• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусізацыя. 1920-я гады Дакументы і матэрыялы.  Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей

    Беларусізацыя. 1920-я гады

    Дакументы і матэрыялы.
    Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 270с.
    Мінск 2001
    148.38 МБ
    ларускую мову працы партыйных камітэтаў 1.
    Такім чынам, у «Платформе» упершыню была зроблена спроба вызначыць у межах распачатай беларусізацыі шэраг мер, накіраваных на развіццё беларускай мовы, пашырэнне сферы яе ўжывання, павышэнне культурнага ўзроўню насельніцтва. фарміраванне нацыянальных кадраў і інш.
    Устаноўленыя тэрміны ажыццяўлення распрацаваных мерапрыемстваў, аднак. аказаліся недастаткова прадуманымі, іх у далейшым давялося карэкціраваць і ўдакладняць. Такія ўдакладненні і канкрэтыза
    1 Ндеологнческая деятельность Компартан Белорусснн. Часть 1. 19181928. Мн..
    1990. С. 96102.
    15
    цыя былі зроблены ўжо праз год на пленуме ЦК КП(б)Б (69 ліпеня 1924 г.). Пленум прыняў рэзалюцыю «Аб практычных мерапрыемствах агульнага характару па правядзенні нацыянальнай палітыкі». Асноуныя палажэнні і патрабаванні яе амаль цалкам былі паўтораны ў пастанове 2й сесіі ЦВК БССР ад 15 ліпеня 1924 года, з якой многія даследчыкі звязваюць пачатак у рэспубліцы масавай беларусізацыі на дзяржаўным узроўні.
    У далейшым студзеньскі (1925 г.) пленум ЦК КП(б)Б сутнасць разгорнутага працэсу вызначыў формулай: «Лозунг, які КП(б)Б павінна прыняць у культурнай працы,  гэта лозунг беларусізацыі». Абгрунтоўваючы яго, рэзалюцыя пленума «Чарговыя задачы КП(б)Б у нацыянальнай палітыцы» акцэнтавала ўвагу на значным адставанні беларускам нацыянальнай культуры (мова, літаратура, школа, удзел беларусаў у палітычным, гаспадарчым, культурным жыцці) у параўнанні з культурамі яўрэйскай. рускай і польскай нацыянальнасцей. Таму, адзначалася ў гэтым дакуменце, пры абавязковасці з боку ўрада і партыі забяспечваць развіццё культуры кожнай з іх развіццё беларускай мовы, літаратуры, школы, усёй культуры прызнаецца «першай і асноўнай справай». Для ўзмацнення кантролю за выкананнем прынягых у галіне беларусізацыі рашэнняў Нацкамісіі пры ЦВК БССР быў нададзены статус пастаянна дзеючага ўрадавага органа.
    Пасля студзеньскага (1925 г.) пленума ЦК КП(б)Б раздзелы пра беларусізацыю, аб нацыянальных момантах у дзяржаўным будаўніцтве і партыйнай рабоце, кадравай палітыцы сталі ўключацца ва ўсе колькінебудзь значныя рашэнні партыйных і дзяржаўных органаў. Без спасылак на беларусізацыю не абыходзілася амаль ні адна прамова. з якімі выступалі вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы БССР. У адным толькі 1926 годзе былі прыняты пастановы аб вылучэнні ў партыйныя, савецкія, прафесіянальныя і гаспадарчыя органы работнікаў з мясцовага карэннага насельніцтва. аб праверцы выканання мерапрыемстваў па беларусізацыі дзяржаўных устаноў рэспублікі, аб пераводзе ў 1927 годзе газеты «Звезда» і акруговых газет на беларускуто мову, аб беларусізацыі ВНУ, Камуністычнага універсітэта, 2й Беларускай дывізіі, аб рабоце сярод нацыянальных меншасцей па дакладах нацыянальных бюро пры ЦК КП(б)Б, аб дзейнасці нацыянальных Саветаў і інш. Гэтыя дакументы змешчаны ў другім раздзеле зборніка. У сваёй сукупнасці яны прыдалі беларусізацыі канцэптуальны характар, больш дак
    16
    ладна акрэслілі яе мэты, чарговыя задачы, формы, вывелі беларусізацыю як партыйную палітыку на дзяржаўны ўзровень.
