Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
саблівасцю было пашырэнне беларусізацыі паміж 19271928 гадамі за межы рэспублікі, у раёны Сібіры, дзе жыло шмат перасяленцаў з Беларусі.
Трэба, аднак, адзначыць, што на першым этапе праблемы беларусізацыі вырашаліся пераважна на агітацыйнаарганізацыйным узроўні, трывала ў быт, культуру народа беларусізацыя яшчэ не ўвайшла. На так званых яе «верхніх паверхах», паводле тэрміналогіі тых часоў, у адносінах да служачых дзяржаўнага, гаспадарчага, кааператыўнага апарату, работнікаў партыйных і камсамольскіх органаў, супрацоўнікаў навуковых і навучальных устаноў за няведанне ці ігнараванне беларускай мовы прымаліся меры адміністрацыйнага ўздзеяння аж да вызвалення ад пасад і забароны займаць іх у далейшым у межах БССР.
На «ніжшх паверхах» у працьх сярод шырокіх мас насельніцгва галоўнымі былі метады агітацыі, уздзеяння перакананнем. Неабходнасць змянення сітуацьгі, разуменне, што націскам, загадамі і распараджэннямі рухаць і паглыбляць беларусізацыю ў гушчыню народа далей ужо немагчыма, усведамлялася ў вышэйшых партыйных і дзяржаўных струкгурах. Пра тое, пгго не ўсё добра складвалася ў ажыццяўленні беларусізацыі, сведчаць матэрыялы, звязаныя з пратэстам супраць яе скажэнняў у Белдзяржуніверсітэце пісьменнікаўстудэнтаў А. Александровіча, А. Дудара і М. Зарэцкага, які яны адкрыта выказалі на старонках газеты «Савецкая Беларусь». Матэрыялы друкуюцца ў зборніку.
Першы сакратар ЦК КП(б)Б В. Г. Кнорын пісаў у артыкуле «Аб рашаючых “дробязях” у вялікім пытанні (Да пытання аб палітыцы беларусізацыі.)», надрукаваным у пачатку 1928 года як устаноўчы ў рэспубліканскіх газетах: «Ці можна рабочаму навязаць беларускую мову або якую іншую мову метадамі арганізацыйнага і адміністрацыйнага ўплыву або нават энтузіязмам і растлумачэннем палітычнай мэтазгоднасці? He гэта дасць мала вынікаў. Можна актыву, можна дзяржауным служачым, але ў радавую масу рабочых укараняць беларускую мову трэба так. каб яна ўбіралася як патрэбнае для дыхання паветра, як патрэбны сродак падтрымання існавання культурнага чалаве
20
ка і грамадзяніна»1. Гэтую надзённую праблему меркавалася вырашыць на другім этапе беларусізацыі, калі галоўнымі станавіліся не колькасныя, а якасныя паказчыкі. Прапаноўваўся цэлы комплекс мер па далейшым пашырэнні і асабліва паглыбленні беларусізацыі, пераносу цэнтра цяжару пры іх рэалізацыі з «верхніх» на «ніжнія» паверхі. Мелася на ўвазе: перабудаваць працу кіраўніцкіх струкгур, максімальна наблізіўшы яе да насельніцгва; значна павялічыць тыражы беларускіх газет, распаўсюджваючы іх непасрэдна сярод рабочых і сялян; як мага больш беларусізаваць масавую прафсаюзную працу, палітычную прапаганду і агітацыю. дзейнасць гандлёвых арганізацый, якія непасрэдна звязаны з сялянамі; болып беларусізаваць сферу вышэйшых форм нацыянальнай культуры (літаратура, тэатр, музыка, жывапіс) і г. д.
Аднак другі этап увосень 1929 года быў перапынены. У нацыянальнай палітыцы КП(б)Б пачаліся карэнныя перамены. 3 абвяшчэннем генеральным сакратаром ЦК ВКП(б) I. В. Сталіным «крутога павароту ва ўсёй палітыцы» яна стала адлюстроўваць новы курс. Беларусізацыі ў ранейшым разуменні месца ў ім ужо не знайшлося.
