• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Сукот (у рускім Сінадальным перакладзе — праз Сэптуагінту — Сокхоф), у які накіраваліся сыны Ізраіля, выйшаўшы з Раамсэса, ідэнтыфікуецца гісторыкамі з егіпецкім Туку (або Чэку; сучасны Тэль эль-Масхута2), што знаходзіўся ў даліне Вадзі-Тумілат. Па гэтай даліне пралягаў асноўны шлях з раёна егіпецкай Дэльты на ўсход. Тора падкрэслівае вялікую прадвызначанасць гэтага руху: праз яго здзяйсняецца Наканаванне Божае, спаўняецца Абяцанне, дадзенае некалі Богам праайцу Аўрааму, якому было адкрыта, што яго нашчадкі будуць звернутыя ў рабства на чатырыста гадоў, але вернуцца ў зямлю бацькоў: «Часу ж знаходжання сыноў Ізраіля ў Егіпце — чатырыста трыццаць гадоў. // I было: пасля заканчэння чатырохсот трыццаці гадоў, у той самы дзень, выйшлі ўсе воінствы [апалчэнні] Госпада з зямлі Егіпецкай» (Зых 12:41). Раней ужо адзначаліся разыходжанні ў самой Торы наконт тэрміну знаходжання яўрэяў у Егіпце. Але рэлігійная трады-
    1 Герц Й. Комментарнй. С. 343.
    2 Некаторыя даследчыкі лічаць, што, магчыма, Сукот — другая назва Пітома (Піфома).
    цыя здымае гэтыя знешнія алагізмы, тлумачачы. што Бог, па вялікай літасці Сваёй, пачаў адлік чатырохсот гадоў з моманту заключэння Запавету з Аўраамам. Таму на самой справе, сцвярджае Мідраш, яўрэі правялі ў Егіпце ў агульнай складанасці 210 гадоў.
    Цікава, што назва месца, куды накіраваліся і прыйшлі сыны Ізраілевы адразу пасля Зыходу, — Сукот — лёсавызначальна супадае з іўрыцкім словам сукот («буданы», «шаты»; адзіночны лік — сука', у традыцыйным рускім перакладзе — куіцй), якім абазначаецца і асаблівае свята, што нагадвае пра гады блукання ў пустыні. Падчас яго кожная сям’я павінная хаця б ноч пераначаваць не ў трывалым доме, а ў кволым будане — суцэ. Магчыма, рэальная егіпецкая назва гучала для носьбітаў мовы іўрыт блізка да гэтага слова і атаясамілася з ім. Але так ці інакш працытаваны вышэй верш атрымлівае асаблівы падтэкст: лепш жыць у нетрывалым жытле (у сукот, у буданах), чым заставацца ў «доме рабства». Важна таксама, што людзі, якія выйшлі з «дому рабства», названыя «воінствамі (цэваот) Госпада». На думку Дз. У. Шчадравіцкага, гэта падкрэслівае, што святая вера сцвердзілася ў сэрцах людзей «у той самы дзень» (у дзень 15 Авіва, або Нісана, які наступіў пасля ночы Зыходу): «У той дзень ужо ўвесь народ зразумеў, што Абяцанне, дадзенае праайцам, спаўняецца ў яго на вачах: усё адбывалася ў прысутнасці... прыкладна трох мільёнаў непасрэдных сведкаў — яўрэяў, а таксама мільёнаў егіпцянаў. Таму і сказана: “...у гэты самы дзень выйшла ўсё апалчэнне Гасподняе з зямлі Егіпецкай ноччу”. Значыць, сонечны ўзыход яны сустрэлі ўжо свабоднымі. У прыцемках ночы, збіраючыся ў шлях, яны былі яшчэ рабамі, але, пакідаючы зямлю Егіпецкую, убачылі світанак, сонца свабоды. 1 ўвесь народ нездарма названы ў вершы “апалчэннем Гасподнім”: значыць, у момант цуда, упэўніўшыся ў магутнасці Усявышняга, у рэальнасці Яго прысутнасці ў сваім асяроддзі, народ прызнаў Яго Царом, стаў “воінствам” Яго, гатовым ісці ўслед за Ім, як апалчэнне за палкаводцам, — сумненні і ваганні зніклі. I ў памяць абуджэння ўсеагульнай веры Гасподзь загадвае святкаваць гэтую ноч з роду ў род...»1
    1 Шедровмцкнй Д. В. Введенне в Ветхмй Завет: В8т, Т 1—3. Пятмкннжме Монсеево. С. 362.
