• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Што ж такое Тэтраграматон? Які сэнс нясе ў сабе гэтае імя? Ці можна хоць часткова зразумець яго таямніцу? Дазволім сабе невялікі экскурс у гэтую тэму. Тэтраграматон — гэта абазначэнне вядомага нам з арыгінала Танаха сакраль-
    нага Імя Адзінага Бога, якое найбольш нагадвае ўласнае імя і якое ў іудаізме строга забароненае для вымаўлення. Яно складаецца з чатырох зычных літараў (як вядома, пры кансанантным пісьме запісваюцца толькі зычныя), назвы якіх гучаць у старажытным алфавіце наступным чынам: Йуд (Йод), Гэй, Вав, Гэй. Ва ўмоўнай лацінскай транслітэрацыі гэтае імя перадаецца як YHWH (напрыклад, у навуковых працах). Тэтраграматон сустракаецца ў яўрэйскай Бібліі каля сямі тысяч разоў, але кожны раз пры чытанні тэксту не вымаўляецца. Замест яго вымаўляюцца замены (эўфемізмы), найстаражытнейшай з якой з’яўляецца слова Адонай, дакладней — Адонаі, што перакладаецца як «Гасподзь мой», «Спадар мой», але нясе ў сабе «прысмак» множнасці (літаральна «Спадары мае»), уяўляючы форму pluralis majestatis («множнай вялікасці») — асаблівага паважлівага наймення Бога або звароту да Яго. У першым па часе перакладзе на замежную мову — грэчаскую — Тэтраграматон ва ўсім тэксце Сэптуагінты быў перакладзены менавіта грэчаскім эквівалентам слова Адонаі, якім яўрэйскія мудрацы-перакладчыкі ўжо прывыклі беражліва «прыкрываць» невымоўнае Імя, — Kupioc \Kyrios\ («Гасподзь»), Пад уплывам Сэптуагінты і ў іншых перакладах Бібліі Тэтраграматон пачаў замяняцца словамі той жа семантыкі (лац. Dominus, ням. Herr, англ. Lord, польск. Pan і г. д.). Пад непасрэдным уплывам Сэптуагінты і стараславянскага перакладу Тэтраграматон традыцыйна перадаецца па-руску як Господь, па-беларуску — Гасподзь (хаця магчымыя варыянты Спадар, Пан). Такім чынам, Тэтраграматон не вымаўляецца пры чытанні тэксту ні ў арыгінале (на іўрыце), ні ў перакладах, дзе нават і не пішуцца сапраўдныя літары сакральнага Імя. Тым не менш, існуюць два варыянты вымаўлення Тэтраграматона: першы — Йегова (у славянскай традыцыі — Іегова) — з’яўляецца свядома няправільным (гл. ніжэй), другі — Йагвэ (Ягвэ) — уяўляе сабою гіпатэтычную навуковую рэканструкцыю (гл. таксама ніжэй). Аднак паводле азначэння Тэтраграматон застаецца таямніцай — і па форме, бо невядома, як ён вымаўляўся, і па сэнсе, бо гэта і ёсць самае патаемнае, хаця
    менавіта апошняе крыху прыадкрываецца ў той момант, калі Бог адкрывае Сваё Імя Майсею.
    У словах, звернутых да прарока ў адказ на пытанне пра Імя Божае, Усявышні не толькі вымаўляе Сваё Імя (адкрывае ў акце сяброўскага даверу), але і тлумачыць яго. Справа толькі ў тым, што само гэтае тлумачэнне выглядае вельмі загадкавым і амаль не падлягае дакладнаму перакладу на іншыя мовы. Прыгадаем тэкст: «1 сказаў Бог Машэ: “Я — Той, Хто Будзе [Хто Ёсць і Будзе, Хто Існуе Вечна]”. // I сказаў: “Так скажы сынам Ізраіля: Той, Хто Будзе, паслаў мяне да вас”. I яшчэ сказаў Бог Машэ: “Так скажы сынам Ізраіля: Гасподзь [YHWH], Бог бацькоў вашых, Бог Аўрагама, Бог Йіцхака і Бог Йаакова, паслаў мяне да вас”» (Зых 3:14—15). Параўнаем рускі Сінадальны пераклад: «Бог сказал Монсею: Я есмь Сушнй (Негова). 14 сказал: так скажн сынам Пзрамлевым: Сушнй послал меня к вам. // 14 сказал еіце Бог Момсею: так скажн сынам Нзранлевым: Господь, Бог отцов вашнх, Бог Авраама, Бог Рісаака н Бог Макова, послал меня к вам». Параўнаем таксама пераклад Васіля Сёмухі: «Бог сказаў Майсею: Я — Сутны. 1 сказаў: так скажы сынам Ізраілевым: Сутны паслаў мяне да вас. // 1 сказаў яшчэ Бог Майсею: так скажы сынам Ізраілевым: Гасподзь, Бог бацькоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якава паслаў мяне да вас»1. Заўважым, што ў рускім Сінадальным перакладзе слова Суіцйй з’явілася як дакладная калька таго, што стаіць на гэтым месцы ў Сэптуагінце: Qv (чытаецца як Он і значыць «Той, Хто Існуе», «Існы»). Гэтаму адпавядае і царкоўнаславянскае Сый. В. Сёмуха цалкам ідзе за Сінадальным перакладам і знаходзіць ёмістую кальку — Сутны, хаця дакладней было б — Існы. Але справа ў тым, што ніводнае з гэтых словаў, як і выраз Я есмь Суіцйй (бел. Я — Сутны), не перадае дакладна вельмі складаную па сэнсе канструкцыю, якая стаіць у арыгінале: Эг’йё Ашэр Эг’йё. Пры гэтым ашэр перакладаецца як той, або які, а эг’йе ўяўляе сабою форму першай асобы адзіночнага ліку будучага часу
    1 Біблія: Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету кананічныя / Пераклад В. Сёмухі. Duncanville, USA: World wide printing, 2002. C. 78-79.
