• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Фараон абвінавачвае Майсея і Аарона ў тым, што яны пустымі словамі і заклікамі толькі перашкаджаюць народу
    1 Шедровішкмй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжме Монсеево. С. 338.
    2 Тамсама.
    працаваць (Зых 5:4—5). Ахоплены лютай злосцю і нянавісшо, ён узвальвае на прыгнечаны народ новы цяжар: па яго загаду наглядчыкі (самі з нявольнікаў) не выдаюць салому, якую патрэбна рэзаць і мясіць з глінаю для вырабу цэглы (паводле іншай версіі, салома была пеабходная для абпальвання цэглы), прымушаюць збіраць гэтую салому, дзе прыйдзецца, і патрабуюць выканання нормы, як і раней: «Не давайце болей саломы народу для вырабу цэглы, як учора і пазаўчора! Няхай самі ідуць і збіраюць сабе салому! // Але колькасць цаглінаў, якую яны рабілі ўчора і пазаўчора, накладзіце на іх, не памяншайце яе, бо гультаі яны, таму і крычаць: пойдзем. прынясем ахвяры Богу нашаму. // Няхай цяжарам ляжа праца на гэтых людзей, хай займаюцца ёю, а не прыслухоўваюцца да пустых словаў!» )3ых 5:7—9). Наглядчыкі без усялякіх пярэчанняў выконваюць волю фараона, і народ стогне ад цяжкай працы. Агада распавядае: «Прыходзілася збіраць саломінку да саломінкі, а набраўшы неабходны запас саломы, прымацца за гліну. Гліну разам з саломаю мясілі нагамі. Праз сколатую і патрэсканую скуру выступала кроў, і кроплі яе змешваліся з глінаю. Працавала, дапамагаючы мужу, адна цяжарная жанчына; ад непасільнай працы і натугі адбыўся выкідыш, і дзіця, у агульнай мітусні, трапіла ў гліняную масу і было затаптанае нагамі. Сышоў з нябёсаў архангел Міхаіл і ўзнёс немаўля, што загінула, да трона Усявышняга. У тую ноч і быў прамоўлены прысуд над Егіптам» (паводле перакладу С. Фруга)1. Паданне кажа, што, калі цаглінаў не хапала, людзей прымушалі класці замест іх у мур сваіх дзяцей, якім і так была наканаваная смерць. Паводле тэксту Торы, наглядчыкі-егіпцяне бязлітасна білі, калі не выконвалася норма, малодшых наглядчыкаў з сыноў Ізраілевых. Ізноў звернемся да Агады: «“He даваць ім саломы!” — загадаў фараон. Наглядчыкі ж прымушалі выконваць іх урочную працу кожны дзень, як і тады, калі ім давалася салома, і наглядчыкаў з ізраільцянаў білі. Пакорліва і цярпліва прымалі гэтыя людзі ад егіпецкіх наглядчыкаў пабоі і ўціск за родны народ. 1 вось, калі загадана было выбраць семдзесят чалавекаў у старэй-
    1 Агада... С. 56.
    шыны і суддзі над Ізраілем, Гасподзь, на пытанне Майсея: каго выбраць, сказаў: “Тыя наглядчыкі, якія, ахвяруючы сабою, прымалі ўціск і пакуты за народ свой, вось хто варты гэтага высокага і слаўнага прызначэння”»1. Калі ж наглядчыкі-ізраільцяне звярнуліся са скаргаю да фараона, той здзекліва адказаў: «...гультаі вы, гультаі! Таму і кажаце: пайдзем, прынясем ахвяры Богу! // А цяпер ідзіце і працуйце, і салома вам дадзеная не будзе, а колькасць цаглінаў давайце!» {Зых 5:17—18). Даведзены да адчаю народ абвінавачвае ў сваіх пакутах Майсея і Аарона. I тады, у роспачы ад усведамлення ўласнай бездапаможнасці і віны, Майсей звяртаецца да Бога: «Госпадзі! Навошта зрабіў Ты зло гэтаму народу, навошта паслаў мяне? // Бо з таго часу, як прыйшоў я да фараона, каб гаварыць ад імя Твайго, стала яшчэ горш народу гэтаму, а збавіць — не збавіў Ты народ Твой» (Зых 5:22—23). Гэтыя словы недвухсэнсоўна сведчаць пра ўнутраныя сумненні Майсея, пра цяжкасць нават для яго, асаблівага выбранніка і пасланца Бога, цярпліва чакаць спаўнення Божага абяцання. Але Гасподзь суцяшае і падбадзёрвае прарока, гаворачы, што хутка фараон сам будзе гатовы выгнаць нявольнікаў — вядома, пад уплывам таго, што зробіць Бог (Зых 6:1).
