Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 Аверннцев С. С. Монсей // Мнфы народов мнра: Энцнклопедмя:
В 2 т. / Под ред. С. А. Токарева. 2-е нзд. М.: Советская Энцнкдопедня. М„ 1992. Т. 2. С. 168.
У яўрэйскім выяўленчым мастацтве канца XIX — пачатку XX ст. вылучаюцца прысвечаныя Майсею карціны 1. Аскназія («Майсей у пустыні», 1885), Л. Уры («Майсей перад Непагаснаю Купіною», «Майсей», 1910; «Майсей. які сыходзіць», 1928). Выдатнаю з’яваю мастацтва XX ст. сталі габелены Марка Шагала, што ўпрыгожваюць будынак Кнэсэта ў Іерусаліме. На іх Майсей паўстае са сваім народам падчас Зыходу. На літаграфіі Шагала «Адпусці народ Мой!» (1966) Майсей разам з Ааронам стаяць перад фараонам, і над галавою Майсея ўздымаюцца прамяні святла.
У сучаснай еўрапейскай скульптуры да вобраза Майсея звярнуліся А. Архіпенка, I. Мештровіч і інш.
Кніга Зыходу натхняла многіх еўрапейскіх і яўрэйскіх кампазітараў. 3 гэтага шэрагу найбольш славутыя араторыя Г. Ф. Гендэля «Ізраіль у Егіпце» (1739), кантата Ф. Шуберта «Пераможны гімн Мір’ям» (1828), опера Дж. Расіні «Майсей у Егіпце» (1818), араторыі А. Б. Марке «Майсей» (1841), А. Рубінштэйна «Майсей» (1892), Я. Вейнберга «Жыццё Майсея» (1955), опера А. Шонберга «Майсей і Аарон» (1932—1951), балет Д. Мійё «Зыход» (1957). Тэмы Зыходу і вобраз Майсея ўвайшлі ў песенны фальклор, асабліва ізраільскі (найбольш папулярная песня Й. Адмона «1 Майсей ударыў па скале»). Сусветную славу атрымаў афра-амерыканскі спірычуэлс «Адпусці народ Мой!» у апрацоўцы Л. Армстранга.
Сюжэтам і матывам Кнігі Зыходу, і асабліва вобразам Майсея і Аарона прысвечаны вялікі пласт сусветнай літаратуры, пачатак якога можна адлічваць з ужо адзначанай напісанай па-грэчаску трагедыі александрыйскага яўрэйскага паэта і драматурга Іезэкііля «Зыход». 3 твораў эпохі Рэнесансу прыкметны фастнахтшпіль Ганса Сакса «Дзяцінства Майсея» (1553). Нанова адкрывае для сябе сюжэт, звязаны з Зыходам, з пераадоленнем рабства і пошукамі Зямлі Абяцанай, супярэчлівая і трагічная эпоха Новага часу. Праз прызму імкнення народа Ізраіля да сапраўднай свабоды, праз прызму тытанічных намаганняў прарока Майсея, які выводзіць свой народ з рабства не толькі знешняга, але і ўнутранага, выяўляе дух свайго часу, блуканні і пошукі духу чалавечага і нават палітычныя сатрасенні эпохі вялікі нідэрландскі паэт і драматург XVII ст. Йост ван дэн Вондэл у трагікамедыі (фінал шчаслівы!) «Пасха, або Вы-
ратаванне дзяцей Ізраілевых з Егіпта» (пастаўленая ў 1610, выдадзеная ў 1612). Гэтая п’еса — палымяны водгук на вызваленне Галандыі ад іспанскага прыгнёту. Відавочна, што сюжэт Кнігі Зыходу асэнсоўваецца нідэрландскім драматургам і іншымі як пазачасовая парадыгма барацьбы за свабоду і адначасова шляху да Бога.
Сімволіка адзення Аарона, вобраз першага яўрэйскага першасвятара як правобраз Ісуса — Нябеснага Іерэя натхняюць англійскага паэта-метафізіка XVII ст. Джорджа Герберта, аўтара зборніка «Храм духоўных вершаў» (1631), у якім Храм сімвалізуе, як і ў біблейных тэкстах, універсум і ўнутраны свет чалавека. У вершы «Аарон» паэт, які сам быў святаром і самааддана служыў Богу і паэзіі насуперак цяжкай хваробе, праз парадыгмы, закладзеныя ў старажытным тэксце Кнігі Зыходу, выяўляе свае пачуцці і парыванні духу ў спробе пераадолець слабую і смяротную абалонку плоці, узнесціся духам да найвышэйшых каштоўнасцяў і да жыцця вечнага, зліцца ў адно цэлае з Хрыстом, правобразам Якога паводле хрысціянскай традыцыі з’яўляецца Аарон:
Над чело.м — свяшенный венец, На грудн — совершенство н свет, Залнлмсь колокольцы — м ожмл мертвец, 14 для него уже смерта нет, — Так Аарон одет!..
