Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
значыць, нявеста, скончыла сем класаў і працавала ў калгасе. Прызнацца, мы дык трохі пазайздросцілі Васілю: будзе хлопец жыць там на ўсім казённым, і, галоўнае, галадаць ужо не давядзецца — у вёсках гаварылі, што ў дзіцячых дамах даюць фасолю і амерыканскія кансервы. I таму ўсе былі надта здзіўлены, асабліва мы, яго таварышы, калі ў чэрвені, гэта ў самую крапіўную пятроўку, нечакана з’явіўся ў вёску Васіль Карапет. Адзеты ён быў сапраўды ў казённае — плісавы касцюмчык з пацёртымі каленкамі, картузік, нават парусінавыя туфлі на нагах меў але з твару, як кажуць, з’ехаў на мыла і стаў худы, больш ахлялы1, чым нават некалі ў вёсцы.
— Што гэта ты, Васіль, так?.. — пыталіся ў яго.
Але Васіль не быў ахвочы да размоў, і калі адказваў каму, то чамусьці чырванеў, быццам у яго хацелі выведаць тайну. Затое цяпер хлопец вельмі шчыраваў па гаспадарцы: насіў з лесу яловую кару, каб перакрыць Вульчыну зямлянку, у якой усё яшчэ жыла сястра, хадзіў ажно колькі разоў з мужчынамі касіць — не баяўся надарваць па малалецтву пуп, адным словам, рабіў усё з выглядам раптам пасталелага чалавека, які недзе пахадзіў ужо і паразумнеў. Часам нам, яго аднагодкам, ажно няёмка было — Васіль вунь укалвае ў калгасе разам з дарослымі, а мы лайдачым. Ды і маткі нашы, дакараючы нас, Васіля ў прыклад пачалі ставіць. Здавалася, Васіль ужо не збіраўся вяртацца ў свой дзіцячы дом. Хадзілі чуткі, што Васіля возьме да сябе жыць Наста Барысёнкава, маўляў, гады праз тры, калі хлопец падрасце, муж нядрэнны з яго будзе. I мы адчувалі, як паступова Васіль нібы аддаляўся ад нас. Паміж сабой, у сваёй кампаніі, мы часта смяяліся з Васіля, асабліва нас хвалявала тое, як Васіль пойдзе жыць да Насты, але пры ім мы ніколі не дазвалялі сабе нічога такога, што б пакрыўдзіла яго. АднаТодак — аднагодкам, сябар таксама сябрам, а круглы сірата — гэта ўжо нешта такое, чаго мы не зведалі пакуль, бо ў нас шмат у каго не было бацькоў, затое былі маткі, тым часам у Васіля была адна сястра, якая сама яшчэ не стала на ногі. I вось аднаго разу мы наважыліся ў лес — на былой Ігнацькавай пасецы падраслі ў гнёздах дразды, ужо можна было смажыць іх (голад — не цётка, і мы тады часта забіралі з гнёздаў кілаватых птушанят). Запрасілі з сабой і Васіля. Спачатку хлопец нібыта памуляўся, гаварыў, што яму некалі, пасля згадзіўся.
На пасеку мы прыйшлі рана, яшчэ на траве ляжала раса, але птушаняты сядзелі толькі ў адным гняздзе, у трох іншых мы засталі адзін птушыны памёт, бо нехта апярэдзіў нас. Нам было мала птушанят з аднаго гнязда — не пад’ясі, толькі раздражнішся, — і мы велікадушна махнулі рукой на іх: няхай становяцца падлёткамі. Вядома, нас трохі бянтэжыла няўдача, думалі, наедзімося, а тут... I нехта ўспомніў:
— Ля Карнеевай крыніцы таксама дразды вядуцца!
Да Карнеевай крыніцы (так называлася ўрочышча, дзе некалі Карней, чалавек з нашай вёскі, выкапаў студню, якая пасля пяском заплыла) было далёка, кіламетраў пяць, можа, нават з гакам, і асаблівага імпэту паведамленне гэта не выклікала ў нас: папершае, трэба ажно вунь куды тупаць, а падругое, ніхто не быў упэўнены, што нам павязе, — а раптам і там ужо хтонебудзь пабраў драздоў Тады неспадзявана падаў голас Васіль Карапет.
— Хочаце наесца?
— Хочам.
— Дык хадземце са мной. У дзетдом.
— ОгоІ Гэта ж надта далёкаі
А мы лесам пойдзем. Пасля можна чыгункай. Дзенебудзь у Журбіне сядзем на таварняк, праедзем за Унеч. А там ужо рукою дастаць можна.
