• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Агада: Сказання, прнтчн, нзречення Талмуда н Мндрашей / Пер. С. Г Фруга. М.: Рарнтет, 1993. С. 51.
    2 Тамсама.
    Гаўрыіл адштурхнуў руку Майсея — і ён, схапіўшы вугалёк, засунуў яго сабе ў рот і апёк язык. 3 таго часу Майсей і зрабіўся коснаязыкі» (Шэмот Рабсі /)'.
    Паводле Агады, Майсею было васемнаццаць гадоў, калі ён уцёк з Егіпта. Спачатку ён прыйшоў у зямлю Эфіопскую і жыў там да сарака сямі гадоў, а адтуль ужо накіраваўся ў Мід’ян, да Йітро (Сэфэр га-Йашар). Агада і Мідрашы падкрэсліваюць асаблівую адвагу Майсея і яго воінскія якасці. У Іосіфа Флавія і ў Агадзе захавалася паданне пра тое, як Майсей узначаліў егіпецкае войска ў вайне з Эфіопіяй, разбіў праціўніка і ажаніўся з эфіопскаю царэўнаю (параўн. Лік. 12:1). Паводле іншай версіі, ён скінуў узурпатара Більама (Валаама) і ўсталяваў уладу законнага эфіопскага цара. Шмат увагі Агада аддае такім якасцям Майсея, як найвялікшая дабрыня, спачувальнасць, чалавечнасць, высакароднасць душы. Нагадаем, як спачуваў ён братам сваім у Егіпце, якія займаліся цяжкай рабскай працай: «Бачыў Майсей гэтую непасільную працу і казаў: ‘Тора мне бачыць вас, няшчасныя! Я гатовы душу маю пакласці за вас!” Няма працы больш цяжкай, чым праца над глінаю. 1 Майсей, не разгінаючы спіны, дапамагаў кожнаму. Нягледзячы на высокае прыдворнае становішча сваё, ён прыходзіў палегчыць працу братам сваім. 1 сказаў Гасподзь: “За тое, што ты, не зважаючы на асабісты клопат, хадзіў спачуваць народу з любоўю брацкаю, Я пакіну ўсё і на небе, і на зямлі і буду размаўляць з табою”» (Шэмот Раба /)2. Вялікую міласэрнасць выяўляе і Майсей-пастух, пяшчотна клапоцячыся пра кожнае казляня, так што Гасподзь кажа: «Той, у кім столькі любові і спачування да статку авечага, варты стаць пастырам статку Божага» (Шэмот Раба 2)\ Агада падкрэслівае высакародства Майсея і адзначае, што ў той час, калі яўрэі рыхтаваліся да Зыходу і збіралі у дарогу каштоўныя рэчы, Майсей быў заклапочаны толькі адным: знайсці саркафаг (арон) з касцямі Ёсэфа (Іосіфа) і ўзяць яго з сабою, выканаўшы апошнюю просьбу прабацькі. За гэта перад смерцю прарок і будзе ўзнагароджаны пацалункам Самога Усявышняга.
    1 Агада... С. 51.
    2 Тамсама.
    3 Тамсама. С. 53.
    Адначасова, і ў поўнай супярэчнасці з папярэднімі паданнямі, Агада і Мідрашы распавядаюць пра славалюбства і ганарлівасць Майсея. Так, ён пажадаў заснаваць уласную святарскую і царскую дынастыі. Падчас асвячэння Скініі ён выконваў ролю першасвятара, а потым на працягу сарака гадоў вандравання ў пустыні лічыў сябе царом Ізраіля. Перад смерцю ён папрасіў у Бога захаваць за ім гэтыя два тытулы і перадаць іх як спадчыну яго нашчадкам, але Бог адмовіўся, растлумачыўшы, што тытул першасвятара ўжо прызначаны нашчадкам Аарона. а царскі — нашчадкам Давіда (Шэмот Рабсі 2:6). Некаторыя выказванні талмудычных мудрацоў нясуць у сабе нават сумненні ў здольнасці Майсея выканаць сваю вялікую місію. Так, убачыўшы пакланенне залатому быку, «Святы, дабраславёны Ён, сказаў: Машэ, спусціся з вяршыняў сваёй велічы. Бо Я адарыў цябе веліччу толькі дзеля Ізраіля. Але цяпер, калі Ізраіль саграшыў, ты Мне не патрэбны» (Брахот 32аў.
