Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Пасхальнае ягня (пасха), якое было прынесенае ў ахвяру паводле загаду Госпада напярэдадні ночы Зыходу, а потым прыносілася напярэдадні кожнага свята Пэсах, пакуль у Іерусаліме існаваў Храм, успрымаецца самай ранняй хрысціянскай традыцыяй як прамы правобраз Месіі — Хрыста, Які ў далейшай хрысціянскай іканаграфіі паўстае ў выглядзе Ягня Божага. Выяўны рад пры гэтым прама абапіраецца на славутыя словы Евангелля ад Іаана: «Бачыць Іаан Ісуса, Які ідзе да яго, і кажа: “Вось Ягня Божае, якое бярэ на сябе грахі свету”» (Іаан 1:29). Сам Бог ахвяруе найвялікшую ахвяру — Свайго Сына — дзеля людзей, а ў Сыне ўвасоблены Ён Сам, Яго Слова — Логас. Тлумачэнне Іаана Багаслова ўжо абапіраецца на тое, што было выказана — дзеяннямі і словамі Самога Ісуса ў трох папярэдніх (і больш старажытных) сінаптычных Евангеллях (г. зн. тых, што супадаюць у асноўных сваіх эпізодах). Еван-
1 Шедровнцкмй Д. В. Введенне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкнмжне Монсеево. С. 350.
гельскія тэксты даюць зразумець, што Ісус дзейнічаў паводле вельмі дакладнага плана, сімвалічна суаднесенага менавіта з тым, што апісана ў Кнізе Зыходу, і з рытуалам Пэсаха. Так, Гасподзь загадвае выбіраць пасхальнае ягня «паводле ліку душаў» (Зых 12:3—4\ гэта ўжо ўтрымлівае ў сабе паказанне на таямнічую сувязь душы з ахвярным ягнём, што будзе яшчэ больш узмоцнена ў хрысціянстве: ахвяра Ісуса ратуе менавіта душу) у 10-ты дзень першага месяна (авіва, нісана) і захоўваць да 14 Авіва. Такім чынам, ягня выбіраецца за пяць дзён да Пэсаха, які пачынаецца 15 Нісана. Паказальна, што менавіта за пяць дзён да Пэсаха Ісус прымеркаваў Сваё ўваходжанне ў Іерусалім, дакладней — уезд у Святы горад на асле (або асляняці), як і было прадказана ў яўрэйскіх прарокаў (гл. Зсіх 9:9)'. «За шэсць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Віфанію... <...> На другі дзень мноства народу, які прыйшоў на свята1, пачуўшы, што Ісус ідзе ў Іерусалім, // Узялі пальмавыя галіны, выйшлі насустрач Яму і ўсклікалі: “Асана! Дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе, Цар Ізраіля!” // Ісус жа, знайшоўшы маладога асла, сеў на яго, як напісана: // “He бойся, дачка Сіёна! Вось, Цар твой ідзе, седзячы на маладым асле”» (Іаан 12:1, 12—15', евангеліст цытуе згаданы вышэй верш з Кнігі прарока Захарыі; параўн. Мац 21:1—9; Марк 11:1—10; Лук 19:28—38). Менавіта 14 Нісана. калі ў Іерусаліме прыносіліся ў ахвяру пасхальныя ягняты, Ісус быў аддадзены на смерць (Іаан 19:14, 31—42). Паводле трох сінаптычных Евангелляў, Ісус уваходзіць у Іерусалім раней, але за два дні да Пэсаха Ён кажа апосталам: «Вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы адданы будзе на ўкрыжаванне2» (Мац 26:1).
У славутым эпізодзе Таемнай Вячэры Ісус Сам адкрывае перад Сваімі вучнямі-апосталамі сэнс той вялікай ах-
1 У вызначэнні свята, пра якое ідзе гаворка, ёсць пэўная цяжкасць: з аднаго боку, дзеянне адбываецца напярэдадні Пэсаха; з другога — сам апісаны дадей рытуал з пальмавымі галінамі ; поклічамі «Асана!» (ад іўрыцкага Гошыа-на — «Выратуй нас!», «Збаві нас!») паказвае хутчэй на свята Сукот, але яно святкуецца восенню, а не вясною.
2 Слова з коране.м «крыж», безумоўна, няма і не можа быць у грэчаскім тэксце: цела Ісуса было прыбітае да драўлянай перакладзіны ў выглядзе літары «Т»; гэтая тыпова рымская прылада пакарання была значна пазней асэнсаваная як крыж, які стаў знакам хрысціянства.
