• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Так, першая кара — ператварэнне вады Ніла і наогул усёй пітной вады ў Егіпце ў кроў. «...і пачаў Ніл смярдзець, і не маглі егіпцяне піць ваду з Ніла, і была кроў па ўсёй краіне» (Зых 7:21). Як вядома, Ніл абагаўляўся егіпец-
    1 Герц Й. Комментарай. С. 549.
    2 Шедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3 Пятмкннжне Моясеево. С. 343.
    кай міфалагічнай свядомасцю, двухполаму богу нільскага разліву — Хапі — прыносіліся да пэўных часоў чалавечыя ахвяры, Нілу ахвяраваліся ежа і падарункі. Праз Майсея Бог дэманструе, што гэта не больш чым стыхія, з дапамогаю якой Ён карае егіпцянаў (адсутнасць вады для піцця, якую з цяжкасцю шукаюць егіпцяне, капаючы калодзежы, пагібель рыбы, якая была важным кампанентам харчавання, — сапраўды нацыянальная катастрофа). Рака, што была божышчам, якое шанавалі і ў гонар якога рабілі святы, становіцца агіднай і ўнушае жах. Паказальна, як добра ўжо старажытныя каментатары ўсведамлялі, што Дзесяць караў — гэта найперш пакаранне куміраў, якіх стварылі сабе егіпцяне. Мідраш паведамляе: «Першаю караю было ператварэнне нільскай вады ў кроў. Бо сказаў Гасподзь: “Рака гэтая абагаўлялася егіпцянамі, і Усявышні, жадаючы пакараць народ, перш за ўсё паражае куміры, якім гэты народ служыць”. I ператварылася ў кроў уся вада, якая была ў межах Егіпецкай зямлі, і нават вада ў кубках для піцця; і слінныя залозы ў егіпцянаў сталі выдзяляць кроў. I была кроў па ўсёй зямлі Егіпецкай»1. Але крывавая нільская вада, як і кроў па ўсім Егіпце, нясе ў сабе і яшчэ адзін важны сэнс. Як вядома, паводле загаду фараона, егіпцяне кідалі ў Ніл яўрэйскіх немаўлятаў; цяпер іх кроў нібыта выступіла скрозь ваду, выкрываючы забойцаў: яны пралівалі кроў нявінных і цяпер прымушаныя піць крывавую ваду. Паказальна, што фараон не толькі не зразумеў гэтага страшэннага знака, але нават не звярнуў на яго ўвагі, тым больш што знешне яго чарадзеі зрабілі нешта падобнае: знайшлі недзе ваду і ператварылі яе ў кроў.
    Падчас другой кары жабы выйшлі з Ніла і запоўнілі ўсе хаты егіпцянаў, іх двары, палі, усе памяшканні палаца фараона; жабы апынуліся нават на яго ложку. Безумоўна, у гэтым эпізодзе адлюстравалася такая рыса егіпецкай міфалогіі, як моцны зоамарфізм, у тым ліку і пакланенне багам у выглядзе земнаводных. Пры гэтым жаба лічылася істотаю, якая забяспечвае дабрабыт і багацце. Цяпер жа Гасподзь пакараў Егіпет жабамі, і гэта так напалохала
    1 Агада... С. 58.
    фараона, што ён упершыню папрасіў Майсея і Аарона памаліцца за яго іх Богу1, каб Ён вызваліў краіну ад гэтай бяды. Аде як толькі кара адступіла (жабы загінулі, і іх збіралі ў вялізныя груды, ад чаго хутка стала смярдзець уся зямля), фараон застаўся пры сваім перакананні і не адпусціў народ (тым больш што яго чарадзеі таксама паўдзельнічалі ў нашэсці жабаў, толькі спыніць яго не маглі): «I ўбачыў фараон, што стала лягчэй, і ўцяжарыў сэрца сваё, і не паслухаўся іх [Майсея і Аарона], як і прадказаў Гасподзь» (Зых 9:11). Гэтае нашэсце жабаў, іх ціск на егіпцянаў быццам бы сімвалізавалі той прыгнёт, якім ціснулі і душылі ізраільцянаў фараон і наглядчыкі-егіпцяне. Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Начальнікі, падобныя да тлустых, самазадаволеных жабаў (менавіта круглявасць формаў адрознівае “начальнікаў” — наглядчыкаў — ад худых рабоў на егіпецкіх фрэсках і рэльефах), замацаваліся на сваіх
    1 1. Р Тантлеўскі лічыць, што просьбы фараона памаліцца за яго
