• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    114 Добровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографмческпй словарь: В 4 ч. СПб.: М.. 1893. Ч. 2. С. 163.
    4а*
    107
    ахвяру пад дрэвамі мог пайсці і ад таго, што першапачаткова ахвяра прызначалася для душ памерлых, а душы памерлых, па ўсеагульнаму павер’ю, жылі ў лясах, на дрэвах, пераважна на дубах»115. Беларусы — амаль адзіны народ, які захаваў у сваёй духоўнай спадчыне асноўныя ўласцівасці гэтага павер’я. У Б. Рыбакова знойдзем сведчанне пра тое, што «важную ролю ў песнях (маюцца на ўвазе купальскія песні, запісаныя П. Бяссонавым. — А.Н.) адыгрывае дуб; дубовае сучча ідзе ў касцёр»116. Праўда, даследчык тут не ўдакладняе сваю думку, а справа ў тым, што мелася на ўвазе свяшчэннае вогнішча, якому пакланяліся і прыносілі ахвяры ці вакол якога вадзілі купальскія карагоды і праз якое пераскоквалі. Лічылася, што агонь ачышчае людзей ад усялякіх хвароб, хібаў і недахопаў.
    У в. Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага рна «у святы. такія, як Купала, тут раней пакланяліся і старыя і малыя. Збіралася моладзь, якая вадзіла вакол гэтага дрэва карагоды, спявала купальскія песні, паліла вогнішчы».
    «У нашай мясцовасці дубы, у якія біла маланка, спальваюць, бо лічаць, што такія дубы прыносяць вялікае няшчасце. Але іх ніколі не выкарыстоўваюць для таго, каб тапіць у печы, іх лічылі для гэтай мэты непрыгоднымі. Так рабілі нашы продкі, так робім і мы» (УЗ, Калінкавіцкі рн). Тое ж самае зафіксавана і ў Віцебскай вобл.: «Старыя людзі пра іх (дубы. — А.Н.) нічога не расказвалі. Ну, а пабітыя перуном (перуном, а не маланкай. — А.Н.) дубы зразалі на дровы і ўсё»; «Калі маланка ўдарыла ў дуб, значыць, старыя людзі раней лячылі ад эпілепсіі гэтымі трэсачкамі»; «Калі дзе маланка пабіла дуб, то добра збіраюць трэсачкі. Калі на жывое — скора выздаравееш, а на мёртвае — хутка памрэш. Вось майго сына спаралізавала было, відаць папалі каля вока. Ён і не хадзіў. А мне старыя людзі параілі адварам трэсачным мыць рану і паіць. I ён хутка ўстаў і потым ужо з кульбай хадзіў. Вельмі добра тыя трэсачкі на ўсялякую падучую хваробу. А так я болей нічога не ведаю» (УЗ, Полацкі рн).
    Многія павер’і і паданні звязаны ў беларускім фальклоры і з вярбою. У казцы «Цыганмузыка» лісце вярбы ператвараецца ў дукаты. Так чорт адплаціў музыку за ягоную скрыпку. У казцы «Удовін сын» жонка ЦудыЮды, каб звесці са свету асілкаўбратоў, перакідваецца ў вярбу. У творы «Ліхая доля» пад гэтым дрэвам сядзіць стары дзядулька, які валодае цу
    115 Соловьев С. М. Соч. М.. 1988. Т. 1. Кн. 1. С. 109.
    116 Рыбаков Б. А. Язычество дрсвннх славян. С. 128.
    108
    доўнымі прадметамі і, акрамя гэтага, можа падказаць, дзе знаходзяцца лёсы людзей, якая іх чакае доля і г. д.117 У запісах П. Шпілеўскага плот з вербаў быў своеасаблівай мяжой, па розныя бакі якой знаходзіліся варагуючая жанчына і чорт (нячысцік). Гэткай ж «нячыстай» паўстае вярба і ў паданнях беларусаў, паводле якіх на вярбе з Вадохрышча і да Вербнай нядзелі сядзіцьжыве чорт. Таму ад Вербнай нядзелі і ажно да Вялікадня нельга ні ў якім разе піць ваду, узятую пад вярбою. Пры гэтым нячысцікі аддаюць перавагу дуплістай вярбе. Таму і баяліся нашы продкі ссякаць вярбу, бо лічылі, што пасля гэтага абавязкова трэба чакаць адплаты з боку нячыстай сілы. He выключана, што менавіта зза гэтага і яшчэ зза таго, што вярбу было надзвычай цяжка вывесці дзенебудзь на ўрадлівым участку зямлі, яе і лічылі ў народзе праклятай. Пад такой назвай яна праходзіла ў Сербіі, Босніі, Македоніі, Польшчы, даволі часта рэзка адмоўныя рысы набывала гэтае дрэва і ў беларускім фальклоры. He забываліся дадаць сюды і паасобныя эпізоды з біблейскіх матываў: быццам бы з вярбы зрабілі цвікі для крыжа, на якім распялі Хрыста. За гэта вярба была пакарана бясплоддзем, трухлявасцю і крывым ствалом. Большасць прыведзеных вераванняў — гэта трансфармацыя на ўзроўні хрысціянскай рэлігіі язычніцкіх міфалагічных ўяўленняў, у якіх вярба была сакральнавылучаным дрэвам, паходзіла ад загінуўшага чалавека, звязвалася з душамі памерльтх, міфалагічнымі істотамі, выконвала медыятыўныя функцыі.