«Круты паварот» у беларусізацыі ў 1930я гады прывёў фактычна да яе амаль поўнага згортвання. У маі чэрвені 1929 года Камісія ЦКК ВКП(б) па вывучэнні нацыянальнай палітыкі ў Беларусі беспадстаўна абвінаваціла ў нацыяналізме, контррэвалюцыйнасці яе арганізатараў і натхняльнікаў. Па сабраных і абагульненых матэрыялах кіраўніком камісіі, членам ЦКК ВКП(б) і старшынёю ЦКК КП(б)У У. П. Затонскім і яго людзьмі быў зроблены вывад аб тым, што ў БССР перабольшваецца значэнне нацыянальных асаблівасцей ва ўсёй нацыянальнай працы на шкоду яе класаваму зместу. Кіраўніцгва КП(б)Б абвінавачвалася ў тым, што, падпаўшы пад ціск нацыяналістычнай інтэлігенцыі. яно не вядзе наступальную барацьбу супраць буржуазнадэмакратычнай ідэалогіі, якая ва ўмовах абвастрэння класавай барацьбы з кулацтвам набыла формы беларускага шавінізму і нацыяналдэмакратызму. У дакладзе У. П. Затонскага на пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б 27 чэрвеня 1929 года рэзкай крытыцы за ўступкі ці спаўзанне на пазіцыі нацыяналдэмакратызму былі падвергнуты практычна ўсе навуковыя ўстановы, ВНУ, органы народнай асветы, літаратурнатворчыя аб'яднанні. вучоныя, пісьменнікі. дзеячы мастацтва, дзяр
1 Кнорйн В. Г. йзбранные статьн н речн. Мн., 1990. С. 239.
21
жаўныя і партыйныя работнікі рэспублікі, якія так тті інакш удзельнічалі ў распрацоўцы, правядзенні палітыкі беларусізацыі'.
Рэдакцыйным артыкулам «Аб правым ухіле ў КП(б)Б па нацыянальным пытанні». надрукаваным 27 ліпеня 1929 года у газеце «Звязда», «беларускі наступальны шавінізм і нацыяналдэмакратызм» абвяшчаліся «галоўнай небяспекай». Супраць іх газета заклікала мабілізаваць «грамадскую думку шырокіх партыйных і рабочых мас» і разгарнуць «непрымірымую барацьбу». Члены КП(б)Б. якія не пагаджаліся з такою фармулёўкаю, былі абвінавачаны ў неразуменні «разгорнутай класавай барацьбы і яе законаў». У артыкуле размова вялася і пра беларусізацыю. Падкрэсліваўся нават яе «выключны харакгар», але менавіта «ў сувязі з абвастрэннем класавай барацьбы, наскокамі кулака, нэпмана і яго вольных ці нявольных агентаўідэолагаў на лінію партыі ў нацыянальным пытанні». Ставілася задача «ўзмацніць тэмп беларусізацыі», названай «бальшавіцкай». Аднак мелася на ўвазе ўжо іншая беларусізацыя.
Беларусізацыя 1920х гадоў і яе бясспрэчныя дасягненні, шго ў той час прызнаваліся на ўсіх узроўнях, былі рэальнасцю. Але такой жа рэальнасцю трэба прызнаць і тэндэнцыю, па сутнасці, да антыбеларусізацыі. Яна праяўлялася спачатку ў замаскіраваных формах. Затым, асабліва пасля праверкі камісіяй ЦКК ВКП(б) на чале з У. П. Затонскім пракгыкі нацыянальнай працы ў рэспубліцы, усё больш адкрыта і агрэсіўна. За сутыкненнем тэндэнцый да паглыблення беларусізацыі, з аднаго боку, і яе згортвання, з другога, бачыцца барацьба нацыянальна арыентаванай і звышінтэрнацыяналісцкай часткі КП(б)Б. Вьппэй адзначалася, што беларусізацыя, па сутнасці. была дзецішчам нацыянальна арыентаванай часткі Кампартыі Беларусі. Праз сваіх прадстаўнікоў у кіраўнінтве рэспублікі, навуковых, навучальных, творчых колах, прэсе яна дала беларусізацьгі тэарэтычнае абгрунтаванне, прапанавала комплекс практычных мерапрыемстваў па яе ажыццяўленні. Згортванне беларусізацыі стала вынікам сілавых даеянняў, прамых і ўскосных, звышінтэрнацыяналісцкай часткі партыі, якая ў канцы 19201930х гадоў ператварылася ў непадзельна пануючую. Лозунг «КП(б)Б~ на чалеўсяго нацыянальнакультурнага будаўніцтва!» кож
1 Матэрыялы камісіі надрукаваны: Так начнналась нацнональная трагедня // Нёман. 1992. № 9. С. 122149; «Ударнть более снльно...» нлн Как нскалм «врагов народа» // Нёман. 1993. № 12. С. 117129; На крутым павароце: Ідэолагапалітычная барацьба на Беларусі ў 19291931 гг. Мн., 1999. С. 81113.
