Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 Маецца на ўвазе Гілберт Кійт (Кіт) Чэстэртан (1874—1936), англійскі пісьменнік, аўтар не толькі славутых дэтэктыўных навэлаў пра патэра Брауна, але і рэлігійна-філасофскіх сачыненняў, у тым ліку кнігі «Адвечны Чалавек».
2 Аверннцев С. С. «Боже! Ты — Бог мой!» // Лнтературная газета. 1991. № 2. С. 14.
ла1, уладыкі валасатых дэманаў. Пачвара з казліным тварам рассцілае сваё пагібельнае дыханне над камяністаю глебаю. 3 жахам углядаюцца ўцекачы ў далягляд, зацягнуты чырванаватаю смугою. Для іх, звыклых жыць сярод вільготных лугоў -і балотаў, гэтая карціна мёртвай прыроды здаецца невыносна жудаснай. Усё тут для іх незнаёмае, таямнічае, споўненае пагрозы: і маўчанне барханаў, і аголенасць глебы, і незразумелыя гукі...»2 Тэкст Кнігі Зыходу дэманструе, як цяжкасці шляху і выпрабаванні духу прымушаюць народ наракаць на прарока, сумнявацца, ці праўда з імі Усявышні, звяртаць свой унутраны позірк да звычнага і «ўтульнага», нягледзячы на смерць і пакуты, рабства. У гэтыя імгненні адчаю і нявер’я на дапамогу прароку ізноў прыходзіць цуд, які ўзнімае яго аўтарытэт і ўмацоўвае веру ў тых, хто сумняваецца. 1 хаця гэтыя цуды часцей за ўсё могуць быць патлумачаныя зусім «цвяроза», рэалістычна і нават матэрыялістычна, важна тое, што народная свядомасць успрымала іх як знакі аховы і кіраўніцтва Бога, як Яго цудоўнае ўмяшанне ў гісторыю. Само ж усведамленне, што іх падтрымлівае і вядзе Бог, што яны — народ Божы, надавала людзям сілы і ўпэўненасць, прымушала па-новаму ўспрымаць свет, бачыць за покрывам штодзённасці вялікую Таямніцу, якая сапраўды існуе.
Першае цяжкае выпрабаванне настала праз тры дні шляху па пустыні — выпрабаванне смагаю: «...і выйшлі яны ў пустыню Шур, і шлі тры дні па пустыні, і не знаходзілі вады» (Зых 15:22). Вандроўнікі знаходзяць вадаём, але вада ў ім такая горкая, што піць яе нельга (тэкст тлумачыць, што гэтае месца і назвалі Марсі — «горкая», «горыч»3). Біблеісты дакладна пацвярджаюць існаванне Мары. Так, В. Келер, адзначаючы, што дарога на поўдзень
1 Азазэл, дакладней — Азазэль (этымалогія невядомая), — у народнай яўрэйскай дэманалогіі дэман пустыні; менавіта да яго адпраўлялі ў пустыню казла — так званага казла адпушчэння, на якога першасвятар ускладаў грахі ўсяго народа ў старажытным рытуале свята Йом-Кіпурым (Йом-Кіпур) — Дня Выкуплення, або Суднага Дня (Лев 16:7—10, 21—22).
1 Мень A. В. Нсторня релмгнм: В поіісках Путн, йстнны н Жмзнм: В 7 т. Т. 2. Магмзм н Едннобожне. М.: Слово. 1991 — 1992. С. 219.
3 У Сінадальным перакладзе — Мерра\ у перакладзе В. Сёмухі — Мэра.
