Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Астатнія пяць Запаведзяў, выразаныя на Другой Скрыжалі, сфармуляваныя вельмі лаканічна, без усялякіх тлумачэнняў, бо гавораць яны пра асноўныя рэчы, без якіх разбураецца лад жыцця і якія вынікаюць з усяго зразумелага чалавеку досведу. Гэта энергічныя імператывы, якія заклікаюць не пераступаць забароны Божыя, бо, перасту-
1 Герц Й. Комментарнй. С. 398.
піўшы іх, чалавек страчвае годнасць чалавека: «Не забівай. // He пералюбадзейнічай. // He крадзь. // He адзывайся пра блізкага твайго сведчаннем ілжывым. // He жадай |дамагайся| дома блізкага твайго. // He жадай жонкі блізкага твайго, ні раба яго, ні рабыні яго, ні быка яго, ні асла яго, нічога, што ў блізкага твайго» (Зых 20:13—17). Падкрэслім, што ў арыгінале гэта сапраўды вельмі сціслыя дзеясловы ў загадным ладзе: Ло цірцах («Не забівай»); Ло тінаф («Не пералюбадзейнічай»); Ло цігндв («Не крадзь»); Ло таанэ... («Не адзывайся...», «Не прамаўляй...»); Ло тахмод... («Не жадай...»). Як тлумачыць традыцыйны каментар, усе гэтыя запаведзі вынікаюць з агульнага вялікага прынцыпу, сфармуляванага ў Кнізе Левіт: «...любі блізкага твайго, як самога сябе» (Лев 19:18).
Славутая Шостая Запаведзь забараняе забойства і тым самым абвяшчае чалавечае жыццё найвялікшаю каштоўнасцю ў вачах Бога і чалавека. Гэтая запаведзь мае на ўвазе і самагубства. Яна нагадвае: жыццё даецца чалавеку толькі Богам, і толькі Бог можа яго адняць. Больш таго: чалавек створаны паводле вобраза і падабенства Божага, кожны чалавек носіць у сабе вобраз Божы; таму замах на жыццё чалавека — гэта такі страшэнны грэх, што побач з ім можна паставіць толькі замах на Самога Бога. Таму ёсць пэўная суаднесенасць паміж Першай Запаведдзю, якая сцвярджае, што толькі Гасподзь і ёсць сапраўдны Бог, і Шостай (першай на Другой Скрыжалі): той, хто назаўжды прыняў у сэрца Адзінага Бога, шануе Яго вобраз у іншым чалавеку і ніколі не зробіць замах на яго жыццё. Забойства з’яўляецца адным з найстрашэннейшых, так званых смяротных, грахоў (паводле традыцыі яўрэйскай, іх тры, паводле хрысціянскай — сем), г. зн. грахоў, якія караюцца смерцю або самай страшнай карай Божай (у іудаізме апошняму адпавядае паняцце карэт). Пад забойствам маецца на ўвазе найперш свядомае, наўмыснае адняцце жыцця ў іншага чалавека, які не пагражае жыццю самога забойцы (г. зн. што самаабарона ў выпадку пагрозы для ўласнага жыцця, таксама як і абарона жыцця іншага чалавека, не кваліфікуюцца як забойства). Пры гэтым не можа быць апраўданае і забойства па загаду, нават пад пагрозай для ўласнага жыцця. У такім вы-
падку чалавек сам мусіць выбраць смерць, але не забіваць няўзброенага і бяссільнага чалавека. He кваліфікуецца, паводле логікі старажытнага закону, як забойства і той смяротны прысуд, які выносіць злачынцу (найперш забойцу) чалавечы суд. Але, тым не менш. складаная сістэма законаў, распрацаваная ў заканадаўчых кнігах Торы, а на яе аснове — яшчэ больш складаная сістэма талмудычнага права амаль цалкам выключаюць смяротны прысуд для бязвіннага чалавека. Жыццё — занадта вялікая каштоўнасць, каб яе можна было ставіць пад пагрозу. Таму ёсць надзея, што шырокая фармулёўка Шостай Запаведзі — «Не забівай» — мае на ўвазе і адмену смяротнай кары ва ўсім свеце. Больш таго. магчыма, Запаведзь мае на ўвазе і недазволенасць забойства ўсялякай жывой істоты, якая не пагражае жыццю чалавека (нездарма далей у іудзейскай традыцыі на аснове Торы будзе сфармуляваная запаведзь міласэрнага стаўлення да жывёлаў, якіх недапушчальна забіваць бессэнсоўна, дзеля забавы, на паляванні. як нельга прыносіць пакуты ні свойскім жывёлам, ні драпежным звярам).