    Бог ізноў нагадвае Майсею, што некалі Ён адкрыўся Аўрааму, Ісааку і Іакаву і заключыў з імі Запавет, але не адкрываў ім Свайго асаблівага Імя, гэта значыць — Сваёй Боскай сутнасці, у той ступені, якую адкрыў яму, сведку і галоўнаму ўдзельніку збавення народа Божага (у гэтым ізноў нельга не ўбачыць моцнае жаданне Бога падтрымаць Свайго прарока). Больш таго, менавіта ў гэты момант Гасподзь паўтарае не толькі абяцанне збавіць ад пакутаў нашчадкаў Аўраама і аддаць ім зямлю Ханаан, але і наблізіць да Сябе ўвесь народ, узвесці яго на новую ступень Богапазнання: «Я — Гасподзь, і выведу Я вас з-пад прыгнёту егіпцянаў, і збаўлю вас ад рабства іх, і выратую вас моцаю [мышцаю] вялікаю і карамі страшнымі. // I вазьму Я вас Сабе народам |І прыму вас да Сябе ў народ], і буду вам Богам, і зведаеце вы, што Я — Гасподзь, Бог ваш, Які выводзіць вас з-пад іга Егіпта. // I прывяду вас у зямлю,
    1 Агада... С. 56.
    якую Я пакляўся аддаць Аўрагаму, Йіцхаку і Йаакову...» (Зых 6:6—7). Паводле традыцыйнага каментара, пяць дзеясловаў, якія гучаць у гэтым фрагменце, паказваюць на пяць асноўных этапаў збавення: «выведу» — фізічны выхад з рабства; «збаўлю» — збавенне ад рабства не толькі знешняга, але і ўнутранага, на што спатрэбіцца сорак гадоў блукання ў пустыні; «выратую» — выратаванне ад фараона, які кінуўся ўздагон, каб вярнуць народ, і ад злога пачатку ў душы чалавека; «вазьму [народам)» — навучанне народа жыць паводле запаведзяў, ва ўсім выконваць волю Божую; «прывяду» — ажыццяўленне Абяцання, дадзенага патрыярхам. Апроч таго, пяць этапаў выратавання адпавядаюць, як і пяць кніг Торы, пяціразоваму называнню святла ў пачатку Кнігі Быцця. Наконт гэтага Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Словы “выведу вас” нагадваюць пра тое, як Гасподзь вывеў Аўраама, адлучыў яго ад язычнікаў, зрабіў патрыярхам народа Божага. “Хай будзе святло” — задума пра народ Божы ў Кнізе Быцця. “I збаўлю вас” — Кніга Зыход, якая апавядае пра святло збавення. “Выратую вас” — Кніга Левіт, у якой гаворыцца, як ратавацца ад егіпецкай спадчыны (зла і граху) з дапамогаю малітваў, ахвярапрынашэнняў, ачышчэнняў, каб Бог “убачыў святло”, якое зыходзіць ад яго народа. “I прыму вас да Сябе ў народ” — Кніга Лікаў, дзе гаворыцца пра “аддзяленне святла і цемры”, аддзяленне тых, хто верны Богу, ад тых, хто парушыў Запавет і быў адолены ў пустыні. Нарэшце, “і прывяду вас у тую зямлю” — Кніга Другазаконня, у якой гаворыцца пра абавязкі народа, які ўваходзіць у Святую Зямлю, і дзе тлумачацца дабраславенні і пракляцці Запавету — выказваючыся метафарычна, “святло завецца днём, а цемра ноччу”»1.
    Майсей і Аарон пераказваюць народу ўсе словы. пачутыя імі ад Бога, але ў людзях ужо пахіснулася надзея: «...не слухалі яны Машэ з-за іх нецярпення і цяжкай працы» (Зых 6:9). Бог ізноў пасылае Майсея да фараона, але прарок таксама сумняваецца, што гэта можа што-небудзь змяніць, бо яго не слухае нават уласны народ: «Вось, сыны
    1 Ш.едровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятмкнвжме Монсеево. С. 342.
    Ізраіля не сталі слухаць мяне — як жа фараон будзе слухаць мяне, я ж коснаязыкі» (Зых 6:12). Як бачна з прыведзенага верша, найбольшую частку віны за тое, што нічога не ўдалося змяніць у становішчы народа, Майсей ускладае на сябе, на сваю коснаязыкасць. Яшчэ раз пачуўшы загад Бога пайсці да фараона, прарок паўтарае: «Я ж коснаязыкі, як жа паслухае мяне фараон?» (Зых 6:30). Біблейны апавядальнік вельмі тонка — пры ўсім лаканізме тэксту — дэманструе, як змагаюцца ў душы Майсея вера і сумненне, што і робіць яго постаць такой жывой, стэрэаскапічнай, не плакатнай. У адказ на ўсе сумненні прарока Бог кажа яму: «Глядзі, Я паставіў цябе замест Бога для фараона, а Агарон, брат твой, будзе тваім прарокам. // Ты будзеш казаць усё, што Я загадаю табе, а Агарон, брат твой, будзе размаўляць з фараонам, каб ён адпусціў сыноў Ізраіля з краіны сваёй» (Зых 7:1—2). Такім чынам, праз цудоўную сілу Майсея і пасрэдніцтва Аарона фараон павінны наставіцца на розум і прызнаць Бога: «I даведаюцца егіпцяне, што Я — Гасподзь, калі накладу руку Маю на Егіпет і выведу сыноў Ізраіля з асяроддзя іх» (Зых 7:5).