вяры, якую Ён прыносіць. Пры гэтым Ён дае новае сімвалічнае прачытанне галоўных атрыбутаў яўрэйскага Пасхальнага Сэдэра — мацы (праснакоў) і віна, бо менавіта для сустрэчы Пэсаха сабраліся Ісус і апосталы ў Іерусаліме, які кантралявалі рымляне, баючыся выбуху народнага гневу і забараняючы збірацца «больш за трох» (таму вячэра і становіцца схаванай, Таемнай; але гэтая назва паказвае яшчэ і на галоўнае хрысціянскае Таінства — Прычасце). Вучні шукаюць асаблівы пакой, дзе Настаўнік зможа разам з імі есці пасху, г. зн. пасхальнае ягня (Марк 14:12— 16; Мац 26:17—19). Седзячы за пасхальным сталом і звяртаючыся да Сваіх вучняў, наогул — да ўсіх вернікаў, Ісус, паводле найстаражытнейшага з Евангелляў — ад Марка, прамаўляе: «I калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб, дабраславіў, пераламіў, даў ім і сказаў: “Прыміце, ешце; гэта ёсць Цела Маё”. // I. узяўшы чару, падзякаваўшы [Бога], падаў ім; і пілі з яе ўсе. // 1 сказаў ім: “Гэта ёсць Кроў Мая Новага Запавету, якая за многіх праліваецца”» (Марк 14:22— 24\ параўн. Мац 26:26—28). Пры гэтым асабліва адметнае тое, што, паводле Евангелля ад Мацвея, яшчэ напярэдадні Пэсаха Ісус кажа: «...час Мой блізкі...» (Мац 26:18). Так вызначае Ён Сам час Сваіх пакутаў, і менавіта падчас Пасхі, тым самым свядома выбіраючы ролю ахвярнага Ягня, асацыюючы Сябе з пасхаю, якую Ён есць разам з вучнямі: «I сказаў ім: “Вельмі хацеў бы Я есці з вамі гэтую пасху перад Маімі пакутамі...”» (Лук 22:15). Як адзначае Дз. У. Шчадравіцкі, «некаторыя каментатары спрабуюць даказаць, што быццам бы тут ідзе гаворка не пра традыцыйную іудзейскую пасху (пасхальную ахвяру. — Г. С.), але Сам Ісус прама сведчыць пра процілеглае прыведзенымі вышэй словамі»1. Як вядома, мяса пасхальнага ягняці трэба есці з праснакамі і горкімі травамі. Безумоўна, першае і для вучняў Ісуса, як і для іудзеяў, сімвалізуе чыстае жыццё ў адпаведнасці з запаведзямі Божымі, а горкія травы — тыя выпрабаванні і пакуты, што іх чакаюць. Апрача таго, праснакі і горкія травы — гэта сімвал беззаганнасці і святасці Хрыста, а таксама Яго пакутаў. Менавіта пра такое
1 ІЦедровііцкнй Д. В. Введенне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакнмжне Момсеево. С. 355.
разуменне абраду іудзейскага Песаха, які доўгі час святкаваўся і першымі хрысціянамі, сведчаць словы апостала Паўла: «...Пасха наша, Хрыстос, закланы за нас. // Таму будзем святкаваць не са старою закваскаю-, не з закваскаю распусты і хітрасці, але з праснакамі чысціні і ісціны» (1 Кар 5:7—8). Свята Пасхі настолькі звязалася з пакутамі, што, калі хрысціянства распаўсюдзілася сярод народаў. якія размаўлялі па-грэчаску, слова Пэсах стала асацыявацца з грэчаскім дзеясловам ласт/eiv (пасхейн) — «трываць», «пакутаваць».
