• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    а». Ігнат пакутліва наморшчыў лоб і зноў стаў чытаць спачатку: чамусьці з аднаго разу да яго быццам бы і не дайшоў сэнс — мусіць, перашкаджаў жончын плач. А плакала жонка ўжо, як па нябожчыку. Гэта і бянтэжыла Ігната, і злавала. Нарэшце Ігнат сказаў:
    — Што ўжо тут галасіць! I так, дзякаваць богу, ажно вунь колькі пабыў лішняга. Другія і гэтага не мелі.
    Ігнат нават усміхнуўся, але і сам адчуў, што ўсмешка ў яго выйшла сумная: што ні кажы, а на вайну ісці — не жыта малаціць. Ігнатавы аднагодкі даўно ўжо ваявалі — пайшлі яшчэ па першай мабілізацыі, і ў вёсцы мала пра каго з іх ведалі: прыходзілі пісьмы ад старэйшага Цішкавага сына, які быў недзе інтэндантам, ды яшчэ ад двух ці трох чалавек, што прызываліся пад самы канец года. Ігната дагэтуль не бралі праз хворую нагу — як прастудзіў яшчэ пазалетась, цягаючы брэдзень па тонях, то і не праходзіла. Сёлета нага паправілася — дала жонка рады, націраючы бадзягай. Прызнацца, дык Ігнату часам ніякавата было: выходзіла, што збіраўся прасядзець вайну дома. Сёйтой нават коса пачынаў глядзець на яго. Але сам Ігнат увесь час жыў у чаканні — разумеў, што гэтае ванны хопіць на ўсіх. I таму павестка для яго была не такая ўжо нечаканая. Можа б, нават не выклікала і такой душэўнай трывогі, каб не плакала жонка.
    Ігнат пастаяў трохі задуманы і сказаў, каб толькі не маўчаць:
    — He плач, Анюта.
    — Ты ўжо і паплакаць мне не даеш, — з дакорам сказала яна, але пацішэла, быццам спалохалася чаго.
    Тады Ігнат, расчулены, падышоў да яе, узяў за плечы. Яна прытулілася да мужа ўсім целам, схаваўшы заплаканы твар у яго на грудзях.
    — Дзе ж гэта нашы дзеці?
    — Што дзецям, — уздыхнула Анюта. — Бегаюць недзе.
    — Толькі ты не плач ужо.
    — А я і не плачу, — сказала і зноў заплакала.
    ІВАН ЧЫГРЫНАЎ
    831
    — Ну вось...  Ігнату хацелася хоць нечым суцешыць Анюту, але не хапала слоў; больш таго, ён ужо разумеў, што ніякія словы не памогуць — можа, хіба паспрабаваць заняць яе работай:
    — Патрохі ўжо збірала б мяне...
    Яна насцярожылася ўся.
    Ігнат падаўся да акна, сеў там на табурэтку, што стаяла бліжэй да стала, і раптам пачуў стому ў нагах.
    Да вечара было яшчэ далёка, і ён успомніў, што на двары валяюцца граблі; пачаў дні два таму, але тады палічыў, што паспее. Дарабіць бы хоць цяпер. Але праз якую хвіліну падумаў пра сынавы боты, не папраўленыя ад самай вясны. I яшчэ ён падумаў, што не паспеў сёлета падважыць хату, каб замяніць два струхнелыя вянкі'. Аказваецца, у яго было столькі работы, да якой не дайшлі рукі, і цяпер гэта пачынала непакоіць, ажно няёмка станавілася перад жонкай — гэта ж ёй давядзецца займацца ўсім. «Нядобра неяк выйшла», — падумаў ён.
    Тым часам з вуліцы прыбеглі дзеці: сямігадовая дачка і сын, загарэлы і ладны ўжо хлопчык. Мусіць, яны пачулі ад некага, што бацька ідзе на вайну, бо сын падышоў і спытаў:
    — Тат, і табе на вайну?
    — Ага, сынок, і мне. — Ігнат паставіў паміж сваіх каленяў хлопчыка.
    — Вось добра, што і ты ідзеш на вайну! — узрадаваўся сын.
    — Значыць, добра? — усміхнуўся Ігнат.
    — А што? У Віцькі Панаськавага бацька на вайне, у Мішкі Блінава — на вайне. Адзін ты не на вайне. Яны дражняцца і гуляць да сябе не прымаюць. Цяпер я ім пакажу!
    — Ну і дурны ж ты, Пецька, — азвалася раптам дзяўчынка.
    — Сама ты дурнаяі
    — Ладна, не сварыцеся, — сказаў бацька.  Ты, Надзька, большая, гэта праўда, але ж Пецька мужчына. Цяпер ён у доме будзе і за сябе і за мяне. Так, Пецька?
     Праўда.
