Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
чна ўвязвалася з правядзеннем курсу. які ў 1920я гады вызначаўся як каранізацыя. Аднак два гэтыя накірункі ў нацыянальнай палітыцы цалкам не супадалі. Каранізацыя разглядалася як «вылучэнне і ўсё большае ўцягненне ў кіруючую працу работнікаў усіх мясцовых карэнных нацыянальнасцей». Іншымі словамі. яна абмяжоўвалася пытаннямі фарміравання ў рэспубліцы кіруючых кадраў з улікам нацыянальнага момангу. Хоць размова вялася аб вылучэнні на кіруючую працу прадстаўнікоў усіх нацыянальных груп. што жылі ў Беларусі (яўрэйскай, польскай, рускай), каранізацыя, аднак, як адзначалася ў Палітычнай справаздачы ЦК
1 Коммуннстнческая партня Белорусснн в резолюцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. (далей: КПБ в резолюцнях...). Т. 1. 19181927. Мн.. 1983. С. 314319.
2 X сьезд Коммуннстнческой партнн (большевнков) Белорусснн. 310 января 1927 г. Стенографнческнй отчет. Мн., 1927. С. 29.
6
X з’езда КП(б)Б, была «вылучэннем беларускіх работнікаў у першую чаргу» 1.
Яшчэ больш катэгарычнае палажэнне можна знайсці ў пастанове бюро ЦК КП(б)Б «Аб нацыянальным складзе партыйных, прафесійных. савецкіх і іншых органаў», прынятай 27 жніўня 1927 года. У ёй падкрэслівалася: «Вылучэнне беларусаў на адказную работу і надалей застаецца асноўнай задачай у справе нацыяналізацьгі партыйных, прафесійных, савецкіх і іншых устаноў». Пры фарміраванні кіруючых кадраў прапаноўвалася ўлічваць у перпіую чаргу палітычную вытрыманасць вылучэнцаў, іх дзелавыя якасці, веданне беларускай мовы і ўмоў развіцця БССР. Партарганізацыі адначасова перасцерагаліся проціпастаўлення пры вылучэнні беларускіх работнікаў работнікам. якія вывучылі беларускую мову. ведаюць і ўлічваюць у працы мясцовыя ўмовы.
Такім чынам. калі меркаваць па дакументах ЦК КП(б)Б, а таксама дзяржаўных акгах БССР 1920х гадоў, беларусізацыю трэба разглядаць як важнае праяўленне накіраванасці нацыянальнай палітыкі на рашэнне задач гаспадарчаэканамічнага. нацыянальнадзяржаўнаіа і асабліва духоўнакультурнага адраджэння беларускага народа, які добраахвотна ўвайшоў у саюзныя зносіны з іншымі савецкімі рэспублікамі дзеля агульнай мэты — будаўніцтва адзінан інтэрнацыянальнай сацыялістычнай дзяржавы. Практычна беларусізацыя ўключала цэлы комплекс канкрэтных мер нацыянальнакультурнага будаўніцтва: развівдё нацыянальнай культуры, і ў першую чаріу мовы, падрыхтоўка мясцовых кадраў, абуджэнне ў беларускага насельніцтва нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да свайго гістарычнага мінулага, традыцый і г. д
Дакументы і матэрыялы зборніка падаюцца такім чынам, каб паказаць як распрацоўку сутнасці і накіраванасці беларусізацыі ў развіццх (першы раздзел), так і практыку яе ажыццяўлення на важнейшых накірунках грамадскапалітычнага і культурнага жыцця ў рэспубліцы (другі раздзел).
Архіўныя крыніцы сведчаць, што беларусізацыя выступала адначасова як партыйная, так і дакладна акрэсленая дзяржаўная палітыка. Яе арганізацыйная структура закладвалася ў сістэме дзяржаўных органаў БССР. У фарміраванні беларусізацыі ў якасці афіцыйнай палітыкі