    Тым не менш, нават некаторыя свае заганы Майсей, сапраўды вялікі чалавек, ператварае ў добрыя якасці. Адно з паданняў распавядае, як мудры цар Арабістана адправіў у стан Ізраільскі свайго найлепшага мастака, каб той стварыў партрэт славутага прарока. Потым ён паказаў гэты партрэт сваім мудрацам і прапанаваў па абліччы яго прачытаць, што за схільнасці ў гэтага чалавека, у чым хаваецца яго цудоўная сіла. Як жа ўражаны ён быў, калі яго мудрацы-фізіягнамісты адказалі: «Аблічча гэтае належыць чалавеку жорсткаму, пагардліваму, прагнаму да нажывы, апантанаму ўладалюбствам і ўсімі грахамі, якія існуюць на свеце»2. Цар быў абураны: «Як! — усклікнуў ён. — Ці магчыма, каб такім быў чалавек, дзівосныя подзвігі якога грымяць па ўсім свеце?»3 У выніку, не давяраючы ні свайму мастаку, ні сваім мудрацам, цар асабіста накіраваўся ў стан Ізраіля. «Пры першым жа позірку цар упэўніўся, што аблічча Майсея намаляванае мастаком бездакорна. Увайшоўшы ў шацёр чалавека Божага, схіліў цар калені, па-
    1 Гл. таксама: Агада... С. 71.
    2 Тамсама. С. 75.
    3 Тамсама.
    кланіўся да зямлі і распавёў пра спрэчку паміж мастаком і мудрацамі. “Спачатку, перш чым я ўбачыў твой твар, — сказаў цар, — я падумаў: напэўна, мастак дрэнна намаляваў аблічча тваё, бо мудраны мае ў навуцы фізіягномікі людзі вельмі дасведчаныя: цяпер жа ўпэўніваюся, што гэта людзі цалкам нікчэмныя і марная і нікчэмная мудрасць іх”. “He, — адказаў Майсей, — гэта не так: і мастак, і фізіягнамісты людзі вельмі дасканалыя; і той, і другія маюць рацыю. Хай будзе вядома табе, што ўсе заганы, пра якія казалі мудрацы, сапраўды ёсць у мяне... Але доўгімі і напружанымі намаганнямі волі змагаўся я з заганамі маімі, пераадольваў і падаўляў іх у сабе, пакуль усё процілеглае ім не стала другою натураю маёю. 1 ў гэтым найвышэйшы гонар мой”»1.
    Такім чынам, Агада і Мідрашы фіксуюць супярэчлівасць вобраза Майсея і тлумачаць гэта як тытанізм яго духу, як пастаянную напружаную бараньбу з самім сабою ў працэсе духоўнага ўзыходжання. На гэты шлях ён заклікае і ўвесь народ, і не проста заклікае, а дае ўласны прыклад. Усё ж такі болыпая частка прыпавесцяў і тлумачэнняў у Талмудзе і Мідрашах паказваюць Майсея як найвялікшага настаўніка і заступніка народа, як чалавека, які, забываючыся пра сябе, скіроўвае ўсю сваю духоўную моц найперш на захаванне свайго народа і яго духоўнае ўзыходжанне. Асаблівае развіццё атрымлівае тэма заступніцтва Майсея за народ пасля стварэння залатога быка. Паводле Мідраша, прарок не проста моліцца за народ, але і ўступае ў дзёрзкую спрэчку з Усявышнім, палка пераконваючы і адначасова аналітычным шляхам даказваючы Яму, не без пэўнага гумару, што не след так моцна гневацца на Свой народ: «“I сказаў Гасподзь Майсею: сыдзі адсюль”. “Сыдзі, — казаў Гасподзь, — з той вышыні, якой ты больш не варты”. “Чым саграшыў я, Госпадзі?” — спытаўся Майсей. — “Саграшыў народ твой”. — “Мой народ? Твой народ яны і Твая спадчына, якую Ты збавіў ад рабства сілаю Тваёю вялікаю. Чым жа саграшылі яны?” — “Славу сваю на выяву быка прамя.нялі”. — “Уладыка сусвету! — сказаў Майсей. — Бык гэты можа спатрэбіцца ў памочнікі Та-
    1 Агада. . С. 75—76.