ад верхняга краю Суэцкага канала цягнецца прыкладна на сорак пяць міляў (каля сямідзесяці двух кіламетраў) праз бязводную прастору, дзе няма ніводнага аазіса, піша: «У Бібліі ясна гаворыцца, што ізраільцяне на пачатку свайго падарожжа блукалі тры дні па бязводнай пустыні, потым прыйшлі да калодзежа з непрыдатнай для піцця вадою. пасля чаго хутка дасягнулі вельмі багатага аазіса, дзе было “дванаццаць крыніцаў вады і семдзесят фінікавых дрэваў”. Гэтае вельмі дакладнае біблейнае апісанне дапамагло навукоўцам знайсці гістарычна дакладны напрамак шляху ізраільцянаў падчас Зыходу з Егіпта. Саракапяцімільны пераход масы людзей са статкамі жывёлы павінны быў працягвацца тры дні. Качэўнікі цалкам маглі справіцца са смагаю за гэты перыяд. На апошні выпадак у іх заўсёды быў з сабою “непарушны запас” — вада ў бурдзюках з казіных скураў... У сарака пяці мілях ад паўночнага краю Чырвонага мора знаходзіцца калодзеж, які бедуіны завуць “Айн-Хавара”. Качэўнікі вельмі неахвотна спыняюцца там са сваёю жывёлаю: вада ў калодзежы не падыходзіць для доўгага выкарыстання. Яна салёная і сярністая — “горкая”, як называе яе Біблія. Гэтае месца — старажытная Мэра»1. Дакладней, як адзначае рабі Ё. Герц, калодзеж, з якім болыдасць біблеістаў ідэнтыфікуе Мару, завецца Бір-Хувара; ён знаходзіцца на адлегласці 75 км на паўднёвы ўсход ад Аюн-Мусы і 11 км ад узбярэжжа. Тут пачынаецца найбольш зручны шлях да гары Сінай. Аднак цэлы шэраг даследчыкаў ідэнтыфікуюць Мару з крыніцаю Айн-Наба, што знаходзіцца на адлегласці 16 км на паўднёвы ўсход ад Суэца і 80 км ад возера Тымса2.
Так ці інакш, але Тора малюе цалкам рэальны эпізод: ваду знайшлі, але піць яе нельга. Гэта яшчэ больш абурае народ, знясілены смагаю (сапраўды, цярпець яе чалавек можа не больш трох дзён), і сітуацыя становіцца крытычнай: «I наракаў народ на Машэ, кажучы: “Што піць будзем?”» (Зых 15:24). Як заўсёды ў цяжкую хвіліну, Майсей звяртаецца да Госпада, і Ён паказвае прароку дрэва,
1 Келлер В. Бнблня как нстормя / Пер. с англ. А. Блейз. М.: КРОНПресс, 1998. С. 140-141.
2 Герц Й. Комментаряй // Пятнкннжме н гафтарот: РІврнт. текст с рус. пер. н классмч. комментарнем «Сончнно». М.; РІерусалям, 1999. С. 363.
якое, калі апусціць яго ў ваду, робіць яе прыдатнаю для піцця — салодкаю, г. зн. прэснаю. Гэта ізноў рэзка ўзнімае аўтарытэт прарока ў вачах народа. 1 зараз бедуіны ведаюць пэўныя расліны, якія, калі іх кінуць у ваду, адбіваюць у яе непрыемны смак. Безумоўна, Майсей таксама добра ведаў пустыню і ўсё, што ў ёй расло: нездарма ж ён так доўга пасвіў у ёй статкі свайго цесця Йітро. Але, як заўсёды, гэты эпізод мае глыбінны сімвалічны сэнс: дрэва, кінутае ў ваду, робіць яе з горкай салодкаю; асабліваму ж дрэву — Дрэву Жыцця — у саміх тэкстах Танаха (напрыклад, у Кнізе Прыпавесцяў Саламонавых) і далей у яўрэйскай традыцыі прыпадабняецца Тора. Таму рабі Ё. Герц піша: «Усявышні паказаў Машэ, як растлумачыць людзям, што Тора з’яўляецца адзіным сродкам выпраўлення як чалавека, так і ўсяго свету. Тора падобная дрэву, якое было кінутае ў ваду і ператварыла яе з горкай і пагібельнай у салодкую. якая падтрымлівае сілы чалавека»1.
Гэтае тлумачэнне знаходзіцца ў абсалютнай адпаведнасці з наступным эпізодам, дзеянне якога адбываецца ў тым жа аазісе Мара: Бог праз Свайго прарока, рыхтуючы народ да прыняцця Торы, ужо тлумачынь законы, якімі мусяць кіравацца людзі, каб іх стасункі былі заснаваныя на справядлівасці і міласэрнасці: «Там усталяваў Ён яму закон і правасуддзе, і там рабіў яму іспыты» (Зых 15:26). Вуснамі прарока Гасподзь кажа людзям, што іх жыццё толькі тады будзе сапраўдным аазісам дабрыні і чалавечнасці і што толькі тады яны будуць цалка.м здаровыя, непадуладныя ніводнай хваробе, цалкам ахаваныя 1м, калі яны будуць паводзіць сябе ў адпаведнасці з законамі, Ім усталяванымі. Паказальна, што прарок перадаў Яго словы, звяртаючыся да ўсіх, але ў форме другой асобы — ты, тым самым падкрэсліваючы, што ўсё сказанае Богам тычыцца кожнага асабіста і вымагае асабістай адказнасці (такую ж форму мы ўбачым далей у Дэкалогу): «1 сказаў: “Калі будзеш ты слухацца голасу Госпада, Бога твайго, і жаданае Яму рабіць будзеш, і прыслухоўвацца будзеш да запаведзяў Яго, і выконваць усе законы [статуты] Яго, то ніводнай з хваробаў, якія Я навёў на Егіпет, не навяду на
1 Герц Й. Комментарнй. С. 363—364.
