• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Шсдровнцквй Д. В. Введенме в Встхпй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжме Момсеево. С. 329—330.
    2 Тамсама. С. 330.
    насць волі чалавека волі Божай, а ў цэлым служыць знакам Саюзу з Богам. Таму Тора далей раіць «абрэзаць крайнюю плоць сэрца свайго», гэта значыць стаць на шлях сапраўднага служэння Богу. У вуснах жа Майсея яго словы пра «неабрэзаныя вусны» гавораць не проста пра знешнія цяжкасці яго маўлення, але пра тое, што ён не адчувае сябе гатовым для выканання вялікай місіі, што яму яшчэ не адкрылася тая «ўнутраная гаворка», якая неабходная для выразнасці і красамоўнасці гаворкі знешняй. Адсутнасць апошняй для Майсея — знак яго недасканаласці. Але Гасподзь бачыць іншым зрокам: Ён бачыць, што менавіта Майсей здольны чуць Яго голас, абвастрыўшы бязмежна ўнутраны слых, Ён бачыць яго надзвычайны духоўны патэнцыял. На думку Дз. У. Шчадравіцкага, «Майсей не дарэмна знаходзіцца ў стане пэўнай недасканаласці і не выпадкова менавіта ў такім стане пасылаецца да фараона. Ён павінны паўстаць перад фараонам якраз коснаязыкім, каб той адразу зразумеў, што не сіламі самога Майсея здзяйсняюцца цуды — фараону належыць с цягам часу ўбачыць магутную руку Божую, якая накіроўвае Майсея»1. Але, безумоўна, без духоўных і фізічных намаганняў самога чалавека, без напружання ўсёй яго істоты воля Божая не ажыццявіцца. Бог цвёрда гаворыць прароку, што ў знешняй скаванасці яго гаворкі ёсць асаблівы сэнс і што ўсё ў руках Божых і адначасова ў руках чалавека, калі ён здольны паверыць Богу да канца: «I адказаў яму Гасподзь: “Хто дае вусны чалавеку, і хто робіць яго нямым, ці глухім, ці відушчым, ці сляпым? Ці не я, Гасподзь? // Дык вось, ідзі, і Я буду кіраваць тваімі вуснамі і скажу табе, што гаварыць”» (Зых 4:11—12). Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што тыя словы, якія прамовіць перад фараонам Майсей, будуць словы Божыя. Здаецца, пасля гэтага ўжо нельга не пайсці, не падпарадкавацца ўсеўладарнай волі Божай. Але па-чалавечы такое зразумелае дзёрзкае і адначасова адчайнае маленне Майсея: «Прабач мяне, Госпадзі, але пашлі іншага, каго толькі можаш паслаць!» (Зых 4:13). I гэтае маленне ўжо выклікае гнеў Божы, бо Майсей занадта крытычна ставіцца да сябе, вышуквае
    1 ІДедровнцкнй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятмкннжме Монсеево. С. 330.
    свае недахопы, шукае прычыны, якія б перашкодзілі паслаць менавіта яго: «I ўзгарэўся гнеў Гасподні на Машэ, і сказаў Ён: “Хіба няма ў цябе Агарона, брата твайго, левіта? Ён будзе гаварыць! 1 ён выйдзе табе насустрач і, убачыўшы цябе, узрадуецца ў сэрцы сваім. // 1 будзеш гаварыць яму і ўкладаць словы ў вусны яго, а Я буду кіраваць тваімі вуснамі і яго вуснамі і навучу вас, што рабіць”» (Зых 4:14—15). На гэта ў Майсея ўжо няма ніякіх пярэчанняў. Увесь эпізод падкрэслівае, як многа патрэбна сілаў, каб узваліць на сябе цяжар прароцкай місіі: яна запатрабуе ўсяго жыцця без аніякай рэшты, да канца, і з гэтага шляху ўжо не звярнуць.