1 X сьезд Коммуннстнческой партнн (большевнков) Белорусснн. 310 января 1927 года. Стенографнческнй отчет. С. 32.
7
на дзяржаўным узроўні вызначальная роля належала пастанове 2й сесіі ЦВК БССР «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі», прынятай 15 ліпеня 1924 года. Прэзідыум ЦВК БССР у гэтым жа месяцы стварыў спецыяльную Камісію па нацыянальнай палітыцы (Нацкамісія пры ЦВК БССР). Аналагічныя камісіі былі створаны пры выканкомах у акругах, затым і ў буйных гарадах, a таксама некаторых раёнах. Яны вялі арганізацыйную работу па правядзенні беларусізацыі, ажыццяўлялі кантроль за выкананнем намечаных мерапрыемстваў, правяралі і аналізавалі стан спраў на месцах, веданне беларускай мовы супрацоўнікамі ЦВК, СНК БССР, наркаматаў, ведамстваў, устаноў. У зборніку друкуецца шэраг пратаколаў праверачных камісій, створаных Напкамісіяй пры ЦВК БССР, пасганоў, прынятых па выніках праверкі, справаздач і інфармацый, што дасылаліся ў Нацкамісію. Праверцы падлягалі і работнікі аддзелаў ЦК, акругкомаў, райкомаў КП(б)Б. Такія матэрыялы таксама друкуюцца. Каб трымаць пад кантролем сітуацыю з ажыццяўленнем нацыянальнай палітыкі ў асяроддзі нацыянальных меншасцей, пры ЦК КП(б)Б працавалі спецыяльныя бюро, якія вялі прапаганду і агітацыю сярод яўрэйскага, польскага, літоўскага, латышскага насельніцтва БССР на іх родных мовах.
Вялікую работу па беларусізацыі праводзілі такія вядомыя дзяржаўныя, партыйныя і грамадскія дзеячы Старшыня ЦВК БССР A. Р. Чарвякоў, Старшыня СНК БССР М. М. Галадзед, пісьменнік 3. X. Жылуновіч (працаваў на адказных пасадах у Наркамасветы БССР, часопісе «Полымя», Белдзяржвыдавецтве), старшыня Інстытута беларускай культуры, гісторык У. М. Ігнатоўскі, нарком асветы БССР A. В. Баліцкі.. сакратары ЦВК БССР старшыні Нацкамісіі Д. С. Чарнушэвіч, А. [. Хацкевіч. Вакол гэтага ядра аб’ядноўваліся многія вядомыя вучоныя, літаратары, краязнаўцы. Сярод іх актыўнасцю выдзяляліся супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры С. М. Некрашэвіч. Я. Ю. Лёсік, В. Ю. Ластоўскі, A. А. Смоліч, М. Я. Байкоў і многія іншыя. У цэлым у беларусізацыі прымалі ўдзел тысячы людзей: партыйныя, савецкія, прафсаюзныя, камсамольскія работнікі. настаўнікі агульнаадукацыйных школ, выкпадчыкі вышэйшых навучальных устаноў, культасветработнікі, актывісты творчых аб’яднанняў, грамадскіх арганізацый.
Цэнтрамі навуковага даследавання праблем беларусізацыі, вывучэння развіцця беларускай мовы, тэрміналогіі, падрыхтоўкі кадраў з’яўляліся
8
Беларускі дзяржаўны універсітэт, створаны ў 1921 годзе, і Інстьпут беларускай культуры, які разгарнуў сваю дзейнасць у 1922 годзе.
Прыкметнай з’явай на шляху ажыццяўлення беларусізацыі стіла Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Яна праходзіла ў Мінску 1419 лістапада 1926 года. Скліканая Інсытутам беларускай кулыуры канферэнцыя ўвайшла ў гісторыю як знічная навуковая і важная палітычная падзея, як першая пастаноўка навуковых пытанняў па беларусазнаўстве на міжнародным узроўні. Асаблівую вагу ёй надаваў удзел разам з лепшымі навуковымі суп эацоўнікамі і творчымі работнікамі БССР спецыялістаўбеларусазнаўцаў, запрошаных з РСФСР, УССР, замежных краін (Германіі, Іэхаславакіі, Полыпчы. Літвы, Латвй). У партыйных рашэннях. у тлм ліку і на X з’ездзе КП(б)Б. вынікі канферэнцыі прызнаваліся сганоўчымі і з дзелавога, і з агульнапалітычнага боку як важны ўкла і у развіццё беларускай нацыянальнай культуры 1.
