Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Далей у той жа прамове святога Стэфана спроба Майсея заступіцца за прыгнечаных і адхіленне імі яго заступніцтва ўспрымаюцца як правобраз непрыняцця Ісуса як Месіі, Памазаніка і Пасланца Божага, неразумення Яго ўчын-
каў і словаў: «Калі ж споўнілася яму [Майсею] сорак гадоў1, прыйшло яму на сэрца наведаць братоў сваіх, сыноў Ізраілевых; // I, убачыўшы, як крыўдзяць аднаго з іх, заступіўся і адпомсціў за абражанага, паразіўшы егіпцяніна. // Ён меркаваў, зразумеюць яго браты яго, што Бог рукою яго дае ім ратунак; але яны не зразумелі. // <.„> ...Майсей уцёк і зрабіўся прышэльцам у зямлі Мадыямскай... // <...> Гэтага Майсея, якога яны не прынялі, сказаўшы: “хто цябе паставіў начальнікам і суддзёю?”, гэтага Бог праз Анёла, які з’явіўся яму ў цярновым кусце. паслаў начальнікам і збавіцелем...» (Дзеян 7:23—24, 29, 35). Уцёкі Майсея ад фараона, які загадаў пакараць яго смерцю, таксама правобразна суадносяцца хрысціянскаю экзэгезаю з уцёкамі Ісуса разам з бацькамі ад пасланцоў Ірада, непрытульнасць Майсея, калі ён вандраваў па пустыні і прыйшоў да мід’яніцянаў — з непрытульнасцю Ісуса. Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Майсей, які блукае ў адзенні жабрака па зямлі Мадыямскай, служыць правобразам Ісуса Хрыста. Ён з’явіўся ў свет, каб збавіць іх ад рабства. Душа яго гарэла жалем, спачуваннем да братоў сваіх, якіх люта мучылі і забівалі. Усё гэта паўтарылася ў жыцці Ісуса Хрыста. Ён з’явіўся ў свет, каб збавіць людзей ад рабства граху і ўратаваць іх. I калі да Ісуса падышоў юнак і ўсклікнуў: “...Спадар! я пайду за табою, куды б ты ні пайшоў. II Ісус сказаў яму: лісіцы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды; а Сын Чалавечы не мае, дзе прыхіліць галаву” (Лук 9:57—58)Л.
Майсей, які быў выхаваньг ва ўлонні чужой культуры і не толькі не забыўся пра свайго Бога і сваю веру, але і ўзмацніў яе, Майсей, які не пагадзіўся са шчасліваю доляю жыць у раскошы ў палацы фараона, а выйшаў да братоў сваіх, каб прыняць усе іх пакуты, а потым вытрываць страшэнныя пагрозы ддя жыцця, стаць вандроўнікам і ўсё ж такі ажыццявіць подзвіг збавення свайго народа, асэнсоўваецца апосталам Паўлам як правобраз Хрыста і як увасабленне самай моцнай веры. У Пасланні да Яўрэяў апо-
1 Паводле класічнага яўрэйскага каментара, не сорак, а дваццаць гадоў споўнілася Майсею, калі «выйшаў ён да братоў сваіх».
2 Шедровмцкнй Д. В Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятмкннжме Монсесво. С. 302.