Сёмая Запаведзь акцэнтуе святасць шлюбнага саюзу, усталяванага Усявышнім, забараняе шлюбную здраду — як з боку мужчыны, так і жанчыны — і спакушэнне чужой жонкі ці гвалт над ёю. Як пералюбадзеянне ў Торы найперш вызначаецца ўзаемна-добраахвотная сувязь мужчыны з замужняй жанчынай або з заручанай дзяўчынай (Лев 20:10; Друг 22:23—27). Яшчэ Філон Александрыйскі, старшыня яўрэйскай рэлігійнай суполкі ў Александрыі на мяжы I ст. да н. э. — 1 ст. н. э., адзначаў, што пералюбадзеянне — «агідны і ненавісны для Усявышняга процізаконны ўчынак». Сёмая Запаведзь нездарма ідзе адразу за Шостай: тым самым святасць шлюбу прыраўноўваецца да святасці чалавечага жыцця. Такое стаўленне да шлюбу нідзе больш не адзначанае ў культурах Старажытнасці (пры тым, што жанчыны караліся смерцю за пералюбадзеянне; Тора і тут сцвярджае роўную адказнасць мужчыны і жанчыны перад Богам). Сёмая Запаведзь невыпадкова адпавядае Другой Запаведзі на Першай Скрыжалі — Запаведзі, якая забараняе пакланяцца іншым багам. У свеце монатэізму, дзе чалавек абраў служэнне Ддзінаму Богу, яго сэрца павінна належаць адной жанчыне або аднаму
мужчыну. Нездарма, нагадаем, ідалапаклопніцтва на мове прарокаў вызначаецца менавіта як шлюбная здрада, як пералюбадзеянне. Душа чалавека, які пакланяецца ідалам, нібыта «пералюбадзейнічае» з імі, здраджваючы адзінаму Каханаму, Які варты высокай любові, — Богу. Менавіта таму дзве Запаведзі аказваюцца побач на дзвюх Скрыжалях: «Не ствары сабе куміра» і «Не пералюбадзейнічай».
Восьмая Запаведзь заклікае: «Не крадзь». Яна, Здаецца, зразумелая без усялякіх тлумачэнняў. Тым не менш, класічны каментар тлумачыць, што гэтая Запаведзь мае на ўвазе, апрача звычайнага крадзяжу, крадзеж чалавека з мэтаю яго заняволення або продажу ў рабства (на жаль. даволі частая практыка нават у сённяшні час). Таму гэтая Запаведзь, як лічаць яўрэйскія мудрацы, абараняе святасць чалавечай свабоды. Тлумачэння вымагае яе паралельнасць Трэцяй Запаведзі, якая забараняе прамаўляць імя Бога марна, прыкладаць яго да ўсяго пустога і — што небяспечней за ўсё — да хлусні, да маны. Здаецца, найлепшым чынам гэта растлумачыў Дз. У. Шчадравіцкі: «На ўзроўні чыста зямным той, хто клянецца імем Божым у хлусні, робіць гэта часцей за ўсё для таго, каб прысвоіць чужую ўласнасць. ...Той, хто прамаўляе імя Божае марна, нібыта чыніць “крадзеж” на самым высокім духоўным узроўні: ён быцца.м бы “зводзіць імя Божае з вышыні”, прыкладаючы яго да чаго-небудзь нягоднага. Ён хлусню пацвярджае найвышэйшаю праўдаю — самім імем Божым, інакш кажучы, “крадзе”»1. У сувязі з гэтым роздумам мысляр нагадвае славутае выслоўе Ісуса Хрыста, якое цалкам вынікае з глыбіннага сэнсу Торы, і найперш з Дзесяці Запаведзяў: «Бо якая карысць чалавеку, калі ён набудзе ўвесь свет, а душы сваёй пашкодзіць?» (Марк 8:36).
Дзевятая Запаведзь забараняе хлуслівае сведчанне ў судзе, а таксама распаўсюджванне ўсялякіх плётак, якія наводзяць ганьбу на чалавека. Самі па сабе гэтыя плёткі і няпраўда, сказаная ў судзе, не падлягаюць, з пункту гледжання старажытнага заканадаўства Торы, суду. Але хлуслівае сведчанне можа стаць страшэнным злачынствам, калі на яго падставе чалавек быў прысуджаны да пакарання
1 Шедровнцкяй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т 1—3. Пятмкннжне Момсеево. С. 404.
смерцю. Вось чаму яўрэйскае рэлігійнае права дае параду ніколі не абапірацца толькі на сведчанне аднаго чалавека, калі гаворка ідзе пра чалавечае жыццё. Дзевятая Запаведзь суадносіцца на Скрыжалях з Чацвёртай, звязанай з асвячэннем Суботы, бо святкаванне апошняй — праўдзівае сведчанне чалавека пра Бога, а парушэнне ці адмаўленне законаў Суботы — ілжывае сведчанне пра Яго.
