Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 Тантлевскнй Н. Р. Введенне в Пятнкннжне. С. 428—429.
2 Цыт. па: Тамсама. С. 429.
Цікавае тлумачэнне словаў Усявышняга ў Зых 6:3 дае Дз. У. Шчадравіцкі: «Уся справа ў тым, што ў арыгінале тут стаіць дзеяслоў, які патрабуе некалькі іншага перакладу: ло нодаці значыць не “не адкрыўся”, а “не зрабіў пазнаным”, “не зрабіў яўным”, і сэнс тут такі: хаця ўсім тром патрыярхам, безумоўна, было вядомае вялікае Імя Гасподняе, але на працягу іх зямнога жыцця асноўныя ўласцівасці гэтага Імя праявіцца не паспелі. Толькі Вечнаісны можа праз шэраг пакаленняў споўніць для нашчадкаў Абяцанне, дадзенае праайцам, дзякуючы чаму нашчадкі і ўпэўніваюцца, што жыве Захавальнік Запавету. Патрыярхі ж не ўбачылі пры жыцці спаўнення атрыманых імі Абяцанняў пра вялікі народ, які ад іх утворыцца (Быц 15:5; 26:4; 28:14). He з’явіў ім Гасподзь і таго збавення, пра якое казаў (Быц 15:13—14). Пакаленню ж Майсея дадзена было ўбачыць усё гэта ўласнымі вачамі і зведаць глыбокі сэнс Імя Госпада»1. Гэтае тлумачэнне вельмі дастасуецца да іудзейскай экзэгезы, паводле якой Усявышні менавіта адкрыў Майсею Сваю Боскую Сутнасць (параўн. пераклад П. Гіля, які ўключае моманты інтэрпрэтацыі: «Я открывался Аврааму, Ймцхаку н Йаакову в образе Всемогушего, но Своей Божественной Суіцноста Я нм не открывал»2). Сама ж Боская Сутнасць выявілася з найбольшай паўнатой менавіта праз збавенне з рабства. Рабі Ё. Герц піша наконт Тэтраграматона: «Праайцы добра ведалі гэтае Імя і звярталіся да Усявышняга ў малітвах, карыстаючыся гэтым Імем. Аднак яны не маглі ўсвядоміць яго цалкам, таму што не былі сведкамі таго, як Усявышні выяўляе Сябе ў свеце адпаведна гэтаму Імя. Чатырохлітарнае Імя мае перадумоваю выяўленне ўсеагульнасці і глабальнасці, узаемасувязі ўсіх элементаў Стварэння ва ўсім свеце. Праайцы былі сведкамі цудаў, якія адбываліся з імі, калі Усявышні прыпыняў дзеянне сілаў прыроды ці абмяжоўваў уладу валадароў, каб выратаваць іх, праайцоў яўрэйскага народа. Аднак яны не дажылі да таго моманту, калі Усявышні ўздзейнічаў на ўвесь свет, на ўсе эле-
1 Шедровпцкнй Д. В. Введеннс в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкнмжме Монсеево. С. 340—341.
2 Пятнкнмжне н гафтарот... С. 306—307.
менты Стварэння, раскрыў усім народам Сваю сілу і моц, як гэта адбылося пры Зыходзе з Егіпта»1.
...А тым часам Майсей працягвае сумнявацца і задаваць Богу амаль «крамольныя» пытанні, а Бог цярпліва тлумачыць незразумелае Свайму прароку, чакаючы ад яго толькі яго ўласнага рашэння, прынятага ў выніку свабоднага волевыяўлення. Нагадаем, што такой з’яўляецца паводле вызначэння найгалоўнейшая рыса «характару» Адзінага Бога: Яму мала адчування валадарства (само сабою зразумела, што Ён — Валадар Сусвету). Яго воля можа быць задаволеная толькі дзякуючы добраахвотнаму прызнанню з боку іншай волі, а ў свеце монатэізму такой воляй можа быць, апрача волі Бога, толькі воля чалавека. 1 нават прарок, выбраннік Божы, мусіць добраахвотна выбраць шлях, наканаваны яму Богам, мусіць стаць свядомым удзельнікам дыялога, не проста «інструментам» у Божых руках, свайго кшталту «медыумам», які транслюе волю Бога, але свядомым суб’ектам гісторыі, які стаіць насупраць Бога як воля насупраць Волі. Паказальна, што Майсей аднекваецца пяць разоў, перш чым пагадзіцца з воляй Божай і стаць на шлях прарока, бо вельмі добра ўсведамляе неверагодную цяжкасць гэтага шляху: магчыма, ён запатрабуе ўсяго жыцця прарока. Да таго ж, паўторым ізноў, Майсей, чалавек сціплы, не схільны пераболынваць свае магчымасці, таму і сумняваецца ў іх. Бог абяцае, што з Яго дапамогаю Майсей не проста выведзе сыноў Ізраіля з рабства, але што Ён зробіць так, што егіпцяне добраахвотна вернуць абрабаваным некалі ізраільцянам багацце, і нявольнікі выйдуць на волю не з пустымі рукамі (Зых 3:21—22), што Ён здзейсніць асаблівыя цуды ў Егіпце (Зых 3:20). Майсей адказвае, здаецца, суцэльным сумненнем, і найперш у тым, ці паверыць яму народ: «Але ж не павераць яны мне і мяне не паслухаюцца, бо скажуць: не адкрываўся табе Бог!» (Зых 4:1). Класічны каментар тлумачыць, што Майсей мае на ўвазе немагчымасць пераканаць людзей толькі рацыянальнымі разважаннямі і доказамі, асабліва людзей, заняпалых духам, прыгнечаных. Каб прымусіць іх паверыць, калі-не-
1 Герц Й. Комментарнй. С. 306.