    Такім чынам, пасля такога Адкрыцця Майсей ужо не можа не падпарадкавацца ўладарнаму імператыву. Для яго, як некалі для Аўраама і іншых патрыярхаў, прагучаў заклік «Устань і ідзі!», пачаўся яго ўласны зыход, які мае сваёй перадумовай пераадоленне самога сябе, інерцыі ўласнага існавання, які азначае бязмежны давер Богу і гатоўнасць выканаць Яго волю. Майсей мусіць рушыць у Егіпет, дзе яму нельга з’яўляцца пад страхам смерці, і вывесці народ свой, народ Божы, з няволі. Так здзяйсняецца закліканне вялікага прарока, так адкрывае ён сваю місію, адкрывае не толькі як знешнюю, але і ўнутраную неабходнасць, а значыць — выбірае найвышэйшую ступень свабоды. Спасцігнуўшы найвялікшае ў свеце Імя, Майсей спасцігае і Божае наканаванне, ужо зашыфраванае ў яго ўласным імені. Справа ў тым, што калі пераставіць літары імя Мошэ ў яго іўрыцкім напісанні, то атрымаецца га-Шэм (Гашэм) — «[гэтае, сапраўднае] Імя» — як ужо адзначалася, самая распаўсюджаная замена невымоўнага Тэтраграматона ў звычайнай мове. 3 пункту гледжання містычнай традыцыі такое супадзенне не можа быць выпадковым: калі Майсею адкрылася таямніца Імя Божага, ён адкрыў і таямніцу свайго імя, свой лёс і сваё прызначэнне. Больш таго — ён адкрыў Прысутнасць Бога ў сваёй сутнасці (імя чалавека і ўспрымалася старажытнай свядомасцю як увасабленне яго сутнасці), адкрыў Бога ў самім сабе. Містычная традыцыя бачыць асаблівы сэнс нават у сімволіцы трох літараў, якія складаюць у арыгінале імя прарока, і нават у іх графічным абліччы. ІЗельмі цікава наконт гэтага піша Дз. У. Шчадравіцкі: «Абрыс літа-
    раў імя Майсея мае важнае значэнне. Майсей — пасрэднік. Ён узыходзіў да Бога і зноў сыходзіў да народа па гары Сінайскай, вяршыня якой палымнела агнём. Тры пачаткі, якія складаюць асобу Майсея, — розум, пачуццё і воля — палымнелі агнём вялікай любові да Творцы і да людзей. Тры языкі полымя ўтвараюць літару шын — сярэднюю літару імя Майсея. Першая ж літара яго імя, мэм, якая нагадвае формай і назвай хвалю (старажытнаяўрэйскае слова майім, якое пачынаецца з той жа літары, азначае “вада”) і прадвяшчае цуды, якія адбываліся з Майсеем на вадзе: знаходжанне яго дачкою фараона, рассячэнне Чэрмнага мора, вывядзенне вадзянога струменя са скалы. Злучэнне сімвалаў “вады” і “агню” ў імені Майсея паказвае на злучэнне ў ім пакорлівай чысціні і палымянага духу. Нарэшце, літара гэй, з’яўляючыся асновай Тэтраграматона, нагадвае пра пастаянную гтрысутнасць Госпада перад духоўным позіркам Майсея. Так лёс вялікага прарока і праведніка быў ужо прадвызначаны ў яго імені»1.
    ...А тым часам Майсей ужо крочыў са статкам назад, да хаты свайго цесця Йітро, і ў вушах яго яшчэ гучалі як наказ словы Божыя: «1 посах гэты вазьмі ў руку сваю, бо ім ты будзеш ствараць усе гэтыя знакі» (Зых 4:17). Посах (жазло) — старажытны архетып, які азначае ўладу, духоўнае лідэрства і асаблівы клопат аб людзях. Посах — абавязковы атрыбут родапачынальніка, правадыра, прарока, святара. Паводле традыцыі Старажытнага Усходу, посах быў прыкметаю не толькі валадара, але і кожнага паважанага чалавека, старэйшыны, мудраца. Посах упрыгожвалі асаблівай булавешкай, часта з каштоўных металаў ці камянёў, аздаблялі яго адмысловай разьбой, уплятаючы ва ўзор імя ўладальніка. Посах фігуруе ў мностве біблейных сюжэтаў: асабліва адзначаныя посах Йегуды (Іуды) у гісторыі Йегуды і Тамар (Фамары; гл. Быц 38), дзівосны посах першасвятара Агарона, надзелены асаблівай Боскай сілай посах Майсея. Гэтаму посаху асаблівую ўвагу аддаюць Агада і Мідраш, якія паведамляюць, што ён быў выраблены з чыстага сапфіру, але на самой справе не быў стварэннем рук чалавечых. Бог. Які ведае ўсё наперад, стварыў
    1 Ш.едрошшкнй Д. В. Введенме в Ветхяй Завет: В 8 т. Т 1—3. Пятакннжне Монсеево. С. 327.
