Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Асаблівую драматычную напружанасць Кнізе Зыходу надае вастрыня калізіяў паміж, з аднаго боку, Богам і «чалавекам Божым» Майсеем, а з другога — народам, які мусіць прайсці доўгі і цяжкі шлях, перш чым стаць сапраўдным народам Божым. Без сумневу, самая тытанічная постаць Кнігі Зыходу — пасля яшчэ больш тытанічнай і загадкавай постаці Самога Бога, Які адкрываецца чалавеку з таямнічай імглы трансцэндэнтнасці і звяртае да Сваіх выбраннікаў запатрабавальныя катэгарычныя імператывы, — постаць прарока Майсея. Кніга Зыходу з надзвычайнай духоўнай глыбінёй і мастацкай сілай дэманструе бяспрыкладную барацьбу прарока за свой народ са сваім жа народам — з псіхалогіяй рабства і ідалапаклонніцтва ў ім. Адначасова сэрца прарока споўненае самай шчырай любові да недасканалага народа і гатовае ахвяраваць сабою дзеля яго, што асабліва яскрава выяўляецца ў эпізодах стварэння «залатога быка» і потым — аднаўлення Запавету. У біблейным аповедзе глыбока раскрытая ўнутраная драма Майсея, супярэчнасці, якія радзіралі яго, — супярэчнасці паміж уласнаю вераю і нявер’ем народа, адчуваннем вялікай духоўнай сілы — і часам поўнай знясіленасці, упэўненасці і адчайнага сумнення, жорсткасці і пяшчотнай любові. Безумоўна, Майсей — адзін з самых
псіхалагічна глыбокіх і па-мастацку дасканалых вобразаў ва ўсёй Бібліі.
Кніга Зыходу, хоць і звязаная вельмі цесна з астатнімі кнігамі Торы, асабліва з наступнымі трыма, уяўляе сабою глыбока прадуманы цэласны тэкст, эпас неверагоднай духоўнай і мастацкай моцы. Біблейны апавядальнік вельмі прадумана распараджаецца часам: за кароткай экспазіцыяй першага раздзела, які ўводзіць нас у атмасферу эпохі, уключае наступныя падзеі ў адзіны ланцуг гістарычнага руху (і час тут вельмі сканцэнтраваны) і займае доўгі час (па меншай меры некалькі стагоддзяў), ідуць эпізоды, у якіх час (у агульнай складанасці — 81 год) — ііры амаль фізічна адчувальным і духоўна асэнсаваным руху гісторыі — спачатку таксама сціслы (да моманту заклікання прарока), але паступова гранічна расцягваецца, асабліва ў кульмінацыйных эпізодах заклікання прарока, Дзесяці караў егіпецкіх, Сінайскага Адкрыцця, даравання Запаведзяў і іх тлумачэння, апісання Скініі і яе прадметаў. Час нібыта прыпыняецца, каб духоўная энергія Слова Божага замацавалася ў душах людзей. На працягу ўсяго дзеяння адбываецца галоўнае: раскрыцнё Бога праз гісторыю і нараджэнне ў дыялогу з 1м народа Запавету.
Зыход стаў галоўным формастваральным сюжэтам духоўнага жыцця народа Гзраіля, ён працінае сабою ўсю яўрэйскую культуру. Падзеі дзівоснай ночы Зыходу кожны год не проста ўспамінаюцца ці разыгрываюцца ў рытуале Пасхальнага Сэдэра, пры чытанні Агады, але перажываюцца як тыя, што адбываюцца зноў і зноў у кожным пакаленні, з кожным чалавекам, які так ці інакш мусіць выходзіць з рабства, найперш духоўнага. Пэсах назаўжды стаў святам, якое выяўляе пазачасавую сувязь народа Ізраіля з Богам, а запаведзі, прыведзеныя ў Кнізе Зыходу, — асноваю яўрэйскага рэлігійнага заканадаўства, або Галахі.
3 яўрэйскім Пэсахам генетычна цесна звязаная хрысціянская Пасха, усе ж падзеі, апісаныя ў Кнізе Зыходу, інтэрпрэтуюцца ў хрысціянскай традыцыі як правобраз таго, што адбудзецца ў Новым Запавеце, і найперш — вялікай ахвяры Ісуса Хрыста на Галгофе. Усе эпізоды тэксту маюць таксама сімвалічнае прачытанне ў дачыненні да «ўнутранага чалавека».
Некаторыя эпізоды Кнігі Зыходу прысутнічаюць і ў Каране, але пададзеныя там без пэўнага наратыву, асацыятыўна, як прыкдады веры (як у Мусы і сыноў Ісра’іла) і нявер’я і ўпартасці, пакараных Госпадам (як у Фірауна). Пры гэтым мусульманская інтэрпрэтацыя абапіраецца не столькі на Пісанне (яўрэйскае і хрысціянскае), колькі на вусныя паданні.