калі патрэбны цуд. Яшчэ адно тлумачэнне даводзіць, што Майсей хацеў, каб Усявышні вывеў народ Ізраіля з Егіпта Сам, без усялякіх пасрэднікаў. Але частка яўрэйскіх каментатараў палічылі, што гэтыя сумневы Майсея ў здольнасці яўрэйскага народа паверыць яму і Богу былі залішнімі, што гэта быў хоць і даравальны, але грэх перад Усявышнім (так званая памылка праведніка), і што Майсей пазней быў пакараны за гэта, бо са Свайго выбранніка Бог патрабуе болыіі строга, чым са звычайнага чалавека. Прынамсі, пакараннем часткова быў ужо першы цуд, здзейснены Богам з пастухоўскім посахам (жазлом) Майсея. Калі прарок кінуў па загаду Бога на зямлю свой посах, той ператварыўся ў змяю, ад якой адразу ж пабег напалоханы прарок. Але калі Бог спыніў Майсея і загадаў яму ўзяць змяю за хвост, тая ізноў зрабілася посахам у яго руцэ (Зых 4:3—4). Потым рука Майсея, якую ён паклаў па загаду Бога за пазуху, пакрылася праказаю, а потым ізноў стала чыстай (Зых 4:6—7). Паводле словаў Божых, гэтыя знакі дадзеныя Майсею, каб народ паверыў яму, бо такія ж цуды ён зможа зрабіць сам перад народам Ізраіля, а потым перад фараонам і яго вяльможамі, перад усімі егіпцянамі. Мідраш тлумачыць, што цуд са змяёй, якая ўпрыгожвала карону фараона (і гэта абсалютная гістарычная праўда), сімвалізуе тое, што сам фараон урэшце скарыцца перад воляй Бога і Майсея. Цуд з праказаю павінны быў стаць яшчэ больш моцным пацверджаннем выбранніцтва Майсея, бо старажытнай свядомасцю праказа (лепра) успрымалася як пакаранне Божае і ўратаванне ад яе — як непасрэднае ажыццяўленне волі Божай. Такім чынам, Майсей надзяляецца ў некаторай ступені здольнасцямі Самога Бога. Калі ж гэтых двух цудаў будзе недастаткова, то ён зможа ўтварыць і трэці: узяць ваду з Ніла і ператварыць яе, праліўшы на зямлю, у кроў (Зых 4:9). Адначасова Мідраш даводзіць да нас, што першыя два цуды былі адначасова і ўпіканнем Майсею з боку Бога: жазло, што ператварылася ў змяю, сведчыла пра грэх злоязычнасці (латон га-ра) у дачыненні да народа Ізраіля, роўна як і тое, што ў патаемным месцы (за пазухай) рука пакрылася праказаю, — пра патаемны грэх Майсея. Рабі М. Вейсман піша: «Напалохаўшыся, што змяя яго ўкусіць,
Машэ ўцёк. Калі б не грэх, які заключаўся ў тым, што ён дрэнна гаварыў пра народ Ізраіля, яму няма чаго было асцерагацца. Змяя не можа нашкодзіць, — гэта грахі чалавека робяць яго ўразлівым да яе ўкусаў. <...> ...Гэты знак — пераўтварэнне жазла ў змяю і змяі ў жазло — меў падвойны сэнс: ён быў пакараннем Машэ за яго грэшныя словы, а таксама цудам, якое ён здзейсніў, каб паказаць, што ён сапраўдны збавіцель»1.
