Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Перапёлкі, мяса якіх смачнае, а галоўнае — дазволенае Госпадам у ежу, і сталі тым мясам, якое Усявышні паслаў Свайму знясіленаму голадам народу. Але дзе ж абяцаны 1м хлеб? Раніцою, калі паднялася раса з паверхні пустыні, людзі ўбачылі нешта «дробнае, падобнае на крупы, дробнае, як іней на зямлі» (Зых 16:14). Здзіўленыя ізраільцяне пыталіся адзін у аднаго: «Што гэта?» (Зых 16:15). Ман гу? (літаральна — «што ён?>) — так гучыць гэтае пытанне ў арыгінале. Таму, як тлумачыцца ў Мідрашы, гэтыя незвычайныя крупы і назвалі ман, а ў Торы сказана: «I назваў дом Йісраэля імя яму [нябеснаму хлебу] ман: ён, як насенне каляндравае, белы, а смак яго, як у ляпёшкі з мёдам» (Зых 16:31). Але на іўрыце ман азначае таксама «дар», і таму назву дзівоснага хлеба можна перакласці як «дар |Божы|», «дар [нябесны]»; у хрысціянскай Бібліі ман перадаецца як манна\ адсюль і вядомае словазлучэнне «манна нябесная» (адсюль жа, зразумела, і назва «манныя крупы». якая замацавалася за дробнымі белымі пшаніч-
1 Брем А, Жмзнь жйвотных. СПб., 1903. Т 2. С. 538.
9 Зак. 4008
нымі крупамі). Манна нябесная назаўжды стала сімвалам дару Божага, пасланага як ратунак, а ў бытавым сэнсе — нечага надзвычайна смачнага, асаблівай Боскай стравы; выраз гэты набыў і іранічнае адценне: чакаць манны нябеснай — гэта значыць, нічога не робячы, чакаць цуда, якое яшчэ невядома ці здарыцца. Майсей тлумачыць народу, што дзіўныя белыя крупы — гэта і ёсць той хлеб, які абяцаў Гасподзь, і перадае Яго загад: «Збірайце яго кожны па столькі, колькі каму з’есці; па омэру1 на галаву, адпаведна ліку душаў вашых, колькі ў каго ў шатры, збірайце» (Зых 16:16). Так і зрабілі ізраільцяне, і высветлілася дзіўнае: усе збіралі, хто сколькі здолеў, але калі вымералі омэрам, убачылі, што «не было лішку ў таго, хто сабраў шмат, а ў таго, хто сабраў мала, не было нястачы», і што «кожны сабраў столькі, колькі яму з’есці» (Зых 16:18). Майсей забараніў пакідаць рэшткі манны на наступны дзень; калі ж некаторыя, занепакоеныя тым, што цудоўнага хлеба можа заўтра не быць (г. зн. тыя, хто не давяралі да канца Богу), пакінулі запас, высветлілася, што ў манне завяліся чэрві і яна стала смуроднай (Зых 16:19—20). Далей Тора паведамляе, што манна была асноўнаю ежаю ізраільцянаў на працягу ўсіх сарака гадоў блукання па пустыні: «А сыны Йісраэля елі ман сорак гадоў, да прышэсця іх у зямлю населеную; ман елі яны, пакуль не прыйшлі да мяжы зямлі Кенаанскай» (Зых 16:35). У свой час Аўраам Ібн Эзра адзначыў, што ман быў найвялікшым з усіх цудаў, здзейсненых Усявышнім, бо гэты цуд не толькі сам па сабе складаўся з мноства цудоўных дэталяў, але і не ведаў роўных яму па сваёй працягласці: ніводны з цудаў не доўжыўся сорак гадоў, пакуль сыны Ізраіля не перайшлі Йардэн (Іардан) і не ўвайшлі ў Зямлю Абяцаную.
Біблеістаў ужо даўно інтрыгавала пытанне: што стаіць за вобразам манны нябеснай, якая канкрэтная з’ява? Што гэта за дзіўныя крупы, якія патрэбна было збіраць, і вельмі хутка, на досвітку, бо яны раставалі, як толькі пачынала грэць сонца (Зых 16:21)1 У Кнізе Лікаў пра манну сказана:
1 Омэр (літаралыза «сноп») — у Бібліі адзінка меры зерня і наогул сыпучых целаў, роўная 2,2 літра. У Сінадальным перакладзе перадаецца скажона як гомор.
