• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Веліччу славы Сваёй крышыш Ты Тых, хто паўстаў супраць Цябе; Пасылаеш гнеў Свой, 1 ён паліць іх, як салому.
    I ад гневу дыхання Твайго Узгрувашчыліся воды, Паўсталі, як сцяна, струмені, Змерзліся віры ў сэрцы мора. .Ты дзьмухнуў Духам Тваім — I пакрыла іх мора, Апусціліся яны, як свінец, У воды магутныя...
    (Зых 15:6—8, 10)
    Песня напісаная танічным вершам, пераважна чатырохнаціскным, як і Песня Дэворы (як мяркуюць даследчыкі, менавіта гэты памер семантызаваўся ў семіцкіх літаратурах як памер эпасу): Мі-камбха ба-элім Адонай // Мі-камбха нээдар ба-кодэш («Хто, як Ты, сярод багоў |сярод моцных], Гасподзь, // Хто, як Ты, слаўны святасцю!» — Зых 15:11). Вельмі паказальнымі як для біблейнай, так і для агульнасеміцкай паэзіі наогул з’яўляюцца семантычныя і сінтаксічныя паралелізмы, калі другая палова верша вар’іруе тэму першай у той жа або вельмі блізкай сінтаксічнай канструкцыі. Аднак пры ўсёй роднаснасці стылістыцы ханаанейскіх гімнаў Песня на моры дэманструе новае ўяўленне пра Бога і Боскую сутнасць. 3 аднаго боку, Бог паўстае як магутны Уладар прыродных стыхіяў, з друтога — гэтыя стыхіі не больш чым метафары-тэафаніі. Бог падае знакі Сваёй Прысутнасці найперш праз стыхіі агню і ветру, найбольш дынамічныя і найменш рэчыўныя, што адпавядае Яго суцэльна духоўнай прыродзе. Агню прыпадабняецца гнеў Божы, які карае грэшнікаў. Рэальны фізічны вецер, які дзьмуў усю ноч, каб разышліся воды мора, на метафарычным узроўні становіцца дыханнем Божым ці нават Яго Духам. Нагадаем, што адна з метафараў Богапрысутнасці, якая найбольш часта сустракаецца ў тэкстах
    Танаха і ў якой найбольш цесна пераплятаюцца канкрэтна-пачуццёвае і абстрактна-філасофскае, прыроднае і метафізічнае, — рўах, што адначасова азначае і «вецер», і «подых», і «дыханне», і «дух», у тым ліку і Дух Божы (Руах Элогім, Руах Адонаі). Усе гэтыя адценні значэння выяўляюцца ў Песні на моры: «Ад гневу дыхання Твайго...»; «Ты дзьмухнуў Духам Тваім...» Апроч таго, гімн акцэнтуе не толькі грозную моц Бога, Які карае ворагаў, але найперш сілу Яго святасці, маральнай дасканаласці, Яго любоў і літасць да тых, хто пакутуе, Яго вернаснь Сваім выбраннікам:
    Вядзеш Ты міласцю народ гэты, Які Ты збавіў, Суправаджаеш сілаю Тваёю У Твой прытулак святы.
    (Зых 15:13)
    Пад «прытулкам святым» маецца на ўвазе, на думку адных каментатараў, напрыклад, Аўраама Ібн Эзры, гара Сінай, на якой у найбольшай ступені выявіцца Боская Прысутнасць і ля падножжа якой увесь народ пачуе голас Божы, а на думку іншых — сама Святая Зямля, асабліва гара Морыя (цяпер — Храмавая гара ў Іерусаліме), дзе будзе пабудаваны Іерусалімскі Храм.
    Песня на моры нясе ў сабе не толькі вельмі сціслы, насычаны дынамікай паэтычны аповед пра цуд на Трысняговым моры, але і прароцкія відзежы прыходу народа Ізраіля ў Зямлю Абяцаную — у Ханаан — і рассялення там, прадчуванне таго высокага трапятання душы, што зведаюць некаторыя найлепшыя з язычнікаў, якія далучацца да сыноў Ізраілевых у служэнні Госпаду, і таго жаху, што напаткае ідалапаклоннікаў, ворагаў народа Божага:
    Пачулі народы і дрыжаць;
    Жах ахапіў жыхароў Плешэта1.
    Тады збянтэжыліся князі Эдома, Правадыроў Маава ахапіла трапятанне, Спалохаліся ўсе жыхары Кенаана.
    1 Плешэт, або Пелейіэт, — назва Філістыі ў Танаху (дакладней, грэка-славянскае філістымляне і ўтворанае ад пелішцім, або пеліштым): ад гэтага ж — праз лацінскае пасрэдніцтва — Палесціна (Палестына).
    Нападзе на іх страх і жах; Ад велічы правіцы Тваёй Змоўкнуць яны, як камень, Пакуль праходзіць народ Твой, Госпадзі, Пакуль праходзіць народ гэты, Які Ты стварыў.
    Увядзеш іх і пасадзіш іх на гары надзелу Твайго, На мссцы, што жытлом Ты зрабіў Сабе, Госпадзі,
    У свяцілішча, Аданай1, што ўтварылі рукі Твае. Гасподзь будзе цараваць на вякі вякоў.