Мерзость нечестня — мой венец, Мрак греховный — в грудн. а не свет, Ннзменным буйство.м страстей. как мертвец.
Я ввсржен туда, где покоя нет, — Так я, несчастный, одет!..
Но есть ведь Владыка венца.
Грудь і-і сердце, в которых — свет, Есть звон, воскрешаюшнй мертвеца, Есть Тот, без Кого мне спасенья нет, — Я в нем сняньем одет!..
Хрнстос мне — глава н венец, Он — сердце мое, н мой свет, Н музыка: я — как воскресшнй мертвец, 14 ветхой плота на мне уже нет, — Я в новые рмзы одет!..
Теперь над челом — святыня венца, В моей грудн — совершенство н свет, Звоном веры Хрнстос воскреснл мертвена:
Прнднте, людм, сомненмя нет, так — Я, как Аарон, одет!
Пераклад Дз. У. Шчадравіцкага
У XVIII ст. на сюжэт Кнігі Зыходу ствараюцца шматлікія тэксты для араторыяў і оперныя лібрэта. Так, драма англійскага драматурга Ч. Джэненса «Ізраіль у Егіпце» (каля 1738) паслужыла крыніцаю аднайменнай оперы Г. Ф. Гендэля. Вобраз Майсея, надаўшы яму рысы тытанічнага героя, стварыў нямецкі паэт-сентыменталіст Ф. Г. Клопштак у сваёй грандыёзнай эпічнай паэме (хрысціянскай эпапеі) «Месія», або «Месіяда» (1747—1773). Пад гэтым уплывам малады Ф. Шылер прысвяціў Майсею эцюд «Пасланніцтва Майсея» (1778).
Паказальна, што першай паэмай у новай літаратуры на іўрыце (адноўленай на мяжы XVI11—XIX стст. літаратуры на старажытнай біблейнай мове) стала эпічная паэма «Песні славы» яўрэйскага паэта і экзэгета Нафталі Герца Весэлі (Вейзэля; 1725—1805), які жыў у Германіі і стаў адным з заснавальнікаў яўрэйскага Асветніцтва (Гаскалы). Паэма, напісаная пад уплывам Клопштака (асабліва «Месіяды») і Шылера, прысвечаная Зыходу, а цэнтральным вобразам у ёй з’яўляецца вобраз Майсея, які ўвасабляе надзею на адраджэнне яўрэйскага народа, на яго прыход да свабоды. На іўрыце напісаная вершаваная драма 1. Кандыі «Гісторыя Майсея» (1829).
Вобраз Майсея, як і наогул парадыгма Зыходу, звязаная з вандраваннямі, пошукамі, блуканнямі, прыцягвае да сябе ўвагу рамантыкаў. Так, В. Гюго прысвячае Майсею паэму «Храм» (1859), у якой у тым ліку разгорнуты эпізод знаходжання маленькага Майсея дачкою фараона. Падчас гэтага лёсавызначальнага выратавання херувімы спяваюць гімн перад тронам Госпада:
Не плачь, 14зранля народ, У берегов нечмстых Ннла. Страданьям блмзі-ітся нсход: Десніша Божйя храннла Народ мзбранный м ведет
Его чрез волны океана К мстокам чмстым Нордана. Настанет день, м племена Пройдут пустынею безводной. Н мм откроется свободно Обетованная страна!
...Дмтя мз волн спасает дева, М, ставшм мужем, в свой черед Оно от вражеского гнева Нзбавмт страждушмй народ Н прмведет к велнкой целм. Его спасенье — в колыбелм, Н колыбель весь ммр спасет!
Пераклад В Чумінай
Г. Гейнэ ў «Споведзі» (1854) называе Майсея самым вялікім мастаком, які будаваў піраміды і абеліскі не з каменя, але з людзей, якія склалі вялікі, вечны народ. «Якой маленькай здаецца гара Сінай, калі Майсей стаіць на ёй!» — усклікае Гейнэ.