Сюжэты і вобразы Кнігі Зыходу атрымліваюць асаблівае асэнсаванне ў Агадзе і Мідрашах, дзе, з аднаго боку, яшчэ больш яскрава акцэнтуецца духоўная сутнасць усіх выпрабаванняў, праз якія праходзяць сыны Ізраіля, і найвялікшых рэлігійных і этычных адкрыццяў. зробленых імі, з другога — эпізоды расфарбоўваюцца ўсімі фарбамі фальклорнай фантазіі. выкарыстоўваюцца казачныя і фантастычныя элементы.
Духоўныя парадыгмы і мастацкія адкрыцці Кнігі Зыходу, якія найперш тычацца вобразаў Бога і Майсея, іх узаемадачыненняў адзін з адным і з народам, зноў і зноў ажываюць у сусветным мастацтве, асабліва ў Новы час. У бязмежнасці духоўных і псіхалагічных «зрэзаў» тэксту. у насычанасці складанай семантыкай кожнай яго дэталі, у рознасці падыходаў і інтэрпрэтацыяў выяўляецца вялікая здольнаснь біблейнага тэксту спараджаць розныя прачытанні, не вычэрпваючыся да канца. Апошняе ж, паводле словаў У. Эка, і ёсць найвышэйшы паказчык ступені мастацкасці тэксту.
... А тым часам народ Ізраіля, узрушаны і радасны, назірае воблака Славы Божай ля Скініі Запавету, воблачны слуп, які сведчыць, што яны могуць рушыць да Зямлі Абяцанай. Але пройдзе яшчэ 39 гадоў, перш чым яны прыйдуць туды...
СПІС СКАРАЧЭННЯЎ НАЗВАЎ КНІГ БІБЛП
Танах (Стары Запавет)
Ав
Авакум (Хавакук1)
Кніга прарока Хавакука (Авакума)
Аг
Агей (Хагай)
Кніга прарока Хагая (Агея)
Ам
Амос
Кніга прарока Амоса
Аўд
Аўдзій (Авадз’я, ОваОья)
Кніга прарока Авадз’і (Аўдзія)
Быц
Быццё (Бэрэшыт — «У-Пачатку»)
Кніга Быцця
Дан
Данііл (Даніэль)
Кніга прарока Данііла
Друг
Другазаконне (Дэварым, або Дварым, — «Словы»)
Кніга Другазаконня (Паўтарэння Закону)
Зах
Захарыя (Зэхар’я, Зхар’я)
Кніга прарока Зхар’і (Захарыі)
Зых
Зыход (Шэмот. або Шмот, — «Імёны»)
Кніга Зыходу
Іаіль
Іаіль (Йоэль)
Кніга прарока Йаэля (Іаіля)
Іез
Іезэкііль (Йэхэзкэль)
Кніга прарока Йехэзкэля (Іезэкііля)
Іер
Іерамія (Йірмейагу)
Кніга прарока Йірмейагу (Іераміі)
Іёў
Іёў, або Іоў (Ійов)
Кніга Ійова (Іёва)
Іона
Іона (Йона)
Кніга прарока Йоны (Іоны)
к
Ісая (Йейіайагу)
Кніга прарока Йешайагу (Ісаі)
к Нав
Ісус Навін (Йегашуа бін Нун)
Кніга Йегашуа бін Нуна (Ісуса Навіна)
Лев
Лсвіт (Вайікра — «I заклікаў»)
Кніга Левіт
Лік
Лікі (Бэмідбар — «У пустыні»)
Кніга Лікаў
Мал
Малахія (Мальахі)
Кніга прарока Мальахі (Малахіі)
Mix
Міхей (Міха)
Кніга прарока Міхі (Міхея)
Нахум
Навум (Нахум)
Кніга прарока Нахума (Навума)
Нээм
Нээмія (Нэхэм’я)
Кніга Нэхэм’і (Нээміі)
Ос
Осія (Гошэа)
Кніга прарока Гошэа (Осіі)
1 Пар
І-я Параліпоменан (Дзіврэй га-йамім Г)
1-я Кніга Хронікаў (І-я Кніга Параліпоменан)
2 Пар
2-я Параліпоменан (Дзіврэй га-ііамім Й)
2-я Кніга Хронікаў (2-я Кніга Параліпомснан)
Песн П
Пссня Песняў (Шыр га-Шырым)
Кніга Песні Песняў
Плач
Плач Іераміі (Эііха, або Кінот)
Кніга Плачу (Кніга Плач Іераміі)
1 У дужках курсівам прыведзеныя назвы ў арыгінале яўрэйскай Бібліі.
