Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
МІФАЛОГІЯ
la Зак. 46
АДМЕТНАСЦІ НАРОДНАЙ МІФАЛОГІІ БЕЛАРУСАЎ
У апошні час сярод беларускіх даследчыкаў фальклору выявіўся значны акцэнт у бок зацікаўленасці да найбольш старажытных пластоў духоўнай спадчыны народа. He стала выключэннем і народная міфалогія, прычым нават міфалогія хтанічнага свету (ад грэч. «хтон» — зямля), якую мы можам аднесці і да найбольш архаічнай і да штодзённа ўжываемай. Бо гэта тая частка вуснапаэтычнай творчасці, якая свята абагаўлялася толькі на золку чалавецтва, потым жа яна пачала пераходзіць у разрад ніжэйшых міфалагічных істот. Да іх адносіліся: дрэвы, камяні, вужы, гадзюкі і нават сама Зямля. Да нас амаль што не дайшлі багатыя духоўныя «воблікі» язычніцкіх багоў, гэтак, скажам, як у грэкаў ці рымлян, але была шматразвітая «ніжэйшая міфалогія» (Ф. 1. Буслаеў), якая, нягледзячы на тое што пастаянна адчувала на сабе актыўнае ўздзеянне хрысціянскай веры, многае захавала ў першапачатковым выглядзе і да цяперашняга часу. Тым больш што ва ўсіх усходнеславянскіх народаў, ды і не толькі ў іх, міфалогія заўсёды вывучалася даволі аднолькава і аднабакова — часцей за ўсё асвятлялася і падрабязна тлумачылася толькі тая частка, якая была далучана да багоў, і вельмі рэдка згадвалася пра зямны, хтанічны, свет. Менавіта таму ў старажытных першакрыніцах нашай народнай міфалогіі і рэлігіі ў ліку асноўных боскіх істот разглядаліся толькі нябесныя. Аднак зза такіх адносін атрымалася, што запісы беларускай міфалогіі, а іх у першапачатковым выглядзе знайсці амаль немагчыма, грашаць празмернай фрагментарнасцю. 3 самой нацыянальнай вуснай творчасці, у якой даволі шырока выкарыстоўваліся паасобныя элементы хтанічных міфалагічных сродкаў, для вырашэння праблем міфалогіі (няхай сабе і самых складаных) бралася іх мізэрная колькаснь. У той жа час уяўленне аб беларускай міфалогіі было б, вядома ж, няпоўным без даследавання яе хтанічнага, жывёльнага і расліннага свету. Яны ўключаюць у сябе адны з самых вядомых і папулярных міфалагічных архетыпаў.
10
Вобразы Зямлі, дуба, гадаў сустракаюцца ва ўсіх без выключэння жанрах фальклору, у народным мастацтве, гутарковай мове. Навукова абгрунтаваны аналіз існасці і генезісу канкрэтных спрадвечных вобразаў дасць магчымасць зразумець і правільна ацаніць іх выкарыстанне ў розных сферах традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва. Без падрабязнага аналізу цяжка ўжыць цесна звязаныя з імі матэрыялы і для эстэтычнага выхавання, дзе іх значэнне, мабыць, яшчэ да гэтага часу так і не акрэслена, бо пасля гвалтоўнай хрысціянізацыі Беларусі міфалагічныя персанажы царкоўнікамі або ўмела выкарыстоўваліся ў сваіх жа мэтах (як Зямля, дуб), або свядома замоўчваліся ці нават пераносіліся ў лагер, супрацьлеглы традыцыйнай народнай «ніжэйшай» міфалогіі (вуж, гадзюка). Названыя вобразы згадваюцца ў навуковых працах, прысвечаных беларускаму фальклору (не пішам «міфалогіі», таму што такіх амаль няма), але падрабязнага, грунтоўнага аналізу прадстаўнікоў «ніжэйшай» міфалогіі пакуль што ў навуковым ужытку нестае. Часам даследчыкі ўвогуле не кранаюць пералічаных намі персанажаў, бо лічаць іх прадстаўн'ікамі хрысціянскай веры (асабліва слова «зямля»), якія ніяк не злучаны з беларускімі традыцыямі.
Цікавасць да разглядаемых міфалагічных істот праявілася ў апошнія дзесяцігоддзі. пасля таго як адносна тэрмінаў «зямля» і «змяя» даказалі, а ў некаторых выпадках прапанавалі слушныя гіпотэзы блізкасці іх назваў і асноўных функцый да старажытных, абагаўляемых амаль усімі без выключэння народамі індаеўрапейскіх багоў, істот. На аснове вось гэтых прадбачлівых назіранняў і прадказанняў прааналізаваны шматлікія смелыя гіпотэзы адносна месца і значэння персанажаў «ніжэйшага» міфалагічнага рада ў старажытнай беларускай міфалогіі.