Васіль сядзеў на высокім бярозавым пні, паточаным чорнымі мурашкамі, здавалася быў да ўсяго абыякавы і назнарок не глядзеў на нас — маўляў, не маленькія, думайце. Мы доўга стаялі ў нерашучасці, смурыжылі адна аб адну ногі, адганяючы камароўкрывасмокаў. Нарэшце нехта спытаў Васіля:
— А чым нас там пакормяць?
Той нават не ўсміхнуўся:
Ахлялы — кволы, слабы.
ІВАН ЧЫГРЫНАЎ
829
— Па крайняй меры, кансервы дадуць...
Прыйшлі мы туды блізка к абеду. Змарнелыя, але прыйшлі. Дзетдом стаяў на ўзгорку пасярод былога панскага саду, размяшчаўся ў драўляным будынку, які нядаўна паднаўлялі — яшчэ здалёку кідалася ў вочы свежаачэсанае бярвенне. Сад быў абнесены высокай агароджай з абапалак, і пры варотах, што перагароджвалі дарогу к дому, стаяла сабачая будка. Была яна пустая — толькі доўгі паржавелы ланцуг валяўся на зямлі, і Васіль, які адчуў сябе нарэшце дома, растлумачыў нам:
— Спусцілі Белага. Ганяе цяпер недзе вясковых гусей. Тут недалёка сажалкі. Дык мы таксама крадзём там качак і смажым пасля. Але каб не бачылі выхавацелі. A то данясуць Івану Мікітавічу, ён у нас добры, але ўсе яго баяцца. Дзесяць медалёў мае ды яшчэ цэлую нашыўку за раны, — Васіль ужо паводзіў сябе так, быццам гэта ён не з намі прыехаў сюды, а сустрэў ля варот і цяпер вядзе ў дзетдом. — Але вы не палохайцеся, — гаварыў ён, падбадзёрваючы нас. — Галоўнае, як дамаўляліся: вы — круглыя сіроты, нават не ведаеце, дзе жылі да вайны, а да гэтага вуркаганілі на чыгунцы, і вось я вас сустрэў там. Калі прагаворыцеся не павераць, і тады ўсё прапала. Так і кажыце сіроты, вуркаганілі...
Тым часам мы не надта разумелі, чаму павінны хлусіць, тым больш што не збіраліся заставацца ў дзетдоме, але камандаваў Васіль, і нам нічога не заставалася рабіць, як слухацца: урэшце, ён нас падбухторыў, дык няхай цяпер даводзіць усё да канца...
Але нам адразу не пашанцавала. «Праваліў» нас той самы Хала, якога спачатку не хацелі браць у дарогу. Перад абедам усіх нас як навічкоў павялі ў канторку і пачалі запісваць у кніжку прозвішча і імя. Бухгалтар дзетдома, пажылы дзядзька ў круглых акулярах, сапраўды дапытваўся пра ўсё — ці ёсць у нас бацькі і ці помнім, дзе нарадзіліся, адным словам, рабіў сваю справу з уніклівасцю чалавека, якому не надта хацелася браць на ўлік яшчэ некалькі едакоў. I вось калі да стала, заляпанага чарнілам, падышоў Хала, а бухгалтар задаў першае пытанне, здарылася самае прыкрае: хлапчук раптам спалохаўся і захныкаў, бо небараку здалося, што запісваюць яго, каб пакінуць у дзетдоме назаўсёды, і ён ужо ніколі не пабачыць ні маткі, ні брата меншага. Пасля гэтага бухгалтару няцяжка было разгадаць наш намер — толькі задаў яшчэ, быццам дзеля прыліку, некалькі пытанняў і выставіў за дзверы ўсіх нас разам с Васілём і рыжым дзетдомаўцам, які дапамагаў нам.
Васіль са сваім сябрам адразу ж некуды пайшлі, раззлаваныя, паабяцалі, што знойдуць самога загадчыка, Івана Мікітавіча, і мы доўга чакалі яго ў садзе, дзе на яблынях, паміж лісця, віселі ўжо ладныя яблычкі, затым пацягнуліся за вароты і селі там, пад агароджаю, у цяньку. Патрэбна было нешта прыдумаць. Да вечара яшчэ можна было дабрацца да станцыі, але ўжо не хапала сіл на дарогу — вось каб пад’есці; злаваліся, лаячы на чым свет стаіць Васіля Карапета, што прывёў нас сюды: ніхто нам не збіраўся даваць таго абеду, на які спадзяваліся. Мы гатовы былі накінуцца на Васіля, але той быццам назнарок і носа не паказваў. Адказваў за ўсё малы Хала — затуканы намі, ён сядзеў, прыгнечаны, воддаль, на самым санцапёку.