    Майсей і Аарон пачынаюць з дапамогаю Госпада здзяйсняць цуды і спаборнічаць з мудрацамі і чарадзеямі фараона: посах, кінуты Ааронам перад фараонам і яго слугамі, ператвараецца ў змея1. (Паводле каментара, гэта быў посах Майсея: апошні перадаваў яго брату, калі патрэбна было здзейсніць волю Усявышняга; так Майсей становіцца нібыта замест Бога для Аарона, а Аарон для яго — прарокам.) Мудрацы і магі фараона паўтараюць цуд, зроблены Майсеем і Ааронам: іх посахі таксама ператвараюцца ў змеяў. I хаця посах Аарона паглынуў посахі егіпецкіх мудрацоў, тым самым прадэманстраваўшы сапраўдную моц прарокаў Адзінага Бога, фараон не звярнуў на гэта ніякай увагі: галоўнае, ён быў задаволены, што яго чарадзеі — не горшыя за гэтых пасланцоў невядомаг? Бога. «Але ўцяжарылася сэрца фараона, і не паслухаў ён іх, як і прадказваў Гасподзь» (Зых 7:13). I тады пачынаюцца сла-
    1 Тут у арыгінале, у адрозненне ад папярэдняга падобнага эпізоду, стаіць слова не нахаш («змей»), але танін, якое абазначае ўсялякую буйную земнаводную жывёліну, у дадзеным кантэксне — магчыма, кракадзіла.
    вутыя Дзесяць караў (у яўрэйскай традыцыі — Дзесяць удараў), якія Бог насылае на фараона і яго дзяржаву. 1х лік суадносіцца з Дзесяццю Словамі, якімі быў створаны свет, і Дзесяццю Запаведзямі, на якіх трымаецца маральны закон. Тым самым пацвярджаецца сакральная семантыка ліку «дзесяць»: паўната ажыццяўлення волі Божай. «К.ары егіпецкія», або «кара егіпецкая», — гэты выраз назаўжды стаў прыказкаю са значэннем «раптоўнае няшчасце», «нечаканыя бядоты», як навечна ўвайшлі ў прыказку і назвы асобных караў: «чума егіпецкая», «цемра егіпецкая». Але ў тым і справа, што егіпецкі фараон шмат разоў быў папярэджаны Богам праз Майсея і Аарона і пры гэтым застаўся маральна глухім і сляпым. Тым не менш, кары навальваюцца па нарастаючай (кожная наступная цяжэй за папярэднюю) менавіта таму, каб зноў і зноў даць фараону магчымаснь адумацца і пакаяцца.
    Кары ідуць у наступным парадку: 1) вада Ніла ператвараецца ў кроў і становіцца смуроднай, непрыдатнай для піцця; пры гэтым здыхае ўся рыба; 2) нашэсце жабаў; 3) увесь пыл у Егіпце становіцца вошамі (магчыма, «пясчаныя мухі»; у рускім Сінадальным перакладзе — мошкй), якія пакрываюць людзей і жывёлаў; 4) нашэсце драпежных звяроў (у Сінадальным перакладзе — песьч мухй); 5) паморак жывёлы (пры гэтым статкі, што належаць ізраільцянам, застаюцца цэлымі); 6) эпідэмія, падчас якой целы людзей і жывёлаў пакрываюцца страшэннымі гнойнымі болькамі, — праказа або «чума егіпецкая» (эпідэмія не закранула ізраільцянаў і іх жывёлу); 7) жудасная навальніца, падчас якой град збіў жывёлу і пасевы егіпцянаў і не датыкнуўся да зямлі Гошэн, дзе жылі яўрэі; 8) нашэсце саранчы; 9) густая, фізічна адчувальная цемра запаўняе ўсё навокал і тры дні стаіць у паветры («цемра егіпецкая»); 10) смерць усіх егіпецкіх першынцаў — ад людзей да жывёлаў. Даследчыкі ўжо даўно звярнулі ўвагу на тое, што ўсе кары, апроч апошняй, дзесятай, не нясуць у сабе нічога звышнатуральнага і з’яўляюцца той ці іншай стыхійнай бядотай, якую так ці інакш Егіпет перажываў у сваёй гісторыі. Так, В. Келер піша: «...бядоты гэтыя не з’яўляюцца чымсьці неверагодным ці незвычайным. На самой справе яны з’яўляюцца часткаю егіпецкага мясцовага каларыту.