• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    можна паставіць яму ў заслугу, што ён узняў свой узровень і ўзровень сваёй сям’і ва ўсіх будучых пакаленнях. Йітро запатрабаваў ад Машэ, каб яго першынец застаўся неабрэзаным. Машэ хацеў споўніць міцву} — мець дзяцей2 — і спадзяваўся: Гашэм скіруе падзеі так, што ён зможа абрэзаць свайго сына»3. Так, безумоўна, Майсей вельмі рызыкаваў, як некалі Лот, калі пасяліўся ў даліне Садома, а не застаўся з праведнікам Аўраамам. Але патрэбна падкрэсліць, што Майсей быў усё ж такі з асаблівай пароды людзей выключнай цвёрдасці і мужнасці, якія маглі цярпліва чакаць свайго часу і верыць у сваё наканаванне насуперак усім знешнім акалічнасцям. Здаецца, і яго існаванне сярод мід’яніцянаў было скіраванае на тое, каб і тут, хаця б у адной хаце, запаліць агеньчык сапраўднай духоўнасці, і менавіта ў хаце язычніцкага жраца, бо заўсёды ёсць надзея, што яго прыклад паўплывае на астатні народ. Цікавае супастаўленне паміж лёсам Майсея, які парадніўся з мід’янскім жрацом, і лёсам Іосіфа, які парадніўся з егіпецкім жрацом, праводзіць Дз. У. Шчадравіцкі, бачачы тут не проста тыпалогію, а асаблівую волю Божую: «...Майсей, таксама як у свой час і Іосіф, уваходзіць у сям’ю святара. Першы збавіцель, які прыйшоў у Егіпет напярэдадні пасялення там усяго дома Ізраілева, парадніўшыся са святаром, далучыўся да жрэцкага саслоўя Егіпта, а апошні збавіцель, якому наканавана было вывесці на свабоду сыноў Ізраілевых, парадніўся са святаром мадыямскім. Без сумневу, такое набліжэнне да жрэцкіх сем’яў, як у выпадку з Іосіфам, так і ў выпадку з Майсеем, мела правідэнцыяльны сэнс: менавіта ўвайшоўшы ў святарскае саслоўе ці наблізіўшыся да яго, магчыма было
    1 Міцва (іўрыц.) — запаведзь.
    2 Адна з галоўных запаведзяў Торы, дадзеная Богам усяму жывому — «Пладзіцеся і памнажайцеся!» (Пру у-рву!): першым жа людзям і адпаведна ўсяму чалавецтву дадзеная асобна яшчэ і запаведзь пра стварэнне сям’і і нараджэнне дзяцей (гл. Быц 2:24). Менавіта таму ў іудзейскай традыцыі не існуе інстытуту бясшлюбнасці; апошняе лічыцца парушэннем парадку, усталяванага Богам, а немагчымасць мець дзяней — найцяжэйшым горам і нават прыкметай таго, што Бог за штосьці карае чалавека.
    3 Вейсман М., раббн. Мндраш рассказывает: В 6 т. Т. 2. Шмот: В 2 кн. Нсрусалмм: Швут Амн, 1990. Кн. 1. С. 55—56.
    жрацоў, а праз іх і ўвесь народ, наблізіць да ведання сапраўднага Бога»1. Экзэгет і мысляр мяркуе таксама, што ад Йітро Майсей мог шмат чаго даведацца з паданняў пра Аўраама і яго нашчадкаў, дапоўніць гэтымі ведамі тыя, якія ён атрымаў у дзяцінстве ў роднай сям’і. «Наогул, мы можам меркаваць, што нямала яўных і патаемных ведаў пра духоўны свет Майсей набыў ва ўсіх трох пройдзеных ім “школах”: у родным доме, што належаў да святарскага калена Леві, у егіпецкіх жрацоў і, нарэшце, у мадыяніцянаў. Аднак сапраўднае, жывое адкрыццё Божае не залежыць ад паданняў чалавечых і не з’яўляецца іх “працягам”, бо адкрыццё Божае ёсць імгненнае прасвятленне, азарэнне чалавечага духу. I яно гэтак жа адрозніваецца ад усіх магчымых паданняў, з’яўляюцца яны паданнямі ізраільскімі, егіпецкімі ці мадыямскімі, як разгляданне выяваў чалавека — ад непасрэдных жывых стасункаў з ім. Або як аповед, пачуты сляпым, пра тое, што існуюць святло і фарбы, адрозніваецца ад сузірання прыгажосці свету...»2
