• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусізацыя. 1920-я гады Дакументы і матэрыялы.  Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей

    Беларусізацыя. 1920-я гады

    Дакументы і матэрыялы.
    Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 270с.
    Мінск 2001
    148.38 МБ
    БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
    ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
    Кафедра сусветнай і айчыннай гісторыі Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь
    БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ 1920я гады
    Дакументы і матэрыялы
    БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
    ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
    Кафедра сусветнай і айчыннай гісторыі Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь
    БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ 1920я гады
    Дакументы і матэрыялы
    Пад агульнай рэдакцыяй Р. П. Платонава і У. К. Коршука
    МІНСК 2001
    УДК 947.6
    ББК 63.3(4Бен)61
    Б43
    Аўтарыскладальнікі: У. К. Коршук, Р. П. Платонаў, I. Ф. Раманоўскі, Я. С. Фалей
    Рэцэнзенты: кандыдат гістарьгчных навук Ю. Л. Казакоў; кандыдат гістарычных навук I. Г. Яцкевіч
    Беларусізацыя. 1920я гады: Дакументы і матэрыялы. / Б43 У. К. Коршук, Р. П. Платонаў, I. Ф. Раманоўскі, Я. С. Фалей; Пад агульнай рэд. Р. П. Платонава і У. К. Коршука.  Мн., БДУ, 2001. 270 с.
    ISBN 9854454959.
    З’яўляючыся прыкметнай з’явай грамадскапалітычнага жыцця ў Беларусі 1920х гадоў, беларусізацыя выступала адначасова і як афіцыйная партыйная, і як дзяржаўная палітыка. Дакументы і матэрыялы, якія падаюцца ў зборніку, паказваюць сутнасць, накірункі, змест, шляхі распрацоўкі, формы і метады ажыццяўлення, а таксама супярэчнасці, паглыбленне. якіх прывяло да яе згортвання.	і
    Для навуковых работнікаў. выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
    УДК 947.6
    ББК 633(4Бен)61
    ISBN 9854454959
    © Коршук У. К., Платонаў Р. П., Раманоўскі I. Ф., Фалей Я. С., 2001
    © БДУ, 2001
    ПРАДМОВА
    Гэта дакументальнае выданне прысвечана такой значнай з’яве ў гісторьгі Беларусі 1920х гадоў, як беларусізацыя. У той час яна адлюстроўвала палітыку нацыянальнадзяржаўнага і нацыянальнакультурнага будаўнііітва, якое ажыццяўлялася на савецкай аснове. Між тым на працягу многіх гадоў пра беларусізацыю як прыкметную рэальнасць у грамадскапалітычным і духоўным жыцці рэспублікі лічылася за лепшае не ўпамінаць наогул альбо яна паказвалася як паспяхова пераадоленае захворванне грамадства нацыяналдэмакратызмам. Даводзіцца, аднак, канстатаваць, што асобных навуковадаследчых прац пра яе не з’явілася і сёння1. Тыя ж публікацьгі, што ёсць, не пазбаўлены недакладнасцей у тлумачэнні гэтага паняцця, многіх іншых хібаў, якія можна растлумачыць недастатковым веданнем іх аўтарамі архіўных крыніц.
    Сустракаюцца выпадкі, калі пад уплывам кан’юнкгурных павеваў некаторыя аўтары хацелі б прыменшыць значэнне беларусізацыі. падаць як тактычныя захады правіўшых у той час улад, якія баяліся згубіць уплыў на беларускае насельніцтва. страціць сувязь з нацыянальнай інтэлігенцыяй. Альбо, прызнаючы аб'ектыўнасць і вялікае значэнне беларусізацыі ў нацыянальным адраджэнні. тракгуюць яе як палітыку. што праводзілася дзяржаўнымі органамі, навуковымі, навучальнымі, творчымі, грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі пры пастаянным процідзеянні партыйных органаў.
    У прапанаваным зборніку робіцца спроба на падставе архіўных крыніц паказаць працэсы распрацоўкі палітыкі беларусізацыі, раскрыць яе сутнасць, разуменне ў 1920я гады, асаблівасці і этапы правядзення, тэндэнцыі і супярэчнасці развіцця. Аўтарыскладальнікі зборніка лічаць такую задачу важнай, бо, на іх думку, без дакументальнай гісторьгі наўрад ці магчыма гісторыя аналітычная.
