Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 Маюцца на ўвазе гранатавыя яблыкі (старадаўняя назва пладоў гранатаў), што не робіць пераклад зразумелым для чытача, як і «яблыкі» ў перакладзе В. Сёмухі.
2 У перакладзе В. Сёмухі — «чашачкі». што выклікае неўразуменне, бо далей гаворка ідзе пра меладычны гук званочкаў. што чуўся ад крокаў Аарона; чашачкі ж ніяк не могуць звінець.
ночкі залатыя паміж імі вакол; // Залаты званочак і гранат, залаты званочак і гранат па падоле мантыі вакол» (Зы.х 28:33—34). Звон гэтых залатых званочкаў павінны абвяшчаць народу пра тое, што Аарон уваходзіць у Скінію Запавету і выходзіць з яе, каб людзі рыхтавалі свае сэрцы для дабраславення і ўспрыняцця весткі Божай. Самому ж першасвятару гук званочкаў закліканы быў нагадваць пра найвышэйшую адказнасць, звязаную з яго служэннем: «...каб чутны быў гук ад яго пры ўваходзе яго ў Свяцілішча перад твар Госпада і пры выхадзе яго, каб ён не памёр» (Зых 28:35). Апошняе гучыць як грозная перасцярога пра тое. што грэшны першасвятар (як і святар наогул) можа быць пакараны Богам прама падчас набажэнства.
Назва галаўнога ўбору першасвятара — міцнэфэт — паходзіць ад дзеяслова цанаф — «скручваць», «абвіваць». Магчыма, у гэтым утрымліваецца ўказанне, што кідар уяўляў сабою доўгую паласу тканіны, якая абвівалася вакол галавы. Ёсць розныя меркаванні наконт таго, як выглядаў кідар: адны лічаць, што ён быў падобны на турбан, другія — на чалму; каталіцкія тэолагі сцвярджаюць, што ён нагадваў папскую тыяру; праваслаўныя багасловы ўпэўненыя, што галаўныя ўборы найвышэйшых іерархаў Праваслаўнай Царквы выглядаюць менавіта так, як кідар Аарона. Кідар вырабляўся з асляпляльна белай льняной тканіны (паводле іншага разумення — з белага вісону) і сімвалізаваў чысціню думак і памкненняў служыцеля Госпада. Да кідара з дапамогаю шнура з блакітнай воўны (сімвал пастаяннай сувязі першасвятара з нябесным светам) прымацоўвалася паліраваная залатая пласцінка (магчыма, яна абдымала лоб накшталт вянка), на якой былі выразаныя словы Кодэт ле-Адонай — «Святыня Госпада», або «Святыня Госпаду», або «Святасць Госпада» (рэальна на налобніку першасвятара, безумоўна, былі выразаныя літары Тэтраграматона): «I зрабі налобнік з чыстага золата, і выраж на ім, як выразаюць на пячаці: “Святыня Госпада”» (Зых 28:36). Тое, што ўмоўна перакладзенае як налобнік, у арыгінале, як ужо адзначалася, гучыць як цыц — ад дзеяслова цуц — «выдавацца наперад», «вырастаць», «расцвітаць». Такім чынам, цыц можа быць перакладзены і як «кветка», і як «вянок» («вянец»; магчыма, ён выглядаў, як кветка з золата) — свайго кшталту «кветка духу», «вянец духоўнасці», які му-
сіць пастаянна быць на галаве першасвятара — як напамін пра тое, што ўсе думкі і ўчынкі яго скіраваныя на ажыццяўленне святой волі Усявышняга і на злучэнне з ёй волі — рацон — чалавека: «1 будзе ён на лбе Аарона, і панясе Аарон віну [грэх] у пасвячэннях [прынашэннях|, якія пасвячаюць сыны Йісраэля, і ва ўсіх дарунках, якія яны прыносяць; і будзе ён на лбе яго пастаянна для прыхільнасці Госпада да іх» (Зых 28:38). Гэта значыць, што менавіта Аарон (і кожны першасвятар) здольны сваёю воляю, сваім духоўным намаганнем, загладжваць (выкупляць) віну падчас ахвярапрынашэння і малітвы (нечысціню, недастатковую руплівасць) і дасягаць прыхільнасці Госпада, скіроўваючы волю народа на выкананне Яго волі. Прымяняльна да кожнага чалавека таямнічы цыц, напэўна, сімвалізуе розум чалавека, які можа ўсведамлянь уласныя грахі і выпраўляць іх.
