Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Потому н не умею
В этот час себе помочь.
Нсцелй! — тянусь к Тебе я
Через ночь, глухую ночь.2
Пераклад В. Лазарыса
1 Шедровнцкйй Д. В. Введенче в Ветхчй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятйкннжйе Мойсеево. Нзд. 2-е, йсправ. й доп. М.: Теревннф, 2001. С. 380— 381.
2 Еврейская среднсвековая поэзйя в Йспанйй / Пер., коммент. й бйографйй поэтов В. Лазарчса; Под обш. ред. проф. X. Шйрмана. Нерусалнм: Бнблйотека-Алйя, 1991. С.90—91.
Пасля стаянкі ля Мары, праз кароткі пераход. народ прыходзіць у аазіс Эйлім, месца прыгожае і прыдатнае для адпачынку: «...а там — дванаццаць крыніцаў вады і семдзесят фінікавых пальмаў. I размясціліся там станам ля вады» (Зых 15:27). Гэтае месца таксама абсалютна рэальнае. Ізноў звернемся да кнігі В. Келера: «У пятнаццаці мілях на поўдзень, на адлегласці роўна аднаго дня пераходу, ляжыць Вадзі-Гарандэл1 — цудоўны аазіс з цяністымі пальмамі і мноствам крыніцаў»2. I зноў можна пераканацца ў цяснейшым перапляценні ў біблейным тэксце канкрэтнага і сімвалічнага сэнсаў: хаця гаворка ідзе пра канкрэтныя крыніцы і фінікавыя пальмы. якіх даволі шмат у гэтым аазісе, як у старажытнасці, так і зараз, звяртае на сябе асаблівую ўвагу невыпадковасць тых лікаў, што фігуруюць у Торы, — дванаццаць і семдзесят. Гэта сакральныя лікі, якія ўжо ў Кнізе Быцця (як і наогул у старажытнай свядомасці) адыгрываюць вялікую ролю: дванаццаць — лік паўнаты, і ён асацыюецца з дванаццаццю сынамі Іакава-Ізраіля; семдзесят — лік, кратны сакральнай сядміцы (адзінству часу і прасторы) і адначасова — дзесяні (ліку выяўлення ў свеце волі Божай); у Кнізе Быцця ідзе гаворка пра семдзесят народаў свету, якія ўтварыліся ад сыноў Ноя (Быц 10:1—32). Да таго ж патрэбна ўзгадаць, што крыніца заўсёды на сімвалічнай мове Пісання азначае ісціну, «ваду жыцця», слова Божае, а фінікавая пальма — дзівоснае дрэва. якое дае чалавеку ўсё неабходнае для жыцця, — праведніка, напрыклад, у Кнізе Псальмаў: «Праведнік, як пальма, расквітнее, як кедр у Леваноне3, узвысіцца» (Пс 92/91:13\ у арыгінале стаіць слова тамар, якое на іўрыце абазначае менавіта фініка-
1 Дакладней — ВадзіГерандэль.
2 Келлер В. Бнблня как нсторня. С. 141.
3 Леванон — назва ў арыгінале біблейнага тэксту тэрыторыі Лівана, гарыстага масіву, які падзяляў Ізраільскае царства і Фінікію. Назва Леванон, магчыма, звязаная з колерам яго заснежаных вяршыняў (параўн. іўрыц. лаван — «белы»), Леванон быў вядомы ў Старажытным свеце як месца, дзе раслі магутныя кедры і кіпарысы, якія былі каштоўным будаўнічым матэрыялам. Так, вядома, што цар фінікійскага горада Цора (Ціра, або Тыра) Хірам дапамагаў ізраільскім царам Давіду і Саламону ў будаўніцтве царскага палаца, а потым Іерусалімскага Храма, менавіта пастаўляючы ліванскія кедры і кіпарысы (гл. 2 Цар 5:16—23).
