Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
што будзе? Нават і таму, каго асабіста абнадзеіў Гасподзь, нават моцнаму духам нялёгка перажыць такі жудасны момант, калі гвалт і смерць ужо зазіраюць у вочы. Безумоўна, у дадзеным кантэксце «лямантаваць |крычаць| да Госпада» азначае горача маліцца, прасіць Бога пра выратаванне. Але Бог спыняе гэту малітву і дае зразумець, што зараз, споўніўшыся вераю, патрэбна перайсці да справаў у адпаведнасці з Яго словамі, якімі б незвычайнымі і незразумелымі яны ні здаваліся. «I сказаў Гасподзь Машэ: што ты лямантуеш да мяне? Скажы сынам Йісраэлевым, каб яны рушылі наперад. // А ты ўзнімі посах свой, і працягні руку сваю на мора, і рассячы яго, і пройдуць сыны Йісраэля сярод мора па сушы» (Зых 14:15—16). Паказальна, што спачатку гучыць заклік да народа рушыць наперад, гэта значыць — прама ў мора, а ўжо потым — загад Майсею рассячы мора. Паданне кажа, што самыя смелыя і прасякнутыя гарачай верай людзі (такія заўсёды складалі духоўнае ядро выбранага народа) кінуліся ў бурлівыя хвалі мора, калі цуд яшчэ не здзейсніўся, і толькі таму ён здзейсніўся, бо цуд у біблейным разуменні — вынік узаемных намаганняў Бога і чалавека. I вось людзі бачаць, што адбываецца нешта звышрэальнае: воблачны слуп, які паказваў ім шлях, зрушыў і змяніў сваю пазіцыю. Тора тлумачыць, што гэтым воблачным слупом (як і агнявым) быў асаблівы Анёл Божы, які ахоўваў народ, — магчыма, той самы Анёл, які з’явіўся некалі Майсею ў Непагаснай Купіне і пра якога далей будзе сказана: «...Імя Маё ў ім» (Зых 23:21)'. «1 рушыў Анёл Божы, які ішоў перад станам Йісраэля, і пайшоў ззаду іх; рушыў і слуп воблачны ад твару іх і стаў ззаду іх. // I ўвайшоў ён паміж станам егіпецкім і станам Йісраэля, і было воблака і змрок, і асвятліў ноч, і не набліжаліся адзін да аднаго ўсю ноч» (Зых 14:19— 20). Такім чынам, Анёл, які ішоў перад народам днём у воблачным слупе, а ноччу ў агнявым, цяпер стаў паміж егіпецкім і ізраільскім станамі, паміж калясніцамі, гатовымі раструшчыць прыціснутых да мора беглых рабоў, і гэтымі рабамі, якія прагнулі волі. Самае дзівоснае: для войска фараона Анёл быў воблакам і змрокам, так што яны не бачылі і пробліску святла, а для сыноў Йісраэля — святлом у начы, якое асвятляла шлях да выратавання і свабо-
ды. Гэта цудоўная і ўзвышаная карціна будзе з’яўляцца ў паэтычнай фантазіі многіх мастакоў і паэтаў, як, напрыклад, у рускага паэта Аляксея Апухціна:
Когда Нзранля в пустыне враг настнг, Чтоб путь ему пресечь в обешанные страны, Тогда Господь столп облачный воздвнг, Который разделнл враждуюшне станы. Однмх он тьмой обі>ял до утреннмх лучей, Другмм всю ночь он лнл потокн света. О, как душе тоскуюшей моей Блнзка святая повесть эта!