    1 Палііыцы беларусізацыі прысвечаны раздзелы ў 2й частцы «Нарысаў гісторыі Беларусі» (Мн., 1995. С. 115127), 2й частцы вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Гісторыя Беларусі» (Мн., 1998. С. 144149), у кнізе «Государственность Беларусн. Проблемы формнровання в программах полнтаческнх партнй» (Мн., 1999. С. 89109), у кнізе Л. Лыча і У. Навіцкага «Гісторыя культуры Беларусі» (Мн., 1996. С. 196266), артыкулыЛ.С. Караля ў дапаможніку па гісторыі Беларусі «Крыжовы шлях» (Мн., 1993. С. 118164) і 1м томе «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (Мн., 1993, С. 348350), артыкул 1.1. Каляды «Палітыка беларусізацыі: прычыны яе згортвання» // «Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі». № 1. 1998. Серыя гуманітарных навук. С. 7580).
    3
    У сучаснай літаратуры беларусізацыя разглядаецца ў шырокім і вузкім разуменні. У шырокім сэнсе яе атаясамліваюць з нацыянальнай палітыкай у цэлым, дапасаванай да спецыфічных умоў рэспублікі; у вузкім  аб ёй пішуць як аб нацыянальнакультурным будаўніцтве ў краіне, інакш  нацыянальнакультурным адраджэнні. Пры гэтым адзначаецца, што такая дыферэнцыяцыя праводзілася і ў 1920я гады ’.
    Аднак у афіцыйных дакументах і выступленнях партыйных лідэраў БССР сярэдзіны 1920х гадоў, калі яе развівдё ішло па ўзыходнай лініі, беларусізацыі даваліся іншыя трактоўкі. Так, першы сакратар ЦК КП(б)Б A. I. Крыніцкі. гаворачы пра беларусізацыю ў дакладзе «Аб новых задачах Гомельскай арганізацыі КП(б)Б» на сходзе актыву Гомельскай гарадской, Залінейнай і Новабеліцкай партыйных арганізацый 11 снежня 1926 года падкрэсліваў: «Нельзя путать белоруснзацню с нацнональной полнтнкой во всем ее обьеме. А эта путаннца есть, эта путаннца вызывает много недоразуменнй н предубежденнй co стороны даже коммуннстов. Когда мы говорнм о белоруснзацнн, это не значнт, что мы этой задачей покрываем всю нашу работу в областн нацнональной полнтнкн. Это значнт только, что мы выдвнгаем на одно нз первых мест, как важнейшую задачу, задачу белоруснзацнн, нбо эта задача касается больпшнства населення нашей республнкн, крестьянского, нанболее культурно н экономнческн отсталого болыпннства» 2. Палажэнне аб тым, што беларусізацыя з’яўляецца «самай значнай часткан нацыянальнай палітыкі», але не можа ставіцца замест «усёй гэтай палітыкі ў цэлым», паўтаралася і ў іншых афіцыйных прамовах A. I. Крыніцкага.
    У дакументах КП(б)Б, якія вызначалі шляхі і метады ажыццяўлення беларусізацыі, асаблівы акцэнт рабіўся, папершае. на неабходнасць «адказных адносін» да нацыянальнай інтэлігенцыі. яе вялікай ролі ў нацыянальнакультурным будаўшцтве і, падругое. на «выключную важнасць» авалодання беларускай мовай супрацоўнікамі дзяржаўных, гаспадарчых, прафесійных, каалератыўных устаноў і арганізацый і «ўсёй партыяй».
    Кіраўшцтва КП(б)Б апасалася, пгго беларуская інтэлігенцыя, якая выйшла з вёскі і была цесна звязана з сялянствам, пазбавіўшыся пар
    Кароль А. Беларусізацыя  палітыка нацыянальнага адраджэння // Крыжовы шлях С. 146.
    ‘ Звезда. 1926. 19 декабря.
    4
    тыйнага кантролю, можа замкнуць на сябе задачу адраджэння нацыянальнай культуры, мовы, гістарычных традыцый народа і падмяніць сацыяльнакласавы змест беларусізацыі нацыянальным, яе інтэрнацыяналісцкі бок  нацыяналістычным Каб не дапусціць такога развіцця падзей. у процівагу інтэлігенцкаму закліку да «нацыянальнага адраджэння», Кампартыяй быў выстаўлены лозунг «сацыялістычнага адраджэння» Беларусі. Яго ўвасабляў заклік: «КП(б)Б на чале нацыянальнакультурнага будаўніцтва!».