«Ман жа быў падобны на насенне каляндравае, а выгляд яго — як выгляд бдолах» (Лік 11:7). Бдолах — слова, якое — следам за Сэптуагінтаю — не перакладзена ў рускім Сінадальным перакладзе (адпаведна — і ў перакладзе В. Сёмухі) і якое на іўрыце азначае «дробныя крыштальныя пацеркі». Такім чынам, гэта паказвае, што ман блішчэў на сонцы, як светлыя крыштальныя пацеркі. Тора таксама сведчыць, што ман быў цвёрды і яго можна было малоць на жорнах і таўчы ў ступе, як зерне: «Хадзіў народ і збіраў яго. і малоў на жорнах або талок у ступе, і варыў у катле, і рабіў з яго ляпёшкі; і быў смак яго як смак ляпёшкі на алеі» (Лік 11:8). Тора таксама сведчыць, што ман кожны раз выпадаў ноччу адначасова з расою (Лік 11:9). Першае сведчанне, што манна нябесная рэальна існуе, пакінуў Брайтэнбах, дэкан касцёла ў Майнцы, які ў 1483 г. ажыццявіў паломніцтва на Сінай: «У кожнай вёсцы, паўсюль у раёне Сінайскіх гор па-ранейшаму можна знайсці “хлеб нябесны”, які манахі і арабы збіраюць, захоўваюць і прадаюць паломнікам і іншаземцам. Гэты самы “нябесны хлеб” выпадае амаль на світанку, як раса, і павісае шарыкамі на траве, камянях і галінках. Ён салодкі, як мёд, і ліпне да зубоў. Мы купілі шмат яго»1. У 1823 г. нямецкі батанік Г. Эрэнберг надрукаваў артыкул «Symbolae Physicae» («Фізічныя сімвалы», або «Сімвалы прыроды»), дзе напісаў, што манна — не што іншае, як загусцелы сок расліны Tamarix Mannifera, або тамарыска (тамарыскавага дрэва або куста), і што гэтая секрэцыя выдзяляецца лісцямі і сцяблінамі тамарыска, калі іх прагрызае пэўны від тлі. На стагоддзе пазней у спецыяльную экспедыцыю на Сінайскі паўвостраў выправіліся навукоўцы-батанікі з Яўрэйскага універсітэта ў Іерусаліме — Фрыдрых Сімон Бодэнхаймер і Оскар Тэадор, якія вырашылі высветліць пытанне наконт паходжання манны. Вынікі экспедыцыі часткова пацвердзілі, а часткова ўдакладнілі гіпотэзу Эрэнберга: высветлілася, што манна — смалістая сакрэцыя самой тлі, якая жыве на тамарысках; па форме і памерах яна сапраўды нагадвае зерне каляндры; калі маленькія шарыкі манны падаюць на зямлю, яны спачатку белыя, але потым становяцца
1 Цыт. па: Келлер В. Бмблня как нсторня. С. 142.
жоўта-карычневымі. Навукоўцы паспыталі яе і на смак і зазначылі, што «ў гэтых крышталічных зерняў манны спецыфічны салодкі смак» і «больш за ўсё гэта падобна на смак мёду, калі ён ужо зацукраваўся пасля доўгага захоўвання»1. Экпедыцыя высветліла таксама, чаму манну прыходзілася збіраць вельмі рана: калі зямля праграваецца сонцам, на салодкія шарыкі накідваюцца мурашкі, і бедуіны, якія і зараз збіраюць манну, імкнуцца іх апярэдзіць: «Яны пачынаюць збіраць манну, калі тэмпература глебы дасягае 21 градуса па Цэльсію — гэта адбываецца каля 8.30 раніцы. Да гэтага часу насякомыя малаактыўныя»2. Калі ж мурашкі становяцца актыўнымі, манна імгненна знікае. Можа, менавіта таму ізраільцянам здавалася, што манна «растае»? Калі манну пакінуць у адкрытым посудзе, у яе таксама набіваюцца мурашкі. Можа, гэта мае на ўвазе тэкст, калі паведамляе, што ў манне, пакінутай некаторымі да раніцы насуперак забароне прарока, завяліся чэрві? Калі ж манну шчыльна закрыць, то яна доўга захоўваецца3, таму і наступныя біблейныя вершы выглядаюць вельмі рэалістычнымі: «I сказаў Машэ Агарону: вазьмі адзін посуд і пакладзі туды поўны омэр мана, і пастаў яго перад Госнадам для захоўвання ў пакаленнях вашых. // Як загадаў Гасподзь Машэ, паставіў яго Агарон перад Сведчаннем4 для захоўвання» (Зых 16:33—34).
Такім чынам, здаецца, навука ўсё патлумачыла, не пакінула ніякіх таямніцаў. Але гэта толькі здаецца. Нездарма той жа В. Келер, разважаючы пра цуд з маннаю і прыводзячы рацыянальныя доказы існавання апошняй, не можа стрымаць пытання: «Дагэтуль мы выслухоўвалі меркаванні навукоўцаў. Але трэба спытаць, ці не выходзім мы ў гэтым пытанні за межы навукі і ці не ўмешваемся ў галіну звышнатуральнага? Бо цалкам ясна, што Біблія наўмысна прымушае нас думаць пра гэта не як пра натуральны ход
1 Цыт. па: Келлер В. Бнблмя как мсторня. С. 143.
2 Тамсама.
3 Як вядома, манна з’яўляецца на Сінайскім паўвостраве прадметам экспарту.
4 Маецца на ўвазе Каўчэг Запавету, або Каўчэг Сведчання. названы так таму. што Скрыжалі з Дзесяццю Запаведзямі, якія ў ім захоўваліся, былі галоўным сведчаннем Сінайскага Запавету.