    Сімволіка вярбы, як і дуба, бярозы, ліпы і каліны, надзвычай актуалізавалася ў святкаваннях, што адбываліся падчас найбольш важных свят каляндарнага года. Так, галінкі вярбы ў сімвалічнарытуальных мэтах выкарыстоўвалі ў Вербную нядзелю і на Юр’я. На Беларусі ў нядзелю перад Вялікаднем асвячалі вярбу. Яшчэ на пачатку XX ст. у Гродзенскай губ. прывозілі ў царкву для асвячэння вялікую вярбу, выкапаную з коранем. Пасля службы галіны з дрэва абломвалі і разносілі іх па хатах. Асвячонай вярбой сцябалі людзі адзін аднаго, а таксама жывёлу, вуллі, потым ішлі ў агарод, на палі і там, пасля трохразовага біцця зямлі, уторквалі галінкі вярбы ў зямлю. Пасля ўсяго гэтага ішлі на могілкі і там сцябалі магілы родных. На Брэсцкім Палессі сцвярджалі, што калі карова на доўгі тэрмін застаецца ялавіцаю, дык яе неабходна ў Вербную нядзелю пахвастаць святою вярбою і даць з’есці павука.
    1,7 Чарадзейныя казкі: У 2 ч. Мн., 1978. Ч. 2. С. 456.
    109
    Вера ў гаючую сілу кантактнай магіі давала магчымасць чалавеку ўяўляць, што праз дакрананне да расцвіўшай «поўнай жывучасці і сілы» вярбы перадаецца людзям, жывёле сіла Зямлімаці. Жыццесцвярджальная сіла дрэва дубліруецца гаючай сілай ударупахлёствання: «Не я б’ю, вярба б’е, праз тыдзень Вялікдзень...» Ва ўсходніх славян вярба ці нейкія паасобныя кампаненты яе выкарыстоўваліся ў своеасаблівай народнай медыцыне, якая цесна перапляталася з магіяй. Нашы продкі расціралі вярбу ў парашок і засыпалі ім раны, яе кару ўжывалі для лячэння страўніка, горла, селязёнкі, запаленняў скуры, для мыцця галавы, для купання дзяцей. Вярба таксама асацыіравалася ў старажытных беларусаў і з засцерагальнікам ад пякельных прывідаў (найбольш часта яны асацыіраваліся таксама з «палючымі» хваробамі). На Палессі, каб не балелі зубы на працягу года, каб не біла маланка, у Вербную нядзелю, выходзячы з царквы, кожны з людзей з’ядаў па дзевяць вярбовых пупурышаксвечак. Каб пазбавіцца ад зляку ў сям’і, у сцяну хаціны ўбівалі завостраны вярбовы калочак. У Сербіі верылі, што для павялічвання жыццёвасці трэба падпяразвацца вярбовымі галінкамі. Дзеля гэтага ў першую нядзелю пасля маладзіка залазілі на вярбу, глядзелі на захад сонца і потым з’ядалі трох чарвякоў. Каб не плакала дзіця, сербы знаходзілі ў полі вярбу, абвівалі яе чырвонымі стужкамі і лічылі, што пасля здзяйснення такога дзеяння дрэва стане дапамагаць, будзе валодаць цудадзейнымі ўласцівасцямі.