Паводле правілаў яўрэйскага Пэсаха, запаведаных Госпадам, пасхальнага ягня патрэбна з’есці цалкам, з галавою і вантробамі, і гэта таксама атрымлівае дадатковае тлумачэнне ў хрысціянскай традыцыі. З’яданне ягня цалкам сімвалізуе далучэнне да вялікай ахвяры Ісуса, убіранне ў сябе цалкам Яго вучэння. Апостал Павел кажа: «Мы маем розум Хрыстоў» (1 Кар 2:16). Гэты «розум», г. зн. сутнасць вучэння Ісуса, сімвалізуе галава пасхальнага ягняці. Ногі ягняці — сімвал шляхоў Ісуса, якімі мусяць навучыцца хадзіць Яго паслядоўнікі. Вантробы — сімвал пачуццяў, вялікай сардэчнасці і спачувальнасці Ісуса да людзей. Нездарма апостал піша: «У вас павінныя быць тыя ж пачуцці, якія і ў Хрысце Ісусе...» (Філіп 2:5). Сама ж пасхальная ноч, у якую трэба цалкам з’есці ягня, далучыўшыся да яго беззаганнасці, чысціні, пакорлівасці, гатоўнасці ахвяраваць сабою, ноч, у якую грозныя кары абрушваюцца на Егіпет, становіцца сімвалам ночы чалавечай гісторыі і Страшнага Суда, за якім надыдзе досвітак новага дня — Месіянскай эры. Падпяразанасць тых, хто стоячы з’ядае ягня ў ноч Пэсаха, сімвалізуе і ў Новым Запавеце бадзёрасць духу. Ісус, добра ведаючы тэкст Торы, кажа вучням: «Хай будуць вашы сцёгны падпяразаныя...» (Лук 12:35). Дарожны абутак на нагах і посахі сведчаць пра гатоўнасць да пропаведзі, да распаўсюджання па ўсім свеце вучэння Хрыста. Ва ўсім гэтым заключаная сімволіка для кожнага, хто прыняў Яго вучэнне. Пра гэта вельмі добра піша Дз. У. Шчадравіцкі, падкрэсліваючы асаблівую значнасць і для новазапаветнага свету матыву Зыходу: «...“ядучы ад Ягня” ў Новым Запавеце, чалавек мусіць быць гатовы да зыходу. Паверыўшы, успрыняўшы Месію, прасякнуўшыся
Яго вучэннем, ён мусіць быць гатовы выйсці са свету, які “ляжыць у зле” (1 Іаан 5:19), г. зн. з заняволення граху, каб ісці следам за словам Божым у “зямлю абяцаную”. Бо кожная падзея Зыходу, апісаная ў Бібліі, кожнае выпрабаванне, якое сустракала народ на шляху, кожнае пераадоленне і кожнае падзенне — усё гэта наканавана сімвалічна прайсці верніку, усё гэта ён мусіць перажыць на ўласным досведзе»1.
Абсалютна ўсе галоўныя эпізоды Кнігі Зыходу атрымліваюць, такім чынам, правобразнае значэнне ў дачыненні да жыцця Ісуса і кожнага верніка ў яго індывідуальным досведзе. Так, памазанне вушакоў дзвярэй крывёю пасхальнага ягняці сімвалізуе Кроў Ісуса, пралітую за Збавенне чалавецтва ад грахоў, у дачыненні ж да чалавека — ачышчэнне «дзвярэй» душы (вуснаў, вачэй) ад усяго нячыстага, каб зло не ўваходзіла ў душу. Славуты эпізод пераходу цераз Трысняговае (Чэрмнае) мора разумеецца хрысціянскай традыцыяй як правобраз хрышчэння, але не вадою як сімвалам святасці, бо хвалі мора разышліся і народ перайшоў пасуху, а хрышчэнню Духам Святым, бо ўвесь народ Ізраіля ў адзін голас — ад малога да старога — запеў хваласпеў Усявышняму. Паводле ж словаў апостала Паўла, чалавек, споўнены Духу, здольны пень Госпаду, дзякуючы Яго за ўсё (Эф 5:18—20). А яшчэ апостал узгадвае пераход цераз мора ў наступным кантэксце: «Не хачу пакінуць вас, браты, у няведанні, што бацькі нашы ўсе былі пад воблакам, і ўсе прайшлі скрозь мора; // 1 ўсе хрысціліся ў Майсея ў воблацы і ў моры...» (/ Кар 10:1—2). Тут апостал Павел, як відавочна, усталёўвае тыпалагічную паралель паміж пераходам цераз мора («хрышчэннем у Майсея праз воблака і мора») і хрышчэннем, якое здзяйсняў Іаан (Ян) Хрысціцель, ачышчаючы людзей у Іардане. 1 пераход цераз мора, калі загінуў «дух зла» — фараон, і насычэнне маннаю нябеснаю сімвалізуюць у дачыненні да індывідуальнага чалавека выратаванне яго ад злога пачатку і падпарадкаванне слову Божаму, волі Госпада. Камень, з якога Майсей высякае струмень крынічнай вады, прачытваецца
1 ІЦсдровмцкмй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т Т 1—3 Пятакнмжне Момсеево. С. 357
таксама як правобраз Хрыста: Ён — чалавек па сваёй плоці, але Яго дух струменіць «жывую ваду, якая цячэ ў жыццё вечнае» і поіць усялякага, хто прагне праўды (Мац 5:6; Іаан 4:14; 7:37—39; 1 Кар 10:4). Майсей з узнятымі ў малітве рукамі падчас вайны з Амалекам сімвалізуе будучае ўкрыжаванне Ісуса ў імя веры і збавення людзей.