Паводле загаду Госпада, асаблівым таксама павіннае бынь і адзенне сыноў Аарона: кетонеты, кідары (але без налобнікаў і блакітнага шнура) і ўзорыстыя паясы. Вопратка святароў павінна бынь вырабленая з асляпляльна белага лёну (магчыма, вісону), і гэты асляпляльна белы колер сімвалізаваў духоўную чысціню святароў, наогул — чысціню іх жыцця, духоўнага і цялеснага, «славу і прыгажосць» (Зых 28:40). Усе элементы вопраткі Аарона і яго сыноў сімвалізуюнь сапраўднае духоўнае жыццё ў служэнні Усявышняму і свайму народу, таму іх з асаблівай стараннасцю павінныя выканаць адмысловыя майстры, «мудрыя сэрцам». Адсутнасць хоць адной дэталі ці скажэнне яе можа прывесці, паводле словаў Божых, да духоўнай і фізічнай гібелі святара: «1 няхай будуць яны на Агароне і сынах яго, калі будуць яны ўваходзіць у Шацёр Саборны ці падыходзіць да ахвярніка для служэння ў Свяцілішчы, каб ім не навесці |на сябе] граху і не памерці. | Гэта] статут вечны для яго і для нашчадкаў яго пасля яго» (Зых 28:43).
Гасподзь дае таксама прароку Майсею падрабязны наказ, як пасвяніць Аарона і яго сыноў на служэнне ў Скініі (Зых 29), як асвяціць Скінію і памазаць асаблівым алеем памазання Свяцілішча і ўсё, што ў ім, а таксама Аарона і яго сыноў (Зых 30). «1 асвячу Шацёр Саборны і ахвярнік, і Агарона і сыноў яго асвячу для святога служэння Мне. // 1 буду знаходзіцца |выяўляць Сваю Прысутнасць| сярод
сыноў Йісраэля, і буду ім Богам. // I спасцігнуць яны, што Я Гасподзь, Бог іх, Які вывеў іх з зямлі Егіпецкай, каб знаходзіцца сярод іх. Я Гасподзь, Бог іх» (Зых 29:44—46).
1 вось наступае той момант, калі народ можа прыступіць да практычнага ажыццяўлення таго, што было адкрыта Майсею на Сінаі. Пачынаючы размову пра збудаванне Скініі, вырабленне ўсіх святых прадметаў. адзення для святароў, Майсей невыпадкова нагадвае пра тое, што Гасподзь сказаў напрыканцы свайго наказу: «Вось словы, якія загадаў Гасподзь выканаць: // “Шэсць дзён можна працаваць, на сёмы ж дзень хай будзе асвячэнне найпаўнейшага спакою Госпаду; усялякі, хто робіць у гэты дзень работу, адданы будзе на смерць. // He запальвайце агню ва ўсім жыллі вашым у дзень Суботы”» (Зых 35:1—3; параўн. Зых 31:12—17). Гэта значыць, што нават для такой святой справы, як будаўніцтва Скініі і вырабу ўсяго, звязанага са служэннем Госпаду, нельга забыцца на асвячэнне Суботы, бо яна, паводле словаў Госпада, «знак вечны» Запавету з Ім (Зых 31:17). Усе майстры, усе, хто бярэ ўдзел у збудаванні Скініі, павінны адпачываць і ўдзельнічаць у свяшчэнным сходзе. Дакладней, у Торы сказана, што патрэбна «рабіць Суботу» — лаасот эт-га-Шабат (тое, што звычайна перакладаецца як «святкаваць Суботу»; Зых 31:16). Справа па «стварэнні Суботы», духоўная праца ў імя Госпада ў гэты дзень шмат важней за ўсе самыя важныя справы. У сувязі з тым, што Запаведзь пра Суботу паўтораная Госпадам пасля тлумачэння розных відаў работы па збудаванні Скініі, а Майсеем — перад пачаткам гэтага будаўніцтва, яўрэйскія каментатары зрабілі выснову пра тое, што ў Суботу забароненыя 39 відаў працы, што выконваліся падчас узвядзення Скініі. Пра суровае пакаранне смерцю гаворыцца ў дачыненні не тых, хто парушыў суботні спакой несвядома, памылкова або па слабасці, але ў дачыненні тых, хто зрабіў гэта з выклікам, каб свядома аганьбаваць Госпада і Яго Запаведзь (такі выпадак распавядаецца ў Лік. 15:32—36).