    — Шкадаваць будзеш і мамку і Надзьку?
     Буду.
    — Тады, брат, лезь пад тапчан, пашукай там свае боты, паглядзім.
    Але заняцца ботамі не давялося. Раптам грукнулі ў сенцах дзверы, і ў хату ўвайшоў старшыня калгаса — аднарукі Пахамок.
    — Здароў, гаспадыня, — павітаўся ён, пераступаючы парог.
    — Здароў дзядзька, — адказаў замест жонкі Ігнат.
    — Чуў я, брат, чуў. — Старшыня падышоў і паціснуў Ігнату руку, хоць уранні яны і бачыліся. — Гэта я ў сельсавеце быў, там і пачуў. — Пахамок дастаў з кішэні бутэльку, паставіў на стол. — Вось была адна, вып’ем з табой. Каб час, то недзе б самагонкі нагналі. На фронт таксама naлюдску трэба выпраўляць...
    Ігнат вінавата ўсміхнуўся:
    — Каб жа знаццё, то і сам бы нешта прыдумаў.
    Забегала па хаце гаспадыня — пачала збіраць на стол.
    Старшыня доўга маўчаў, нарэшце сказаў:
    — Быў і ў мяне адзін сапраўдны мужчына, а цяпер... — і махнуў рукой. — Ты вось што, Ігнат... Але ж дзе там...
    Пахамок адкаркаваў зубамі бутэльку.
    — Налівай ты, — сказаў ён Ігнату.
    Гарэлка была цёплая. Піць яе было нядобра. Але хутка Пахамок захмялеў і звесіў над сталом пацяжэлую галаву.
    — Каб гэта на мой розум, — гаварыў ён, — то я ўжо цябе, Ігнат, браць і не стаў бы. Тут, брат, такая справа. Фашыста, канечне, з нашай зямлі трэба гнаць. I гэта павінны рабіць мужчыны. Факт. Але ж і без хлеба ты яго не прагоніш. Салдата перш накарміць трэба, каб ён галодны не быў а потым ужо і пасылай у бой. А хто той хлеб рабіць будзе? Яго ж і пасеяць трэба, і сабраць. He, адны бабы фронт як мае быць не накормяць. Таму вось я і кажу: даюць жа бронь на заводах, дык чаму б і ў нас не даваць. He, гаспадарка без мужчын — што тое вяселле без музыкі. Гэта ж каб хто пахадзіў хоць адзін тыдзень у маёй, старшынёўскай, скуры, то...
    Пахамок раптам падняў прыжмураныя вочы на гаспадара, утаропіўся сваім цяжкім позіркам і спытаў:
    — Як думаеш, хутка ўжо немца вытураць?
    Вянбк — рад бярвснняў зруба.
    832
    ІВАН ЧЫГРЫНАЎ
    —	А вось паеду, пабачу — тады і скажу.
    —	Жартуеш, Ігнат...
    —	Хопіць ужо, што жонка плача.
    —	Жонка няхай плача. Жонкі заўсёды плачуць. Яны нават і тады плачуць, калі на абавязковую выпраўляюць.
    Пахамок падняўся, абапіраючыся на руку, пачаў развітвацца.
    —	Пра астатняе ты не турбуйся. Заўтра каня дам, завязуць цябе да ваенкамата як мае быць.
    	А вось каня дык і не трэба. Заўтра ж сена з далёкага лугу вазіць. Лепш пасылай ты ўсе падводы туды. Чаго добрага — яшчэ дажджы пойдуць, паплыве сена.
    — А як жа ты?
    — Так вось, як стаю.
    Старшыня паківаў галавой і, хаваючы вочы, сказаў здаўленым голасам:
    — Дзякуй, Ігнат... Здаецца, адзін ты мяне і разумееш...
    Да самага вечара ў Ігнатавай хаце не зачыняліся дзверы.
    Уначы Ігнат ажно колькі разоў прачынаўся — сон быў трывожны, кашмарны; нарэшце яму і зусім не заспалася, і ён доўга ляжаў з расплюшчанымі вачамі, успамінаў.