Цікавую і глыбокую сімвалічную інтэрпрэтацыю цудаў з посахам і праказаю, абапіраючыся на традыцыйны каментар, дае Дз. У. Шчадравіцкі: «Што можа сімвалізаваць жазло, кінутае на зямлю, якое ператвараецца ў змея? Чалавек валявым намаганнем утрымлівае сябе ад граху, быццам бы трымае ў руках нейкае “жазло”. Калі ён “упускае яго з рук”, то жаданне, што ўжо не кантралюецца воляю, ператвараецца ў “змея” — у спакусу, якая пераследуе чалавека, ад якой ён вымушаны “бегчы”. Змей — найстаражытнейшы агульначалавечы сімвал зла, граху, спакусы, дэманічных сілаў, які ўзыходзіць да часоў грэхападзення Адама і Евы. ...Тое самае, што ўяўлялася спакусаю, злым пачаткам, які пераследуе чалавека, калі толькі ён справіцца з ім, пераадолее, “возьме за хвост”, становіцца ў яго руках «жазлом», здольным ствараць цуды. Бо чалавек у падобным выпадку авалодвае нейкаю сілаю ў сабе самім, якая раней дзейнічала супраць яго, а цяпер яму падпарадкоўваецца і служыць. ...Што ж азначае другі знак, які даў Гасподзь Майсею? Калі чалавек углядаецца ў сябе... нібыта “вынімаючы” сваю духоўную сутнасць, даследуючы яе ўласцівасці, яе стан, то ён бачыць, што яна як бы “пакрытая праказаю”. Бо грахі, беззаконнасці і злачынствы падобныя “праказе”, якая пакрывае душу (параўн. Лев 13:11; 1с 1:4—6). Аднак, калі ён звяртае погляд на сваю “пракажоную” душу і разважае пра тое, як ачысціць унутранае жыццё, калі просіць Госпада пра ачышчэнне, тады ён атрымлівае дараванне грахоў літасцю Божай. 1 пасля гэтага, ізноў “апусціўшы руку за пазуху”, ён “вынімае” яе ўжо чыстай і здаровай: “праказа” граху сышла
1 Вейсман М., раббн. Мндраш рассказывает: В 6 т. Т. 2. Шмот: В 2 кн. Кн. 1. С. 63, 64.
з душы. Апроч таго, рука сімвалізуе ўчынкі чалавека, бо менавіта ва ўчынках праяўляецца нечысціня, што гняздзіцца ў сэрцы — “за пазухай”. ...Такім чынам, другі знак таксама мае глыбокае сімвалічнае значэнне. Майсей павінны не толькі паказаць старэйшынам гэтыя два знакі, але і ажыццявіць іх у жыцці, каб усялякі, хто паглядзіць на яго, зразумеў, што ён набыў уладу над грахом — тым “змеем”, які раней “гнаўся” за ім; што ўсялякае зло ў сабе ён утаймаваў і падпарадкаваў, звярнуўшы ва ўласную сілу; і што ён ачысціў сваю душу. раней пакрытую “праказай”, наблізіўшыся да Госпада і просячы Яго ласкі»1. Наконт трэцяга знаку — ператварэння вады ў кроў, мысляр і экзэгет паведамляе: «...крывёю была нібыта ўжо поўная вада Ніла, у якую егіпцяне кідалі нованароджаных яўрэйскіх немаўлятаў. Цяпер іх нявінная кроў быццам бы выступіла скрозь ваду, выкрываючы забойцаў»2. Наогул патрэбна заўважыць, што цуды, з’яўленыя Майсею, нібыта апярэджваюць кары егіпецкія і папярэджваюць пра іх.
Здольнасць ствараць цуды, дадзеная яму Богам, не пазбавіла Майсея ад сумненняў. Напэўна, ён ведаў, што вера, заснаваная толькі на цудах, не можа быць па-сапраўднаму моцнай. Ці паверыць яму народ? Ці пойдзе за ім? Ён жа нават не зможа зразумела растлумачыць людзям, што за Адкрыццё атрымаў, бо ён коснаязыкі і яго гаворку так цяжка зразумець. Як зможа ён пераканаць фараона ў тым, што трэба вызваліць народ Ізраіля? «1 сказаў Майсей Госпаду: “Даруй мне, Гасподзь, але чалавек я не красамоўны — ні са ўчора, ні з трэцяга дня, ні з таго часу, калі пачаў Ты размаўляць са слугою Тваім, бо я коснаязыкі і заікаюся”» (Зых 4:10). Пазней прарок двойчы скажа пра свае моўныя цяжкасці: ані' араль сэфатаііім — «я з неабрэзанымі вуснамі» (Зых 6:12, 30). Гэты незвычайны выраз нібыта дапаўняе і тлумачыць словы Майсея пра «цяжкія вусны» і «цяжкі язык». Нагадаем, што абразанне, усталяванае Богам для Аўраама і яго нашчадкаў, сімвалізуе ачышчэнне, сабранасць духу і падпарадкава-