I вось Майсей абвяшчае супольніцтву Ізраіля: «Збярыце ў сябе прынашэнні Госпаду; кожны добры сэрцам хай прынясе яго, гэтае прынашэнне, Госпаду...» (Зых 35:5). Словы прарока выклікаюць вялікі энтузіязм у людзей, усе жа-
даюць узяць хоць які-небудзь удзел у стварэнні галоўнай святыні — назіральнага знаку іх непарыўнай сувязі з Богам. Тора падкрэслівае шчырасць памкненняў народа: «1 прыходзілі — кожны, каго вабіла сэрца, і кожны, каго схіляў дух, прыносілі прынашэнне Госпаду дпя ўсталявання Шатра Саборнага, і для ўсялякага служэння ў ім, і для вопраткі свяшчэннай. /I 1 прыходзілі мужы з жонкамі; усе, каго схіляла сэрца, прыносілі кольцы, і завушніцы, і пярсцёнкі, і падвескі, усялякія залатыя рэчы...» (Зых 35:21—22). Паказальна, як настойліва Тора падкрэслівае, што людзі дзейнічаюць не па прымусу, але па схільнасці сэрца. У тэксце паўтараецца выраз нэсао лібо, які перакладаецца звычайна як «вабіла сэрца», але літаральна значыць «узносіла яго сэрца яго». Верагодна, маецца на ўвазе, што той, хто прыносіць дар Госпаду ад шчырага сэрца, узносіцца на новую ступень духоўнасці: «Кожны мужчына і жанчына, якіх вабіла сэрца прынесці для якой-небудзь работы, якую Гасподзь праз Машэ загадаў зрабіць, прыносілі сыны Йісраэля як добраахвотны дар Госпаду» (Зых 35:29). Гэта быў адзінадушны парыў усяго народа, ахопленага пачуццём любові і пашаны да Усявышняга: «I кожная жанчына, мудрая сэрцам, прала сваімі рукамі; і прыносілі пражу блакітнай воўны, і пурпуровай, і чырванёнай, і вісону. // I ўсе жанчыны, заахвочаныя сэрцам мудрым, пралі казіную воўну. // Князі ж прыносілі камяні оніксавыя, і камяні ўстаўныя для эфода і нагрудніка, // I водары, і алей для асвячэння і для алею памазання, і для водарных дымленняў» (Зых 35:25—27).
Паказальна, што і вырабляць што-небудзь для Скініі, і тым больш кіраваць усёю мастацкаю працаю, адмыслова выконваць ва ўсіх тонкіх дэталях загад Госпада, могуць толькі «мудрыя сэрцам», тыя, каго «вабіць сэрца», каго «ўзносіць сэрца»: «I заклікаў Машэ Бэцалеля і Агаліява, і кожнага, мудрага сэрцам, каго адарыў Гасподзь мудрасцю, усялякага, каго вабіла сэрца прыступіць да працы, да выканання яе» (Зых 36:2). Гэта яшчэ раз падкрэслівае і святасць Скініі і ўсіх яе прадметаў, і тое, што сама яна — увасабленне мудрасці сэрца, сімвал той святой скініі, якую кожны чалавек мусіць збудаваць унутры сябе, каб Бог жыў у яго душы. Майстры пачалі працаваць пад кіраўніцтвам
Бэцалеля і Агаліява, а народ усё нёс і нёс свае дарункі, так што прыйшлося Майсею спецыяльна абвяшчаць людзям, каб яны спынілі гэтую несупынную плынь прынашэнняў. «1 перастаў народ прыносіць. // А зробленага было дастаткова для ўсёй работы, каб выканаць яе, і нават засталося» (Зых 36:6—7).
Раздзелы 36—39-ты прысвечаныя дэталёваму апісанню працы па змайстраванню Скініі і ўсіх святых рэчаў, і найперш працы вялікага мастака, «мудрага сэрцам», адзначанага асабліваю ласкаю Божаю Бэцалеля. Як можна зразумець з кантэксту, уся складаная праца заняла чатыры месяцы. I нарэшце ўсё было гатова. Апошняе, што зрабіў Бэцалель, — залатая пласцінка — цыц, на якой выразалі словы «Святыня Госпада» і прымацавалі яе да кідара. «Гэтым скончылася ўся праца для Скініі Шатра Саборнага; і зрабілі сыны Йісраэля ўсё; як загадаў Гасподзь Машэ, так і зрабілі» (Зых 39:32). Усе часткі Скініі майстры прынеслі да прарока. «1 агледзеў Машэ ўсю работу, і вось, яны зрабілі яе; як загадаў Гасподзь, так і зрабілі. 1 дабраславіў іх Машэ» (Зых 39:43).