• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Стала таксама традыцыйным у навуцы супастаўляць эпізод з пераходам праз Йам-Суф (Зых 14—15), які, як літаратурны феномен, уяўляе сабою, безумоўна, фрагмент
    1 Герц Й. Комментарнй. С. 358—359.
    старажытнага гераічнага эпасу, з ханаанейска-фінікійскім эпасам пра барацьбу Баала (Балу) Магутнага (Алшяну Балу) з богам мора Йамму (той жа корань, што і іўрыцкае йам — «мора») і перамогу першага над апошнім1. Паводле некаторых ханаанейскіх версіяў, у якасці галоўнага ворага Баала выступае ўладарыня мора Ашэрат-Йам (Асірат-Йам). Баал змагаецца таксама з рознымі пачварамі, у тым ліку і з Латану, які, безумоўна, тыпалагічна і лексічна роднасны біблейнаму Левіяфану (у арыгінале — Лів’ятан), апісанаму ў Кнізе Іёва і моцна звязанаму ў народных яўрэйскіх паданнях з марской стыхіяй (Левіяфан часта паўстае ў яўрэйскіх кніжных мініяцюрах як велізарная рыбіна або марская змяя). Відавочна, што ўсе гэтыя сюжэты ўзыходзяць да агульнага архетыпа: барацьба бога ці героя з драконам (змеем, змяёй), які часта ўвасабляе марскую стыхію, вадзяную бездань. Дадзены архетып шырока распаўсюджаны ў сусветнай культуры і ў розных версіях выяўляецца ва ўсіх старажытных культурах Блізкага Усходу і Міжземнамор’я (напрыклад, змаганне вавілонскага бога Мардука з першароднай безданню — Тыямат, якая паўстае на выявах у выглядзе сямігаловай гідры2; эпізод з лернейскай гідрай у міфах пра Геракла і г. д.). Водгукі яго адчуваюцца і ў біблейным аповедзе пра стварэнне свету — ва ўзгадванні вадзяной бездані (тэгом), якую ўпарадкоўвае Гасподзь (Быц 1:2ў. Безумоўна, у аповедзе пра пераход цераз Трысняговае мора выяўляюцца тыпалагічныя сыходжанні з іншымі творамі такога кшталту: марская стыхія падпарадкоўваецца волі божышча. Асабліва выразна гэта бачна ў Песні на моры (Зых 15:1—21), напрыклад, у наступных радках: «I ад гневу дыхання Твайго ўзгрувашчыліся воды, // паўсталі, як сцяна, стру-
    1 Гл., напрыклад: Cross F. М. Canaanite Myth and Hebrew Epic: Essays in the History of the Religion of Israel. Cambridge. Mass.. 1973; Day J. God’s Conflict with the Dragon and the Sea Echoes of a Canaanite Myth in the Old Testament. Cambridge, 1985; Wakeman M. K. The Biblical Earth Monster in the Cosmogonic Combat Myth // Journal of Biblical Literature 88 (1969) P 313-320.
    2 Гл. падрабязней: Спннло Г. В. Древнне лнтературы Блнжнего Востока н ммр Танаха (Ветхого Завета). Мн.: Нзд. центр «Экономпресс», 1998. С. 114-117.
    3 Гл. падрабязней: частка I, раздзел «Таямніца стварэння (Біблеііная касмагонія)». с. 67—69.
    мені, змерзліся віры ў сэрцы мора. // ...Ты дзьмухнуў Духам Сваім — і пакрыла іх мора, // апусціліся яны, як свінец, у воды магутныя...» (Зых 15:8, 10; больш падрабязны аналіз «Песні на моры» гл. ніжэй). Але менавіта пры супастаўленні біблейнага аповеду з тыпалагічна і нават стылістычна блізкімі яму язычніцкімі версіямі (як, напрыклад, ханаанейская) яскрава выяўляюцца кардынальныя адрозненні: Бог не змагаецца са стыхіяй, і без таго падуладнай Яму як Творцу і Валадару сусвету; марская стыхія паводле азначэння не можа быць увасобленая ў вобразе божышча, як паводле азначэння Адзіны Бог не можа змагацца з роўным Яму сапернікам за ўладу над светам, бо гэтых сапернікаў не існуе, а мэты Бога зусім іншыя; Гасподзь не проста сцвярджае Сваю ўладу над светам, але найперш збаўляе ад пакутаў і смерці нявінных, вызваляе прыгнечаных, карае грэшных, бо Ён — Бог міласэрнасці і справядлівасці. Як гэта адбываецца ва ўсіх выпадках сыходжанняў на архетыпічным узроўні, акцэнты ў біблейным тэксце пераносяцца ў сферу маральна-этычную, у сферу духу, месца архаічнай рэлігійнай гарызанталі (узаеміны божышчаў як увасабленняў частак космасу, стыхіяў прыроды) займае рэлігійна-духоўная вертыкаль (узаеміны Бога і чалавека, ласка і справядлівасць Божыя, што сыходзяць у чалавечы свет і выяўляюцца праз гісторыю).