    яго напрыканцы Шостага Дня Стварэння, пасля стварэння чалавека. Такім чынам, менавіта стварэнне таямнічага посаха стала завяршэннем усяго Стварэння, што павінна было яшчэ раз падкрэсліць невыпадковасць тых цудаў, што адбудуцца ў Егіпце, невыпадковасць збаўлення народа Божага. Гэтыя падзеі — вялікая заканамернасць гістарычнага быцця, без якой і Стварэнне свету не мела б сэнсу. Сучасны каментатар, рабі Ё. Герц, піша: «Цуды ў Егіпце не былі толькі выратаваннем яўрэяў і справядлівым пакараннем егіпцянаў, але і разбурэннем і стварэннем свету нанова на вачах усяго чалавецтва. На посаху Машэ, зробленым з сапфіру, былі выразаныя першыя літары назваў Дзесяці караў»1. Мідраш даводзіць таксама, што на гэтым посаху была выразана самая поўная форма святога невымоўнага Імя Божага — Шэм Гамфораш, якое складаецца з паўнаты ўсіх літараў тэксту Торы. Паводле агадычных паданняў, посах, створаны на Шосты Дзень існавання свету, быў яшчэ ў Эдэме аддадзены Госпадам Адаму ў знак яго валадарства ў зямным свеце, ад Адама перайшоў да Шэта (Сіфа), ад яго — да праведніка Ханоха (Эноха), ад таго — да Шэма (Сіма), потым ён належаў Аўрагаму, Йіцхаку, Йаакову, Ёсэфу. Пасля смерці Ёсэфа ў Егіпце посах забраў сабе фараон, які і не здагадваўся пра яго асаблівую дзівосную сілу. Але гэтую сілу адчуў Йітро, які быў, паводле Агады, адным з егіпецкіх мудрацоў-чараўнікоў. Йітро выпрасіў посах у фараона і пасадзіў сярод дрэваў у сваім садзе, аднак вельмі хутка выявілася, што нейкая дзівосная магутная сіла не дае яму падысці да яго. Калі ж у яго шатры з’явіўся Майсей, у хуткім часе ён заўважыў посах, прачытаў напісанае на ім і лёгка ўзяў яго ў руку. Йітро адразу зразумеў, што Машэ — асаблівы пасланец Божы, што менавіта яму наканавана вызваліць народ Ізраіля, і аддаў яму ў жонкі сваю дачку Цыпору.
    ...I вось ужо Майсей, споўнены рашучасці выканаць волю Божую, ідзе па пустыні, каб у хуткім часе паўстаць перад фараонам і паўтарыць словы Божыя: «Гасподзь, Бог яўрэяў, адкрыўся нам...» (Зых 3:18).
    Пятакнмжне н гафтарот... С. 284.
    «АДПУСЦІ НАРОД МОЙ...»
    (Дзесяць караў егіпецкіх / падрыхтоўка Зыходу)
    I будзе лямант вялікі па ўсёй зя.млі Егіпецкай, Якога не было раней і не будзе болей.
    (Зых 11:6)
    ...і над усімі багамі егіпецкімі здзейсню суд. Я — Гасподзь!
    (Зых 12:12)
    Велнк, нейзглаголанно велнк Твой суд, Господь!
    Он в помешательство ввергает нечсстйвых.
    Святой народ возмннлй пріітесшіть Онв, безумцы, связанные тьмою, Опутанные долгой ночью;
    Н, беглецы от Промысла, онн
    Под кровлямм домов лежалм тайно;
    Под мрачной пеленой забвенья
    Онн укрыться мннлм
    С свонмн темнымв грехамн...
    Н былн вдруг велнкмм трепетаньем Проннкнуты...
    ...А самм для себя онм
    Тяжеле тьмы, на ннх лежавшей. былм!
    В Жукоўскі. Егіпецкая цемра
    3 таго моманту, калі Майсей атрымаў Адкрыццё Божае і свядома ступіў на шлях прарока, жыццё его' яшчэ раз зрабіла рэзкі паварот: цяпер да канца свайго зямнога існавання, ажно сорак гадоў, ён будзе служыць адзінай мэце — фізічнаму і духоўнаму вызваленню народа Божага, без чаго немагчымае Збавенне ўсяго чалавецтва. Цяпер галоўным стрыжне.м яго быцця стане, як і для патрыярхаў яўрэйскага народа, дыялог з Богам «тварам да твару». Нездарма формуламі, якія найбольш часта паўтараюцца далей у Кнізе Зыходу і астатніх кнігах Торы, з’яўляюцца дзве: «1 сказаў Гасподзь Майсею...», «I сказаў (адказаў) Майсей Госпаду...» Гэта дыялог, заснаваны не проста на глыбокай пашане і страху чалавека перад Богам і літасці Бога да чалавека, але найперш на ўзаемнай павазе і лю-