    незакончанага трывання ад дзеяслова гайа — «быць», «станавіцца», «існаваць», а таксама «даваць быццё». Такім чынам, уся фраза даслоўна перакладаецца як «Я Буду Той, Які [Хто] Буду», што гучыць не зусім звычна для нашага слыху. Больш-менш дакладна сэнс гэтага Самавызначэння Божага можна перадаць наступным чынам: «Я — Той, Хто Будзе |вечна|», «Я — Той, Хто Быў, Ёсць і Будзе» ці нават «Я — Той, Хто Даваў, Дае і Будзе Даваць Быццё». У перакладзе П. Гіля: «Я — Суіцнй, Который Пребывает Вечно»1 («Я — Існы, Які Ёсць [Прабывае| Вечна»), Пераклад Д. Ёсіфона: «Я — Сушнй, Который Пребудет»2 («Я — Існы, Які Будзе Вечна»), У сучаснай біблеістыны гэтую фразу, як і непасрэдна Тэтраграматон, прынята тлумачыць як «Той, Хто прымушае быць» або «Той, Хто з’яўляецца прычынай быцця». Існуе і наступная інтэрпрэтацыя слыннага выразу: «Я сапраўды ёсць Той, Хто ёсць»3.
    Класічны яўрэйскі каментар лічыць загадкавы выраз Эг’йе Ашэр Эг’йе адным з імёнаў Бога. Наконт яго сэнсу рабі Ё. Герц піша: «Гэта імя Усявышняга... не паддаецца дакладнаму перакладу. Літаральна яго трэба было б перакласці як “Я Буду Так, Як Я Буду”. Па сэнсе яно значыць, што ніякія вобразы, якія існуюць, недастатковыя для апісання Усявышняга. Усе спробы супаставіць Яго з вобразам чалавека, жывёлы, расліннага або нежывога свету з’яўляюцца ідалапаклонніцтвам. Мідраш, развіваючы гэтую ідэю, дае яшчэ больш глыбокае разуменне імя Эг’йе Ашэр Эг’йе'. “Па Маіх справах называюся Я”. Гэтая дэкларацыя пастаяннай Божай Прысутнасці, якая выяўляецца ва ўсім, што адбываецца, і кульмінацыяй раскрыцця якой становіцца Зыход з Егіпта, гучыць і ў Першай Запаведзі, дадзенай усяму народу ля гары Сінай: “Я — Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе з Краіны Егіпецкай, з
    1 Пятпкнмжне п гафтарот: Нврнт. текст с рус. пер. н класснч. комментармем «Сончяно». С. 280.
    2 Пять Княг Торы: Яврмт. текст с рус. пер. / Пер. Д. Йоснфона. Нерусалмм: Мосад Арав Кук, 1975. С. 70.
    3 Гл.: LaSor W. S. et al. Oki Testament Survey. P. 135; Vaux R., de. The Revelation of the Divine Name YHWH // Proclamation and Presence / Ed. by J. I. Durham and'J. R. Potter. Richmond, 1970. P. 48—75; Schild E. On Exod. Ill 14 — «1 am that I am» // Vetus Testamentum 4 (1954). P. 296—302.
    дому рабства”. Імя “Я Буду Так, Як Я Буду” павіннае прынесці прыгнечанаму народу надзею на тое, што ў блізкім будучым Той, Хто вядомы як Бог яўрэйскага народа, выявіць Сябе ў цудах, якія дагэтуль не бачыў ніхто і якія прывядуць да збавення ад рабства і вызвалення»1. Такім чынам, тлумачэнне Тэтраграматона з вуснаў Самога Бога сведчыць пра адвечнасць Бога, Яго пазачасавасць і пазапрасторавасць і адначасова пра Яго ўсепрысутнасць у свеце, пра Яго пастаянны ўдзел у гісторыі. Разважаючы над таямнічай фразай, Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Бог паведамляе пра Сябе толькі тое, што можа быць зразуметае чалавекам, які бачыць, што ўсе рэчы, усе з’явы вакол зменлівыя і часовыя. Гэтаму процістаіць і папярэднічае Той, Хто Вечны, Хто стварыў свет, г. зн. Той, Хто задумаў яго. Усё існае створанае паводле пэўнай задумы, гарманічна і цэласна. Менавіта гэта паведамляе Гасподзь, калі гаворыць: “Я ёсць Той, Хто будзе вечна”, менавіта гэта жадае Ён у першую чаргу адніснуць у свядомасці Свайго народа»2.