    He забываліся пасцябаць асвячонаю вярбою жывёлу перад першым выганам яе на пашу. Вярбовую галінку пастухі захоўвалі ў сваіх руках на працягу ўсяго першага дня выпасу жывёлы, бо калі яе згубіш, то пачне хварэць статак. Пасля вяртання з пашы галінку ставілі ў чырвоны кут, уторквалі ў вароты або ў хлеў ці клалі на прызбу хаты, каб жывёла не блукала, не заходзіла ў чужыя вароты, а ішла прама дамоў. Нярэдка гольку вярбы проста ўторквалі ў куст недзе ў полі ці на лузе і «загадвалі пасвіць жывёлу». Рускія жанчыны кідалі вярбу ў ваду, каб тая «дала малако для падойніка», а ў Босніі вярбовай голькай абвязвалі падойнік, таксама для прыцягнення вялікага малака. Вярба, уваткнутая ў хляве, захоўвае жывёлу ад хвароб, уздзеяння злых чараўніц і ад непажаданых «чорных» вачэй.
    Вярба магла асацыіравацца і з індыкатарам нячыстай сілы: «Як чараўнікі адбяруць у кароў малако, што тыя саўсім заткнуцца, то трэба ўзяць цадзілку, палажыць яе ў гаршчок, наліць свянцоную ваду, паставіць гаршчок у печ і варыць, па
    110
    мешваючы святою вярбою. Чараўнік прыбяжыць прасіцца»і1х. Асвячоную вярбу клалі таксама ў дзяжу, каб у муцэ не заводзіліся чарвякі, уторквалі ў полі і ў агародзе, каб там не рылі зямлю краты і мядзведкі. Каб абараніць пасевы ад вынішчэння і перадаць глебе жыццёвую сілу вярбы, яе ўжывалі і тады, калі поле ўпершыню «заворвалі».
    Ва ўсходнеславянскіх народаў існавала вялікая колькасць рытуальнаабрадавых дзеянняў, якія былі накіраваны на супыненне грозных прыродных стыхій. Каб абараніцца ад граду, на Віцебшчыне ставілі на акно асвячоную вярбу. На Палессі, калі грыміць гром, то вярбовую галінку ставяць і ў хляве, і ў хаціне, або выносяць яе на двор і затыкаюць у акно. На Гомельшчыне запальваюць асвячоную вярбу і кідаюць у двор манету, каб не надта сваволіў град і сціх гром. У час навальніцы на Жытоміршчыне выкідваюць у двор асвячоную вярбу. Часам клалі накрыж сякеру, лапату, качаргу і асвячоную вярбу. Нашы продкі былі цвёрда перакананы, што вярба, кінутая супраць ветру, здольна супыніць любую буру, а тая, якую кідаюць у агонь, не дае разгуляцца пажару, а ўваткнутая на палетку — аберагае пасевы. У час першага веснавога грому палешукі з’ядалі вярбовую пупурышку, каб «у гэтым годзе не палохацца летніх навальніц».
    Часам даводзілася чуць і пра тое, што «жанчына, якая няшчасная ў сямейным жыцці», пераўтвараецца ў вярбу, — гэта вельмі папулярны сюжэт усходнеславянскіх балад. А. Сержпутоўскі занатаваў: «Нахіліўшыся над вадою вербы — гэта праклятыя Богам тыя мацеры, што страцілі сваіх дзяцей»119. Паводле чэшскага падання, жыццё адной жанчыны было таямніча звязана з вярбою, удзень яна знаходзілася ў сваёй сям’і, а на ноч душа яе пакідала цела і адыходзіла ў вярбу. Калі муж даведаўся пра гЭта, то ён ссёк вярбу, але ягоная жонка адразу памерла. Душа маціжанчыны працягвала жыць у ссечаным дрэве: зробленая з яго ствала калыска закалыхвала сірату, а калі дзіця падрасло і зрабіла сабе жалейку з маладога парастка старога вярбовага пня, то жалейка сваімі пяшчотнымі гукамі размаўляла з малым, нібы ласкавая матуля.
    Характэрным у гэтым плане з’яўляецца і літоўскае паданне, паводле якога вынікала, што ў старажытны час жыла Бліндажонка, надзеленая здзіўляючай пладавітасцю. Яна нараджала
    118 Сержпутоўскі A. К. Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў. Мн.. 1998. С. 85.
    119 Тамсама. С. 57.
    111
    дзяцей надзвычай лёгка: нават з рук, з ног, з галавы і іншых частак цела. Зямля, самая пладавітая маці, пазайздросціла ёй, і аднойчы, калі Блінда ішла лугам, ногі яе раптоўна захліснула дрыгва і так моцна іх спавіла, што жанчына не здолела вызваліцца і тут жа пераўтварылася ў вярбу.
    Гэтыя семантычныя ўласцівасці вярбы адлюстроўваліся і ў вышэйпрыведзеных магічных дзеяннях з выкарыстаннем вярбы, якія былі накіраваны на рэалізацыю ідэі ўрадлівасці, а таксама на абарону чалавека і яго маёмасці ад уздзеяння шкодных сіл.