Слуп, воблачны і змрочны і адначасова агнявы, спыніў фараона і яго войска і даў здзейсніцца найвялікшаму цуду: «I прасцёр Машэ руку сваю на мора, і і наў Гасподзь мора моцным усходнім ветрам усю ноч, і зрабіў мора сушаю, і расступіліся воды. // I пайшлі сыны Йісраэля ўнутры мора па сушы, а воды былі ім сцяною справа і злева ад іх» (Зых 14:21—22). Праз пэўны час, калі ізраільцяне амаль што перайшлі мора, у бездань, якая расхінулася на яго дне, кінуўся і фараон са сваім войскам, бо цуды, якія ён назіраў, ужо не здольныя былы ўздзейнічаць на яго свядомасць, закрытую для Адкрыцця Божага: «I пагналіся егіпцяне, і ўвайшлі за імі [сынамі Йісраэля] ўсе коні фараона, калясніцы яго і вершнікі яго ў сярэдзіну мора» (Зых 14:23). Чаму наогул Гасподзь дазволіў фараону ізноў пагнацца за ізраільцянамі? Безумоўна, дзеля таго, каб здзейсніць канчатковы суд над злачынцамі. «1 вось, падчас ранішняй варты зірнуў Гасподзь на стан егіпецкі ў слупе агнявым і воблачным і прывёў у замяшанне стан егіпцянаў. // I зняў калёсы з калясніцаў іх, так што яны цягнулі іх з цяжкасцю. // I сказалі егіпцяне: бяжым ад Йісраэля, таму што Гасподзь змагаецца за яго з Егіптам» (Зых 14:24—25). Такім чынам, толькі раніцою, падчас узыходу сонца, або «ранішняй варты» (у біблейнай традыцыі ноч і дзень падзяляліся на тры «варты» па чатыры гадзіны ў кожнай), егіпняне зразумелі, дзе яны апынуліся: на самым дне мора, пад суровым і пільным позіркам Божым, такім страшным для людзей з нячыстым сумленнем. Яны вымушаныя былі адчуць гэты «позірк» нябачнага і грознага Бога, бо настаў час суда і адплаты. Менавіта гэтае
ўнутранае адчуванне — не пакуты сумлення, а інстынктыўны жывёльны жах — стала прычынаю панікі, якая ахапіла іх. Яны нарэшце зразумелі, што Гасподзь сапраўды змагаецца за Свой народ і што яны на самой справе змагаюцца з Самім Богам, але было ўжо позна: зляцелі калёсы з калясніцаў, яны не маглі павярнуць назад, быццам бы іх цягнула наперад са страшэннай скорасцю нейкая нябачная сіла. А тым часам грозны прарок ізноў прасцёр — па слове Божым — сваю руку над морам: «1 сказаў Гасподзь Машэ: “Працягні руку тваю на мора, і няхай звернуцца воды на егіпцянаў, на калясніцы іх і вершнікаў іх”. // I прасцёр Машэ руку сваю на мора, і вярнулася мора пры наступленні раніцы да звычайнага стану свайго; а егіпцяне беглі яму насустрач, і перакуліў Бог егіпцянаў сярод мора. // 1 вярнуліся воды, і пакрылі калясніцы і вершнікаў усяго войска фараона, якія ўвайшлі за імі ў мора; не засталося ніводнага з іх» (Зы.х 14:26—28).
Злачынцаў і багаборцаў напаткала справядлівая кара Божая, якая была адказам на тое, што рабілася ў Егіпце па загаду фараона: у вадзе гінулі яўрэйскія немаўляты, таму і самыя злачынныя з егіпцянаў, і найперш фараон, знайшлі сваю смерць у вадзе. Старажытны каментар падкрэслівае, што прысуд Божы быў абсалютна справядлівы і нават прыняты пасля сапраўднага судовага паседжання на небе. Агада распавядае: «У той час, калі вырашыў Гасподзь патапіць егіпцянаў у моры, устаў Уза, дух-ахоўнік Егіпта, і прасцёрся перад Госпадам, кажучы: ‘Тоспадзі! Кіруючыся міласэрнасцю, Ты стварыў свет. Навошта ж Ты патапіць жадаеш дзяцей маіх?” Зараз жа склікаў Гасподзь увесь сход нябесны і сказаў: “Будзьце суддзямі паміж Мною і Узаю, ахоўнікам Егіпта”. Пачалі духі-ахоўнікі розных народаў казаць у абарону егіпцянаў. Бачачы гэта, міргнуў архангел Міхаіл архангелу Гаўрыілу, той адным узмахам крылаў пырхнуў у Егіпет і, вырваўшы цагляную пліту разам з наліплай на ёй глінаю і вапнаю, у якіх затаптаны быў труп немаўляці, паўстаў перад Госпадам, кажучы: “Праведны Суддзя! Вось як абыходзіліся з заняволенымі дзецьмі Тваімі”. 1 абвясціў Гасподзь прысуд Свой над Егіптам»1. Тым не менш яўрэйская традыцыя падкрэслівае, што пагібель
Агада... С. 61.