    Заўважым, што памылкаю Сінадальнага перакладу з’яўляецца тое, што імя Негова стаіць у дужках менавіта пасля выразу Я есмь Суіцйй — як паказанне чытання апошняга слова. Але ж, як мы бачылі, гэтае слова тры разы гучыць у тэксце і чытаецца як Эг’йе. Як Іегова, а дакладней — Йегова — можа быць прачытаны, паводле вакалізацыі масарэтаў, сам Тэтраграматон, які гучыць з ByeHay Бога ў наступных Яго словах: «Гасподзь |YHWH|, Бог бацькоў вашых...» Вось тут у дужках і можна было б пазначыць Йегова, бо менавіта такія агаласоўкі (нэкудот — кропкі і рысачкі пад літарамі для пазначэння галосных гукаў) стаяць у іўрыцкім арыгінале. Але ж людзям, якія хоць крыху знаёмыя з арыгіналам Бібліі, з яўрэйскай традыцыяй ці проста з праблемамі біблеістыкі, вядома, што так чытаць гэтае імя няправільна, а з пункту гледжання рэлігійнай традыцыі яго і наогул нельга чытаць. Справа ў тым, што ўжо ў глыбокай старажытнасці (пачынаючы з часоў Майсея, г. зн. прыкладна з XIII ст. да н. э.) Чаты-
    1 Герц Й. Комментарнй. С. 280.
    2 ІЦсдровпцкнй Д. В. Введенве в Ветхнй Завет: В 8 т Т 1—3. Пятакннжве Момсеево. С. 321.
    рохлітарнае Імя ўсведамлялася такім святым, што было забароненае для вымаўлення ў штодзённым жыцці, пра што сведчыць адна з Дзесяці Запаведзяў: «Не вымаўляй Імя Госпада, Бога твайго, марна [дарэмна], бо Гасподзь не пакіне без пакарання таго, хто вымаўляе Імя Яго марна» (Зых 20:7). Безумоўна, гэтая запаведзь мае і больш шырокі сэнс, але найперш яна гаворыць пра недапушчальнасць вымаўлення Тэтраграматона. Паводле сведчанняў, якія захаваліся (найперш у Талмудзе і Мідрашы, але таксама і ў пазабіблейных крыніцах), вымаўляць гэтае Святое Імя ў старажытнасці меў права толькі першасвятар і толькі ў адзін святы дзень у годзе — у Йом-К.іпурым, або Йом-Кіпур (Дзень Выкуплення, Дзень Пакаяння, або Судны Дзень)1, калі ён уваходзіў у Святая Святых Скініі Адкрыцця (Скініі Запавету), пазней — Іерусалімскага Храма, і паўставаў перад галоўнай святыняй — К.аўчэгам Запавету, дзе паміж крыламі керуваў (херувімаў), размешчаных на накрыўцы Каўчэга, яму адкрываўся Сам Гасподзь. Як сведчаць надпісы, знойдзеныя ў горадзе Лахіш, Тэтраграматон яшчэ ўжываўся ў сваім натуральным гучанні ажно да разбурэння Першага Храма вавілонянамі ў 586 г. да н. э. Аднак потым, у эпоху вяртання з Вавілонскага палону і эпоху Другога Храма, г. зн. пачынаючы з VI ст. да н. э., ён паступова канчаткова выходзіць з ужытку, што вельмі яскрава пацвярджаецца тэкстам Сэптуагінты, у якой замест Тэтраграматона фігуруе грэчаскае слова Кюріос — «Гасподзь». Прынамсі, у III ст. да н. э., калі пачалася праца над Сэптуагінтаю, Тэтраграматон ужо паўсюдна ў яўрэйскім свеце (у тым ліку і ў элінска-яўрэйскім) не вымаўляўся ўслых, а замяняўся словам Адонаі. Калі ж у тэксце Танаха Тэтраграматону і так папярэднічала слова Адонаі, якое само па сабе з’яўляецца адным са старажытных найменняў Адзінага Бога, то ён замяняўся формай «множнай вялікасці» Элогім, якая традыцыйна перакладаецца як «Бог». У эпоху позняй Антычнасці і ранняга Сярэднявечча, калі ў яўрэйскай рэлігійнай традыцыі была канчаткова зробленая вакалізацыя кансанантнага