    (Зых 15:14—18)
    Апошнія радкі маюць, як гэта часта бывае ў Пісанні, і канкрэтны, і сімвалічны сэнс. 3 аднаго боку, словы пра «гару надзелу» Госпада, Яго «жытло» і асаблівае свяцілішча, маюць на ўвазе Святую Зямлю, гару Морыя, на якой некалі Аўраам і Ісаак вытрымалі найвялікшае выпрабаванне веры і на якой пазней Давід задумае будаваць «Дом Госпада», а яго сын Саламон ажыццявіць гэтую задуму, а таксама — непасрэдна Іерусалімскі Храм. Але ўсё ж такі гэты Храм быў узведзены людзьмі, як і тыя свяцілішчы, у якіх да яго збудавання знаходзіўся Каўчэг Запавету са Скрыжалямі і Скруткамі Торы. Як адзначае Дз. У. Шчадравіцкі, «усе яны ўзводзіліся паводле ўказання Божага, па “чарцяжах”, якія былі з’яўленыя Майсею на гары2 і паказаныя Давіду і Саламону ў сне, па тых планах, што прыведзеныя ў тэксце Пісання; кожная іх дэталь з’яўляецца правобразам будучых падзеяў гісторыі ці паказвае на таямніцы духоўнага свету; але тым не менш усё гэта пабудавана рукамі людзей»3. Каментатар задае пытанне: «Якое ж свяцілішча ў такім выпадку стварылі рукі Божыя і дзе яно знаходзілася ці знаходзіцца?»4 I сам адказвае на яго, узгадваючы аповед пра стварэнне чалавека (Быц 2:7), Псальму Давідаву («Рукі Твае стварылі мяне і збудавалі мяне...» — Пс 119/118:73), а таксама сло-
    1 Дакладней — Адонай (Гасподзь, Уладыка); адно з найстаражытнейшых наймснняў Бога і адначасова замена невымоўнага Тэтраграматона.
    2 Маецца на ўвазе Сінай.
    3 [Цедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакннжне Момсеево. С. 379.
    4 Тамсама.
    вы праведнага Іёва, звернутыя да Бога («Твае рукі працавалі нада мною і ўтварылі ўсяго мяне цалкам...» — Іёў 10:8)'. «Гэта і ёсць той Храм, створаны рукамі Усявышняга, у якім Ён Сам мае ласку жыць. 1 калі мы адкрываем кнігі Новага Запавету, якія ёсць тлумачэнне старазапаветных тэкстаў і выкладанне іх духоўнага сэнсу, то чытаем наступны зварот да новых вернікаў: “Ці не ведаеце, што вы Храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас? // Калі хто спустошыць Храм Божы, таго пакарае Бог: бо Храм Божы святы; а гэты Храм — вы” (7 Кар 6:16—17). I далей: “Ці не ведаеце, што целы вашы ёсць Храм Святога Духа, які жыве ў вас, якога маеце вы ад Бога, і вы — не свае?” (7 Кар 6:19) — інакш кажучы, вы належыце Гаспадару Храма. А ў другім апостальскім пасланні гэтая тэма развіваецца далей: “Якая сумеснасць Храма Божага з ідаламі? Бо вы Храм Бога жывога, як сказаў Бог: пасялюся ў іх і буду хадзіць у іх; і буду іх Богам, і яны будуць Маім народам. // 1 таму выйдзіце з асяроддзя іх і аддзяліцеся, гаворыць Гасподзь, і не датыкайцеся да нячыстага; і Я прыму вас. // I буду вам за Айца, і вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі, кажа Гасподзь Усёдзержца” (2 Кар 6:16—18). Як мы бачым, неабходнаю ўмоваю для таго, каб чалавек стаў Храмам Божым, з’яўляецца наступнае: “...выйдзіце з асяроддзя іх і аддзяліцеся... і не датыкайцеся да нячыстага...” Зыход з Егіпта, г. зн. выхад “з асяроддзя граху” і аддзяленне ад усяго нячыстага, звязанага з ідалапаклонніцтвам, спрыялі таму, каб народ Ізраіля стаў нібыта Храмам Божым. Гасподзь “пасяліўся” ў гэтым народзе: “...I буду хадзіць сярод вас... ” (Лев 26:12). Аднак Храмам Божым могуць быць не толькі народ ці Царква ў цэлым, але і кожны асобны чалавек... Кожны чалавек, які выходзіць з-пад улады дэманічных сілаў “свету гэтага”, рыхтуе сябе да таго, каб стаць Храмам Божым, Храмам Святога Духа. Пагэтаму ў “Песні пры пераходзе мора” і сказана пра Храм менавіта ў такіх выразах, і заканчваецца яна апісаннем менавіта таго Свяцілішча, якое “стварылі рукі Твае, Уладыка”»1. Гэтае тлумачэнне цалкам адпавядае глыбіннаму сэнсу Торы:
    1 ІЦедровшдкмй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. I—3. Пятякннжме Момсеево. С. 379—380.