    Якімі б, з аднаго боку, цвяроза-матэрыялістычнымі прычынамі ні абгрунтоўвалася падзея на Йам-Суф, а з другога — якімі б запазычаннямі ці тыпалагічнымі зыходжаннямі і якімі б міфалагічнымі вытокамі яна ні тлумачылася, важна тое, што са старажытных часоў у свядомасці яўрэйскага народа, а потым і іншых народаў, якія шануюць Біблію, гэта адбілася як цуд на Трысняговым, або Чэрмным, або Чырвоным, моры — цуд з водамі, што расступіліся па слове Божым. Вось як убачыў гэтую карціну рускі паэт Уладзімір Бенедыктаў у вершы «Зыход» («Нсход», 1845):
    Н се: он вывел свой народ.
    За ннм егнпетскне конн.
    Гром колесннц м шум погонм;
    Пред нмм лежнт равнмна вод;
    Н, осуждая на разлуку Волну с волною, над челом
    Велйкяй вождь подьемлет руку С ее властйтельным жезлом.
    14 море. вспенясь й отхлынув, Сребром чешуйчатым звуча. Как зверь, взметалось, пасть разйнув, Шетння грнву н рыча, 14 грудь волнйстую натужа, 14ша кругом — отколь гроза?
    Вдруг на неведомого мужа Вперйло мутные глаза —
    14 вйдйт: цепь с народа сброснв. Прятек он, светел. к берегам. Могуш. блястаюш. как Носйф, Н Бога полн, как Авраам; Лнк оснян венцом надежды, 14 огнь велйКйй дан очам;
    He зыблет ветр его одежды;
    Струею тйхой по плечам Текут власы его льняные, А чудотворною рукой Подьят над бездною морской Жезл, обрашавшвйся во змйя... To он! — й с воплем грозный вал, Как раб, к ногам его прйпал.
    Тогда, небесной мошй полный, Владычным оком Он блеснул, 14 моря трепетные волны Жезлом разяшнм расхлестнул, 14 вся пучнна содрогнулась, 14 в смертном ужасе она, Прявстав с дымяшегося дна 14 застонав, персвернулась...
    14 ветер юга, в две стены, 14 с той, й с этой стороны Валы ревушяе спнрая, Взметал йх страшною грядой. 14 с бурным воем, в край йз края Громаду моря разднрая, Глубокой взрыл ее браздой, 14 волны, в трепете мспуга, Стеня й подавляя стон, Взнрают днко с двух сторон. Отодвнгаясь друг от друга, — 14 средь разрытой бездны вод Вослед вождю грядет народ;
    Грядет — н тахнет волн тревога. Н воды укрошают бой, Впервые вндя пред собой Того, который вндел Бога...1
    Цуд на Трысняговым моры быў успрыняты яўрэйскім народам як сапраўднае Богаз’яўленне, як знак непасрэднага ўдзелу Бога ў гісторыі: гэта і было пачаткам «сустрэчы народа з Богам шляхам гісторыі» (М. Бярдзяеў) — сустрэчы, што стала адпраўным пунктам і сэнсавым стрыжнем гісторыі выбранага народа. У гонар гэтых падзеяў — дзівоснай ночы Зыходу і праз сем дзён пасля яе — дзівоснага ж выратавання на моры — Тора вуснамі Госпада загадвае святкаваць Пэсах менавіта сем дзён і збіраць святы сход на першы і на апошні дзень свята (Зых 12:16). Менавіта пра гэтыя падзеі распавядаюць бацькі сваім дзецям у кожны святы вечар пачатку Пэсаха на працягу ўжо больш чым трох тысячагоддзяў. Дз. У. Шчадравіцкі піша пра пераход цераз Трысняговае мора: «Гэта унікальная ў гісторыі з’ява — сапраўдны цуд Божы. 1 ізраільцяне, якія сталі яго сведкамі, настолькі былі ўражаныя ўбачаным, што нашчадкі іх працягвалі на працягу тысячагоддзяў і працягваюць да сённяшняга дня перадаваць з роду ў род вестку пра гэту ашаламляльную падзею. Яўрэйскі народ, у асобе сваіх найбольш свядомых прадстаўнікоў, заставаўся заўсёды народам-вернікам. Ніякія гістарычныя катаклізмы, уключаючы самыя страшэнныя ганенні і татальныя знішчэнні, ніякія філасофскія тэорыі на працягу мінулых тысячагоддзяў не змаглі пахіснуць яго веру. Яна сцверджаная на вельмі трывалым падмурку — сведчанні продкаў-відавочцаў пра непаўторныя, надзвычайныя падзеі. Адной з іх, што назаўжды сцвердзілі ў свядомасці народа веру, быў пераход пасуху цераз мора. Наступнай падобнай падзеяй стала Адкрыццё Гасподняе на гары Сінай, дараванне Дзесяці Запаведзяў»2. 3 гэтым перагукваюцца словы Аляксандра Меня: «Гэта быў несумненны цуд, хаця знешне дзейнічалі звычайныя стыхійныя
    1 Столп огненный: Бмблейскнс стнхй / Сост. П. Войновмча. М.: Прнсцельс, 1998. С. 84—86.
