• Газеты, часопісы і т.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Безумоўна, асаблівае значэнне для хрысціянства набываюць Дзесяць Запаведзяў, як гэта ўжо адзначалася ў адпаведным раздзеле. Гэтыя вялікія рэлігійна-маральныя прынцыпы найбольш цесна аб’ядноўваюць дзве традыцыі — іудзейскую і хрысціянскую, дагэтуль з’яўляючыся іх галоўным апірышчам. Тым не менш, менавіта ў інтэрпрэтацыі як Дзесяці Запаведзяў, так і асабліва ў стаўленні да астатніх запаведзяў Торы палягаюць спрэчкі і адрозненні дзвюх рэлігійных культураў. Сваю інтэрпрэтацыю Дзесяці Запаведзяў дае Ісус у Нагорнай пропаведзі, але гэтую інтэрпрэтацыю ніяк нельга разумець як адмену для хрысціянскага свету ўсіх запаведзяў Торы. Нагадаем ізноў словы Ісуса: «Не думайце, што Я прыйшоў парушыць Закон |Тору| або Прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але споўніць. // Бо праўду кажу вам: дакуль не скончацца неба і зямля, ніводная йота ці ніводная рысачка не адменіцца з Закону [Торы], пакуль не споўніцца ўсё. // Такім чынам, хто парушыць адну з запаведзяў гэтых найменшых і навучыць так людзей, той найменшым назавецца ў Царстве Нябесным; а хто зробіць і навучыць, той вялікім назавецца ў Царстве Нябесным» (Мац 5:17—19). Відавочна, гэта ўступае ў бачную супярэчнасць з практыкаю больш позняга хрысціянства, якое, спасылаючыся на рэформы апостала Паўла, лічыць неабавязковым выкананне для паслядоўнікаў Ісуса Хрыста ўсіх запаведзяў, сфармуляваных у Пяцікніжжы Майсеевым. Але ж Сам Ісус, безумоўна, іх выконваў, як і Яго апосталы... Гэта вельмі складаная праблема, і, здаецца, будзе больш лагічным абмеркаваць яе ў той частцы, дзе будуць разглядацца тры астатнія кнігі Пяцікніжжа — Левіт, Лікі, Другазаконне, у якіх эксплікуюцца сэнсы Дзесяці Запаведзяў, а таксама падрабязна тлумачацца і дапаўняюцца запаведзі, дадзеныя ў Кнізе Запавету {Зых 21—23). Пакуль жа прывядзем вельмі слушнае меркаванне Дз. У. Шчадравіцкага: «Ці захавалі запаведзі сваё неабвержнае значэн-
    не ў Новым Запавеце? Існуе думка, што Закон Ісусам быў адменены. Аднак такое меркаванне нагадвае небяспечную “аблуду беззаконнікаў”, пра якую папярэджваў першых хрысціянаў яшчэ апостал Пётр (2 Пятр 3:16—17)»^. I яшчэ: «...у раннехрысціянскую эпоху апосталы, настаўнікі веры, лічылі выкананне Закону Гасподняга цалкам неабходным. Іншая справа, што пераходзіць да выканання запаведзяў ад ранейшага язычніцкага ладу жынця новазвернутыя павінныя былі паступова, прытрымліваючыся спачатку толькі асноўных, агульнаабавязковых пастановаў — “запаведзяў сыноў Ноя”2... толькі паступова вывучаючы Закон ва ўсёй яго паўнаце {Дзеян 15:19—21\ параўн. Быц 9:1— 9)»3.
    Адзначым, што, як і прарокі, Ісус паставіў на першае месца выкананне запаведзяў любові да Бога і блізкага, запаведзяў міласэрнасці і дзейснай дабрыні. Але было б несправядліва проціпастаўляць вучэнне Майсея як «жорсткі» Закон, заснаваны нібыта толькі на рацыянальным (ці, яшчэ горш, механічным) выкананні запаведзяў, і вучэнне Ісуса, заснаванае на Любові. Проста любоў без дзеяння, без выканання запаведзяў Божых становіцца абстрактным і нядзейсным паняццем. Ізноў звернемся да словаў Дз. У. Шчадравіцкага, якія здаюцца найбольш прымальным тлумачэннем судачыненняў Закону і Любові: «Няма любові да чалавека без выканання запаведзяў Божых. Няма і любові да Бога без любові да чалавека і выканання запаведзяў. Няма і выканання запаведзяў без любові да Бога і чалавека: “...Такім чынам, любоў ёсць выкананне Закону” (Рым 13:10). Усе запаведзі Закону Божага скіраваныя да любові і навучаюць ёй. I ўсе 613 запаведзяў Торы змяшчаюцца ў адным выказванні: “Любі Бога і любі блізкага”. Таму апостал і кажа: “Бо ўвесь Закон у адным слове заключаецца: любі бліжняга твайго, як самога сябе” (Гал 5:14). Аднак, засноўваючыся на гэтым выказванні, некаторыя сцвярджаюць, быццам бы Закон “састарэў”: мы, маўляў, будзем
    1 Шедровнцкнй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Моясеево. С 411.