    Гасподзь жыве ў душы сапраўднага чалавека, жыве ў асяроддзі Свайго народа, які Ён стварае, выводзячы яго з Егіпта. Нездарма ж у Песні на моры сказана: «...Праходзіць народ гэты, які Ты стварыў» (Зых 15:16). 1 далей у Кнізе Зыходу Гасподзь прамовіць: «...і буду жыць сярод сыноў Йісраэля і буду ім Богам» (Зых 29:45). К ў Кнізе Левіт Ён пацвердзіць, звяртаючыся да народа Ізраіля: «I пастаўлю жытло Маё сярод вас, і душа Мая не пагрэбуе вамі» (Лев 26:11). Народ мусіць стаць Храмам Божым, ён пачынае ім станавіцца, набываючы веру не толькі ў тое, што Бог вядзе і ратуе яго, але і ў тое, што «Бог цараваць будзе на вякі вякоў».
    Тора падкрэслівае, што той момант, калі гучала Песня на моры, стаў момантам агульнага рэлігійнага экстазу, надзвычайнага натхнення, адзінадушнага парыву да Госпада. Сястра Майсея, прарочыца Мір’ям, узяла ў рукі тымпан, за ёю выйшлі ўсе жанчыны з тымпанамі і жалейкамі, і Мір’ям, адгукаючыся мужчынскаму хору, таксама запела: «Спявайце Госпаду, бо высока ўзнёсся Ён, каня і вершніка яго скінуў Ён у мора» (Зых 15:20). Класічны каментар адзначае, што сілаю свайго духу Майсей здолеў у гэты момант узняць увесь народ да прароцкага стану і што ў прароцкім натхненні спявалі ўсе — ад старцаў да малых дзяцей. Талмудычны трактат «Сота» захаваў словы з пропаведзі рабі Ёшыягу (Іосіі) Ёалілейскага: «Пасля пераходу цераз Чэрмнае мора пачаў пець народ хвалу Ёоспаду. I што гэта быў за цудоўны песняспеў! Дзіця на каленях у маці, выцягнуўшы шыю сваю, і немаўля, адарваўшы вусны ад матчыных грудзей, сузіралі Славу Ёасподнюю і пелі: “Вось Ёасподзь мой, і я ўзнясу Яго!”» (Coma 30)'. Рабі Ё. Ёерц піша: «Песня на моры з’яўляецца выказваннем удзячнасці Усявышняму людзей, якія ўзняліся да прароцкага ўзроўню, асэнсавалі сапраўдныя прычыны таго, што адбываецца, і здолелі ўбачыць значэнне гэтых падзеяў і іх наступстваў у будучым. А самае галоўнае — асэнсавалі любоў Творцы да выбранага Ім народа»2. Песня на моры набыла асаблівы статус у яўрэйскай літургіі, у гадавым
    1 Агада... С. 61.
    2 Герц Й. Комментарнй. С. 359.
    цыкле чытання Торы: Субота, у якую чытаюць тыднёвы раздзел1 Торы пад назваю Бэшалах («Калі адпусціў...» — Зых 13:17), што ўтрымлівае ў сабе Песню на моры, атрымала асаблівую назву — Шабат Шыра («Субота Песні на моры»). Звычайна, калі той, хто падчас богаслужэння чытае гэты раздзел Торы, даходзіць да радка «Тады заспяваў Машэ і сыны Йісраэля Песню гэтую Госпаду...», усе прысутныя ў сінагозе ўстаюць у знак пашаны і каб ізноў перажыць адзінадушна момант, надзвычай важны ў лёсе народа Ізраіля, і ўзнесці хвалу Усявышняму...
    Калісьці, калі Бог адкрыўся Майсею, Ён паабяцаў: «Я — Гасподзь, і выведу (тут і далей — курсіў наш. — Г. С.) Я вас з-пад прыгнёту егіпцянаў, і збаўлю вас ад рабства іх, і выратую вас моцаю [мышцаю| вялікаю і карамі страшнымі. // I вазьму Я вас Сабе народам [I прыму вас да Сябе ў народ], і буду вам Богам...» (Зых 6:6—7). Такім чынам, Бог выканаў два Свае вялікія абяцанні: вывеў народ з рабства, збавіў яго ад прыгнёту і ад вернай смерці на Трысняговым моры. Але, як становіцца зразумела, сапраўднае выратаванне яшчэ наперадзе: гэта выратаванне ад таго рабства, якое знаходзіцца ўнутры тых, хто выйшаў з рабства знешняга. Неабходны сапраўдны шлях да Бога, неабходна, каб Ён «прыняў» тых, хто выйшаў з Егіпта на Яго заклік, «да Сябе ў народ», а гэта будзе магчыма толькі праз свядомае заключэнне Саюзу, або Запавету, народа з Богам, праз унутранае прыняцце ім Запаведзяў і навучанне жыць у адпаведнасці з імі. Вось чаму такім доўгім і няпросты.м стане шлях народа праз пустыню, куды павёў яго прарок Майсей пасля цудоўнага выратавання на моры.