    Так, у пэўны час Майсей сам-насам сустрэнецца з Богам, адкрые для сябе і панясе іншым ісціну, якая не адкрывалася яшчэ нікому. А пакуль што, здаецца, жыццё яго набыло стабільнасць і пайшло на лад: ён пасвіць статкі свайго цесця Йітро і яшчэ не ведае свайго сапраўднага прызначэння, не ведае нават, што становішча яго братоў у Егіпце стала зусім невыноснае. «I было, з цягам доўгага часу, памёр валадар Егіпта, і застагналі сыны Ізраіля ад працы, і залямантавалі, і ўзнёсся гэты лямант ад працы іх да Бога» (Зых 2:23). Паводле прамога сэнсу тэксту, у Егіпце змянілася ўлада і на трон узышоў другі фараон, але, як гэта часта здараецца, ён «узорна» працягваў палітыку свайго папярэдніка і нават зрабіў яе больш жорсткай у дачыненні да нявольнікаў-яўрэяў і іх няшчасных хлопчыкаў-немаўлятаў, якіх працягвалі забіваць. Старое паданне кажа, што новы фараон аддаў загад, страшнейшы за самую цяжкую працу: калі ізраілыдяне не выконвалі норму і не выраблялі пэўную колькасць цаглінаў, то замест апошніх у мур патрэбна было класці цельцы нованароджаных яўрэйскіх
    1 Шедровннкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Момссево. С. 307.
    2 Тамсама.
    хлопчыкаў; перад гэтым наглядчыкі-егіпцяне разбівалі ім галовы аб мураваную сцяну. А яшчэ, паведамляе Агада, фараон вельмі цяжка захварэў на праказу. Цела яго пакрылася страшэннымі гнойнымі болькамі, і егіпецкія мудрацы, магі і чарадзеі параілі яму прымаць асаблівыя ванны — з цёплай дзіцячай крыві, па дзве на дзень. «Для гэтай мэты закалывалі яўрэйскіх дзяцей па два разы на дзень — раніцою сто пяцьдзесят і сто пяцьдзесят увечары» (Шэмот Раба /)’. Вядома, гэтыя паданні, што склаліся ў сівой старажытнасці, немагчыма пацвердзіць дакументальна. Аднак само іх узнікненне сведчыць пра тое, якою цяжкаю ранаю засталіся ў свядомасці народа пакуты Егіпецкага рабства, памножаныя на шматлікія пакуты далейшага лёсу, асабліва падчас канчатковага выгнання з роднай зямлі і блукання па шляхах свету ажно да сярэдзіны XX стагоддзя2. Але і ў жудаснай крывавай трагедыі яўрэйская традыцыя бачыць парадыгматычны сэнс: часам патрэбныя смяротныя пакуты, невыносны боль, адчуванне краю бездані, каб людзі ўспомнілі пра Бога, звярнулі да Яго свае сэрцы, думкі і справы. 1 тады непазбежна прыйдзе выратаванне. Паводле Торы, калі пачаліся пакуты, якія немагчыма было не толькі перажыць, але і ўсвядоміць ні розумам, ні сэрцам, народ Ізраіля зразумеў, што ён стаіць на мяжы знішчэння, і звярнуўся нарэшце да Бога. Нездарма ў тэксце падкрэслена, што лямант ад іх працы ўзнёсся да Бога. Гэта значыць, што гэты лямант і скіраваны быў да Бога, а не проста ў прастору, як раней, што душы ізраільцянаў адкрыліся Богу. Ён жа, у Сваю чаргу, «успомніў» пра іх і Свой Запавет з іх прабацькамі, гэта значыць адчуў, што яны вартыя выратавання, і калі перамяніліся не ўсе, то ўсё роўна народ трэба ратаваць — хаця б дзеля таго, што яны нашчадкі вялікіх праведнікаў: «1 пачуў Бог стогн іх, і ўспомніў Бог Саюз Свой з Аўрага-
    1 Агада... С. 53.
    2 На жаль, гэтыя «крывавыя ванны», неабходныя фараону, сталі пэўнаю страшнаю парадыгмаю, якая паўтаралася падчас пагромаў, калі гінулі дзсці, і якая стала жахлівай рэальнасцю ў нацысцкіх лагерах. спецыяльна створаных для дзяцей: у маленькіх вязняў забіралі ўсю кроў для салдатаў фюрэра. Безумоўна, у такія лагеры траплялі дзеці розных «неарыйскіх» нацыянальнасцяў, але найперш там наканавана было апынуцца яўрэйскім дзецям. Падчас Халакосту загінулі каля 1 500 000 яўрэйскіх дзяцей.