    Чамусьці прыгадаўся адзін выпадак, з якім у Ігнатавым жыцці было звязана не толькі адчуванне прыкрасці. Тады быў галодны год, і пазямлі хадзіла многа жабракоў. Бывалі дні, што стаялі напята^ дзверы: не паспсе адзін выйсці з хаты з міласцінай парог пераступае другі. Ігнат тады не быў аддзелены, жыў у бацькоў, і вось аднойчы, якраз у абед, калі толькі што паселі ўсёй вялікай сям’ёй за стол, хтосьці пастукаўся ў хату. Маці як стаяла ля печы, так і адчыніла дзверы. Увайшоў пажылы ўжо мужчына, чамусьці ў зімовай шапцы. Ен трохі пастаяў моўчкі ў парозе, пасля сеў, не пытаючыся, на лаўку. Чалавек быў галодны, пра гэта казаў увесь выгляд ягоны, а больш за ўсё — вочы з ліхаманкавым бляскам. Але за стол яго не пасадзілі. Можа, небарака чым не спадабаўся маці, бо ў хаце камандавала яна і да стала магла запрашаць толькі адна. I не запрасіла. Так і праседзеў галодны чалавек на лаўцы, пакуль сям’я абедала. 3за стала вылазілі, бы прысаромленыя, і толькі пасля таго як пайшоў жабрак з хаты, Анюта  тады маладая яшчэ нявестка  сказала з дакорам:
    — Чалавека не накармілі...
    Ёй ніхто нічога не сказаў, нават свякроў змаўчала на той раз. Але з таго дня нібы хто паганы прабег паміж жанчынамі, і Ігнат мусіў прасіць раздзелу.
    Эх, Анюта, Анюта...
    Ігнат слухаў, як роўна дыхалаяна, прытуліўшыся да бока, думаў і шкадаваў яе. нялёгка аставацца адной, маючы на руках дваіх дзяцей, ды яшчэ з яе характарам — надта далікатным і разам з тым непадатлівым.
    Адно суцяшала Ігната: пражылі яны гэтыя дзесяць гадоў пачалавечы, і цяпер не оыло за шт.о дакараць сябе.
    Пра сябе Ігнат чамусьці не думаў, быццам усё гэта не датычылася яго, быццам не яму заўтра наканавана было пакінуць дом. Больш таго, Ігнат паступова пачаў лавіць сябе на тым, што непрыкметна стаў ужо глядзець на самога сябе неяк збоку, як на чужога. I тады ён паціху, каб не разбудзіць жонкі, злез з ложка, адзеўся і выншаў на ганак.
    Над вёскай плыла старожкая ноч. Ветру не было. Але ноч, здавалася, дыхала. Пахла пахаладзелая ўжо зямля. I ва ўсім наваколлі стаяла такая ціша, што нават чуваць было, як гойсалі за дваром, па аўсе, зайцы, наядаючыся пра запас, на цэлы неспакойны дзень.
    Ігнат, як, можа, і ўсе вясковыя людзі, прыроду любіў амаль несвядома і без слоў, і ўсё ж яму раптам падумалася, што заўтра ён ужо не будзе бачыць і чуць такога хараства, і наогул яму прыйшло ў галаву... Але ж якраз пра гэта і не варта было думаць, каб да астатку не развярэдзіць душу.
    Тым часам усхапілася жонка, і Ігнат пачуў, як яна выйшла ў сенцы. Ен сам расчыніу перад ёю дзверы і сказаў:
    — Паспала б лепей...
    — Ды што ты мяне ўсё шкадуеш! — нібы зазлавала яна, потым ступіла яшчэ крок і, застагнаўшы, павісла ў яго на шыі.
    Ігнат спачатку доўга цалаваў змакрэлы ад слёз жончын твар, адчуваючы, як налівалася млявай пяшчотаю цела, пасля падхапіў яе на рукі — якая яна ў яго лёгкая!  і, асцярожна ступаючы, панёс па сходках.
    Напята — насцеж.
    ВІКТАР КАРАМАЗАЎ
    833
    На шырокім выгане, што быў паміж полем і гародамі, усімі краскамі лета пахла ў копах лугавое сена.
    ... Праводзіць Ігната ўранні сышлася ў^я вёска. А Ігнат быў спакойны, як зямля пасля дажджу, і нават жартаваў, хоць гэта яму не кожны раз і ўдавалася. He спяшаючыся, ён абыходзіў па адным сваіх аднавяскоўцаў, трос ім рукі і сарамліва чырванеў: яму было трохі не па сабе ад таго, што праз яго да коўрат1 сабралася столькі народу. Жонка болып не плакала. I гэта падабалася Ігнату. I толькі пасля таго, як ужо развітаўся з усімі і пайшоў, паскараючы крок, па дарозе, ён пачуў за спіною немы плач. Бабы суцяшалі жонку, паціху перагаворваліся і не пераставалі глядзець на дарогу, па якой ішоў на вайну яшчэ адзін чалавек.
    1965
    ВІКТАР КАРАМАЗАЎ
    (Нарадзіўся ў 1934 г.)
    ПРЫЛІПАЛА
    (Скарочана)
    Сярожка выскачыў са сцюдзёнапякучай вады, але позняе сонца, сеўшы на пушчу, амаль зусім не грэла яго, як не грэла ўжо лясную рэчку і спаласаваны доўгімі ценямі поплаў. Адно свяціла, што раздзьмуханы вугаль, і ў гэтым познім святле танклявы хлопчы