вую пальму). Усё гэта дае падставу зрабіць асаблівыя высновы, якія вельмі добра сфармуляваў Дз. У. Шчадравіцкі, разважаючы пра «правобразнае» значэнне (г. зн. такое, якое паказвае на далейшыя важныя падзеі Свяшчэннай гісторыі) эпізоду стаянкі ў Эйліме: «Правобразна гэта значыць, што дванаццаць “крыніцаў вады” — дванаццаць каленаў Ізраілевых — павінныя ў будучым стаць крыніцаю “вады жывой” для сямідзесяці “пальмаў”, г. зн. сямідзесяці народаў — інакш кажучы, для ўсяго чалавецтва... Іншымі словамі, ізраільцяне павінныя абвяшчаць усім народам вучэнне, якое зыходзіць ад Самога Бога. У Новым Запавеце правобраз мае працяг: дванаццаць найбліжэйшых вучняў Ісуса Хрыста (апосталы) нясуць ізраільскаму народу (Мац 10:5—6) жывую ваду вучэння Месіі, а семдзесят іншых яго вучняў пасылаюцца для асветы астатніх народаў (Лук 10:1)>Л Дададзім да гэтага толькі адно: і Ісус, і евангелісты ўжо абапіраліся на добра вядомыя ім (асабліва евангелісту Мацвею) тэксты Торы і Прарокаў: таму Ісус свядома выбірае менавіта дванаццаць апосталаў, якія ў духоўным плане павінныя стаць пачынальнікамі новых каленаў духоўнага Ізраіля, і менавіта таму, што яўрэйская традыцыя з найстаражытнейшых часоў налічвала семдзесят народаў, семдзесят апосталаў адпраўляюцца ва ўсе канцы свету абвяшчаць вучэнне Хрыста.
...Прабыўшы пэўны час у Эйліме, добра адпачыўшы ў гэтай дабраславёнай Богам мясціне, сыны Ізраілевы выйшлі ў пустыню Сін, якая цягнецца ўздоўж берага Чырвонага мора. Тора дакладна сведчыць, што гэта здарылася «на пятнаццаты дзень другога месяца пасля Зыходу іх з зямлі Егіпецкай» (Зых 16:1). Паказальна, што цяпер менавіта Зыход становіцца кропкаю адліку часу, пачаткам нейкай новай эры ў існаванні народа: сапраўды, менавіта праз Зыход і тыя выпрабаванні, якія ён перажыве ў пустыні, ён і мусіць стаць народам. Нагадаем, што Зыход пачаўся ў ноч з 14 на 15 Авіва (Нісана), а гэта значыць, што ў пустыню Сін сыны Ізраілевы прыйшлі праз месяц пасля яго, на пятнаццаты дзень месяца, які зараз завецца іяр. I тут, у пустыні Сін, ізноў пачаліся хваля-
1 Шедровнцкпй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 382.
ванні і абурэнні, звязаныя з цяжкасцямі шляху. Перш чым асуджаць гэтых людзей, будзем памятаць, што пустыня была вельмі страшнай для іх, непадрыхтаваных да такога жыцця, з жанчынамі і малымі дзецьмі на руках, а яшчэ прыгадаем славуты афарызм старэйшага сучасніка Ісуса Хрыста, рабі Гілеля (1 ст.), зафіксаваны ў талмудычным трактате Пірке Авот («Павучэнні бацькоў», I! ст.): «Не судзі блізкага свайго (г. зн. усялякага чалавека. — Г. С.), пакуль сам не апынуўся ў яго становішчы» (Авот 2:4)^. В. Келер піша: «Сыны Ізраіля прайшлі не такую ўжо вялікую адлегласць, але яны былі непадрыхтаваныя і нязвычныя да нягодаў пасля жыцця ў Егіпце — хаця і суровага, але ўсё ж такі сытага і ўпарадкаванага. Таму нядзіўна, што яны пачалі выказвань сваё расчараванне і незадаволенасць»2. Скончыліся харчовыя прыпасы, узятыя з сабою ў дарогу, нічога, прыдатнага ў ежу, не траплялася па дарозе, і страшная пагроза голаду прымусіла людзей наракаць на Майсея і Аарона і нават абвінавачваць іх у тым, што гэта не Бог вывеў народ з рабства, а яны, Майсей і Аарон, свядома вывелі яго з Егіпта, каб замарыць голадам у пустыні: «1 стала наракаць уся грамада сыноў Йісраэля на Машэ і Агарона ў пустыні. 1 сказалі ім сыны Йісраэля: “Лепш нам было памерці ад рукі Госпада ў зямлі Егіпецкай, калі мы сядзелі ля гаршка з мясам і хлеб уволю елі! Вось, вы вывелі нас у пустыню гэтую, замарыць усё супольства гэтае голадам!”» (Зых 16:3). Тут зададзеная горкая і, на жаль, вечная парадыгма: ісці да сапраўднай свабоды вельмі доўга і цяжка, а есці хочацца заўсёды; таму так часта наведвае чалавека жаданне вярнуцца ў сытае рабства, дзе хаця б страўнік быў напоўнены, так часта плоцевае замінае нам духоўнае, і мы гатовыя, як некалі Эсаў, прадаць першародства, прамяняць высокую мэту на штодзённыя матэрыяльныя даброты. на банальную сытасць жывёльнага існавання. Больш таго: як часта мы гатовыя наракаць і на тых, хто распачаў нялёгкую справу вызвалення з рабства, і нават на Самога Бога за ўсе цяжкасці жыцця.
