• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Параўн. Сінадальны пераклад, які перадае думку гэтага біблейнага верша скажона: «...пусть будет так, Господь с вамн! я готов отпустмть вас: но зачем с детьмн? Віідяте. у вас худое намеренме» (Hex
    10:10). Параўн. такса.ма пераклад В. Сёмухі: «...хаіі будзе так, Гасподзь
    з ва.мі! я гатовы адпусьціць вас: але навошта з дзецьмі? бо ліха перад вамі!» (Зых 10:10).
    1 вось настае час кары: «1 працягнуў Машэ посах над зямлёй Егіпецкай, і Гасподзь навёў усходні вецер на зямлю гэтую |на| ўвесь той дзень і ўсю ноч Настала раніца, і ўсходні вецер прынёс саранчу. // 1 наляцела саранча на ўсю зямлю Егіпецкую, і палягла ва ўсім краі Егіпецкім вельмі густа. He было раней такога нашэсця саранчы, і надалей такога не будзе. // 1 пакрыла яна твар усёй зямлі, і пацямнела зямля, і пажэрла яна ўсю траву зямлі і ўсялякі плод дрэва, які пакінуў град, і не засталося ніякай зеляніны, ні дрэва і ні травы палявой ва ўсёй зямлі Егіпецкай» (Зых 10:13—15). Гэтае лаканічнае і адначасова вельмі экспрэсіўнае апісанне нашэсця саранчы, якая страшэннымі хмарамі з’явілася ў паветры (ізноў паветра «здрадзіла» егіпцянам!) і абрынулася на зямлю, з’яўляецца і вельмі рэалістычным, цалкам адпавядае вядомым нам сведчанням пра гэтую бядоту. Адно з такіх сведчанняў прыводзіць рабі Ё. Герц: «Гэта дзіўнае відовішча, якое можна было б лічыць прыгожым, калі не браць пад увагу тую разбуральную сілу, якое яно нясе ў сабе. Усё паветра на вышыні трох з паловай, а часам пяці з паловай метраў над зямлёю запоўненае насякомымі з чырванаватарудымі крыламі, якія зіхацяць на сонцы. Калі на ўсю гэтую масу падаюць промні сонца, яна становіцца падобнай да прасякнутай святлом вады мора. Калі вы бачыце гэтую масу на фоне воблака, яна падобная на камякі снежнай буры, якія хутка лятуць. Вас ахоплівае адчуванне, што ніколі раней вы не ўсведамлялі, што значыць “безліч”. Насякомыя засланяюць сонца і пакрываюць зямлю, запаўняюць паветраную прастору на ўсёй той адлегласці, куды хапае вока. Лёгкі вецер зносіць усю гэтую масу, але на змену ёй прылятаюць такія ж хмары. Пачвара, якой няма канца. Кожнае з насякомых — гэта бездапаможная істота, якую можна злавіць і раструшчыць у руцэ, але іх сіла — у інстынкце трымацца разам»1. Можна толькі канстатаваць, што, калі саранча «пакрыла... твар усёй зямлі», фараону і яго падданым было зусім не да эстэтычных адчуванняў. Фараон спяшаецца паклікаць Майсея і Аарона, каб яны хутчэй адвялі ад яго і ад яго краіны гэтую страшэнную
    1 Герн Й. Комментарнй. С. 328.
    7 Зак. 4008
    навалу, якая нясе Егіпту непазбежную галодную смерць: «Саграшыў я перад Госпадам, Богам вашым, і перад вамі. // А цяпер даруйце грэх мой яшчэ раз і памаліцеся Госпаду, Богу вашаму, няхай адвядзе Ён ад мяне гэтую смерць» (Зых 10:17—18). Але як толькі Майсей выканаў яго просьбу і Гасподзь заходнім ветрам панёс саранчу і скінуў яе ў мора, ізноў даўшы шанц фараону на справе пацвердзінь сваё пакаянне, той адмовіўся ад свайго абяцання.
