• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Йом-Кіпур — адно з важнсйшых святаў, усталяваных, паводле Торы, Самім Богам.
    тэксту Танаха, ніхто ўжо не ведаў сапраўднага гучання Тэтраграматона. Да таго ж яўрэйскія мудрацы-масарэты, якія выпрацавалі Масору — канчатковы вакалізаваны тэкст Танаха, і не спрабавалі адшукаць «правільнае» гучанне Імя Божага, бо яны былі, безумоўна, верныя запаведзі, што забараняла вымаўленне гэтага Імя. Больш таго, масарэты вакалізавалі Тэтраграматон наўмысна няправільна, каб кожны, хто чытае Святое Пісанне, не саграшыў — свядома ці несвядома — пры спробе вымавіць Святое Імя. Самі ж агаласоўкі, выбраныя імі, павінныя былі нагадваць пра замены Тэтраграматона: найчасцей ён вакалізаваны галоснымі [о| і [а], як у слове Адонай, або дыфтонгам [оі| па ўзору слова Элогім. 3 першай агаласоўкі і была ўтвораная форма, якая дагэтуль ужываецца ў хрысціянскай багаслоўскай і еўрапейскай навукова-папулярнай і мастацкай літаратуры (хаця і не ўжываецца ў царкоўных перакладах Бібліі), — YEHOWAH (пры чытанні — Jehova; адсюль і рускае Негова). Як вядома, упершыню такую транслітэрацыю выкарыстаў у 1518 г. Пётр Галацін, спавядальнік папы Льва X. Аднак са сказанага вышэй зразумела, што такое вымаўленне Тэтраграматона з’яўляецца няправільным. Тым не меней, у такім выглядзе гэтае імя ўжывалася ў еўрапейскай культуры да сярэдзіны XIX ст., калі нямецкі біблеіст Г. Г. А. Эвальд высунуў меркаванне, што яго, хутчэй за ўсё, патрэбна чытаць як YAHWEH1 (Jahve; адсюль рускае Йагве, Ягве, Яхве, беларускае Йагвэ, Ягвэ). Гэта пацвярджаецца, у прыватнасці, тым, што раннехрысціянскія аўтары Епіфаній Саламінскі (315—403) і Феадарыт Кірскі (390—466) перадаюць па-грэчаску Тэтраграматон як ‘J3e (Йавэ), а яшчэ раней, у Клімента Александрыйскага (каля 150—215), — ‘Juoe (Йавоэ), у Арыгена (каля 185—254) — ‘Jq (Йае). Агаласоўку Йагвэ пацвярджае таксама скарочаная форма Тэтраграматона, якая ўжываецца ў тэкстах Танаха для захавання рытму і для паэтычнай экспрэсіі ў вершаваных ці эмацыянальна напружаных фрагментах, — YAH (Йаг, або Йа, бо напрыканцы словаў літара гэй не чытаецца; гл. Зых 15:2; Пс
    1 Ewald Н. G. A. Geschichte des Volkes Israel bis Christus. 2. Ausg. Gottingen, 1852. T. 4. S. 222—224.
    68/67:5), а таксама канчатак -yahu (-йагу) у многіх старажытнаяўрэйскіх тэафорных імёнах, зафіксаваных у Бібліі: Адоніііагу (Адонія), Йешайагу (Ісаія, Ісая), Ёшыйагу (Іосія, Ёсія), Йірмейагу (Іерамія, Ерамія) і т. п. Ускосна тое ж самае пацвярджаюць вядомыя навуцы амарэйскія тэафорныя імёны, якія ўтрымліваюць элемент yahwi (гл. далей).
    Каментуючы магчымую этымалогію Тэтраграматона, I. Р. Тантлеўскі адзначае, што YHWH, «верагодна, уяўляе сабою форму трэцяй асобы адзіночнага ліку імперфекта пароды qalx дзеяслова haway — старажытнай формы дзеяслова hayah — “быць”» і што «імперфект дзеясловаў у яўрэйскай мове можа выкарыстоўвацца, у прыватнасці, як для абазначэння будучых дзеянняў (=рускі будучы час), так і для абазначэння дзеянняў, якія пачаліся ў мінулым і працягваюцца ў сучасным»2. «Такім чынам, — мяркуе даследчык, — Імя Госпада можа быць інтэрпрэтаванае як “Ён быў, ёсць і будзе”»3. Цікава, што гэта поўнасцю супадае з тлумачэннем Тэтраграматона ў яўрэйскай рэлігійнай традыцыі (гл. ніжэй). На думку расійскага біблеіста, фразу, якую Гасподзь прамаўляе Майсею, тлумачачы Сваё Імя, можна перакласці як «Я ёсць Той, Які ёсць». «У гэтай Самахарактарыстыцы, якая выяўляе канчатковую аснову даступнай для чалавечага спасціжэння сутнасці Божышча, апафатычная (негатыўная) тэалогія4 дасягае свайго апагея»5. Выяўляючы вытокі Імя YHWH (або паралелі да яго) у кантэксце Паўночнай Месапатаміі, Сірыі і Палесціны, сучасныя даследчыкі (і, у прыватнасці, I. Р. Тантлеўскі6) падкрэсліваюць, што, паводле новых навуковых дадзеных, сярод амарэйскіх тэафорных імёнаў з Мары сустракаюцца наступныя антрапонімы: Ya(h)wi-ilum (ііа) — «Бог (Ілум, Эл) [ёсць] Ya(h)wi»; Ya(h)wi-Adad — «Адад [ёсць] Ya(h)wi», дзе Адад, або Гадад, — акадскі бог навальніцы і буры, во-
    1 У іўрыце ўсе дзеясловы дзеляцца на асаблівыя пароды (біньяны), якія па-рознаму ўтвараюць часавыя формы.