    Тора з асаблівай сілай падкрэслівае, што дзівосная ноч Зыходу — ноч з 14 на 15 Авіва (Нісана) — назаўсёды застанецца ў сэрцы кожнага з народа Ізраіля, што яна назаўжды стане самым урачыстым момантам яўрэйскага года, што яна ніколі не сатрэцца з памяці чалавецтва: «Гэта — ноч дбання [пільнавання, ахоўвання] Гасподняга, каб вывесці іх [сыноў Йісраэля] з зямлі Егіпецкай, гэтая самая ноч — дбанне Госпаду ва ўсіх сыноў Йісраэля ў роды |пакаленні| іх» (Зых 12:42). Гэты славуты верш сцвярджае, што ў гэтую ноч Гасподзь дбаў пра Свой народ, пра яго выратаванне, пільнаваў яго і ахоўваў, а пасля гэтых падзеяў, кожную ноч Пэсаха, якая наступае кожны год, народ павінны асабліва дбаць пра Госпада і не проста памятаць пра цудоўнае збавенне, але перажываць яго ва ўласным лёсе, у сваім асабістым зыходзе з духоўнага рабства. Працытаваны верш можна перакласці і наступным чынам: «Гэта — ноч, якую ахоўвае |захоўвае] Гасподзь, дзеля таго, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай, гэта — тая самая ноч, якую ахоўвае Гасподзь для ўсіх сыноў Йісраэля ва ўсіх пакаленнях іх». У гэтых нюансах перакладу зноў і зноў выяўляецца бязмежная глыбіня біблейнага тэксту. Можа, найлепшае тлумачэнне генеральнага сэнсу, які аб’ядноўвае розныя варыянты разумення і перакладу слыннага верша, даў выдатны яўрэйскі каментатар Пісання, філосаф і паэт Аўраам Ібн Эзра (XII ст.): «Гэтая ноч завецца ноччу асаблівай аховы, таму што Усявышні абараняў і ахоўваў яўрэяў і не даў смерці наблізіцца да іх дамоў. Усявышні загадаў, каб усе наступныя пакаленні яўрэяў “ахоўвалі” гэтую ноч, г. зн. памяталі пра яе і выконвалі ў гэтую ноч тое, што патрабуе ад іх Тора»1. Менавіта таму аповед пра Зыход перапыняецца яшчэ адным тлумачэннем Госпада законаў Пэсаха Майсею і Агарону, якія перадаюць словы Усявышняга ўсяму народу (Зых 12:43—50; 13:3—7). У прыватнасці, вельмі важна, што, з аднаго боку, Гасподзь загадвае, каб ніводны чужынец не еў пасхальнае ягня і не святкаваў Пэсах (Зых 12:43, 45), а з другога боку, кожны прышэлец і пасяленец сярод народа Ізраіля можа стаць яму не чужым, прыняць законы Торы і разам з сынамі Ізраілевымі святкаваць свята фізічнага і духоўнага збавення: «Калі
    1 Цыт. па: Герн Й. Комментармй. С. 344.
    паселіцца з табою прышэлец, то, каб здзейсніць яму пэсах [ахвяру, пасху] Госпаду, няхай будзе абрэзаны кожны мужчына ў яго, і тады няхай прыступінь к здзяйсненню яго і будзе як карэнны жыхар краіны, але ніякі неабрэзаны не павінны есці яго (пасхальнае ягня. — Л С.). // Адзін закон няхай будзе і для карэннага жыхара, і для прышэльца, які жыве сярод вас» (Зых 12:48—49). Гэта ізноў падкрэслівае універсальнаснь законаў Торы, іх адкрытаснь для кожнага чалавека незалежна ад этнічнага паходжання. Як слушна заўважае Дз. У. Шчадравінкі, «Гасподзь не ставіць ніякіх перагародак, не праводзіць адрозненняў паміж расамі, народамі, саслоўямі. I для кожнага чалавека адзіная ўмова ўдзелу ў пасхальнай ахвяры, а значыць, і далучэнне да ўратаваных ёсць далучэнне да Завету Гасподняга і поўная паслухмянасць Божаму слову»1.
    Таксама важна, што ўжо зараз, у момант Зыходу, усталёўваючы свята Пэсаха, Гасподзь прадугледжвае пытанне, якое можа запытаць сын ці сын сына, ці вельмі далёкі нашчадак тых, хто зараз выходзіць з Егіпта, у свайго бацькі: што гэта? Што гэта за дзіўнае свята і дзіўныя звычаі і рытуалы? «1 абвясніш сыну свайму ў той дзень, кажучы: гэта дзеля таго, што зрабіў са мною пры Зыходзе маім з Егіпта. // ...I вось, калі ў будучым спытае цябе сын твой, кажучы: “Што гэта?”, то скажы яму: “Рукою моцнаю вывеў нас Гасподзь з Егіпта, з дому рабства”» (Зых 13:8,14). Паказальна, як у адказах бацькі падкрэсліваецца, што ўсе падзеі Зыходу тычацца яго асабіста: «зрабіў са мною пры Зыходзе маім». «вывеў нас». Але ж, паўторым, гэта можа быць і вельмі далёкі нашчадак тых, хто рэальна, фізічна быў збаўлены Госпадам і выходзіў з Егіпта. У тым і справа, што, паводле словаў Усявышняга, кожны павінны адчуць Зыход у сваім лёсе, зразумець, што гэта ён кожны год у свята Пэсах не проста ўспамінае старажытную гісторыю, а непасрэдна пражывае той Зыход і здзяйсняе свой выхад з «дому рабства». Зразумець гэта павінны і сын. Такім чынам, Гасподзь дае запаведзь распавядань сыну пра цудоўнае выратаванне з «дому рабства», выхоўваць дзяцей у рэчышчы веры, апірышчам якой становіцца Зыход. Гэтая запаведзь — абсалют-
    1 Шедровнцкнй Д. В. Введеннс в Встхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятякннжне Монсеево. С. 362.