    1 тады без усялякага папярэджання Майсей з дапамогаю Госпада абрушвае на Егіпет сумна вядомую дзевятую кару — «адчувальную цемру», «цемру егіпецкую»: «1 сказаў Гасподзь Машэ: “Узнімі руку сваю да нябёсаў, і настане цемра ў зямлі Егіпецкай, і будзе цемра адчувальная”. // I ўзняў Машэ руку сваю да нябёсаў, і была густая цемра на ўсёй зямлі Егіпецкай тры дні. // He бачыў чалавек брата свайго, і не ўставаў ніхто з месца свайго тры дні, а ва ўсіх сыноў Ізраіля было святло ў сялібах іх» (Зых 21—23). Пакаранне цемраю таксама, як і папярэднія, мае глыбокі сімвалічны сэнс. Уся егіпецкая цывілізацыя была сонцапаклонніцкай: з найстаражытнейшых часоў у Егіпце шанаваўся галоўны бог геліопальскай (горад Іуну, празваны грэкамі Геліопаль) Энэады (Дзевяцярыцы) — Ра, з якім атаясаміўся ў эпоху Сярэдняга царства (XXII—XVI стст. да н. э.) яго нашчадак Асірыс і пачаў звацца Ра-Асірысам; у якасці бога сонца шанаваўся і фіванскі Амон, які з эпохі Новага царства (XVI—VIII стст. да н. э.) стаў Амонам-Ра (больш старажытнае імя падмацоўвала сваім аўтарытэтам маладзейшае); як ужо адзначалася, культ Атона, уведзены Эхнатонам, таксама быў вырыянтам сонцапаклонніцтва. У гэтым свягле «адчувальная цемра», праз якую не можа прабіцца ніводны прамень сонца, выглядае як пакаранне бога Ра і ўсіх яго «іпастасяў», як прысуд усяму свету язычніцтва і сістэме яго каштоўнасцяў. Выхаваныя на гэтай вельмі падазронай сістэме каштоўнасцяў егіпцяне імкнуліся зрабіць жыццё прыгнечаных суцэльнаю цемраю — і цяпер адчувальная цемра агарнула прыгнятальнікаў так, што яны, здранцвелыя ад страху, не маглі тры дні і тры ночы, што сталі суцэльнаю ноччу, скрануцца з месца. Таямнічы вобраз «цемры егіпецкай» будзе і далей прыцягваць да сябе ўвагу біблейных аўтараў. Так, у дэўтэра-
    кананічнай (другакананічнай1) Кнізе Мудрасці Саламона, дзе гаворка ідзе пра найвялікшую справядлівасць Госпада, узгадваюцца ўсе кары егіпецкія, але асабліва многа і глыбока невядомы аўтар разважае пра дзевятую і дзесятую. Дзевятай кары прысвечаны 17-ты раздзел кнігі, дзе вобраз непрасветленай жудаснай цемры інтэрпрэтуецца не толькі як знешняя навала, але і як матэрыялізаваны ўнутраны змрок душаў страшэнных грэшнікаў, якія не жадаюць ведань Бога, але адчуваюць пачварны жывёльны страх, калі Ён пачынае караць іх: «...беззаконныя, якія задумалі прыгнятаць святы народ, вязні цемры і нявольнікі доўгай ночы, закрыўшыся ў хатах, хаваліся ад Наканавання Божага. // Спадзеючыся схавацца ў патаемных грахах, яны, пад цёмным покрывам забыцця, рассеяліся, моцна напалоханыя і збянтэжаныя прывідамі. // бо і самае патаемнае месца, якое іх хавала, не ратавала іх ад страху... // ...I ніякая сіла агню не магла асвятліць, і яркі бляск зорак не ў стане быў асвяціць гэтай змрочнай ночы. // ...Страх ёсць не што іншае, як пазбаўленне дапамогі ад розуму. // Чым менш надзеі ўнутры, тым больш выяўляецца невядомасць прычыны, якая ўтварае пакуту. // 1 яны ў гэтую сапраўды невыносную ноч, што прыйшла з глыбіняў нясцерпнага пекла, размяшчаючыся заснуць звычайным сном, // былі то ўстрывожаныя страшэннымі прывідамі, то расслабленыя душэўнаю маркотаю, бо находзіў на іх раптоўны і нечаканы страх. // Дык вось, дзе хто тады быў заспеты, рабіўся палоннікам і занявольваўся ў гэтую турму без кайданоў. II Ці быў то земляроб, ці пастух. ці той, хто займаўся працаю ў пустыні, усялякі, хто быў заспеты, падлягаў гэтаму непазбежнаму лёсу, // бо ўсе былі звязаныя аднымі неразбуральнымі ланцугамі цемры. // ...увесь свет