Дзесятая Запаведзь. якая забараняе прагнаснь да ўсяго чужога, зайздрасць да блізкага і ўсяго, што ў яго ёсць, вылучаецца на фоне папярэдніх тым, што тычыцца не столькі сферы ўчынкаў і словаў чалавека, але яго эмоцыяў і невыказаных жаданняў. Запаведзь канстатуе, што гэтая чорная зайздрасць з’яўляецца сапраўдным коранем усіх злачынстваў, пра якія ішла гаворка ў папярэдніх Заііаведзях. Дзесятаю Запаведдзю Бог кажа чалавеку, што ён уладны не толькі кантраляваць свае дзеянні, але і свае эмоцыі і жаданні, не дапускаць уладарання над ім нізкіх інстынктаў, і найперш прагнасці і зайздрасці. Нездарма ў талмудычным трактаце Піркей Авот («Павучанні Бацькоў») на пытанне: «Каго можна назваць дужым?» — даецца адказ: «Таго, хто заглушае свае нядобрыя жаданні». Дзесятая Запаведзь настойліва нагадвае, што менавіта з нядобрых думак і пажаданняў пачынаецца парушэнне кожнай з Дзесяці Запаведзяў. У гэтым сэнсе і Ісус Хрыстос у Нагорнай пропаведзі кажа пра неабходнасць выкараніць са свядомасці і душы чалавека нізкія і нягодныя жаданні, напрыклад: «Вы чулі, што сказана старажытным: не пералюбадзейнічай. // А я кажу вам, што ўсялякі, хто глядзіць на жанчыну з пажадлівасцю, ужо пералюбадзейнічаў з ёю ў сэрцы сваім» {Мац 5:27—28', параўн. таксама Мац 5:21—22). Дзесятая Запаведзь суадносіцца на Скрыжалях з Пятаю — пра шанаванне бацькоў. Магчыма, маецца на ўвазе тое, што ў сям’і, дзе дзеці шануюць бацькоў, а бацькі шануюць Бога, ніколі не ўзнікне прагнасць да чужога — нават на ўзроўні думак і жаданняў.
Дзесяць Запаведзяў уражваюць надзвычайнаю прастатою сваёй фармулёўкі, даступнай для разумення кожнага. Здаецца, нават, што яны заўсёды існавалі, што яны самі сабою разумеюцца. «Якія простыя на першы погляд словы! — усклікае Аляксандр Мень. — Але калі нам яны здаюц-
ца чымсьці, што само сабою разумеецца, то для Старажытнага свету яны гучалі небывалым адкрыццём. Дастаткова прыгадаць, якія стасункі паміж чалавекам і Божышчам панавалі ў Егіпце, Вавілоне, Грэцыі, каб зразумець, наколькі незвычайнымі павінныя былі ўяўляцца сучаснікам святыя законы, запісаныя на Скрыжалях. Гэтыя два несамавітых, груба абчасаных камяні мелі невымяральна большае значэнне для духоўнай гісторыі чалавецтва, чым тысячы адмыслова ўпрыгожаных асірыйскіх і егіпецкіх помнікаў»1.
Было б не зусім справядліва сцвярджаць, што язычнікі зусім не адкрывалі этычных законаў, не прымянялі іх у жыцці, не адчувалі іх важнасць. Але ўсё ж такі ў старажытных заканадаўствах, вядомых да Дэкалога, этычныя запаведзі не вылучаныя як самыя галоўныя, асабліва асвечаныя аўтарытэтам Бога. Так, стала ўжо агульным месцам параўноўваць Запаведзі ў Дэкалогу і некаторыя з тых апраўдальных словаў, што прамаўляе чалавек, які трапіў, паводле егіпецкай «Кнігі мёртвых», на суд Асірыса ў падземным царстве, — як доказ, што Дзесяць Запаведзяў не з’яўляюцца чымсыді выключным. Напрыклад: «Я не рабіў зла людзям. ...Я не ўзнімаў руку на слабага. Я не рабіў агіднага перад багамі. Я не прыгнятаў раба перад тварам яго гаспадара. ...Я не забіваў. Я не загадваў забіваць. Я нікому не ўчыняў пакутаў. ...Я не пералюбадзейнічаў» (паводле перакладу М. Карастоўцава)2. Але паказальна, што сярод амаль сарака «апраўдальных словаў» этычныя па характары перамяшаныя з культавымі, з апраўданнямі перад «жывым богам», г. зн. фараонам, і апошніх значна больш, чым этычных: «Імя маё не датыкнулася слыху рулявога свяшчэннай лодкі. ...Я не псаваў хлябы багоў. ...Я не прысвойваў хлябы памерлых. ...Я не лавіў у сілок птушку багоў. Я не лавіў рыбу багоў у сажалках яе. Я не спыняў вады ў пару яе. Я не перагароджваў шлях бягучай вадзе. Я не тушыў ахвярнага агню ў час яго. Я не прапускаў дзён мясных ахвярапрынашэнняў. Я не распалохваў статкі ў ма-