    2 Шедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкнмжне Момсеево. С. 372.
    сілы. У тым, што дапамога вады і цемры, буры і грому з’явілася так своечасова, ізраільцяне адчулі руку Божую, якая ахоўвала іх. Ніводная падзея не зрабіла на іх такога моцнага ўражання. Пройдуць стагоддзі, але як жывыя будуць паўставаць перад імі падрабязнасці Зыходу і дзівосная пераправа цераз мора. Тут нарадзілася вера Ізраіля, вера ў Майсея, у яго місію і ў тое, што Бог, Які адкрыўся яму, ёсць сапраўды Бог Аўраама, “Бог бацькоў”»1.
    Пасля цуду на Йам-Суф людзі ўжо не маглі не паверыць, што Гасподзь — гэта сапраўдны Бог, Які не пакіне іх, а Майсей — Яго сапраўдны прарок: «I ўбачыў Йісраэль руку вялікую, якую з’явіў Гасподзь над егіпцянамі, і трапятаў народ перад Госпадам, і паверылі Госпаду і Машэ, рабу [служыцелю] Яго» (Зых 14:31). Споўнены самай шчырай удзячнасці, народ разам з прарокам спявае гімн Госпаду:
    Пяю Госпаду, бо высока ўзнёсся Ён, Каня і вершніка яго скінуў Ён у мора. Мая сіла і трыумф — Гасподзь, Ён быў ратункам мне.
    Ён — Бог мой, і праслаўлю Яго, Бог бацькі майго, і ўзнясу Яго. Гасподзь — Муж бітвы. Гасподзь — імя Яго.
    (Зых 15:/—3)
    Амаль увесь 14-ты раздзел Кнігі Зыходу займае славутая Песня на моры (Шырат йам\ у еўрапейскай традыцыі — Песня на пераход цераз Чырвонае мора) — адзін з найстаражытнейшых узораў старажытнаяўрэйскай паэзіі (побач з Песняю Дэворы і Дабраславеннем Іакава сваім сынам). Як адзначае 1. Р. Тантлеўскі, «моўныя і структурныя паралелі гэтага гімна з ханаанейскімі (угарыцкімі) паэтычнымі творамі (канец 3-га — 2-е тыс. да н. э.) настолькі відавочныя, што многія даследчыкі лічаць магчымым датаваць гэты біблейны тэкст вельмі раннім часам — XIII—XII стст. да н. э.»2. Сапраўды, тэкст утрымлівае ў
    1 Мснь A. В. РІсторня релнгнн: В помсках Путн, РІстнны н Жнзнм: В 7 т. Т. 2. Магнзм н Едннобожме. М.: Слово, 1991 — 1992. С. 215.
    2 Тантлевскяй Н. Р. Введенне в Пятнкннжпе. С. 201. Гл. таксама: Allbright W. Archaeology of Palestine. L._ 1949. P. 232; Cross F. M., Freedman D. N. The Song of Miriam // Journal of Near Eastern Studies. 1995. № 14. P. 237— 250; Cross F. M. Canaanite Myth and Hebrew Epic. P. 112—144.
    сабе архаічныя метафары-антрапамарфізмы ў дачыненні да Адзінага Бога, якія нагадваюць стылістыку угарыцкіх гімнаў, прысвечаных Алійяну-Балу (Баалу Магутнаму):
    Правіца Твая, Госпадзі, моцаю ўзнесеная, Правіца Твая ворага нішчыць.