Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Традыцыйны каментар падкрэслівае, што першыя дзевяць пакаранняў (дзевяць — тройчы сакральны лік, кратны сакральнаму «тры») утвараюць асаблівую сістэму: яны падзяляюцца на тры серыі, кожная з якіх уключае ў сябе тры ўдары. Пры гэтым першыя два ўдары ў кожнай серыі наносяцца абавязкова з папярэджаннем, трэці ж — без усялякага папярэджання. Кожная серыя ўдараў не толькі пераўзыходзіць папярэднюю па сваёй сіле, але і якасна адрозніваецца адна ад адной: кожны ўдар першай серыі наносіцца праз з’явы прыроды (вада, жабы, дробныя насякомыя); у другой серыі непасрэдна паражаюцца людзі і іх маёмасць (нападзенне драпежных жывёлаў, падзеж свойскай жывёлы, цяжкае скурнае захворванне); трэцяя серыя вылучаецца тым. што кара прыходзіць з неба (град, саран-
ча, цемра). Такім чынам, ад удара да ўдара нарастае не толькі іх моц, але і метафізічны сэнс. Нездарма перад пачаткам трэцяй серыі караў, заснаваных на пэўных з’явах прыроды, якая абарочваецца супрань бязбожнай цывілізацыі, Гасподзь дае асаблівае папярэджанне фараону праз Свайго прарока: «I сказаў Гасподзь Машэ: “Устань рана раніцою, і паўстань перад фараонам, і скажы яму: так сказаў Гасподзь, Бог яўрэяў: адпусці народ Мой, каб яны служылі Мне! II Бо на гэты раз Я пашлю ўсе кары Mae ў сэрца тваё, і на слугаў тваіх, і на народ твой, каб зведаў ты, што няма падобнага Мне на ўсёй зямлі. // Бо калі б Я распасцёр цяпер руку маю і паразіў бы цябе і народ твой морам, то быў бы ты вынішчаны з твару зямлі. // Але Я дзеля таго пакінуў цябе, каб паказаць табе сілу Маю і каб абвясціць Імя Маё па ўсёй зямлі. // Ты ўсё яшчэ ўтрымліваеш народ Мой, не адпускаючы яго. // Вось Я пашлю заўтра ў гэты ж час град, такі моцны, якога не было ў Егіпце з дня заснавання яго і дагэтуль. // Дык вось, пашлі сабраць жывёлу сваю і ўсё, што ёсць у цябе на адкрытых месцах: на ўсіх людзей і жывёлаў, якія апынуцца там і не будуць узятыя дадому, абрынецца град, і яны памруць”» (Зых 9:13—19). Гасподзь не толькі ізноў праяўляе вялікую літасць і загадзя папярэджвае фараона, спадзеючыся, што ён адумаецца і пакаецца, не толькі загадзя паведамляе ліхадзею, што цяпер пачнуцца выключныя кары, перад якімі ўсё папярэдняе — дробязь, і што гэтыя кары ўрэшце могуць прывесці да пагібелі ўсяго насельніцтва Егіпта, але і настойліва падкрэслівае наступнае: Яму вельмі лёгка было ўжо даўно знішчыць фараона і ўвесь яго злачынны рэжым, усю яго грэшную краіну, але мэта Яго не ў гэтым: Ен хоча, каб егіпцяне ўсвядомілі праўду, свядома падпарадкаваліся сапраўднаму Богу і пазбеглі пагібелі. У гэтым эпізодзе з вялікай сілай падкрэсліваецца, што справядлівасць і міласэрнасць — аснова ўсіх дзеянняў Бога і што апошняе пераважае ў Яго стаўленні да свету, што Ён гатовы заўсёды злітавацца над тымі, хто шчыра пакаяўся і пацвердзіў гэта сваімі справамі. Нездарма Тора паведамляе, што пасля папярэджання Майсея некаторыя егіпцяне паслухаліся голасу Бога: «Той са слугаў фараона, хто спалохаўся слова Госпада, паспяшаўся сабраць парабкаў сваіх і
жывёлу сваю пад страху, // А той, хто не звярнуў увагі на слова Госпада, пакінуў парабкаў сваіх і жывёлу сваю ў полі» (Зых 9:20—21). Тым самым яшчэ раз сцвярджаецца вельмі важная для Святога Пісання думка: страх перад Богам нашмат важней за страх перад дзяржаваю. перад яе кіраўніком, і толькі страх Божы не толькі не прыніжае чалавека, але і вызваляе яго ад усіх тыпаў сацыяльнай залежнасці, дае сапраўдную свабоду і выратаванне. Але, безумоўна, гэты выбар патрабуе асаблівай мужнасці і адказнасці ад чалавека. Рабі Ё. Герц піша наконт працытаваных вышэй вершаў Пісання: «Гэта першае паведамленне, якое сустракаецца ў тэксце Торы з моманту пачатку аповеду пра Дзесяць караў, пра рэакцыю егіпцянаў на тое, што адбываецца. Лёгка здагадацца, што ўпартасць і слепата фараона былі ўласцівыя і асноўнай масе егіпцянаў. Хутчэй за ўсё, кіраўнік, які так цвёрда і няўмольна процістаяў Богу яўрэяў, патрабаваў і ад сваіх падданых такіх жа паводзінаў, а праяўленне ваганняў ці слабасці раглядалася як дзяржаўная здрада і жорстка каралася. Таму знайшліся толькі адзінкі, якія, баючыся прыцягнуць да сябе яшчэ большыя бядоты, палічылі за лепшае паслухацца волі Усявышняга і занядбалі тую небяспеку, што пагражала ім з боку даносчыкаў і слугаў фараона»1.