    1 Так у хрысціянскай традыцыі называюцца кнігі, якія першапачаткова ўвайшлі ў Сэптуагінту, але пры кананізацыі яўрэйскай Бібліі (Танаха), дакладней, яе трэцяй часткі — Кетувім (Пісанні), не былі па розных прычынах уключаныя ў канон, але ўвайшлі ў пашыраны канон Бібліі хрысціянскай, не маючы там, аднак, такога святога статусу, як кнігі першакананічныя. Адной з прычынаў неўключэння кнігі ў іудзейскі канон была адсутнасць на момант кананізацыі арыгінала на іўрыце ці наогул яго адсутнасць (г. зн., што некаторыя кнігі былі напісаныя пагрэчаску). Апошняе тычыцца і ўзгаданай далей Кнігі Мудрасці Саламона, якая была створаная ў яўрэйскай суполцы ў Александрыі на грэчаскай мове прыблізна ў першай палове I ст. н. э.
    быў асветлены ясным святлом і займаўся без перашкоды справамі; // а над імі аднымі была распасцёртая цяжкая ноч, вобраз цемры, якая змагла некалі апанаваць іх; але самі для сябе яны былі цяжэй за цемру» (Мудр 17:2—4, 5, 11—17, 19—20; паводле Сінадальнага перакладу).
    Фараон, перажыўшы жудасны страх ад адчувальнай цемры, здаецца, ужо гатовы адпусціць народ Божы, на гэты раз з дзецьмі, але яго бязбожная душа не можа супакоіцца, і ў апошні момант ён ізноў ставіць непрымальную ўмову: уся жывёла павінная застацца ў Егіпце (Зых 10:24). Майсей добра разумее, што гэта будзе азначаць смерць народа ў пустыні, да таго ж патрэбна прынесці вялікія ахвяры Госпаду. пра якія Ён яшчэ скажа, таму Майсей цвёрда адказвае фараону: «...1 жывёла наша пойдзе з намі, ніводнага капыта не застанецца, бо з яе возьмем мы ахвярапрынашэнні для служэння Госпаду, Богу нашаму: мы ж не ведаем, як будзем служыць Госпаду, пакуль не прыйдзем туды» {Зых 10:26). Словы Майсея раззлавалі фараона, які не толькі груба гоніць прарока, але і пагражае яму смерцю: «Ідзі прэч ад мяне! Беражыся, каб ты больш не бачыў твар мой, бо ў дзень, калі ўбачыш твар мой, памрэш!» (Зых 10:28). На гэта Майсей адказвае з вялікай годнасцю і адначасова з горка-іранічным падтэкстам: «Праўду сказаў ты: не ўбачу я болей твару твайго» (Зых 10:29). Прарок прадчувае, што чаша гневу Божага перапоўнілася, што хутка настане самая страшэнная кара, пра якую Гасподзь казаў з самага пачатку, адпраўляючы Майсея ў Егіпет і абяцаючы пакараць першынца фараона за тое, што ён забівае «першынца» Божага — народ Ізраіля (Зых 4:2—23). Ад імя Бога Майсей абвяшчае фараону пра Дзесятую кару: «Так сказаў Гасподзь: апоўначы Я прайду [з’яўлюся] пасярод Егіпта, // 1 памрэ ўсялякі першынец у зямлі Егіпецкай — ад першынца фараона, які сядзіць на троне сваім1, і да першынца рабыні, якая [які] пры жор-
    1 Гэтыя словы можна зразумець і як тое, што фараон — таксама першынец, яко.му наканавана загінуць Але традыцыйны каментар лічыць, што Усявышні выключыў фараона з ліку тых, хто памрэ, каб ізноў даць яму магчымасць выбару. Фараон упэўкены, што, нават калі першынцы загінуць, гэтае пакаранне не мае дачынення да яго, таму ён зноў «уцяжарвае» сэрца сваё. Магчыма таксама наступнае прачытанне тэксту: «...ад першынца фараона, які мусіць сядзець на троне яго».