падзеяў, але як пра Божае Наканаванне»1. Безумоўна, нават калі канкрэтная з’ява дала штуршок біблейнаму вобразу манны нябеснай, гэты вобраз нельга звесці к прыроднаму, матэрыяльнаму. Бо, калі можна падсілкавацца маннаю на пэўны кароткі тэрмін, то як патлумачыць, што цэлы народ на працягу сарака гадоў блукання па пустыні можа выжыць толькі за кошт манны? Без сумневу, на сімвалічнай мове Торы манна нябесная — гэта хлеб духоўнага прасвятлення, пад’яданне яе — насычэнне словам Божым, і найлепш гэта тлумачыць сама Тора словамі прарока Майсея: «1 памятай увесь шлях, якім вёў цябе Гасподзь, Бог твой, вось ужо сорак гадоў, па пустыні, каб утаймаваць цябе, каб выпрабаваць цябе і даведацца, што ў сэрцы тваім, ці будзеш захоўваць запаведзі Яго, ці не. // I Ён утаймоўваў цябе, мучыў цябе голадам, і карміў цябе манам, якога не ведаў ты і не ведалі бацькі твае, каб даць табе зразумець, што не хлебам адзіным жыве чалавек, але ўсім тым, што зыходзіць з вуснаў Госпада, жыве чалавек» (Друг 8:3—4). «Не хлебам адзіным...» — гэты выраз яшчэ ў старажытнасці стаў крылатым, ён паўтараецца і ў Новым Запавеце. «Не хлебам адзіным» — адвечны напамін, што чалавек -істота духоўная, і не можа жыць толькі матэрыяльным. У гэтым сэнсе і той гліняны посуд з манам, які Агарону было загадана паставіць пазней у Скініі Запавету перад Каўчэгам і ў якім ман, паводле падання, навечна застаўся свежым, павінны быў стаць вечным сведчаннем цудаў, з’яўленых Богам у пустыні для выратавання Свайго народа і насычэння яго сапраўднай духоўнасцю. Ман быў хлебам духоўнасці, дарам нябесным, з дапамогаю якога Бог прывучаў Свой народ жыць не толькі зямнымі турботамі, але і спадзявацца на Неба, на дапамогу Божую, жыць у адпаведнасці з запаведзямі.
Так, яшчэ да таго, як быў дадзены цудоўны ман, Гасподзь кажа Свайму прароку: «...вось, Я дажджом дам вам хлеб з неба, і няхай выходзіць народ і збірае штодзённа, колькі патрэбна на дзень, каб Мне выпрабаваць яго, ці будзе ён учыняць паводле закону Майго, ці не. // I вось, у дзень шосты, калі прыгатуюць тое, што прынясуць,
1 Келлер В. Бнблня как нстормя. С. 144.
акажацца ўдвая супроць таго, што збіраюць кожны дзень» (Зых 16:4—5). Так і здарылася на шосты дзень: сабранага мана аказалася па два омэры на кожнага, хоць збіралі, як звычайна. Здзіўленыя людзі прыйшлі да Майсея, і ён растлумачыў ім: «Вось што казаў Гасподзь: спакой, Субота святая Госпаду заўтра; тое, што пячы вам, пячыце, і што варыць вам, варыце; усё ж лішняе адкладзіце на захоўванне да раніцы» (Зых 16:23). Сапраўды, лішні ман адклалі, і ён не стаў смуродным, і чэрві не завяліся ў ім. «I сказаў Машэ: "Ешце яго сёння, бо Субота, дзень гэты, — Госпаду, сёння не знойдзеце яго на полі. // Шэсць дзён збірайце яго, а на сёмы дзень — Субота, не будзе яго”» (Зых 16:25—26). Нягледзячы на папярэджанне прарока, усё роўна знайшліся недаверлівыя, якія пайшлі збіраць ман на сёмы дзень і не знайшлі яго. Майсею прыйшлося выслухаць упіканне ад Госпада: «Дакуль будзеце адмаўляцца выконваць запаведзі Mae і наказы Мае?» (Зых 16:28). Так, яшчэ да даравання Скрыжаляў з Дзесяццю Запаведзямі, сярод якіх будзе і запаведзь свяціць Шабат (Суботу), Гасподзь тлумачыць сэнс гэтага святога дня — адвечнага напаміну пра Сёмы Дзень Стварэння, калі створаны свет набыў стан найвышэйшай гармоніі. Менавіта таму ў гэты дзень патрэбна імкнуцца да гармоніі і спакою. Але цяпер Субота становіцца яшчэ і напамінам пра Зыход, пра шлях праз пустыню і клопат Божы пра Свой народ: «Глядзіце ж, Гасподзь даў вам Суботу, таму Ён і дае ў шосты дзень хлеба на два дні: заставайцеся кожны ў сябе, не выходзь ніхто з месца свайго ў дзень сёмы1. // I адпачываў народ у сёмы дзень» (Зых 16:29—30). Так народ Ізраіля адсвяткаваў сваю першую Суботу, першае свята свабодных людзей пасля Зыходу. Субота, што вызваляе ад мітусні і цяжкасцяў працоўных будняў, стала адчувальным знакам свабоды, якую