Так, тых, хто зусім нс прыслухаўся да голасу Бога, які прагучаў з вуснаў прарока, на жаль, была абсалютная большасць, і фараон у іх ліку. 1 таму назаўтра на Егіпет абрынулася сёмая кара — кара саміх Нябёсаў: «1 працягнуў Машэ посах свой да неба, і паслаў Гасподзь грукаты грому, і град і агонь паляцелі на зямлю, і абрынуў Гасподзь град на зямлю Егіпецкую. // 1 быў град і агонь унутры града, такі моцны, што не было такога ў зямлі Егіпецкай з тых часоў, як яна насялілася. // I пабіў град па ўсёй зямлі Егіпецкай усё, што было ў полі, ад чалавека да жывёлы, і ўсялякую траву палявую пабіў град, і ўсялякае дрэва палявое зламаў. II Толькі ў зямлі Гошэн, дзе жылі сыны Йісраэля, не было граду» (Зых 9:23—26). Звяртае на сябе ўвагу, што з неба ляцеў на зямлю не проста град, а свайго кшталту агнявы дождж з градам, і пабіваючы, і абпальваючы грэш-
1 Герц Й. Комментарнй. С. 320.
нікаў. Магчымае таксама і іншае тлумачэнне: з неба падалі велізарныя градзіны, унутры якіх успыхваў агонь. Так ці інакш, але дзве стыхіі, якія не могуць існаваць разам, — вада (лёд) і агонь — сышліся па волі Божай разам. Гэта зрабіла ашаламляльнае ўражанне на фараона і ўсіх егіпцянаў і прымусіла іх урэшце зразумець, што за такою страшнаю караю і такім цудам стаіць сапраўдны Бог. Рабі М. Вейсман, пераказваючы Агаду і Мідрашы, так апісвае сёмую кару: «Аглушальны грукат граду, які сыпаўся з неба. сатрасаў зямлю. Усе, хто знаходзіўся ў полі, — і людзі, і жывёлы — былі паражоныя: яны замярзалі ў лёдзе і згаралі ў агні. Егіпцянаў ахапіў страх. Яны пачалі заганяць сваю жывёлу ў хлявы, але было занадта позна! Градзіны збіраліся ў глыбы, ствараючы суцэльную сцяну з агню і лёду, якую немагчыма было пераадолець. ...Град ламаў дрэвы і знішчаў ураджай да самых каранёў. Усё было змеценае, апроч пшаніцы і полбы, якія Гашэм хацеў захаваць, каб іх магла зжэрці саранча. Ратуючыся ад граду, некаторыя егіпцяне пабеглі ў зямлю Гошэн, але і там на іх падаў град, які ні разу не трапіў у яўрэя»1. Ёсць і яшчэ адно тлумачэнне, чаму страшэнны град не пабіў усё збожжа, але пакінуў цэлымі яшчэ недаспелыя пшаніцу і гюлбу: Бог не толькі прадбачыў, што нешта патрэбна будзе пажэрці саранчы, бо фараон не адумаецца, але найперш хацеў, каб і фараон, і ўвесь Егіпет адумаліся, каб працягнулася жыццё егіпцянаў. Паказальна, што на гэты раз фараон прызнае свае грахі і грахі свайго народа, просіць памаліцца за яго і абяцае неадкладна адпусцінь народ Ізраіля: «Саграшыў я на гэты раз. Праведны Гасподзь, а я і народ мой — грэшныя. II Памаліцеся Госпаду, і хопіць быць грымотам Божым і граду, і я адпушчу вас, вы не застанецеся болей тут!» (Зых 9:27—28). Прызнанне фараонам свайго граху з’яўляецца паваротным момантам ва ўсёй гісторыі Дзесяці караў, але сумным паваротным момантам: як пакажуць далейшыя падзеі, гэта пакаянне толькі на словах; вось чаму і кары далей будуць яшчэ больш страшныя, аж да пагібелі ўсіх першынцаў, бо фараон, яскрава ўсведам-
1 Вейсман М., раббн. Мпдраш рассказывает: В 6 т. Т. 2. Шмот: В 2 кн. Нерусалнм: ШвутАмн, 1990. Кн. 1. С. 102.