    бе”. — “У чым жа ён дапамагаць Мне будзе?” — “Ты, Госпадзі, будзеш вятры накіроўваць, а ён дажджы спускаць; Ты — ведаць сонечнае святло, ён — месячнае; Ты — расціць дрэвы, ён — збожжа”. — “Майсей! — усклікнуў Гасподзь. — 1 ты спакушаны гэтым бяздушным ідалам?!” — “А калі ён, — сказаў Майсей, — толькі ідал бяздушны. выява быка, які корміцца травою і прызначаны для заклання, то навошта ж узгарэўся гнеў Твой, Госпадзі, на народ Твой?”»1
    Вобраз прарока Майсея атрымлівае асаблівае асэнсаванне ў яўрэйскай містычнай традыцыі — Кабале, а таксама ў яўрэйскай сярэднявечнай рэлігійнай філасофіі. У цэнтральным кабалістычным трактаце — Сэфэр Зогар («Кніга Ззяння») — Майсей паўстае як адзін з сямі «верных пастыраў Ізраіля», які палка любіць свой народ. Бог надзяліў яго асаблівымі таемнымі ведамі — адкрыў яму на гары Сінай «семдзесят абліччаў Торы на сямідзесяці мовах». Майсей увасабляе адну з дзесяці сфірот (адзіночны лік — сфіра) — модусаў Боскай эманацыі, праз якія Бог адкрываецца чалавецтву, перадае Сваю энергію ў свет. Паводле ўяўленняў асобных кабалістаў, душа Майсея пераселіцца ў Машыяха (Месію) паводле прынцыпу гільгула (метэмпсіхоза). Майсей — жаніх Шэхіны, якая атаясамліваецца ў Кабале са сфірою Мальхўт («Царства |Божае|») — «жаночай» патэнцыяй, праз якую плынь Боскай энергіі перадаецца ніжэйшым светам. Яўрэйскія сярэднявечныя філосафы, і перш за ўсё Шэламо (Саламон) Ібн Гвіроль (Габіроль) і Йегуда га-Леві, разглядаюць Майсея як найвялікшага са старажытнаяўрэйскіх прарокаў. На думку Рамбама (Майманіда), Майсей пераўзыходзіць іншых прарокаў, бо яны апелявалі да розуму і фантазіі, у той час як Майсей, абапіраючыся на чысты розум і ўяўляючы сабою самы чысты тып філосафа, здолеў выйсці за межы законаў прыроды і, як ніхто іншы, спасцігнуць трансцэндэнтнае, максімальна наблізіцца да спасціжэння Боскай Існасці.
    Яўрэйская ж каментатарская традыцыя найбольш пільна будзе ўглядацца ў адзін з самых трансцэндэнтных момантаў Свяшчэннай гісторыі, калі Усявышні адкрываецца
    1 Агада... С. 71
    ўсяму народу Ізраіля на Сінаі і прамаўляе Дзесяць Запаведзяў. Агада і Мідраш падкрэсліваюйь, што больш цудоўнага моманту ў гісторыі народа ўжо не будзе, хаця менавіта гэты момант і надаў сэнс і перспектыву ўсёй наступнай гісторыі — і народа Ізраіля, і ўсяго чалавецтва: «Слова рабі Йегашуа бэн Леві: “Ад кожнага Слова, што зыходзіла з вуснаў Гасподніх, свет напаўняўся водарам. Слова ішло за Словам, і хвалі водару змянялі адна адну”» (Шабат 6)1; «Рабі Іосія бар Ханіна казаў: “Падобна да таго, як манна здавалася смакам сваім юнаку — хлебам, старому — мёдам, немаўляці — малаком, хвораму — лёгкім і салодкім пячэннем, так і голас Усявышняга ўспрымаўся старымі, юнакамі, дзецьмі і жанчынамі — кожным паводле ўласцівасцяў свайго ўзросту і прыроды сваёй”» (Шэмот Раба 5ў\ «Чароўны і дзівосны быў голас Гасподні. He ведалі тыя, хто слухаў яго, у які бок свой твар звярнуць: з Усходу і з Захаду, ад Паўднёвай і Паўночнай краіны гучаў голас гэты; то прагучыць ад блакіту нябеснага, то ад улоння зямлі загучыць. Словы Гасподнія падалі падобна да ўдараў каваля па накавальні, каменячоса па глыбе гранітнай: ад кожнага ўдару іскры ва ўсе бакі разлятаюцца, ад кожнага ўдару градам асколкі сыпяцца. Так і Слова Божае: адначасова на сем розных ладоў гучала яно і чутнае было адначасова ж на ўсіх сямідзесяці мовах і гаворках, каб слухалі і зразумелі ўсе народы зямлі»3.
    Парадыгмы, зададзеныя ў Кнізе Зыходу, атрымліваюць асаблівае асэнсаванне ў хрысціянскай традыцыі. Па-першае, усе асноўныя падзеі Новага Запавету разглядаюцца як заканамерны вынік гісторыі Зыходу, выратавання з рабства народа Божага, а падзеі, распаведзеныя ў Кнізе Зыходу, успрымаюцца як перадумова і неабходная ступень у тым ланцугу Свяшчэннай гісторыі, які прывёў да нараджэння Ісуса Хрыста і ажыццяўлення Яго выратавальнай місіі. Асаблівая роля пры гэтым адводзіцца Майсею як збавіцелю народа Божага, з асяроддзя якога выйдзе Збавіцель усяго чалавецтва, Майсею як першавучыцелю веры ў