    2 Гл. падрабязней частку 1, с. 232—240.
    3 ІЦедровнцкнй Д. В Введенне в Ветхпй Завет. В 8 т. Т. 1—3. Пятакннжне Моясеево. С. 425.
    любіць блізкага, а Закон выконваць залішне... Але ж грэчаскі дзеяслоў л£лА.г|раугаі <пеплёротай>, перакладзены тут як “заключаецца”, значыць таксама і “спаўняецца”, “дапаўняецца”. У якім жа сэнсе дадзены дзеяслоў прыменены ў прыведзеным вершы? Па-першае, кожная запаведзь Закону сапраўды “спаўняецца”, г. зн. дасягае паўнаты выканання, ажыццяўлення, менавіта ў любові. 1, па-другое, любоў — гэта нібыта прастора, якая ўключае ў сябе, змяшчае ў сабе ўсё мноства запаведзяў... Ісус Хрыстос неаднаразова казаў пра неабходнасць выканання нават такіх запаведзяў, якія на першы погляд могуць здацца нязначнымі, аднак без іх любоў да Бога і блізкага не дасягае паўнаты (Мац 5:19; 23:23; Лук 11:42). Такая біблейная дыялектыка пачуцця (любові), стану (праведнасці) і абавязку (выканання запаведзяў)...»1
    Славуты момант Сінайскага Адкрыцця, даравання Торы і звязанае з ім свята Шавуот (Пяцідзесятніца) становіцца правобразам хрысціянскага свята Пяцідзесятніцы, або Тройцы, — свята сыходжання Духа Святога на апосталаў Ісуса, якія сабраліся пасля ўзнясення ўваскрэслага Ісуса на неба ў Іерусаліме ў свята Шавуот і пасля з’яўленага цуда пачалі размаўляць на розных мовах (паводле Торы, гэтых моваў менавіта семдзесят, і апосталы павінныя ісці з вучэннем Ісуса да ся.мідзесяці народаў свету): «Пры надыходзе дня Пяцідзесятніцы ўсе яны [апосталы] былі адзінадушна разам. I раптам зрабіўся шум з неба, быццам бы ад парыву моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны знаходзіліся; I з’явіліся ім языкі падзеленыя, быццам бы агнявыя, і апусціліся па адным на кожным з іх. I споўніліся ўсе Духам Святым і пачалі размаўляць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць» (Дзеян 2:1—4). Гэтая славутая сцэна нарадзілася не толькі пад уплывам не менш славутай сцэны абвяшчэння Госпадам Дзесяці Запаведзяў, калі народ бачыць грымоты (грымотападобныя словы) і бачыць агонь, але і пад уплывам Агады, якая склалася да гэтага часу і адбілася як у тлумачэнні рабі Аківы («бачаць агнявое Слова, якое зыходзіць з вуснаў Усёмагутнага і вы-
    1 Шедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакннжне Момсеево. С. 523.
    19а Зак. 4008
    сякаецца на Скрыжалях..»), так і ў тлумачэнні Філона Александрыйскага, які апісвае Словы Бога на Сінаі як языкі полымя. Да таго ж на апісанне Пяцідзесятніцы ў Новым Запавеце паўплываў талмудычны мідраш, паводле якога Слова Госпада падзялілася на семдзесят моваў, каб яго здолелі ўспрыняць семдзесят народаў свету (Шабат 88б)Ў
    Само ж заключэнне Запавету паміж Усявышнім і народам Ізраіля і акрапленне народа крывёю ахвярных жывёлаў таксама выступае ў хрысціянскай традыцыі як правобраз заключэння Новага Запавету пра Кроў Ісуса, што пралілася дзеля Збавення людзей ад граху. Упершыню гэтую думку разгорнута выказвае апостал Павел: «...і першы Запавет быў усталяваны не без крыві. // Бо Майсей, прамовіўшы ўсе запаведзі паводле Закону перад усім народам, узяў кроў быкоў і казлоў з вадою і воўнаю чырванёнаю і ісопам, і акрапіў як саму Кнігу, так і ўвесь народ, // Кажучы: ‘Тэта кроў Запавету, які запаведаў вам Бог”. // Таксама акрапіў крывёю і Скінію, і ўсе посуды для набажэнства. // Ды і ўсё амаль паводле Закону ачышчаецца крывёю, і без праліцця крыві не бывае даравання» (Яўр 9:18—22). Паказальна, што ў гэтым фрагменце свабодна кантамінуюцца паводле логікі асацыятыўнага мыслення сцэна заключэння Сінайскага Запавету і апісанне рытуалу ачышчэння Скініі ў Дзень Ачышчэння, або Судны Дзень (Лев 16:14-20; 23:27).