    2 Тантлевскнй й. Р. Введенне в Пятмкннжме. С. 421.
    3 Тамсама.
    4 Пра апафатычную (негатыўную) і катафатычную (пазітыўную) тэалогію гл. ніжэй.
    5 Тантлевскмй й. Р. Введенне в Пятмкнмжне. С. 421
    6 Гл.: Тамсама. С. 426.
    браз якога зліўся с вобразам ханаанейскага Баала (Ваала). Апрача таго, як адзначае 1. Р. Тантлеўскі, найменне Ya-hwa/Yi-ha сустракаецца ў якасці назвы мясцовасці ў егіпецкіх спісах найменняў мясцовасцяў у Сірыі часоў А.мэнхотэпа 111 (1403—1354 гг. да н. э.), Рамсэса 11 (1290—1224) і Рамсэса 111 (каля 1183—1152). Такім чынам, гэтае найменне было вядомае ў Сірыі ўжо каля 1400 г. да н. э. 3 гэтым добра карэлюецца той факт, што на пачатку XIV ст. да н. э. хапіру, як называюць іх егіпецкія крыніцы (нагадаем, што, паводле меркавання навукі, слова хапіру — трансфармаваная форма слова га-іврі, мн. лік — іврім), стварылі ў Сірыі дзяржаву, якая атрымала назву Амуру — Амарэйскае царства. Магчы.ма, імя, падобнае YHWH, было вядомае і тут, але менавіта ў старажытнаяўрэйскай культуры, у Торы, яму быў нададзены цалкам асаблівы духоўна-рэлігійны статус.
    Якія б версіі паходжання і прачытання Тэтраграматона не высоўваліся навукаю1, яўрэйская рэлігійная традыцыя ўпарта лічыць чытанне Святога Імя Божага невядомым (яго будзе цалкам ведаць толькі Месія, які прыйдзе ў канцы часоў), а само Імя не з’яўляецца словам людской мовы ў звычайным сэнсе слова. Ужо першыя каментатары сцвярджалі (і гэты падыход стаў класічным у іудаізме), што ў чатырох літарах невымоўнага Імя Божага схаваныя ўсе часавыя формы дзеяслова гайа («быць», «існаваць», «даваць жыццё») у мужчынскім родзе: прошлы час, форма якога супадае з асноўнай слоўнікавай формай, — гайа («Ён быў»); цяперашні час — говэ («Ён ёсць», «Ён — Той, Хто існуе»; цяперашні час на іўрыце перадаецца праз дзеепрыметнік); будучы час — йіг’йё («Ён будзе»). Такім чынам, на думку яўрэйскіх мудрацоў, Тэтраграматон уяўляе са-
    1 Так, існуе гіпотэза. паводле якой YHWH — вытворнае ад дзеяслова са значэннем «дзьмуць», «дыхаць», і ў такім выпадку яно этымалагізуецца як спецыяльнае імя бога встру і буры (ці Бога, Які адкрываецца ў ветры і буры) На думку Ю. Вельгаўзэна, Тэтраграматон трэба разумець як «Той, Хто выступае [крочыць] у буры» (такі ж тытул меў ханаанейскі Баал). Нскаторыя даследчыкі лічаць, што Тэтраграматон узыходзіць да кораня са значэннсм «падаць» і можа быць інтэрпрэтаваны як «Той, Хто прымушае падаць» — у значэнні <-Той, хто прымушае падаць дождж і маланку» («Грамавержац») або «Той, Хто прымушае падаць ворагаў»).
    бою своеасаблівую абрэвіятуру (або акронім), у якой у згорнутым, патаемным выглядзе ўтрымліваецца думка пра паўнату існавання Бога ў часе і адначасова Яго непадуладнасць часу, бо Ён — Творца часу і Крыніца быцця: «Ён быў, Ён ёсць, Ён будзе вечна» (паказальна, што гэта не разыходзіцца і з асноўнымі філасофскімі і навуковымі канцэпцыямі).