стал піша: «Вераю Майсей пасля нараджэння схаваны быў бацькамі сваімі1, бо бачылі яны, што дзіця прыгожае, і не спалохаліся царскага загаду. // Вераю Майсей, пасталеўшы, адмовіўся называцца сынам дачкі фараонавай, // 1 лепш захацеў пакутаваць разам з народам Божым, чым мець часовую грахоўную асалоду, // 1 ганьбаванне Хрыстова палічыў большым для сябе багаццем, чым егіпецкія скарбы; бо ён глядзеў на аддзяку [адплату]. // Вераю пакінуў ён Егіпет, не спалохаўшыся гневу царскага; бо ён. нібыта бачачы Нябачнага, быў цвёрды. // Вераю здзейсніў ён Пасху і праліццё крыві, каб вынішчальнік першынцаў не дакрануўся да іх. // Вераю перайшлі яны Чэрмнае мора, як па сушы, — на што асмеліўшыся, егіпцяне патанулі» (Яўр 11:23—29). Нездарма гэты фрагмент анафарычна арганізаваны з дапамогаю слова «вераю», бо апостал Павел падкрэслівае, што кожнае вялікае здзяйсненне ў гісторыі выбранага роду і народа Госпада сталася магчымым толькі дзякуючы неверагодна моцнай веры, і адным з найбольш яскравых увасабленняў гэтай веры выступае для яго прарок Майсей і ўзнесены ім у пэўны да прароцкага стану ўвесь народ Ізраіля. Асабліва адметныя словы апостала пра тое, што Майсей палічыў «ганьбаванне Хрыстова» за большае для сябе багаце, чым усе «скарбы егіпецкія». Чаму «ганьбаванне Хрыстова»? Безумоўна, тым самым апостал працягвае сувязь і праводзіць паралель паміж пакутамі і знявагамі, якія цярпеў Майсей, і тымі, яшчэ больш страшэннымі, праз якія давялося прайсці Ісусу як Богачалавеку. Пры гэтым нагадаем, што грэчаскае слова ypiGToq (хрыстбс, дакладней — хрістбс), якое стаіць у арыгінале Паслання да Яўрэяў (і наогул шмат разоў ужываецца ў Новым Запавеце) і якое даўно ўжо ўспрымаецца хрысціянскаю свядомасцю як імя асабістае, на самой справе з’яўляецца перакладам на грэчаскую мову іўрыцкага слова машыях (дакладней — машыах) са значэннем «памазаны» («памазанік»). Гэтым словам у Торы і наступных раздзелах Танаха вызначаюцца асаблівыя выбраннікі Бо-
1 Тут апостал Павел мае на ўвазе веру бацькоў Майсея ў аеаблівае прызначэннс іх сына; гэта вера псрадалася і будучаму прароку. Апостал тыпалагічна суадносіць гэтую веру з вераю бацькоў Ісуса, якія таксама робяць усё, каб зберагчы цудоўнае Немаўля.
жыя — прарокі, святары, цары, якія памазваліся, паводле загаду Божага, асаблівым алеем — сімвалам ласкі Божай, дароў Духа Святога. Так будзе памазаны на святарства Аарон і яго сыны, так будзе памазаны на царства — на духоўнае кіраўніцтва народам Божым — цар Давід, з роду якога і выйдзе паводле вызначэння Госпада вялікі Памазанік — Машыях (Месія), што будзе Збавіцелем усяго чалавецтва. Безумоўна, гэтая канцэпцыя была добра вядомая апосталу Паўлу, які бачыць у прароку (а тым самым і памазаніку) Майсею правобраз Ісуса Хрыста, Для апостала ў вобразе Майсея зададзеная высокая парадыгма ўнутранага бачання Нябачнага, што і робіць яго веру такой моцнай. На думку Дз. У. Шчадравіцкага, галоўнае, у чым Майсей папярэджвае Хрыста, — «яго непахіснае спадзяванне на Нябеснага Айца. 1 ў той жа час Майсей як правобраз унутранага чалавека, які прыйшоў ва ўзрост “мужа дасканалага”, дае нам вялікі ўзор: заўсёды глядзець на Нябачнага і быць цвёрдымі ва ўсіх выпрабаваннях, не баючыся нічога і нікога, апрача Госпада»1.
Сам Зыход з «дому рабства», з «зямлі Егіпецкай» у Зямлю Абяцаную, якая «цячэ малаком і мёдам», — Зыход, што здзяйсняе Сам Гасподзь з дапамогаю прарока Майсея, сімвалізуе збавенне духу чалавечага, «унутранага чалавека», ад падначаленасці і злому пачатку, і падманлівым знешнім, бязбожным, каштоўнасцям (Егіпет — таксама багатая і прыгожая краіна), рух да той «зямлі абяцанай», што ўнутры чалавека. Гэты ўнутраны свет кожны чалавек мусіць уладкаваць па ўзоры Царства Божага, бо Ісус кажа: «...Царства Божае ўнутры вас ёсць» (Лук 17:21). Малако і мёд (дэваш, або дваш, можа быць зразуметы і як пчаліны, і як фінікавы мёд) значаць і ў самой Торы, і ў яўрэйскай традыцыі не толькі знешнія дарункі прыгожай Зямлі Абяцанай, але яшчэ большыя дары Божыя — дары Яго слова, «малако і мёд» Яго запаведзяў. Нездарма нават тыя «малако і мёд», з якімі параўноваецца асалода кахання ў Песні Песняў (Песн П 4:11), інтэрпрэтуюцца ў яўрэйскай традыцыі як метафара слова Божага, вучэння Торы. Гэтая інтэрпрэтацыя аказваецца блізкай і хрысціянскай традыцыі, для якой
1 Шедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакннжне Момсеево. С. 303.