    У той жа час правядзенне беларусізацыі стрымлівалася бояззю кіраўніцтва КП(б)Б узнікнення розных нацыянальных ухілаў. Таму партыйным арганізацыям пастаянна напаміналася пра неабходнасць забяспечваць бальшавіцкую лінію, весці непрымірымую барацьбу супраць праяўленняў чужой ідэалогіі.
    Найбольш небяспечным ухілам у сярэдзіне 1920х гадоў лічылася недастатковая ўвага да практычнага вырашэння нацыянальнага пытання, аднясенне яго да разраду другарадных, ігнараванне нацыянальнай псіхалогіі. Канкрэтныя праяўленні яго бачыліся ў распаўсюджванні сярод часткі насельніцтва рэспублікі, а таксама работнікаў партыйных і дзяржаўных органаў пагардлівых адносін да беларускай мовы («пггучная мова»), беларускай культуры («слабая ў параўнанні з іншымі культурамі»), у недаацэнцы нацыянальных момантаў у савецкім, партыйным, культурным будаўніцгве, ігнараванні неабходнасці вылучэння і выхавання работнікаў мясцовага паходжання. Такія з’явы ў партыйных пастановах і рэзалюцыях кваліфікаваліся як прыкрытая форма вялікадзяржаўнага шавінізму.
    У зборніку друкуецца шэраг матэрыялаў, якія паказваюць формы праяўлення ў рэспубліцы ў 1920я гады як скрытага, так і адкрытага супраціўлення палітыцы беларусізацыі. Такія праяўленні мелі месца з боку русіфікаваных настаўнікаў старой школы, сярод мінскай прафесуры, у пластах яўрэйскіх рабочых. некаторай часткі сельскага насельніцтва, у раёнах Гомельскай і Рэчыцкай акруг пасля вяртання іх з РСФСР у склад БССР.
    У маі 1926 года бюро ЦК КП(б)Б вымушана было спецыяльна разгледзець заяву полацкіх грамадзян, пасланую ў ЦВК СССР, і іх артыкул у цэнтральныя газеты «Враждебность нзза языка» за подпісам «Белорус». У заяве і артыкуле выказваўся пратэст супраць, як сцвярджалі іх аўтары, «наснльственной белоруснзацнн», навязвання насельніцтву, якое «прнвыкло к русскому языку н лнтературе», «нскусственно созданного в подраженне польской термннологнн языка». У выніку. даводзілася ў заяве і артыкуле, абвастрыліся адносіны насельніцтва з органамі мясцовай улады, ажывіўся беларускі шавінізм.
    Па даручэнні бюро ЦК КП(б)Б заява і артыкул былі апублікаваны ў газетах «Звезда» і «Савецкая Беларусь» адначасова з вялікім камента
    17
    рыем да іх пад назвай «Ці мае беларускі народ сваю мову і сваю культуру?». Газеты змясцілі таксама выступленні вядомых вучоных, пісьменнікаў з крытыкай заявы і артыкула з Полацкай акругі, рэзалюцыі сходаў настаўніцкіх калекгываў, у якіх асуджаліся выпады супраць беларусізацыі. Некаторыя з іх прыводзяцца ў зборніку.
    Другая небяспека, на якую звярталася ўвага ў рашэннях партыйных і дзяржаўных органаў па праблемах беларусізацыі,  гэта меўшыя месца захапленні «нацыянальнай культурай наогул» на шкоду «класавай пастаноўцы пытання і камуністычнапралетарскаму зместу нацыянальнай культуры». Сцвярджалася, піго ўзросшы на гэтай глебе беларускі і яўрэйскі нацыяналізм, настроі адасаблення польскага насельніцтва здольны ад нацыяналістычна настроенай інтэлігенцыі, якая бльггае «інтарэсы працоўных дадзенай нацьгі» з «агульнанацыянальнымі інтарэсамі гэтай жа нацыі, але ўжо ўсёй», прасачывда ў Камуністычную партыю ў выглядзе тых ці іншых нацыянальных ухілаў.
    У рэзалюцыі кастрычніцкага (1926 г.) пленума ЦК КП(б)Б «Аб нацыянальнай палітыцы ў БССР» адзначалася, пгго ўхілы як да вялікадзяржаўнага шавінізму, так і да мясцовага нацыяналізму ў рэспубліцы «ў значнай меры аслаблены і згубілі сваю вастрыню». Таму патрабавалася весці барацьбу галоўным чынам з пасіўнымі і фармальнымі адносінамі да правядзення нацыянальнай палітыкі і асабліва да беларусізацьгі 1. Паступова, аднак, усё больш і больш небяспечным сталі лічыць «наступальны беларускі нацыяналізм» і барацьбу з ім пачалі вылучаць на першы план.
