Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
У 13-м раздзеле Кнігі Зыходу Бог таксама дае запавет народу Ізраіля прысвячаць Яму ўсё першароднае — ад сыноў-першынцаў да першародных чыстых жывёлаў: «Прысвяці [аддзялі] Мне кожнага першынца, які расчыняе ўсялякія нетры ў асяроддзі сыноў Ізраіля, ад чалавека да жывёлы: Mae яны. // ...I будзе, калі прывядзе цябе Гасподзь у зямлю Кенаанскую, як Ён кляўся табе і бацькам тваім, і дасць яе табе, // Прысвячай [аддзяляй] Госпаду ўсё, што расчыняе нетры [усіх першынцаў, што выходзяць з матчыных нетраў], і ўсё, што расчыняе нетры ў жывёлы, якая будзе ў цябе, мужчынскага полу... // А ўсялякага першынца чалавечага, сыноў тваіх, выкупі» (Зы.х 13:1, 11—12, 13). Гэтая пастанова Госпада звязаная з тым, што ўсе першынцы сыноў Ізраіля былі ахаваныя і збаўленыя Ім, калі Ён абрынуў на Егіпет Дзесятую кару. 3 гэтага моманту першынцы ў кожнай сям’і набываюць асаблівы статус і павінныя служыць Госпаду. Класічны яўрэйскі каментар паведамляе, што ў сям’і, дзе ёсць хлопчык-першынец, вызваленне з рабства і Зыход святкуюцца не проста адзін раз на год, падчас Пэсаху, але з’яўляюцца пастаянным святам. Існуе таксама звычай, адпаведна якому першынцы пасцяцца 14 Нісана ў памяць пра тое, што яны былі выратаваныя Усявышнім. Паводле Торы, першынцы павінныя былі служыць Госпаду ў Храме, але потым, пасля граху пакланення залатому быку, іх замянілі па волі Божай левіты (Лік 3:12) — мужчыны з калена Леві, якое не ўдзельні-
чала ў гэтым пакланенні1. Таму, паводле іудзейскага звычаю, які існуе і зараз, кожны сын-першынец павінны быць выкуплены ў святара (когэна), нашчадка першасвятара Аарона, які за гэтага першынца служыць у Храме. Вельмі слушна пра старажытную запаведзь выкупу першынца піша рабі Ё. Герц: «Значэнне гэтага закону можна ацаніць, калі ўлічыць той гістарычны фон, на якім разгортваліся падзеі Зыходу, калі ў многіх плямёнаў і народаў распаўсюджанай практыкай было прынясенне чалавечых ахвяраў. У большасці выпадкаў у якасці ахвяры выбіраліся першародныя дзеці. Чалавечыя ахвяры былі асабліва распаўсюджаныя сярод плямёнаў Кенаана і ў фінікійцаў. Тора ўводзіць цалкам іншыя паняцці выбранасці, святасці, служэння Усявышняму, якія маюць прынцыповае значэнне не толькі для яўрэйскага народа, але змяняюць светапогляд усіх народаў Старажытнага свету»2. У старажытнасці немаўля-першынца прыносілі на саракавы дзень яго жыцця ў Іерусалімскі Храм і аддавалі за яго сімвалічную ахвяру (напрыклад, пару чыстых галубоў), у тым ліку і срэбрам (пяць шэкеляў срэбра; гл. Лік 3:45—47), прысвячаючы яго Госпаду і адначасова выкупляючы яго ў святара (менавіта так прынеслі маленькага Ісуса ў Храм Марыя і Іосіф; гл. Лук 2:22—24). У цяперашні час гэты сімвалічны рытуал — під’ён га-бэн («выкуп сына») — праводзіцца дома, куды запрашаюць каго-небудзь з далёкіх нашчадкаў Аарона, і ён атрымлівае сімвалічную плату і дабраслаўляе немаўля. Паводле Торы, ва ўсіх пакаленнях сыноў Ізраіля гэты запавет павінны выконвацца як адвечны напамін пра збавенне з рабства і Зыход: «I вось, калі спытае цябе ў будучым сын твой, кажучы: “Што гэта?”, то скажы яму: “Рукою моцнаю вывеў нас Гасподзь з Егіпта, з дому рабства. // I было, калі фараон працівіўся таму, каб адпусціць нас, умярцвіў Гасподзь усялякага першынца ў зямлі Егіпецкай, ад першын-
1 Гл. падрабязней: раздзел «“Хто за Госпада — да мяне!” (Грэх пакланення залатому быку і хадайніцтва Майсея. Аднаўленне Запавету і новыя Скрыжалі)»
2 Герц Й. Комментарпй. С. 348. Пра звычай ахвяравання першынцаў у старажытным Ханаане і адмову ад яго ў старажытнаяўрэйскай культуры, якая яскрава адлюстравалася ў эпізодзе «Ахвярапрынашэння Аўраама» (Быц 22), гл. таксама ў частцы I (с. 318—321).