    нах, і ўсе першынцы жывёлаў. // 1 будзе лямант вялікі па ўсёй зямлі Егіпецкай, якога не было і якога болей не будзе. // А на ўсіх сыноў Ізраіля нават сабака не забрэша — ні на чалавека, ні на жывёлу, каб ведалі вы, якую розніцу робіць Гасподзь паміж Егіптам і Ізраіле.м» (Зых 11:4—7). Зусім непрыкметна словы Бога пераходзяць у словы прарока, упэўненага, што фараон моцна пашкадуе пра сваю адмову падпарадкавацца волі Божай: «“I прыйдуць усе слугі твае да мяне, і паклоняцца мне, кажучы: сыдзі ты і ўвесь народ з табою! I толькі тады я сыду!” 1 выйшаў ён ад фараона ў гневе» (Зых 11:8).
    Безумоўна, Дзесятая кара — смерць першынцаў — самае жудаснае пакаранне фараону і яго дзяржаве. На першы погляд здаецца, што яна супярэчыць разуменню Бога як Літасцівага і Міласэрнага, што Ён паўстае тут як грозны Бог помсты, што Ён жорсткі і бязлітасны. Навошта губіць усіх першынцаў? Чаму яны ўсе нясуць адказнасць за аднаго? Па-першае, заўважым, што Біблія нідзе не гаворыць пра тое, што Бог не карае людзей за страшэнныя злачынствы, асабліва звязаныя з жорсткасцю ў дачыненні да чалавека, з адняццем жыцця ў людзей. Ён заўсёды дае магчымасць нават злачынцу змяніць свае паводзіны, пакаяцца, але калі гэтага не адбываецца, карае за грахі. Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Некаторыя лічаць, што калі Бог добры і ўсялітасцівы, Ён не можа і не павінны караць людзей. Такое ўяўленне не ўзгадняецца ні са Святым Пісаннем, ні з жыццём: мы бачым, што людзі часта атрымліваюць цяжкія пакаранні за свае грахі. Часам толькі суровая адплата схіляе да пакаяння і выпраўлення. Мы не павінныя разглядаць жыццё чалавека як нешта выпадковае, бязладнае, вельмі кароткае: дух чалавека несмяротны. 1 для выпраўлення свайго несмяротнага духу, найвышэйшага “я” чалавек атрымлівае пакаранні і павучанні на зямлі. Апостал, звяртаючыся да злачынца, які не пакаяўся, кажа наступнае: “Ці грэбуеш багаццем дабрыні, пакорлівасці і доўгацярпення Божага, не разумеючы, што дабрыня Божая вядзе цябе да пакаяння? // Але па ўпартасці тваёй і нераскаяным сэрцы ты сам сабе збіраеш гнеў на дзень гнева і адкрыцця праведнага суда ад Бога...” (Рым 2:4—5). Менавіта так паводзілі сябе фараон і егіпцяне. I, пільна ўглядаючыся ў тое, што адбылося з імі, мы можам зрабіць выснову,