    У правядзенні беларусізацьгі меліся свае этапы, прылівы і адлівы. Як паказваюць архіўныя крыніцы, умоўна можна лічыць. што першы дастаткова выразны этап ахопліваў 19241927 гады. калі былі прыняты і актыўна праводзіліся ў жыццё асноўныя партыйныя пастановы, дэкрэты і рашэнні дзяржаўных органаў па беларусізацьгі. Да пачатку 1928 года ў правядзенні беларусізацьгі дасягнуты адносна значныя вынікі. Яны падведзены ў брапіуры «Практычнае вырашэнне нацыянальнага пытання ў БССР. Ч. 1. Беларусізацыя», выдадзенайу 1928 годзе.
    Так. на беларускую мову выкладання перайшло да 80 % агульнаадукацыйных школ. Тысячы настаўнікаў закончылі паўтарамесячныя курсы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі па беларускай мове. Беларуская
    1 йдеологнческая деятельность Компартнн Белорусснн. С. 250, 251.
    18
    мова стала асноўнай мовай выкладання ў сельскагаспадарчых, педагагічных тэхнікумах, частцы прафтэхвучылішчаў, у школах рабочай і сялянскай моладзі. Паслядоўна праводзіўся перавод на беларускую мову лекцыйных курсаў і семінараў у ВНУ, перш за ўсё на педагагічным і інпіых факультэтах Белдзяржуніверсітэта. Беларусізаваліся Камуністычны універсітэт, савецкапартыйныя школы, сістэма партыйнапалітычнай вучобы. У 1928 годзе, паводле справаздач, у цэнтральных партыйных, дзяржаўных, прафсаюзных органах, грамадскіх арганізацыях беларускай мовай валодалі 80 % работнікаў супраць 20 % у 1925 годзе, на акруговым і раённым узроўнях адпаведна  70 % і 36 %.
    Намецілася планавасць пераводу на беларускую мову справаводства ў кіраўніцкіх структурах усіх відаў і на розных узроўнях. Сярод іх работнікаў значна вырас лік беларусаў. Так, у адміністрацыйных органах на пачатак 1929 года доля беларусаў дасягнула 51,3 %, гаспадарчых  30,8 %, судовых  26,3 %, зямельных  59,5 %. У часцях Чырвонай Арміі была сфарміравана 2я тэрытарыяльная дывізія, створана Абяднаная беларуская вайсковая школа. У іншых вайсковых часцях БВА вывучаліся беларуская мова, гісторыя і эканоміка рэспублікі, асаблівасці бьпу яе насельніцгва.
    3 11 рэспубліканскіх газет у 1927 годзе 3 выходзілі на беларускай мове, 4  на рускай, па адной на яўрэйскай і па адной на польскай мовах; з 11 часопісаў на беларускай мове выдаваліся 4, беларускай і рускай  2, рускай  3 і яўрэйскай  2. У акруговых газетах частка матэрыялаў друкавалася на рускай, частка на беларускай мове. Нягледзячы на характэрную для 1920х гадоў тэхнічную адсталасць друкарскага абсталявання, зношанасць машын і хранічны недахоп фінансавых сродкаў, беларускае дзяржаўнае выдавецгва павялічвала з года ў год выданне беларускіх кніг, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
    Як нацыянальныя святы былі адзначаны 400годдзе беларускага друку, 20годдзе з дня выхаду ў свет першай беларускай газеты «Наша доля», 5годдзе з дня заснавання Белдзяржуніверсітэта, творчыя юбілеі гісторыка У. М. Ігнатоўскага, народных пісьменнікаў Я. Купалы і Я. Коласа, а таксама пісьменніка і грамадскага дзеяча 3. X. Жылуновіча. Новымі п’есамі,як арыгінальнымі беларускімі, так і пераклацзенымі.рабеларускую мову,узбагаціліся рэпертуары Першага, Другога. Трэцяга і іншых драматычных тэатраў Беларусі. Высокую актыўнасць у правядзенні беларусізацыі, стварэнні твораў на беларускай
    19
    і іншых мовах, распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі, праяўлялі члены літаратурнатворчых аб’яднанняў («Маладняк», «Узвышша», «Полымя»), Прымаліся пэўныя захады да беларусізацыі рэлігійнага жыцця. Адметнай а