог за Шэсць Дзён. Паводле кабалістычнай інтэрпрэтацыі, Менора ўяўляе сабою таямнічае Дрэва Сэфірот (Сфірот), якое сімвалізуе Боскі план светабудовы, а стваліна і галіны Дрэва ўвасабляюць каналы, па якіх ажыццяўляецца эманацыя Боскай энергіі ў свет.
Нельга пералічыць усе незлічоныя адценні сэнсаў, заключаныя ў вобразе Меноры. Тут і сем спосабаў успрыняцця, дадзеных Творцам чалавеку: пяць звычайных («знешніх») пачуццяў, інтуіцыя і адкрыццё. Тут і выяўленне Наканавання Божага ў гісторыі, як гэта тлумачыць прарок Захарыя ў сваім відзежы Меноры (Зах 4:2—10), дзе сем адвечных лампадаў увасабляюць «сем вачэй Госпада». г. зн. Яго пастаянную пільную Прысутнасць у чалавечым свеце: «...бачу, вось свяцільня ўся з золата, і чарачка для алею наверсе яе, і сем лампадаў на ёй, і па сем трубачак у лампад, якія наверсе яе; // I дзве аліўкі на ёй, адна з правага боку чарачкі, другая з левага боку яе» (Зах 4:2—3). Анёл тлумачыць прароку, што гэта — асаблівае слова Госпада да Яго выбранніка (у дадзеным выпадку — нашчадка Давіда Зэрубавеля, або Зарававэля, на чале з якім іудзеі вярнуліся ў Іерусалім з Вавілонскага палону і пачалі адбудоўваць Храм): «...гэта слова Госпада Зэрубавэлю, якое значыць: не воінствам і не сілаю, але Духам Маім, кажа Гасподзь Воінстваў (Цэваот). // ...гэтыя сем — гэта вочы Госпада, якія абдымаюць поглядам усю зямлю» (Зах 4:6, 10). Пра сем зорак, сем вачэй Госпада, што ззяюць з неба праведнікам, будуць пісаць яўрэйскія паэты, а таксама і рускі паэт Сямён Ліпкін, які мае дачыненне да яўрэйскай традыцыі: «Семь огней, семь очей, семнзвездье сняет ей с неба...» («Мая мама, хай будзе дабраславёная яе памяць»),
Сімволіка, звязаная з сямю агнямі Меноры, перацячэ заканамерна і ў новазапаветныя тэксты. Так, у Адкрыцці (Апакаліпсісе) Іаана (Яна) Багаслова паўстане таксама відзеж Меноры, а паміж яе галінаў (асобных свяцільняў) з’явіцца Сын Чалавечы. Які ўваскрэс: «Я павярнуўся, каб уба-
чыць, чый голас гаворыць са мною; і павярнуўшыся, убачыў сем залатых свяцільняў // I пасярод сямі свяцільняў — падобнага да Сына Чалавечага, ахінутага ў падзір і па грудзях апяразанага залатым поясам...» (Адкр 1: 12—13). Сам Ісус паўстае ў гэтым відзежы ў выглядзе першасвятара, апранутага, як Аарон (гл. далей). Менора як сімвал Духу Божага абавязкова прысутнічае перад алтаром у кожнай хрысціянскай царкве, і ў гэтым яшчэ раз выяўляецца шчыльная генетычная сувязь дзвюх традыцыяў — іудзейскай і хрысціянскай. Але, у адрозненне ад хрысціянскай традыцыі, сямісвечная свяцільня ніколі не запальваецца ні ў сінагогах, ні ў яўрэйскіх дамах: гэта знак адвечнай жалобы, памяці пра разбураны Іерусалімскі Храм, бо менавіта там павінная гарэць Менора.