22
ная з гэтых частак разумела пасвойму: адна як рычаг руху беларусізацыі і каранізацыі наперад, з улікам інтарэсаў і патрэб усіх нацыянальных груп насельніцтва БССР; другая як сродак адцяснення ад уплыву на беларусізацыю аўтарытэтнай нацыянальнай інтэлігенцыі рэспублікі. Паводле даклада старшыні Камісіі па праверцы нацпрацы ў БССР У. П. Затонскага, зробленага на пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б, апошняя «ў выглядзе так званых культурных сіл акадэмікаў, паэтаў, філосафаў і іншых дзеячаў беларускай культуры» адыгрывала ў палітычным жыцці БССР «непамерна вялікую ролю».
Прадстаўнікі нацыянальна арыентаванай часткі КП(б)Б, блізкія да камуністаўбеларусаў пачатку 1920х гадоў, не былі. аднак, пэўнай арганічнай цэласнасцю. Яны групаваліся вакол розных лідэраў, найбольш аўгарытэтных у той ці іншы перыяд (I. А. Адамовіч, У. М. Ігнатоўскі, I. А. Васілевіч). мянялі схільнасці, спрачаліся паміж сабой. Такія адносіны далі падставы для абвінавачвання іх у стварэнні груп і фракцыйнай дзейнасці. Гэта знайпшо адлюстраванне ў Дакладной запісцы ў прэзідыум і парткалегію ЦКК ВКП(б) «Аб сувязі асобных членаў КП(б)Б з нацдэмаўскай конгррэвалюцыйнай арганізацыяй і аб антьшартыйных групоўках у КП(б)Б», накіраванай у лютым 1931 года парткалегіяй ЦКК КП(б)Б. Па матэрыялах, якія пастулілі з Мінска, ЦКК ВКП(б) прыняла пастановы: «Па справе беларускіх таварышаў» і «Па справе беларускіх нацыяналдэмакратаў». Па першай праходзілі 3. X. Жылуновіч, A. Р. Чарвякоў, I. А. Васілевіч і інш., па другой У. М. Ігнатоўскі, A. В. Баліцкі, А. Ф. Адамовіч і інш. Усе яны актыўныя праваднікі беларусізацыі 1920х гадоў. Названыя ў пастановах ЦКК ВКП(б) вядомыя дзеячы КП(б)Б абвінавачваліся ў тым, пгго не толькі самі дапускалі адступленні ад «бальшавіцкай нацыянальнай палітыкі», але і нібыта прыкрывалі «контррэвалюцыйную дзейнасць» нацыяналдэмакратаў у Белдзяржвыдавецтве. Інбелкульце і затым у БелАН, сістэме падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі настаўнікаў і іншых галінах нацыянальнакультурнага будаўніцгва. Іх абвінавацілі ў правядзенні ў КП(б)Б «нацыяналапартуністычнай лініі» і ў тым, што яны з’яўляліся «зброяй у руках контррэвалюцыйнай нацыяналістьгчнай інтэлігенцыі»1.
На кастрычніцкім (1930 г.) пленуме ЦК КП(б)Б пры абмеркаванні даклада першага сакратара ЦК К. В. Гея «Аб чарговых задачах у нац
1 НАРБ. Ф. 4п. Воп. 21. Спр. 220. Л. 13.
23
палітыцы» старшыня ДПУ БССР Р. Я. Рапапорт паведаміў аб раскрыцці яго ведамствам падпольнай контррэвалюцыйнай інтэлігенцкай арганізацьгі «Саюз вызвалення Беларусі». Яна нібыта яшчэ з часоў грамадзянскан вайны вяла барацьбу з Савецкай упядай усяляк маскіруючы сваю нацыяналістычную дзейнасць, у тым ліку праводзячы яе і пад сцягам беларусізацыі. 3 гэтага моманту выкрывальныя палітыкаідэалагічныя кампаніі супраць беларускага нацыяналізму, якія праводзіліся сродкамі агітпропа і прэсы, былі заменены палітыкаадміністрацыйным уздзеяннем праз сродкі ДПУ і ЦКК. Нацыянальна арыентаваная частка КП(б)Б спыніла сваё існаванне. Вялікую групу нацыянальнай інтэлігенцыі арыштавалі і выслалі за межы БССР. Беларусізацыя тым часам стала паскорана перарастаць у сваю процілегласць.
* * *
Дакументы і матэрыялы зборніка выяўлены ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь: ЦК КП(б)Б (ф. 4п, вопісы: 2 з’езды КП(б)Б, 3 бюро ЦК КП(б)Б, 6 сектар інфармацьгі і аргінструктарскі аддзел, 7 агітацыйнапрапагандысцкі аддзел, 8 сакратарыят ЦК, 10 еўбюро пÑ