«зямля, што цячэ малаком і мёдам», — Адкрыццё Божае, слова Божае, якое падтрымлівае чалавека духоўнага. Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Прагна п’е наш унутраны чалавек, які прыходзіць да Бога, “малако духоўнае” — пачаткі вучэння Божага. Калі ён крыху падгадоўваецца, яго, як і немаўля фізічнае, пачынаюць карміць яшчэ і “духоўным мёдам”. А чым адметны мёд ад малака? Пчала аблётвае мноства кветак, збіраючы нектар, і праходзіць час, перш чым ён ператворыцца ў мёд. Значыць, калі першы этап унутранага росту звязаны з прагным “убіраннем” у сябе асноваў вучэння, то наступны этап пазнання слова Божага звязаны з пастаяннаю працаю. ...Мудрасць, падобна да мёду, збіраецца па кропельны, і душа чалавечая паступова перапрацоўвае яе ў сабе, як пчала»1.
Зыход з «дому рабства» ёсць зыход з «рабства граху», ёсць збавенне ад унутранага «фараона» — злога пачатку, які хоча панаваць у чалавеку. Апостал Павел піша: «...хай не царуе грэх у смяротным вашым целе, каб вам падпарадкоўвацца яму ў пажаднасцях яго... // <.„> Бо, калі вы былі рабамі граху, тады былі свабодныя ад праведнасці. // Які ж плён вы мелі тады? Такія справы, якіх цяпер самі саромецеся, таму што канец іх — смерць. // Але цяпер, калі вы вызваліліся ад граху і сталі рабамі Богу, плён ваш ёсць святасць, а канец — жыццё вечнае. // Бо адплата за грэх — смерць, а дар Божы — жыццё вечнае ў Хрысце Ісусе, Госгіадзе нашым» (Рым 6:12, 20—23). Як Майсей вывеў свой народ з дапамогаю Божаю з «дому рабства», дзе яму была наканаваная смерць, да свабоды і сапраўднага Богапазнання, так і Хрыстос здзейсніў яшчэ большае: Сваёю самаахвярнасцю збавіў людзей ад улады граху і смерці, адкрыў ім шлях да жыцця вечнага. Таму невыпадкова асноўныя падзеі евангельскага тэксту — Таемная Вячэра, пакутлівая смерць Ісуса і Яго Уваскрэсенне — прымеркаваныя да Пэсаха, што адзначае падзеі ночы Зыходу, і суаднесеныя з імі, з унутранаю логікаю яўрэйскай Пасхі, бачацца скрозь прызму парадыгмы, зададзенай у Кнізе Зыходу. Важна, што абедзве Пасхі — і яўрэйская, і хрысціянская — сваёю глыбіннаю сімволікаю маюць выхад з рабства, з прыгнёту — знешняга і ўнутранага, пераадоленне
1 Шедровмцкнй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкнмжче Монсеево. С. 318.
19 Зак. 4008
смерці, выхад да сапраўднага жыцця з Богам і ў Бозе. Невыпадкова агульным сімвалам абедзвюх становіцца зваранае ўкрутую яйка — старажытны архетып нараджэння да новага жыцця. Дакладней, гэтае яйка і трапляе ў сімволіку хрысціянскага Вялікадня з яўрэйскага Пасхальнага Сэдэра, толькі дадаецца традыцыя афарбоўкі яйка ў чырвоны колер — колер крыві, колер Пакутаў (Страсцяў) Хрыстовых. Невыпадкова абедзве Пасхі адбываюцца вясною. Як вельмі слушна піша Дз. У. Шчадравіцкі, «паколькі ў свеце ўсё ўзеамазвязана, уваскрэсенне прыроды, ажыўленне травы, дрэваў звязанае і з гістарычнаю падзеяю, якая не мае сабе роўных, — з “уваскрэсеннем” народа Божага, які быццам бы памёр, знаходзячыся ў егіпецкім рабстве, а цяпер ажывае, выходзячы на свабоду. Гэты месяц (месяц Зыходу — Авіў, або Нісан. — Г. С.) правобразна звязаны і з уваскрэсеннем Месіі. Тут мы бачым тры падзеі — прыроднае, гістарычнае і звышнатуральнае. Адно і тое ж Боскае святло пераламляецца ў трох люстрах — прыроды, гісторыі народа Божага і жыцця Хрыста. Таму далей усё, што гаворыцца пра пасхальнае ягня, якое трэба прынесці ў ахвяру перад Зыходам з Егіпта, таямніча звязана і з будучым лёсам Ізраіля, і з жыццём Ісуса»1.