Прып
Прыпавесці (Міішіей)
Кніга Прыпавесняў Саламонавых
Пс
Псальмы (Тегілім, або
Хваленні)
Кніга Хваленняў (Кніга Псальмаў, Псалтыр)
Рут
Руф (Рут)
Кніга Рут (Руф)
Саф
Сафонія (Цэфання)
Кніга прарока Цэфанні (Сафоніі)
Суд
Суддзі (Шофцім)
Кніга Суддзяў
/ Цар
1-я Царстваў (І-я Шэмуэля, або Самуіла)
1 -я Кніга Шэмуэля (1 -я Кніга Царстваў)
2 Цар
2-я Царстваў (2-я Шэмуэля, або Самуіла)
2-я Кніга Шэмуэля (2-я Кніга Царстваў)
3 Цар
3-я Царстваў (Мелахім /)
1-я Кніга Цароў (3-я Кніга Царстваў)
4 Цар
4-я Царстваў (Мелахім //)
2-я Кніга Цароў (4-я Кніга Царстваў)
Эзр
Эздра (Эзра)
Кніга Эзры (Эздры)
Экл
Эклесіяст (Когэлет)
Кніга Эклесіяст
Эст
Эсфір (Эстэр)
Кніга Эстэр (Эсфір)
Новы Запавет
Адкр
Адкрынцё (Апакаліпсіс)
Адкрыццё (Апакаліпсіс) Іаана (Яна) Багаслова
Гал
Галаты
Пасланне да Галатаў
Дзеяп
Дзеянні
Дзеянні Апосталаў
Іаан
Іаан (Іяан, Ян)
Евангелле ад Іаана
Іак
Іакаў
Саборнае Пасланне Іакава
Іуд
Іуда
Саборнае Пасланне Іуды
/ Іаан
Іаан
І-е Саборнае Пасланне Іаана
2 Іаан
Іаан
2-е Саборнае Пасланне Іаана
3 Іаан
Іаан
3-е Саборнае Пасланне Іаана
Кал
Калосяне
Пасланне да Калосянаў
/ Кар
Карынфяне
1-е Пасланне да Карынфянаў
2 Кар
Карынфяне
2-е Пасланне да Карынфянаў
Лук
Лука
Евангелле ад Лукі
Map
Марк
Евангелле ад Марка
Мац
Мацвей
Евангеллс ад Мацвся
/ Пятр
Пётр
1-е Саборнас Пасланне Пятра
2 Пятр
Пётр
2-е Саборнае Пасланне Пятра
Рым
Рымляне
Пасланне да Рымлянаў
Філ
Філімон
Пасланне да Філімона
Філіп
Філіпійцы
Пасланне да Філіпійцаў
/ Фес
Фесаланікійцы
І-е Пасланне да Фесаланікійцаў
2 Фес
Фесаланікійцы
2-е Пасланне да Фесаланікійцаў
Ціт
Ціт
Пасланне да Ціта
1 Цім
Цімафей
1-е Пасланне да Цімафея
2 Цім
Цімафей
2-е Пасланне да Цімафея
Эф
Эфесяне
Пасланнс да Эфесянаў
Яўр
Яўрэі (Габрэі)
Пасланне да Яўрэяў (Габрэяў)
ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК
Аарон — гл. Агарон
Абарбанэль (Абраванэль) I 57, 220
Абаху, рабі 57
Абраванэль I. — гл. Абарбанэль 1, Абрагам — гл. Аўраам
Авадз’я (сапраўдн. Овадья, Аўдзій) 182
Авель — гл. Гэвель
Аверынцаў С.С. 6, 8, 9, 11, 12, 89, 146, 147, 247, 299, 300, 316. 317, 342, 420, 568
Авігу (Авіуд) 421, 518
Авінадаў 500
Авіуд — гл. Авігу
Авнер А. 297
Аврагам — гл. Аўраам
Аврам — гл. Аўраам
Авэд-Эдом (сапраўдн. Овэд-Эдом) 500 Агаг 95. 276, 277
Агаліяў 28. 478, 511. 528, 529
Агарон (Аарон) 3, 12, 27, 28. 43, 67, 71, 73, 87. 92-94, 107, 159, 160, 166172, 174-177, 184, 186. 187, 192, 193, 202, 208, 209, 214. 218, 255, 256, 260, 261, 273, 298, 305, 306, 364, 421, 422, 425, 429-431, 436-441, 449, 452, 455-457, 465, 473, 476-481, 488, 494, 504, 510, 517-526, 538, 541, 552, 559, 563, 569-571
Адад (Гадад, Adad) 144
Адам (Adam) 19, 36, 156, 169, 381, 478-480, 491, 565
Адмон Й. 569
Адонаі — гл. YHWH
Адонай — гл. YHWH
Адонай Цэваот — гл. YHWH
Адоніс 85. 86
Адонійагу (Адонія) 144
Адонія — гл. Адонійагу
Азаз X. 575
Азазэль (Азазэл) 247—248
Аківа, рабі 99. 347, 536
Алах 564
Алійяну Балу — гл. Баал Магутны
Аляксей (царэвіч, сын Пятра 1) 332
Амалек (Амалік) 95. 266—269, 272— 278, 413. 559
Аман — гл. Гаман
Амен — гл. Амон
Амен-хотп IV — гл. Эхнатон
Аменхотэп 111 145
Аменхотэп IV — гл. Эхнатон
Амон (Амун, Амен; ён жа — АмонРа) 38. 41, 78, 81, 82, 87. 172, 186. 194, 202, 209. 435
Амон-Ра 38 — гл. А.мон; гл. таксама Ра
Амос 22, 111, 245, 294, 314
Амрам 55, 66, 92. 93, 94, 97, 135, 538. 547. 549
Амун — ал. Амон
Анат 36
Анат-хар 37
Ангелус Сілезіус 151
Анкелас (дакладней, Онкелос) 134, 350, 404, 414