цябе, бо Я — Гасподзь, Той, Хто гоіць цябе”» (Зых 15:26). Так вызначаецца яшчэ адзін атрыбут Бога ў дачыненні да чалавека: Ён — Рофэ, самы вялікі Лекар, Які загойвае раны цялесныя і душэўныя, ахоўвае ад хваробаў цела і душу (і найперш — душу, бо цела падуладнае ёй) кожнага, хто да канца даверыўся Яму. 1 шмат што тут, падкрэслівае Тора, залежыць не толькі ад ласкі і літасці Бога, але і ад намаганняў самога чалавека. Людзі мусяць паступова навучыцца слухацца словаў Божых, унікаць у іх глыбінны сэнс, каб Ён адкрыў ім Свой Закон у максімальнай паўнаце, а яны, у сваю чаргу, здолелі б дасягнуць вяршыні служэння Богу — выканання ўсіх статутаў Яго. У каментары да гэтага месна рабі Ё. Герц піша: «Народ, які выйшаў з Егіпта, да канца не ўсведамляе далейшага развіцця падзеяў. ...толькі нямногія з сыноў Ізраіля здагадваюцца пра тое, што Усявышні выбраў яўрэйскі народ для выканання цяжкай місіі: пераўтварыць усё чалавечае грамадства і прывесці ўсе народы, якія загразлі ў ідалапаклонніцтве, распусце і лютасці, да ўсведамлення сувязі чалавека з Творцам і да разумення дабра. Для гэтага самі яўрэі мусяць стаць народам, які жыве па справядлівых законах, вызначаных Усявышнім. 1 зараз, у самым пачатку шляху, Ён паказвае, што, прыняўшы, усвядоміўшы і выконваючы закон Творцы, народ заўсёды знойдзе ўсё неабходнае для існавання. Калі ж закон не будзе выконвацца, то гэтак жа, як прырода павярнулася супраць жорсткіх і бязлітасных егіпцянаў, яна павернецца і супраць выбранага і выратаванага з рабства народа. I тады нават тое, што Усявышні прыгатаваў на карысць яму, стане непрыдатным, як Ніл, крыніца багацця Егіпта, які стаў смуродным, няздатным напаіць нават аднаго чалавека»1.
Эпізод з горкай вадою Мары, якую прарок з дапамогаю Госпада ператварыў у салодкую, назаўжды стаў парадыгмаю таго, як чалавек можа ператварыць горыч жыцця ў слодыч. Паводле словаў Дз. У. Шчадравіцкага, «горыч бывае толькі там, дзе адсутнічаюць жывыя стасункі з Богам. Дастаткова адкрыцца Яму Самому і Яго сіле, як кожная спакуса і пакута становяцца лёгкімі і нават радас-
1 Гсрц Й. Комментарнй. С. 354.
нымі. ...Задоўга да таго, як развіліся розныя кірункі медыцыны і ўдасканаліліся дактары, дадзены адзіны і універсальны сродак ад усіх хваробаў, якія ёсць наступствы граху, а грэх ёсць беззаконне»1. Прыкладна праз дваццаць пяць стагоддзяў пасля цуду ў Мары славуты яўрэйскі паэт і выдатны ўрач Йегуда га-Леві (XII ст.) напіша свой вершмалітву, у якім з вялікай экспрэсіяй выкажа надзею на гаючую сілу Боскай любові да чалавека, роўна як і на вялікую сілу прыцягнення душы чалавека да Бога, — узаемную сілу, што дае магчымасць чалавеку выстаяць у самых неверагодна цяжкіх умовах. У якасці першага радка паэт абраў словы прарока Йірмейагу (Іераміі): «Вылечы мяне, Госпадзі, — і вылечаны буду» (Іер 17:14), а ў каментары да верша напісаў пра сябе: «Прамоўлена было. калі ён збіраўся выпіць гаючыя лекі». Увесь жа верш — прызнанне, што адзіны, хто вылечвае і гоіць, — Гасподзь:
Нсцелн меня. мой Бог, Нсцелн.
Н нё гневайся опять. He гонн меня с землч, He гонй.
He могу я выбнрать
Нн лскарства. нй настоя. Чтоб нх сйлу провсрять Нлн пользу поверять, Только Ты однн достойн Н казнйть, н йсцелять, Только Ты одйн — не я — Знаешь тайны бытая.