ца чалавека да першынца жывёлы; таму ахвярую я Госпаду ўсё, што расчыняе нетры, мужчынскага полу, а ўсялякага першынца сыноў маіх выкупляю. // I няхай будзе гэта знакам на руцэ тваёй і напамінам над вачамі тваімі, што рукою моцнаю вывеў нас Гасподзь з Егіпта”» (Зых 13:14—16). Паказальна, як настойліва ўсе ўстановы жыцця звязваюцца з цэнтральным, зыходным момантам гістарычнага быцця народа Божага — з Зыходам.
Такім чынам, ужо ў Кнізе Зыходу аповед перапыняецца, каб даць месца тлумачэнню запаведзяў з вуснаў Госпада. Сам жа Зыход — магутны рух народа, які адчуў подых свабоды, прысутнасць Бога ў сваім лёсе, — ужо не можа спыніць ніякая знешняя зямная сіла, ніякі фараон: «I выйшлі сыны Йісраэля ўзброенымі з зямлі Егіпецкай. // ...А Гасподзь ішоў перад імі днём у слупе воблачным, каб паказваць ім шлях, а ноччу — у слупе агнявым, каб свяціць ім, каб ішлі яны днём і ноччу. // He адыходзіў слуп воблачны днём і слуп агнявы ноччу ад народа» (Зых 13:18, 21—22). Гэтае месца — адно з самых дзівосных і ўражальных ва ўсёй Бібліі: праз дзве непаўторныя Тэафаніі — воблачны слуп і агнявы слуп — Бог праяўляе Сваю любоў і ахову, клопат пра Свой народ, не дае яму падаць духам. Воблачны і агнявы слупы, асабліва апошні, сталі, як і Непагасная Купіна, сімваламі духоўнай моцы Бога, Яго непарыўнай сувязі з вернымі яму чалавечымі сэрцамі, сімвалам самога Духу — Божага і чалавечага. 1 надалей гэтыя два асаблівыя слупы, праз якія Бог выяўляе Сваю Прысутнасць у гісторыі, будуць весці народ Ізраіля на працягу яго саракагадовага вандравання ў пустыні. Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Апісаная падзея не мае аналагаў у гісторыі чалавецтва: Гасподзь ішоў перад цэлым народам, ноччу ў слупе агнявым, а днём у слупе воблачным. Адбывалася гэта на вачах ва ўсіх навакольных плямёнаў: і саміх егіпцянаў, і народаў зямлі Ханаанскай, і жыхароў Сінайскага паўвострава. I таксама Гасподзь Сам паказвае шлях кожнаму чалавеку, які выходзіць з “Егіпта” сімвалічнага — з царства граху і смерці. На пэўнай стадыі духоўнага росту чалавек пачынае ўспрымаць прамыя ўказанні неба і днём і ноччу. Днём пуцяводства Божае ажыццяўляецца са “слупа воблачнага”, г. зн. яно туманнае, схаванае, цяжкае для рас-
пазнання; і тым не менш, калі быць унутрана бадзёрым, і ў гэты час можна бачыць руку Госпада. А ноччу Ён паказвае шлях “у слупе агнявым”. Ноччу больш яскрава і яўна даюцца адкрыцці Божыя, таму што ў сне душа чалавека ўспрымае свет духоўны, не бачны днём (параўн. Іёў 33:14— 18), і калі чалавек знаходзіцца на правільным шляху, то ён атрымлівае непасрэдныя ўказанні ад Бога, падобныя да агнявых знакаў. I мы бачым, што не якімі-небудзь філасофскімі разважаннямі, чалавечымі пастановамі, уласнымі здагадкамі кіраваліся збаўленыя Богам з рабства, а непасрэдна ўказаннямі Усявышняга»1. Гэта вельмі слушная думка, вельмі тонкае тлумачэнне сімволікі Тэафаніяў, праз якія Бог дае знакі чалавеку. Але біблейны сэнс такі складаны і шматмерны, што магчымае і крыху іншае прачытанне сэнсу чаргавання днём і ноччу воблачнага і агнявога слупоў. Днём, калі дух чалавека і так бадзёры, яму дастаткова знакаў не вельмі выразных і яўных, як воблака, або воблачны слуп; ноччу ж, калі душа апынаецца ў прыцемках свядомасці, калі яе пільнуе небяспека і агортваюць розныя жахі, яна адчувае асаблівую патрэбу ў ахове і дапамозе Бога, у больш выразных знаках таго, што яна на правільным шляху. Таму і з’яўляецца перад зрокам уцекачоў, што пакінулі «дом рабства», але яшчэ не выціснулі гэтае рабства са сваіх душаў, агнявы слуп. Праз гэты слуп агню, тлумачыў калісьці Йіцхак Абраванэль (Абарбанэль), славуты яўрэйскі каментатар і грамадскі дзеяч. які ўзначаліў яўрэйскі народ падчас яго выгнання з Іспаніі ў 1492 г., Усявышні зрабіў бачнай Сваю асаблівую любоў да выбранага 1м народа. Праз яго Ён унушаў надзею ў душы тых, хто вагаўся, у душы стомленых і напалоханых выпрабаваннямі цяжкага шляху да сапраўднай свабоды.