    У рэспубліцы было праведзена шырокае абмеркаванне праблем інтэлігенцыі і яе ролі ў сацыялістычным будаўнііггве. распачатае дакладам A. I. Крыніцкага «Асаблівасці ўнутрыпартыйнага становішча КП(б)Б» на сходзе мінскага партыйнага актыву 18 верасня 1925 года. У дакладзе ставілася задача дыферэнцыраваць інтэлігенцыю на групы ў залежнасці ад прыхільнасці ці варожасці яе да Камуністычнай партыі і Савецкай улады. Такіх груп было вылучана тры: «нізавая, блізкая да партыі і рабочага класа», «пасіўнанявызначаная», за якую вядзецца барацьба, і «варожыя вярхі» з нацыяналістычнымі настроямі. Уплыў трэцяй групы інтэлігенцыі, большасць якой працавала ў Інстытуце беларускай культуры, ва ўстановах Народнага камісарыята асветы БССР, прызнаваўся «найбольш небяспечным», з якім трэба было разгарнуць барацьбу 1.
    Зроблены аналіз быў пацверджаны на кастрычніцкім (1925 г.) пленуме ЦК КП(б)Б, IX з’ездзе КП(б)Б (снежань 1925 г.). У лютым 1926 года бюро ЦК КП(б)Б стварыла спецыяльную Камісію па інтэлігенцыі. Па прапановах камісіі прайшла чыстка шэрага ўстаноў навукі, адукацыі, рэдакцый газет ад тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, на якіх падала падазрэнне ў варожасці да праводзімай у рэспубліцы палітыкі. Спробы рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь» выказаць сваю пазіцыю ў разуменні прызначэння беларускай інтэлігенцыі, абгрунтаваць яе права на асаблівую ролю ў нацыянальным адраджэнні краю былі асуджаны, а яе рэдактар 1.1. Шыпіла зняты з пасады2.
    Вынікі дыскусіі падвёў у сакавіку 1926 года пленум ЦК КП(б)Б сваёй рэзалюцыяй пад назвай «Аб рабоце сярод інтэлігенцьгі». Палітьпны аналіз і кампанія, праведзеныя бюро ЦК КП(б)Б, былі прызна
    1 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей: НАРБ). Ф. 4п. Воп. 20. Спр. 19. Л. 2021.
    2 НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 6. Л. 453.
    5
    ны правільнымі. Іх прапанавалася паглыбляць і пашыраць. дыферэнцыруючы інтэлігенцыю і далей. уцягваючы яе ў нацыянальнакультурнае будаўніцтва пад партыйным кіраўніцгвам 1.
    Пры выпрацоўцы «моўнай палітыкі» ўлічваліся асаблівасці гістарычнага развіцця Беларусі, працягласць перыядаў паланізатарскай і русіфікатарскай палітыкі, калі беларуская мова стагоддзямі выціскалася з грамадскага жыцця і сфера яе выкарыстання на розных узроўнях няўхільна звужалася. Таму ва ўмовах беларусізацыі адраджэнне ў першую чаргу беларускай мовы не магло не быць аб’екгыўнай неабходнасцю і менавіта яно стала яе цэнтральным звяном, атрымаўшы ўвасабленне ў лозунгу: «Асноўнае пытанне беларусізацыі пытанне аб беларускай мове!».
    Кіраўніцгва КП(б)Б патрабавала, каб вывучаць мову і размаўляць пабеларуску ў першую чаргу пачалі супрацоўнікі дзяржаўных, гаспадарчых, прафесійных і іншых устаноў, а таксама і функцыянеры самой партыі, а затым і ўся партыя. Прычым падкрэслівалася, што авалоданне Камуністычнай партыяй рэспублікі беларускай мовай не з’яўляецца самамэтай. гэта  «ключ да кіруючай ролі партыі ва ўсім культурным будаўніцтве БССР». У Палітьгчнай справаздачы ЦК X з’езда КП(б)Б (студзень 1927 г.) гаварылася: «КП(б)Б должна пройтн через нзученне белорусского языка н основных предметов белорусоведення. чгобы начать прнннмать актнвное участне в работе по культурному стронтельству  в вопросах белорусской печатн, лнтературы, школы, вестн руководство белорусской ннтеллнгенцней» 2.
    3 самага пачатку ажыццяўленне беларусізацыі аргані