    Вель.мі важна, што Тэтраграматон паведамляе пра паўнату Божага Існавання найперш ў часе, бо і сам свет, створаны Богам, раскрываецца ў Танаху менавіта як тое, што існуе ў скіраваным да пэўнай мэты гістарычным часе, «свет як гісторыя» (С. С. Аверынцаў1) або, у вызначэнні выдатных іудзейскіх экзістэнцыялістаў Марціна Бубера і Франца Розэнцвейга, — «сусветны час» (die Weltzeit). Цікава, што менавіта так — «die Weltzeit» — гэтыя філосафы перадалі ў сваім слынным сумесным перакладзе Танаха на нямецкую мову слова олам, якое звычайна разумеецца і перакладаецца як «свет», «сусвет», «універсум» (г. зн. як прастора), але ў старажытных тэкстах мае не прасторавае, а часавае значэнне, дакладней — розныя часавыя адценні: «век», «далёкае мінулае» і адначасова «далёкае будучае», «заўжды», «вечнасць» (нездарма і свет адвечны, які адкрываецца чалавеку пасля смерці, завецца Олам га-ба — «Будучы свет» — і мае на ўвазе канчатковую мэту руху чалавечага жыцця і ўсёй гісторыі ў часе). Глыбокае і тонкае супастаўленне элінскага ўяўлення пра космас (літаральна з грэчаскай мовы — «парадак»; слова абазначала і ваярскі строй, і жаночыя строі, і толькі пазней, з часоў Піфагора ці Парменіда, стала вызначаць упарадкаваную структуру свету) і яўрэйскай канцэпцыі олама праводзіць С. С. Аверынцаў: «Грэчаскі свет — гэта “космас”, паводле першапачатковага сэнсу слова такі “сірой”, які ёсць “шэраг” і “парадак”2; інакш кажучы, адпаведная закону і сіметрычная прасторавая структура... Унутры космасу нават час дадзе-
    1 Аверннцев С. С. Греческая «лнтература» в блмжневосточная «словесность»: Протмвостоянне к встреча двух творческнх прннцмпов // Тппологня н взанмосвязн лнтсратур Древнего ммра. М.. 1971. С. 229.
    2 У арыгінале — асаблівая ігра словаў: «...такой «наряд», который есть «ряд» н «порядок»...»
    ны ў модусе прасторавасці: на самой справе вучэнне пра адвечнае вяртанне, якое яўна або латэнтна прысутнічае ва ўсіх грэчаскіх канцэпцыях быцця, як міфалагічных, так і філасофскіх, аднімае ў часа ўласцівасць незваротнасці і дае яму ўзамен уласцівасць сіметрыі, якая мысліцца толькі ў прасторы. Унутры “олама” нават прастора дадзеная ў модусе часавага руху — як “ёмішча” незваротных падзеяў. ...Бог Зеўс — гэта “алімпіец”, г. зн. істота, якая характарызуецца сваім месцам у сусветнай прасторы. Гасподзь Бог — гэта Той, Хто Стварыў неба і зямлю, г. зн. Гаспадар неадмяняльнага імгнення, з якога пачалася гісторыя, а праз гэта — Гаспадар гісторыі, Гаспадар часу. Структуру можна сузіраць, у гісторыі прыходзіцца ўдзельнічаць. Таму свет як “космас” аказваецца адэкватна схопленым праз незацікаўленае статычнае апісанне, а свет як “олам”, наадварот — праз скіраваны ў час аповед, які суадносіцца з канцом, з зыходам, з вынікам і падганяецца пытаннем: а што далей? Найвышэйшая мудрасць антычнага чалавека заключаецца ў тым, каб давяраць не часу, а прасторы, не будучаму, а цяперашняму, і яго алімпійцы не могуць лепш аблашчыць свайго ўлюбёнца, як падараваўшы яму сённяшні дзень у абмен на заўтрашні... Наадварот, скразны матыў Бібліі — Абяцанне, на якое не толькі дазволена, але і безумоўна неабходна без вагання прамяняць наяўныя даброты... Будучае — вось у што вераць героі Бібліі. Дабраславенні, якія шматразова паўтараюцца ў аповедзе Пяцікніжжа, і абяцанні, якія зноў і зноў дае Гасподзь Аўрааму і яго нашчадкам, ствараюць адчуванне, што няўхільна ўзрастае сума Боскіх гарантыяў будучага шчасця... Такім чынам, грэчаскі “космас” знаходзіцца ў прасторы. выяўляючы ўласцівую яму меру; біблейны “олам” рухаецца ў часе, імкнучыся да сэнсу, што пераўзыходзіць яго межы...»1