    і абяцанні адпусціць яўрэяў на тры дні шляху, каб яны прынеслі ахвяры свайму Богу, пацвярджаюць, што гэтым фараонам быў не хто іншы, як Рамсэс II, які шанаваў не толькі традыцыйных егіпецкіх багоў, але і сутыйска-гіксоскага Баала (Гадада), бога буры і навалызіцы. якога і прымаў, верагодна, за Бога яўрэяў. Гэта пацвярджаецца, як мяркуе навуковец, і тым, што на адлегласці ў «тры дні шляху» знаходзіўся культавы нэнтр Баала-Сутэха — гара Баал-Цафон (Цафон — «поўнач»; верагодна, на паўночным захадзе Сіная, у заходнім канцы пустыні Шур, або Сур). Даследчыкі выявілі пэўныя паралелі паміж тыпамі жывёлаў, якія прыносіліся ў ахвяру Богу Ізраіля і Баалу ў Баал-Цафоне. «Што тычыцца фараона, які, пераканаўшыся ў выніку караў егіпецкіх у вялікай магутнасці Госпада (многія аспекты дзеянняў Якога маглі нагадань яму функцыі бога буры, навальніцы і дажджу Ваала), дазволіў яўрэям і егіпцянам здзейсніць паломніцтва ex hypothesi ў раён Ваал-Цафона, прынесці там ахвяры і памалінца за яго самога. то ім якраз і мог быць прыхільнік Сутэха-Ваала — Рамсэс II» (Тантлевскнй PI. Р. Введенне в Пятнкннжне. С. 193—194). Тантлеўскі таксама высоўвае гіпотэзу, што ў ізраільскім асяроддзі ў Егіпце пасля смерці Іакава і Іосіфа ў пэўных колах адбылося набліжэнне ці нават «ідэнтыфікацыя вобраза Бога Аўраама, Ісаака і Іакава з сутыйска-гіксоскім богам буры Ваалам (Ададам), які паўставаў у старажытнай усходнеміжземнаморскай літаратуры і іканаграфіі ў выглядзе быка» (Тамсама. С. 186). У такім выпадку застаецца толькі дадаць, што перад Майсеем стаяла яшчэ больш цяжкая задача: не толькі прымусіць фараона ўсвядоміць моц Бога Ізраіля, Які з’яўляецца Богам усяго свету. але і даць самому народу Ізраіля сапраўднае ўяўлснне пра Госпада. Бога Аўраа.ма, Ісаака і Іакава, Які кардынальна адрозніваецца ад усялякіх баалаў.
    месцах, сталі збіваць і забіваць новых рабоў, прымушаючы іх да непасільнай працы, усё больш нажываючыся на іх поце і крыві. Такім чынам, жабы сімвалізавалі раздутых ад фанабэрыі начальнікаў — жабы ж менавіта так не давалі жыць егіпцянам, як начальнікі над работамі не давалі жыць ізраільцянам»1.
    Трэцяя кара ператварыла ўвесь пыл, які пакрываў зямлю і егіпецкія гарады, у процьму насякомых — ні то вошаў, ні то пясчаных мух (мошак), і яны жывым і балючым покрывам аселі на людзях і жывёлах. Егіпцяне пакланяліся багам у абліччы насякомых (напрыклад, скарабеяў), і цяпер апошнія абярнуліся супраць іх. Як егіпцяне мардавалі ізраільцянаў цяжкаю працаю, робячы ўсё, каб зменшыць іх колькасць і ўрэшце знішчыць, так ім самім мошкі не давалі жыцця. Нічога падобнага ўжо не змаглі зрабіць егіпецкія чарадзеі: яны не маглі з нежывога стварыць жывое, бо гэта падуладнае толькі сапраўднаму Богу. Яны сказалі фараону: «Гэта перст Божы» (Зых 9:15). Тым самым мудрацы фараона вымушаныя былі прызнаць, што за ўсімі карамі стаіць невядомы ім Гасподзь — Бог яўрэяў. Паданне кажа, што два чарадзеі — Йанній (Іанній) і Йамрый (Іамврый) — пасля трэцяй кары паверылі ў Адзінага Бога і адмовіліся ад ідалапаклонніцтва (цікава, што іх імёны, захаваныя іудзейскай традыцыяй, узгадваюцца і ў Новым Запавеце — 2 Цім 3:8). I толькі фараон захоўваў ранейшую ўпартасць і адмовіўся ад выканання свайго абяцання, як толькі кара спынілася.
    Егіпцяне пакланяліся багам у абліччы розных жывёлаў, у тым ліку і драпежных (напрыклад, у выглядзе львіцы або з галавою львіцы, як багіня Сэхмет, у выглядзе шакала, як Анубіс; у выглядзе кошкі, як багіня Баст, і г. д.). I вось цяпер — чацвёртая кара — дзікія звяры — запаланяюць усё ў Егіпце, наводзячы жах на яго жыхароў. У арыгінале стаіць слова аров (ад дзеяслова арав — «змешваць», «перамешваць»), якое мае значэнне «мешаніна», «зграя» і найчасцей ужываецца для абазначэння зграяў розных дзікіх жывёлаў. Аднак калісьці ў Сэптуагінце гэтае слова было
    1 Шедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхпй Завет: В8т. Т 1—3. Пятнкннжне Моясеево. С. 345.