Іншай аказалася ідэалагічная ацэнка канферэнцыі. На пасяджэніях бюро ЦК КП(б)Б у лістападзе і снежні 1926 года, X з’ездзе КП(б)3 у студзені 1927 года, затым і ў адкрытым друку яе арганізатары (старшыня Інбелкульта У. М. Ігнатоўскі і нарком асветы БССР A. В. 5аліцкі) падвергліся крытыцы за дапушчаныя, як пісалі ў той час, «аацыяналістычныя захапленні і скажэнні». У якасці прыкладаў называліся: адсутнасць у зале пасяджэнняў у дзень адкрыцця канферэнцыі партрэта У. I. Леніна. чырвоных сцягоў; пераважнасць нацыянальных колераў; накіраванне ў прэзідыум канферэнцыі заявы, падпісанай гэупай яе ўдзельнікаў, сярод якіх былі і камуністы. аб магчымасці пераходу ў беларускім праваігісе з кірыліцы на лацінку; у прамовах некагорых адказных работнікаў рэспублікі не была падкрэслена кіруючая роля КП(б)Б у нацыянальнакультурным будаўніцгве.
У зборніку друкуецца даклад У. М. Ігнатоўскага аб выніках канферэнцыі, зроблены на пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б 26 лістапада 1926 года. У дакладзе падрабязна аналізуюцца ход канферэнцыі, пытанні, што разглядаліся на ёй, міжнародныя водгукі. Першаму сакратару ЦК КП(б)Б A. I. Крыніцкаму давялося пісаць у ЦК ВКП(б) вялікую тлумачальную запіску «Аб выніках і вывадах Акадэмічнай канферэнцыі па беларускім правапісе і азбуцы». У ёй даводзілася, што ЦК КП(б)Б пры
1 X сьезд Коммуннстаческой партнн (большевнков) Белорусснн. 310 января 1927 года. Стенографнческнй отчет. С. 42.
9
правядзенні нацыянальнай палітыкі бачыць небяспеку з боку мясцовага беларускага шавінізму і нацыяналдэмакратызму, праявы якіх мелі месца на Акадэмічнай канферэнцыі, і што ў рэспубліцы будуць зроблены ўсе неабходныя захады, каб у далейшым поўнасцю забяспечыць партыйную лінію\
Прынятыя канферэнцыяй пастановы аб рэформе беларускага праваігісу і азбукі не набылі сілы закону. Аднак яны ўлічваліся пры распрацоўцы ў далейшым правапісных праектаў. У 1927 годзе матэрыялы канферэнцыі былі выдадзены асобным зборнікам.
Пасля Акадэмічнай канферэнцыі паскорыўся працэс перагляду сваіх палітычных пазіцый многімі дзеячамі беларускай эміграцыі, пачаты Берлінскай канферэнцыяй (12 кастрычніка 1925 г.). Была распушчана Рада БНР, а Мінск прызнаны адзіным цэнтрам кансалідацыі беларускага народа і адраджэння яго нацыянальнай культуры. Група дзеячаў Рады на чале з яе старшынёю A. I. Цвікевічам вярнулася ў БССР. Япічэ раней, 13 ліпеня 1923 года, ЦВК СССР і ЦВК БССР прынялі рашэнне аб амністыі ўдзельнікаў палітычных партый і плыняў, якія адмовіліся ад барацьбы супраць Савецкай улады. Усім, хто пажадаў вярнуцца, гарантаваліся палітычныя правы і свабоды. У выніку навуковатворчы патэнцыял беларусізацыі ўзрос.
Да беларусізацыі ў рэспубліцы падыходзілі паступова, па меры ліквідацьгі цяжкіх вынікаў грамадзянскай вайны, пазбаўлення ад бандыгызму, вывядзення народнай гаспадаркі з крызіснага стану, падвядзення пад гэтую палітыку неабходнай эканамічнай базы, стварэння кадравых перадумоў. Наўрад ці можна згадзіцца без пэўных удакладненняў са сцвярджэннем, што да 15 ліпеня 1924 года, калі ЦВК БССР прыняў пастанову «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі», нацыянальнакультурнае адраджэнне беларускага народа мела больш грамадскаініцыятыўны, чым дзяржаўны характар 2. У 1924 годзе нарком асветы БССР У. М. Ігнатоўскі, выступаючы на ліпеньскай сесіі ЦВК з дакладам аб распрацоўцы названых вьппэй мерапрыемстваў, падкрэсліваў. пгго гэтыя мерапрыемствы з’яўляюцца працягам вялікай працы. праведзенай у рэспубліцы з пачатку 1920х гадоў. Важнейшымі крокамі былі названы прыняцце ў
1 НАРБ. Ф. 4п. Воп. 21. Спр. 2546. Л. 112.
2 Лыч Л. I непадуладныя асіміляцыі... Беларусізацыя і яўрэі // ЛІМ. 1999. 16 Ð