Сапраўды, відаць, гэта было неверагоднае відовішча: высокі слуп агню ідзе перад вялізнаю масаю людзей, што несупынна крочаць у пэўным парадку. Як адзначалі яўрэйскія каментатары, калі б не відавочная для ўсіх дзівосная прырода агнявога слупа, магло б падацца, што велізарнае войска здзяйсняе начны пераход, бо ў старажытнасці на
1 Шедровнцкнй Д. В. Ввсденне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т 1—3. Пятнкнмжме Монсеево. С. 365—366.
Усходзе, дзе начная цемра абсалютна непраглядная. існаваў звычай несці перад атрадамі сігнальныя агні. Уражальная карціна шэсця народа, які ўзначальвае днём воблачны, а ноччу агнявы слуп, прыцягвала да сябе ўвагу як проста мастакоў, так і мастакоў слова. Вось як убачыў гэтую карціну рускі паэт Іван Бунін у вершы «Слуп агнявы» («Столп огненный», паміж 1903—1906) — убачыў нібыта вачамі тых, хто рухаўся за агнявым слупом:
В пустынс раскаленной мы блуждалм, Томнтельно нам знойный день светнл, Во мглнстые сверкаюшне далн Туманный столп пред намн уходчл.
Но пала ночь — н скрылся столп туманный, Ммраж іісчез, свободней дышнт грудь — Н пламенем к Земле Обетованной Нам Ягве указует путь!
Вось што дзіўна: і воблачны, і агнявы слупы паказвалі народу шлях амаль у процілеглым напрамку ад самага кароткага шляху да Зямлі Абяцанай — шляху ўздоўж берага Міжземнага мора, праз землі пелішцім — філістымлянаў. Менавіта праз гэтую тэрыторыю праходзіў караванны шлях з Егіпта ў Ханаан; па ім прыблізна за адзінаццаць дзён можна было дасягнуць Зямлі Абяцанай, але гэты шлях кантралявалі філістымляне. Гэта і ёсць галоўная прычына таго, што Гасподзь, імкнучыся захаваць Свой народ, загадвае Майсею весці яго не самым блізкім, а наадварот — вельмі далёкім шляхам, мінуючы філістымскія кардоны: «1 было: калі адпусціў фараон народ, Бог не павёў іх па дарозе зямлі Пелішцім, таму што кароткая яна; бо сказаў Бог: “He перадумаў бы народ пры выглядзе вайны і не вярнуўся б у Егіпет”. // I абвёў Бог народ шляхам пустынным да Йам-Суфа» (Зых 13:17—18). Такім чынам, Тора дае зразумець, што для справы Зыходу народу патрэбныя асаблівыя намаганні волі, яго свабодны выбар і яго мужнасць: калі ён будзе напалоханы і захоча вярнуцца назад у Егіпет, яму ўжо не дапамогуць ні Майсей, ні Сам Бог. Але Гасподзь, шкадуючы простага чалавека і разумеючы, як нялёгка яму пераадолець свой страх,
паказвае народу знешне больш лёгкі шлях. Тым не менш, ўсё роўна на гэтым шляху будуць (і павінныя быць, каб загартаваць народ) цяжкія выпрабаванні, і першае з іх здарыцца на беразе таямнічага мора Йам-Суф (йам — «мора», суф — «папірусны трыснёг», «сцябліна папіруса») — Трысняговага (Папіруснага) мора, назва якога традыцыйна перадаецца — следам за Сэптуагінтаю — як Чырвонае мора' (у рускім Сінадальным перакладзе — Чермное море', стараславянскае чермь — «трыснёг»). Пад трыснягом, як ужо было адзначана, маецца на ўвазе папірусны трыснёг, які ў вялікай колькасці расце на поўначы тэрыторыяў, што ідэнтыфікуюцца з вобласцю Гошэн.