    зразуметае як «зграя мух (слепняў)» і перакладзенае як песьй мухй. Так ці інакш, але як раней егіпцяне не проста прыгняталі сыноў Ізраіля, а прыгняталі «з жорсткасцю» (Зых 1:13), паводзячы сябе быццам драпежныя звяры, гэтак зараз драпежныя звяры, уладарна ўвайшоўшы ва ўсе двары і пакоі, мучылі і раздзіралі егіпцянаў, «і ўся зямля Егіпецкая гінула ад дзікіх звяроў» (Зых 8:20). Драпежныя звяры ўвасабляюць злосць і бязлітаснасць прыгнятальнікаў, і цяпер гэтыя іх якасці абярнуліся супраць іх саміх. Напалоханы фараон выклікае Майсея і Аарона і дазваляе ім зрабіць свята свайму Богу, але толькі тут, у яго ўладаннях: «Ідзіце, прынясіце ахвяры Богу ваша.му ў гэтай краіне» (Зых 8:21). Майсей цярпліва тлумачыць, што ў краіне, дзе прывыклі шанаваць багоў у абліччы свойскай жывёлы (і сапраўды, у выглядзе быка паўставаў Асірыс, каровы — Ісіда і Хатхор, барана — Хнум і Амон, або Амун, і г. д.), гэта выклікае раздражненне мясцовых жыхароў: «Няправільна было б зрабіць так, бо жывёлаў, якім пакланяюцца егіпцяне, мы прынясем у ахвяру Госпаду, Богу нашаму. I вось, прынясем мы ахвяру, агідную для егіпцянаў, на вачах у іх — ці не паб’юць яны нас камянямі?» (Зых 8:22). Фараон пагаджаецца адпусціць прыняволены народ і зноў просіць Майсея па.маліцца за яго Богу. Майсей выконвае яго просьбу, але як толькі сыходзяць звяры, фараон загадвае не адпускаць яўрэйскі народ.
    Пятаю караю з’яўляецца мор свойскай жывёлы, і гэта, з аднаго боку, пакаранне егіпецкіх багоў, што выступалі ў выглядзе быкоў, кароваў, аслоў, бараноў (або ў выглядзе людзей з галовамі гэтых жывёлаў), прысуд, вынесены тупіковаму шляху язычніцтва, з другога боку — прысуд тым, хто рабіў існаванне народа Божага горкім і невыносным: «...Рука Госпада будзе на жывёле тваёй, якая на пашы: на конях, на аслах, на вярблюдах, на каровах і на авечках — мор вельмі цяжкі» (Зых 9:3). Пры гэтым Гасподзь здзяйсняе цуд, які яшчэ раз павінны паслужыць для егіпцянаў доказам Яго сапраўднай улады над светам: мор абышоў зямлю Гошэн, і ніводная жывёліна са статкаў ізраільцянаў не загінула. Важна таксама заўважыць, што, папярэджваючы пра гэтую кару, Бог гаворыць, што здзейсніць яе толькі на наступны дзень (Зых 9:5—6), і тым самым дае
    фараону час на роздум і пакаянне. Але фараон не пакаяўся. Больш таго, у сваёй духоўнай слепаце і цуд, што адбыўся са статкамі ізраільцянаў, ён зразумеў абсалютна скажона: у яго сэрцы ўспыхнула зайздрасць да ізраільцянаў, і ён зразумеў толькі, напэўна, што можна адабраць у іх жывёлу, чым і задаволіўся.
    Шостая кара стала яшчэ больш страшэннай, бо прынесла вялікія пакуты людзям і жывёлам: пячны попел. падкінуты ўверх Майсеем і Ааронам на вачах у фараона. разносіцца з паветрам па ўсім Егіпце, асядае на людзях і жывёлах (ізноў абыходзячы зямлю Гошэн) і выклікае страшэннае запаленне і болькі на іх скуры. Егіпцяне пакланяліся паветру (бог паветра Шу, сын Ра) — і вось цяпер само паветра звярнулася супраць іх. Яны пры.мушалі ізраільцянаў да поўнай знямогі мясіць сырую гліну з нарэзанаю востраю саломаю, так што праз іх сколатую скуру выступала кроў, а на руках, нагах і на ўсім целе, бо нявольнікі працавалі амаль голымі, з’яўляліся болькі. I вось цяпер Бог карае егіпцянаў за іх жорсткасць і нечалавечнасць па прынцыпе «мера за меру». У тэксце Торы падкрэсліваецца, што нават чарадзеі фараона не маглі нічога зрабіць, каб самім пазбегнуць страшэннай хваробы, і іх целы пакрыліся болькамі. Але сэрца фараона стала настолькі жорсткім, што ён не звярнуў ніякай увагі на пакуты ні сваіх найбліжэйшых падданых, ні свайго народа і не адпусціў народ Божы.