ворагаў не з’яўляецца той нагодай, з якой можа радавацца народ Божы і Сам Бог, бо само існаванне такіх людзей гаворыць пра недасканаласць нашага свету; Бог жа — сама дасканаласць, і Ён не можа радавацца пагібелі людзей, нават злачынцаў. Тое ж агадычнае паданне распавядае, што ў той момант, калі фараона і яго войска пачало паглынаць мора, анёлы вырашылі запець радасны гімн Усявышняму, але Ён спыніў іх і прамовіў: «Стварэнні рук Маіх гінуць, а вы гімн спяваеце перада Мною!»1 Тора забараняе радавацца пакутам ворагаў, і яўрэйскія мудрацы заўсёды падкрэслівалі, што ва ўсіх падзеях Зыходу — і ў Дзесяці карах егіпецкіх, і ў пагібелі фараона з яго войскам на Трысняговым моры — асноўнае значэнне мае збавенне ад смерці і вызваленне народа Ізраіля, а не помста егіпцянам, якія, як кажа сучасны каментатар рабі Ё. Герц, «з’яўляючыся стварэннем Усявышняга, не змаглі ўсвядоміць гэта»2. Пацверджаннем вялікай талерантнасці старажытнай традыцыі, якая першай забараніла радавацца пагібелі ворагаў, стаў і асаблівы звычай пасхальнай трапезы: пры чытанні тэксту, дзе пералічваюцца Дзесяць караў, усе прысутныя праліваюць дзесяць кропляў віна з келіхаў, і праліццё гэтых кропляў сімвалізуе непаўнату радасці з-за егіпцянаў, якія пакутавалі і гінулі з прычыны ўласных грахоў і асаблівай жорсткасці і бязбожнасці фараона.
Самыя грэшныя егіпцяне, якім так доўга Гасподзь даваў шанц адумацца, загінулі ў вадзе. Той жа, хто быў калісьці выратаваны з вады, Майсей, стаў з дапамогаю Госпада збавіцелем ад смерці на вадзе і збавіцелем народа наогул: так «працуе» асаблівая этымалогія імя прарока. «А сыны Йісраэля ішлі па сушы сярод мора, і воды былі ім сцяною справа і злева ад іх. // I збавіў Гасподзь у той дзень Йісраэля ад рукі егіпцянаў...» (Зых 14:29—30). На працягу мноства стагоддзяў розныя каментатары і тлумачальнікі па-рознаму спрабавалі патлумачыць цуд на Трысняговым, або Чырвоным, моры — пачынаючы з міфа пра гібель Атлантыды (нібыта менавіта ў гэты момант на нейкі час агалілася вялікая частка сушы, раней пакрытая морам) і
1 Агада... С. 61.
2 Герц Й. Комментарнй. С. 359.
завяршаючы цвярозымі разважаннямі пра ролю марскіх адліваў і прыліваў. Безумоўна, калі памятаць, як у арыгінале завецца мора, можна лёгка ўявіць сабе і наступную цалкам рэалістычную карціну: уцекачы прайшлі праз забалочаную, зарослую трыснягом дрыгву, але ў ёй загразлі і патанулі цяжкія калясніны фараона. Але ўсе гэтыя тлумачэнні занадта плоскія, няздатныя патлумачыць вялікі метагістарычны і містычны сэнс апісаных падзеяў. Тора настойліва падкрэслівае, што адбыўся цуд: Гасподзь, як гэта было і з першымі дзевяццю карамі егіпецкімі, прымусіў створаную Ім прыроду служыць Сваім мэтам, і тое, што здарылася на Трысняговым моры, стала адным з найбольш поўных і вялікіх выяўленняў Прысутнасці Усявышняга ў гісторыі выбранага народа і ў гісторыі чалавецтва наогул. Традыцыйны яўрэйскі каментар падкрэслівае, што праз гэты цуд настолькі відавочна выявілася найвялікшая любоў і літасць Усявышняга да Свайго народа, што ў апісаных падзеях няма аніякай заслугі ні народа, ні нават прарока. Рабі Ё. Герц заўважае: «Падзеі, што адбыліся, цяжка было назваць перамогаю, якая выклікае захапленне і радасць пры ўсведамленні сваёй сілы, праяўленага гераізму і маральнага пераўзыходства над ворагам. Літасць і моц Усявышняга былі настолькі відавочныя, што ўсе эмоцыі сыноў Ізраіля былі скіраваныя на выказванне ўдзячнасці Творцу. Захапленне калі і мела месца, то было звязанае выключна з тым, што Усявышні выявіў Сябе, даў адчуць Сваю падтрымку і любоў да народа Ізраіля. Мудрацы, складаючы тэкст Пасхальнай Гагады, хацелі падкрэсліць той факт, што ніводны чалавек, нават Машэ, якому загадана было падняць руку, каб расступілася мора, не мог ганарыцца сваімі заслугамі, бо выяўленне волі Усявышняга было відавочнае для ўсіх. Менавіта таму ва ўсім пасхальным аповедзе мудрацы ні разу не прыгадалі Машэ, паказваючы, што там, дзе адкрыта выяўляецца Боская Прысутнасць, не застаецца месца для асобы, якая б вялікая і значная яна ні была»1.