1 Трактат Авот / Коммент. раббн Пмнхаса Кегата; Пер. П. Крнксунова; Под обш. ред. проф. Г. Брановера. М.: Внешторгнздат, 1990. С. 65.
2 Келлер В. Бнблня как нстормя. С 141.
3 вялікаю горыччу і скрухаю слухаў гэтыя нараканні Майсей. Ён добра разумеў: гэта толькі пакуль што народ наракае на яго і Аарона, але хутка пачне наракаць і на Бога. бо вера яшчэ не ўмацавалася ў сэрцах людзей; магчыма, ізноў спатрэбіцца цуд, каб парасткі веры не засохлі ў іх душы. Яго мучыла балючае пытанне: як жа навучыць іх ва ўсім спадзявацца на Госпада, давяраць Яму бязмежна? Як заўсёды, у цяжкі момант прарок звяртаецца да Бога, і Ён абяцае яму Сваю дапамогу, абяцае паслаць народу харчаванне, а разам з тым і высветліць, наколькі ён будзе выконваць Яго пастановы (Зых 16:4—5). Майсей, супакойваючы людзей і адначасова даволі ясна даючы ім зразумець, што яны на небяспечным шляху недаверу не толькі да яго, але і да Бога, кажа: «Вечарам даведаецеся вы, што гэта Гасподзь вывеў вас з зямлі Егіпецкай. // А раніцою ўбачыце Славу Госпада, бо пачуў Ён нараканне Barna. А мы — што? Што наракаць вам на нас? // ...Дасць Гасподзь вам вечарам мяса ў ежу, а раніцою — хлеба ўволю, бо пачуў Гасподзь нараканне ваша. якое вы ўзнімаеце супраць Яго. А мы — што? He на нас нараканне ваша, але на Госпада!» (Зых 16:6—7, 8). Майсей таксама хоча сказаць, што ўсё, што ён і яго брат робяць для сыноў Ізраілевых, — нішто ў параўнанні з тым, што робіць для іх Гасподзь. 1 калі Аарон растлумачыў людзям словы свайго вялікага коснаязыкага брата, яны азірнуліся інстынктыўна ў бок пустыні, туды, куды яны павінныя былі ісці, — азірнуліся, чакаючы цуда, і убачылі: «...вось, Слава Госпада з’явілася ў воблаку» (Зых 16:10). Гэта было тое самае воблака (воблачны слуп), якое вяло народ з моманту Зыходу і ў якім выяўляла сябе Шэхіна — Прысутнасць Духа Божага сярод людзей.
1 вось вечарам, паведамляе тэкст, «наляцелі перапёлкі і пакрылі стан...» (Зых 16:13). Славуты эпізод з перапёлкамі, які будзе паўтораны з пэўнымі варыяцыямі ў Кнізе Лікаў («1 падняўся вецер ад Госпада, і прынёс ад мора перапёлак, і накідаў іх каля стану...» — Лік 11:31), даволі дакладна патлумачаны навукоўцамі-біблеістамі і натуралістамі-арнітолагамі. Як сведчаць апошнія, перапёлкі дагэтуль, з года ў год, вясной пералятаюць з Афрыкі на поўнач менавіта над Чырвоным морам Сінайскаю пусты-
няю. Стомленыя гіералётам над морам, яны апускаюцца на ўзбярэжжы, каб набрацца сілаў і пераляцець над даволі высокімі гарамі да Міжземнамор’я. Даследчык жыцця жывёлаў і птушак А. Брэм адзначыў, што перапёлкі ляцяць толькі вялікімі зграямі і маюць патрэбу ў спадарожным ветры, бо крылы ў іх слабыя. Калі ж няма спрыяльнага ветру, перапёлкі, як піша Брэм, «стомленыя да смерці, нібы звар’яцелыя, кідаюцца на скалы або на палубы суднаў»1. Але яшчэ раней Іосіф Флавій у «Іудзейскіх старажытнасцях» (3:1, 5) апісаў падобны выпадак менавіта ў тых мясцінах, дзе вандравалі сыны Ізраілевы. У гэтым рэгіёне і зараз бедуіны ловяць рукамі знясіленых доўгім пералётам птушак. Таму, напэўна, знешне няма нічога надзвычайнага ў тым, што цэлая зграя стомленых перапёлак апусцілася ля стана Ізраілева. Але вельмі важна, што народная свядомасць успрымае вецер, які прынёс перапёлак, як «вецер ад Госпада», як «дыханне» Самога Бога, Які іх ратуе ад галоднай смерці, і пацверджанне гэтаму — незвычайнае воблака, што ўздымаецца над станам і ззяе, з’яўляючы Славу Гасподнюю.