ляючы праўду Бога, становіцца ў свядомую пазіцыю багаборніцтва. Цяпер жа ён хоча толькі аднаго: каб спынілася цяжкае пакаранне. 1 яно спыняецца, як толькі Майсей уздымае ў малітве рукі да неба. Мідраш паведамляе, што вялізныя градзіны спыніліся ў паветры яшчэ да таго, як Майсей пачаў маліцца. Чаму? Як тонка адзначаюць яўрэйскія мудрацы, Усявышні зрабіў гэта спецыяльна, бо фараон пачаў услаўляць Яго, а Ён не хацеў чуць словы ўхвалення з вуснаў злачынца. Прарок Майсей таксама добра бачыць, што пакаянне фараона і найбліжэйшых яго слугаў няшчырае, таму і гаворыць кіраўніку Егіпта яшчэ да спынення кары: «Калі я выйду з гораду і ўзніму рукі свае да Госпада, грымоты спыняцца, і граду больш не будзе, каб ведаў ты, што ўся зямля належыць Госпаду. // Але ты і слугі твае, ведаю я, яшчэ не баіцеся Госпада Бога» (Зых 9:29—30). Тут вельмі важнымі з’яўляюцца словы «каб ведаў ты, што ўся зямля належыць Госпаду»: фараон, як і ўсе язычнікі, лічыў, што той ці іншы бог з’яўляецца апекуном-ахоўнікам той ці іншай краіны, той ці іншай тэрыторыі, а цяпер ён прымушаны быў прызнаць, што Бог яўрэяў — Бог усёй зямлі, Суддзя ўсяго свету. Сумнае прадбачанне Майсея наконт таго, што сапраўдны страх Божы невядомы фараону, пацвердзілася: як толькі апошні ўбачыў, што спыніліся град і агонь, што цэлымі засталіся пшаніца і полба, ён адмовіўся выканаць волю Бога і працягваў грашыць, як раней. Тлумачачы, чаму Гасподзь абраў пакаранне велізарным градам, агадычныя паданні распавядаюць, што тых з яўрэяў, хто не даваў пэўную колькасць цаглінаў, гэтымі ж цаглінамі і закідвалі наглядчыкіегіпцяне. Град цаглінаў абвальваўся на галовы няшчасных, таму ў свой час град, нібы груды камянёў, пачаў сыпацца на егіпцянаў. Паводле падання, наглядчыкі падчас абпальвання цэглы катавалі агнём тых, хто «дрэнна» працаваў, і таму не толькі град, але і нябесны агонь упаў на галовы катаў.
Егіпцяне прымушалі ізраільцянаў таксама цяжка працаваць на іх палях — і цяпер Бог карае прыгнятальнікаў, аддаючы ўсе пасевы ненажэрнай саранчы. Майсей ад імя Бога грозна папярэджвае пра гэтую — восьмую — кару, упікаючы фараона за неверагодную ўпартасць і жорст-
касць сэрца, якія прывядуць да страшэннай бяды: «Так сказаў Гасподзь, Бог яўрэяў: дакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перада Мною? Адпусці народ Мой. каб яны служылі Мне! // А калі ты не адпусціш народ Мой, то навяду Я заўтра саранчу на твой край. // 1 пакрые яна лік зямлі, і нельга будзе бачыць зямлю, і пажрэ ўцалелае, што ў вас засталося ад граду, і пажрэ ўсялякае дрэва, што расце ў вас у полі. // I напоўняцца ёю дамы твае, і дамы ўсіх слугаў тваіх, і дамы ўсіх егіпцянаў, чаго не бачылі бацькі твае і бацькі бацькоў тваіх ад пачатку існавання іх на зямлі і да сённяшняга дня» (Зы.х 10:3—6). 3 гэтымі словамі прарок павярнуўся і пайшоў ад фараона, але прамоўленае ім вельмі ўстрывожыла прыдворных, якія не вытрымалі і сказалі фараону: «Дакуль гэта будзе нам перашкаджаць? Адпусці гэтых людзей і няхай служаць Госпаду, Богу іх. Няўжо ты яшчэ не ведаеш, што гіне Егіпет?» (Зы.х 10:7). Словы прыдворных прымусілі фараона задумацца. Ён загадаў вярнуць Майсея і Аарона і сказаў, што адпусціць іх, але толькі дарослых мужчынаў, матывуючы гэта тым, што ў пустыні народ, і асабліва дзеці, загінуць. Апеляцыя да чалавечнасці здзекліва гучыць у вуснах фараона, які загадаў забіваць дзяцей; да таго ж ён іранізуе над Майсеем і Ааронам, а таксама над іх Богам, Які. на думку фараона, наўрад ці дапаможа ім у пустыні: ён, фараон, выканае сваё слова, а вось Бог — яшчэ невядома: «Няхай будзе так з вамі Гасподзь, як я адпушчу вас і дзяцей вашых! Глядзіце, бяда [дурное| перад вамі [дурны намер у вас]!1 // He, вы, мужчыны, пайдзіце і служыце Госпаду, бо гэтага вы просіце» (Зых 10:10—11). Безумоўна, фараон паводзіць сябе гранічна нахабна і цынічна: ён добра ведае, што яўрэі не кінуць сваіх дзяцей. Да таго ж Гасподзь патрабуе адпусціць Яго народ — увесь народ, а не асобных людзей. Майсей і Аарон не проста сыходзяць ні з чым з палаца фараона, а іх выганяюць вон (Зых 10:11).