Тэма Зыходу і вобраз Майсея займаюць асаблівае месца ў рускай паэзіі XIX—XX стст.: «Абяцаная Зямля» (1821) I. Казлова, «Зыход» (1835) В. Бенедыктава, «Пустынная крыніца» (1861) Л. Мея, «Когда йзранля в пустыне враг настаг...» (пач. 1870-х) А. Апухціна, «Непагасная Купіна» (1891) У. Салаўёва, «Дачка фараона» і «Непагасная Купіна» К. Фофанава, «Медны змей» (1896) Ф. Салагуба, «Майсей» (1909) В. Брусава, «Слуп агнявы» (1903—1906) і «Тора» (1914) 1. Буніна, «Майсей» (1909) В. Брусава, «Майсей» У. Хадасевіча, «Майсей» Г. Шэнгелі, «Майсей» С. Ліпкіна, «Зыход» (1998) К. Міхеева і інш.
Цыкл вершаў пра Майсея і Зыход стварыў у 1880— 1890-е гг. яўрэйска-рускі паэт Сямён Фруг («Дзіця на Ніле», «Незгаральны Куст», «На Сінаі», «Разбітыя Скрыжалі», «Магіла Майсея»). С. Фруг пісаў пераважна на тэмы яўрэйскай гісторыі і культуры, апрацаваў у паэтычнай форме практычна ўсе найбольш значныя сюжэты Танаха, шматлікія паданні Талмуда і Мідрашоў. У цяжкую пару існавання яўрэйскага народа паэт спрабуе ўдыхнуць у яго душу агонь надзеі і непагаснай веры, які калісыді быў запалены Усявышнім у Непагаснай Купіне перад прарокам Майсеем і які дагэтуль гарыць прыхавана ў душы народа, створанага ім:
Прошлм века. тысячелетья... Осмротел его народ 14 без путн н целм броднт Средн лншенмй н невзгод. Весь Божйй мнр пред ннм раскннут Пустыней мрачной н глухой, А все горнт й нс сгорает Терновннк старый н сухой — Горнт вска. тысячелетья, 14 все стонт, й всс растет...
Тот дчвный куст — душа народа; Судьба народа — пламень тот...
14 может быть, бездушным пеплом Давно бы стал народный дух, Когда б огонь его страданмй, Огонь судьбы его потух..
Адзін з найлепшых вершаў у рускай паэзіі, прысвечаных кульмінацыйнаму моманту Кнігі Зыходу і ўсяго Пяцікніжжа — Сінайскаму Адкрыццю, — «Тора» I. А. Буніна. Пры гэтым рускі паэт натхняўся не толькі біблейным тэкстам, але і некаторымі яўрэйскімі постбіблейнымі каментарамі. Напрыклад, у Іерусалімскім Талмудзе чытаем: «Раў Сімяон бен Лакіш казаў: «Дадзены Майсею Запавет быў накрэслены чорным агнём па белым полымі, запячатаны пячанцю агнявою і ў покрыва агнявое ахутаны. Стыль, якім рабіліся пісьмёны, Майсей выцер аб свае валасы — і стала зыходзіць ззянне ад твару яго»»1. Параўнаем у Буніна:
Был с Богом Монсей на днкой горной круче. У врат небес стоял, как в жертвснном дыму: Сползалм no rope грохочушне тучй — 14 в голосе громов Бог говорнл ему.
Мешалось солнце с тьмой, основы скал дрожалй.
14 вндел Монсей, как знждмлась Она:
14з белого огня — раскрытые Скрнжалй,
І4з черного огня — святые пмсьмена.
14 стнль — незрммый стйль, чертнвшйй йх узоры, — Бог о главу вождя склоненного отер,
14 в пламенном венце шел воспреемннк Торы
К народу евоему, в свой стан н в свой шатер.
' Агада... С. 68.
Воспойте песнь ему! Он радостней й краше Светмльнйка Ссдьмй пред Божьйм алтарем: He от него ль зажглй мы пламенннкн нашй, Нй света, нй огня не уменьшая в нем?
Стылістыка бунінскага верша вельмі добра перадае ўрачыстасць моманту, узнёсласць духу Майсея і вельмі адпавядае ўрачыстаму біблейнаму аповеду пра Сінайскае Адкрыццё. Паэт па-свойму разгортвае таксама ўдала знойдзеную у талмудычных каментарах метафару: невыноснае ззянне твару Майсея — вынік таго, што прарок. паводле старой звычкі пісцоў, выцер стыль (пяро; дакладней — палачка, якой пісалі па дошачны, пакрытай воскам) аб свае валасы. Бунін пераўтварае гэта ў кроплі Боскіх чарнілаў, што трапілі на валасы Майсея і ззяюць агнявым вянцом. Славутая «Свяцільня Сядмі» (Сямісвечнік). што быў запалены калісьці ў Скініі Запавету і стаіць таксама ля алтара ў хрысціянскай царкве, з’яўляецца для паэта назіральным сімвалам непарыўнай і неабвержнай духоўнай сувязі Майсея і Ісуса Хрыста, іудаізму і хрысціянства.