    Асаблівае асэнсаванне ў хрысціянскай традыцыі атрымлівае і Скінія Запавету, і асаблівае адзенне Аарона. Аарон успрымаецца як правобраз Нябеснага Першасвятара Ісуса, а Скінія — як правобраз нерукатворнай Скініі — Цела Хрыстова, Кроў Якога прыносіцца ў ахвяру ў імя людзей і асвячае скінію-сусвет: «Але Хрыстос, Першасвятар будучых дабротаў, прыйшоўшы з большаю і больш дасканалаю Скініяю, нерукатворнаю, гэта значыць не такой будовы, // 1 не з крывёю казлоў і быкоў, але са сваёю крывёю, аднойчы ўвайшоў у Свяцілішча і набыў вечнае збавенне»
    1	Гл. падрабязней: Вайнфельд М. Уннкальность Декалога н его место в ев|іейской традкцнй // Бнблейскне нсследовання: Сб. статей / Сост. проф. Б. Шварца. М.: Центр славяно-нуданстскнх нсследованнй; Нн-т славяноведення н балканйстмкн РАН; Центр научных работннков н прсподавателей нуданкн в вузах «Сэфер». М., 1997. С. 368—376.
    (Яўр 9:11—12). Гэтае тлумачэнне апостала Паўла знаходзіць працяг і ў Евангеллі ад Іаана: «Ісус сказаў ім у адказ: “Разбурыце Храм гэты, і Я ў тры дні ўзвяду яго”. // На гэта сказалі іудзеі: ‘Тэты Храм будаваўся сорак шэсць гадоў, і ты ў тры дні ўзвядзеш яго?” // А Ён казаў пра Храм Цела Свайго» (Іаан 2:19 —21). Такім чынам, Скінія і ахвярапрынашэнні ў ёй інтэрпрэтуюцца як правобраз Хрыста і прынесенай Ім на Галгофе ахвяры. Апостал Павел піша: «...Хрыстос увайшоў не ў рукатворнае Свяцілішча, па ўзоры сапраўднага пабудаванае, але ў само неба, каб паўстаць цяпер за нас перад тварам Божым...» (Яўр 9:24). Адначасова ёсць агульнае, што аб'ядноўвае яўрэйскую і хрысціянскую традыцыі ў інтэрпрэтацыі Скініі: гэта вобраз сусвету як створанага Богам Храма і вобраз унутранага свету чалавека. Апостал Павел пытаецца ў вернікаў: «Хіба не ведаеце, што вы Храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас? // Калі хто разбурыць Храм Божы, таго пакарае Бог: бо Храм Божы святы; а гэты Храм —вы» (/ Кар 3:16—17). Паўтараючы словы Торы — словы Госпада пра тое, што Ён «паселіцца» і будзе «жыць» у асяроддзі Свайго народа ў Свяцілішчы, пасвечаным Яму і ў душах верных Яму людзей, апостал унушае новым вернікам, што яны і ёсць гэтае Свяцілішча: «Якая сумеснасць Храма Божага з ідаламі? Бо вы Храм Бога Жывога, як сказаў Бог: усялюся ў іх і буду хадзіць у іх; і буду іх Богам, і яны будуць Маім народам. /I I таму выйдзіце з асяроддзя іх [язычнікаў] і аддзяліцеся, кажа Гасподзь, і не дакранайцеся да нячыстага; і Я прыму вас. II I буду вам Айцом, і вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі, кажа Гасподзь Усёдзержца» (2 Кар 6:16— 18). Усе гэтыя словы і памкненні духу працятыя дыханнем Торы (і нават думка пра аддзеленасць, немагчымасць дакранання да нячыстага), што яшчэ раз пацвярджае непарыўную, неадмяняльную сувязь, пры ўсіх разыходжаннях, дзвюх традыцыяў — іудзейскай і хрысціянскай.