    мам, з Йіцхакам і з Йааковам. // I ўбачыў Бог сыноў Ізраіля, і спазнаў |зведаў, даведаўся| Бог» (Зых 2:24—25). Як ужо адзначалася раней, апошняя крыху дзіўная фраза азначае не тое, безумоўна, што Бог раней «не бачыў» і «не ведаў» сыноў Ізраіля, а тое, што Ён убачыў іх новы духоўны ўзровень ці, як мінімум, жаданне ўзняцца духоўна. палкае жаданне веры і свабоды. Патрэбна нагадаць, што дзеяслоў ва-йеда («і спазнаў») мае асаблівую канатацыю: гэта веданне праз найвялікшую блізкасць, праз узаемнае пранікненне, праз любоў. Такім чынам, міласэрны Бог, Які судзіць людзей не столькі па справядлівасці, колькі па літасці, Які верны Сваім выбраннікам, ужо не можа болыіі трываць пакуты іх нашчадкаў у Егіпце. Настае час паклапаціцца пра сыноў Ізраіля, наблізіць іх да Сябе, з’яднаць у адзіны народ Божы, народ Запавету.
    Тым самым настае і час вызначэння лёсу Майсея. Ён рыхтуецца да гэтага на прасторах мід’янскай паўпустыні, пасвячы авечак і козаў Йітро, але яшчэ не спасцігаючы ва ўсёй паўнаце сваё наканаванне. Агада і Мідраш падкрэсліваюць, што Бог свядома рыхтаваў Майсея для здзяйснення подзвігу выратавання і выхавання народа, шматразова выпрабоўваў яго — ці добры ён пастух, ці гатовы пасвіць асаблівы «статак Божы». Так, Мідраш Раба распавядае: «Аднойчы збегла са статку казляня. Майсей пабег за ім і знайшоў у цясніне, ля крыніцы, з якой казляня прагна піло ваду. "Небарака, — прамовіў Майсей, — цябе мучыла смага, а я пра гэта і не падумаў. А як ты стамілася цяпер!” Даўшы казляняці напіцца, ён паклаў яго сабе на плячо і панёс да статку. У гэты час прагучаў Голас: “Той, у кім столькі любові і спачування да статку авечага, варты стаць пастухом статку Божага”» (Шэмот Раба 2)1. Менавіта так, з маленькім казлянём ці ягнём на плячы будзе паўставаць добры пастух на хрысціянскіх выявах, якія ілюструюць евангельскую прыпавесць пра добрага пастыра.
    1 вось Бог вырашыў, што час настаў: «Майсей пасвіў статак цесця свайго Йітро, жраца Мід’яна. Аднойчы пагнаў ён статак на той бок пустыні і дайшоў да Ёары Божай — Харыва» (Зых 3:1). Ужо сам пачатак трэцяга раздзела Кнігі Зыходу рыхтуе нас да чагосьці незвычайнага, бо
    1 Агада... С. 53.
    незвычайна і таямніча выглядаюць на гэты раз паводзіны добрага пастуха: ён гоніць скаціну вельмі далёка, «на той бок пустыні» (ці «ў канец пустыні»; менавіта так дакладна перакладаецца выраз, перададзены ў рускім Сінадальным перакладзе як далеко в пустыню). Навошта? Гэта, здаецца, вельмі дзіўны ўчынак для пастуха, які звычайна пасвіць статак недалёка ад месца, дзе жыве; далёкі ж пераход праз пустыню вельмі цяжкі і для чалавека, і для скаціны. Усё гэта сведчыць пра тое, што Майсей знаходзіўся ў нейкім асаблівым стане, быццам бы прадчуваў незвычайнае. Дз. У. Шчадравіцкі тлумачыць эпізод наступным чынам: «Звесці статак вельмі далёка (а ў пустыні ж водзяцца дзікія звяры і могуць сустрэцца разбойнікі) — адметны знак гранічнай няўважлівасці: чалавек глыбока задумаўся і забыўся, куды накіроўваецца, ён сыходзіць усё далей ад хаты. Значыць, на гэты раз Майсей настолькі паглыбіўся ў роздум, што зайшоў у пустыню значна далей, чым звычайна. Гэта здарылася толькі аднойчы. У той дзень ён нібыта перайшоў межы часавага і прасторавага ўспрымання. Ён нібыта зусім вызваліўся ад фізічнай рэальнасці і ў такім стане прыйшоў у канец пустыні, да Гары Божай — Харыва. 1 тады настаў новы этап яго духоўнага развіцця»1.