    на абавязковая ў іудзейскай традыцыі. Рабі Ё. Герц піша наконт працытаваных вершаў: «Гэта... служыць непасрэднай крыніцай, на аснове якой быў усталяваны закон, што абавязвае кожнага яўрэя распавядаць пра Зыход з Егіпта ў ноч з 14 на 15 Нісана. Самае галоўнае — гэта распавесці дзецям і закласці асновы веры ў маладога пакалення. Аднак адзінокі чалавек ці той, хто апынуўся ў вечар Пэсаха далёка ад сям’і, таксама абавязаны распавядаць пра Зыход. Напрыканцы эпохі Другога Храма распаўсюдзіўся звычай чытаць у гэтую ноч пэўны тэкст, які пазней атрымаў назву Гсігада шэль Пэсах (“Пасхальная Агада”)»1. Толькі ўспамінаючы пра Зыход і перадаючы гэты ўспамін з пакалення ў пакаленне, можна захаваць вернасць Запавету з Усявышнім і выхаваць у сабе сапраўдную свабоду, вызваліць з дапамогаю Госпада сваю душу ад улады ніжэйшых пачаткаў, нізкіх інстынктаў, знайсці сваё сапраўднае прызначэнне. «I няхай будзе гэта табе знакам на руцэ тваёй і напамінам над вачамі [памятнікам перад вачамі| тваімі, каб было вучэнне Госпада на вуснах тваіх, бо рукою моцнаю вывеў цябе Гасподзь з Егіпта» (Зых /3:9). Гэты верш мае як канкрэтны, так і метафарычны сэнс. 3 аднаго боку, менавіта на аснове канкрэтнага сэнсу быў усталяваны ў яўрэйскай традыцыі звычай накладання падчас малітвы на левую руку і на галаву асаблівых малітоўных прыналежнасцяў — тфілін (ад тэфіла, або тфіла, — «малітва»), Гэта скураныя скрыначкі кубічнай формы, у якія ўкладаюцца запісаныя на пергаменце ўрыўкі з некалькіх раздзелаў Торы, у тым ліку і той, пра які зараз ідзе гаворка )3ых 13:1—16; Друг 6:4—9; 11:1—21). Спецыяльнымі рамянямі адна скрыначка навязваецца перад малітваю на левую руку, другая замацоўваецца на лбе над вачамі2. Так «апрадмечваецца» прамы сэнс запаведзі Божай: тое, што
    1 Герц Й. Комментарнй. С. 347.
    2 Паводле артадаксальнай іудзейскай традыцыі, рабіць гэта дастаткова адзін раз на дзень і толькі мужчынам, якія дасягнулі трынаццацігадовага ўзросту. Тфілін не накладаюцца ноччу. у Шабат (Суботу) і ў святы. На думку традыцыі, Субота і святы самі па сабе непарыўна звязаныя з ідэяй вызвалення з рабства. іх законы самі з’яўляюцца знакамі, што нагадваюць пра Зыход і тым самым выконваюць функцыю тфілін. Па-грэчаску тфілін завуцца філактэрыямі (ад (ріАаааш — «ахоўваць», таму ў Сінадальным перакладзе Евангелля яны завуцца «сховішчы» — Мац 23:5).
    сказана Госпадам, размяшчаецца на руцэ і над вачамі. Але, па-другое, само гэтае «апрадмечванне», безумоўна, служыць толькі аховаю глыбіннага духоўнага, сімвалічнага сэнсу словаў Божых: «знак на руцэ» азначае, што кожнаю сваёю справаю, кожным намаганнем волі чалавек павінны служыць Богу, кіравацца Яго воляю, роўна як і «напамін над вачамі» значыць, што чалавек найперш павінны трымаць перад сваім унутраным зрокам запаведзі Божыя, вобраз Божы, як сказана ў Давіда-Псальмаспеўцы: «Уяўляю Госпада перад сабою заўжды, бо калі Ён справа ад мяне — не пахіснуся!» (Пс 16/15:8). Калі чалавек будзе жыць, кіруючыся «знакам на руцэ» і «напамінам перад вачамі», то і вучэнне Госпада будзе «на вуснах яго»: ён зможа перадаваць гэтае вучэнне сваім дзецям, іншым людзям.