Дзетдомаўцы між тым паспелі ўправіцца з абедам, і ў садзе ўжо чуваць былі іхнія галасы. Але мы, здаецца, не надта зайздросцілі ім: сядзелі, як у здранцвенні, а ў нашых галовах плавала густая гарачыня, і, можа, ад гэтага ў полі, якое адразу было за садам, лёталі чорныя мухі. Становішча склалася амаль ахавае, як кажуць, былобыло дый пагоршала. Заставалася толькі адно — на першы выпадак зрабіць набег на чыйнебудзь гарод, хоць што там у чэрвені паспела вырасці...
Але з саду раптам выбег Васіль Карапет. Быў ён спацелы і нібыта разгублены. А як убачыў нас ля агароджы, стаў адразу вясёлы — значыць, шукаў нас.
— Во дзе выі — усклікнуў ён.
Тым часам мы не падзялялі ягонай радасці і працягвалі сядзець, нават не паварушыліся. Тады Васіль вінавата ўсміхнуўся і паказаў рукой на вароты:
— Знайшлі Івана Мікітавіча! Вунь, ідзе...
Сапраўды, да нас разам з рыжым дзетдомаўцам падышоў высокі мужчына, гадоў за сорак; адзін рукаў дыяганалевай гімнасцёркі яго быў пусты, але не звісаў а быў заторкнуты на баку за шырокі камандзірскі рэмень; над правай кішэняй гімнасцёркі залаціліся і чырванелі стужкі, якія былі нашыты адна над адной, — за лёгкія і цяжкія раненні; мусіць, адна стужка «замяняла» руку; непрыгожы даўгаваты твар, з адтапыранымі вушамі і шырокім носам, быў нахмураны, а ў вачах, вялікіх і быццам адчужаных, стаяла неадольная скруха.
Загадчык дзетдома чамусьці нават не паглядзеў на нас, калі спыніўся блізка, адра
830
ІВАН ЧЫГРЫНАЎ
зу ўтаропіў позірк некуды ў поле, над якім трымцела перагрэтае паветра. Мы думалі, што ён пачне нас лаяць. Але Іван Мікітавіч раптам закашляўся і з дакорам сказаў глухім голасам:
— Ну, што вы расселіся тут? Ідзіце абедаць!..
1966
ІШОЎ НА ВАЙНУ ЧАЛАВЕК
Ігнат скідаў за дваром апошнюю капу сена і, разгарачаны, увайшоў у сенцы, пастаяў там, пакуль не звыкліся вочы з лёгкім змрокам, і толькі пасля ўжо ўзяўся за конаўку, што вісела на сцяне над лаўкай, на якой стаялі вёдры з вадой. Вада ў адным вядры была халодная — мусіць, нядаўна з крыніцы, і зубы Ігнатавы адразу зайшліся. Ён пачаў піць маленькімі глыткамі. Піў доўга, смакуючы, і ўвесь час адчуваў, як паступова астывала нутро.
Адчыніліся дзверы, і Ігнат пачуў за спіною жончын голас:
— Гэта ты, Ігнась...
Здавалася, сказана было звычайна, як гаварылася, можа, мільён разоў, але Ігнат раптам адчуў у голасе трывогу. Ён глянуў цераз плячо і ўбачыў заплаканы жончын твар.
— Што з табой?
Тая сцепанулася, датупала, як не свая, да лаўкі, ля якой стаяў Ігнат, усё яшчэ трымаючы конаўку ў руцэ, і спынілася побач, баючыся падняць вочы.
— Што здарылася, Анюта?
Ды яшчэ нічога. Яна ўздыхнула. Ну, што мы тут стаім, хадзем у хату.
Ігнат паціснуў плячамі і, калі вешаў на цвічок конаўку, не мог суняць дрыготкі ў пальцах.
На стале ў хаце ляжала паперка, напісаная ад рукі. Ігнат заўважыў яе адразу. Падышоў, паглядзеў — павестка.
— Даўно прынеслі?
— А ўжо ў гадзіне, — адказала жонка і заплакала наўзрыд.
Ігнат узяў павестку, пачаў чытаць: «Згодна тэлефонаграме з ваенкамата Вы абавязаны з’явіццазаўтра, г. зн. 16.7, к 11 гадзінам раніцы на прызыўны пункт. 3 сабой мець лыжку, кружВД харчоў на двое сутак, дзве пары бялізны. Старшыня с/с Апанасен