Зямля спрадвеку была свяшчэннай, дуб абагаўлялі не толькі беларусы, але амаль усе народы, якія ведалі гэта дрэва. а вуж і гадзюка ў беларускай народнай міфалогіі ўвогуле мелі цудадзейныя рысы, што характэрны ў беларускім фальклоры ім у большай ступені, чым у якімнебудзь іншым. Вядома, не ўсе гіпотэзы вытрымліваюць праверку фактамі і часам, але тым не менш яны ўзбагачаюць даследчыкаў, бо адкрываюць нейкія новыя, раней нябачныя грані старажытнага архетыпа, карані радаводу якога добра не вывучаны і да гэтага часу. Большасць з гэтых гіпотэз абапіралася на агульнавядомыя факты беларускага фальклору, этымалогію імёнаў нашых архетыпаў і іх сувязі, падабенства з індаеўрапейскімі і агульнаславянскімі вобразамі. Можна адзначьшь таксама, што шырэй з разглядаемых намі хтанічных істот вывучаны архетып дуба і то не ў нас, а ў
1 а*
1 1
замежнай фалькларыстыцы і міфалогіі ў нашых найбольш блізкіх суседзяў: літоўпаў, рускіх, украінцаў.
Улічваючы папулярнасць вобразаў «ніжэйшай» міфалогіі ў беларускім фальклоры, характар і абмежаваны маштаб папярэдніх даследаванняў, вывучэнне іх магчыма ў самых розных, самых нечаканых аспектах. Абавязкова патрэбна спыніцца на асаблівасцях адлюстравання гэтых істот у фальклорных творах розных жанраў (казках і паданнях, былічках і замовах, легендах і песнях). Але гэтакая шматжанравая накіраванасць аналізу паставіла б шэраг йяжкасцей у асвятленні разглядаемых вобразаў ва ўсёй іх цэласнасці, выяўленні агульных рыс, раскрыцці іх зместу і існасці. Улічваючы, што вобразы хтанічных персанажаў фарміраваліся ў беларускай народпай міфалогіі. якая была пасвойму акрэслена бытам, сайыяльным жыццём і светапоглядам народа, у нашай працы яны даследуюцца перш за ўсё як частка пастаянна зменлівай сістэмы з мэтай адзначыць найбольш агульную іх міфалагічную існасйь, месца, якое яны займалі ў старажытнай рэлігіі і міфалогіі (рэлігія — маецца на ўвазе эпоха язычніцтва), прычыны ўзнікнення іх у свядомасці чалавекапрацаўніка, эвалюцыю ў ходзе гістарычнага развіцця, узаемаадносіны з іншымі беларускімі і іншанацыянальнымі міфалагічнымі архетыпамі. Выяўленне агульных рыс міфалагічных істот «ніжэйшага» рада дасць магчымасць закласці аснову для далейшага вывучэння асобных жанраў фальклору, у якіх гэтыя вобразы закранаюцца ў тым ці іншым аспекце.
Вышэйшыя міфалагічныя (язычніцкія) боствы нацыянальнай міфалогіі амаль увогуле не вывучаліся і не закраналіся беларускімі даследчыкамі. Тлумачыцца гэта найперш тым. што не дазвалялася даследаваць мінуўшчыну, бо яе прылічвалі да «цемрашальства мінулых стагоддзяў», а таксама тым, што надзвычай мала звестак дайшло да нас пра тыя велічныя і кананічныя абрады ды культы, якія некалі існавалі на тутэйшых землях. Найбольш пашчасціла захаваць свае ўласцівасці і рысы Перуну, Калядзе, Купалу, ВоласуВялесу, астатнія ж нібы растварыліся ў моры хрысціянскай рэлігіі, прыстасаваліся да яе святых і свят.
Нашу нацыянальную міфалогію даследавалі I. К. Цішчанка, У. А. Васілевіч, Т. I. Шамякіна, A. М. Ненадавец, I. В. Казакова і інш.
У працэсе даследавання міфалагічных першавобразаў як часткі рэлігіі і міфалогіі ўздымалася праблема агульнага характару — атрымаць больш поўнае ўяўленне аб светапоглядзе, вобразе жыцця нашых продкаў, бо ў раннія гістарычныя перыяды рэлігія і міфалогія факусіравалі ў сабе погляды чалавецтва на Сусвет, дапаўнялі адзін аднаго.
СТВАРЭННЕ СУСВЕТУ (ЗЯМЛІ) ПАВОДЛЕ БЕЛАРУСКАЙ МІФАЛОГІІ
Як пайшоў Сусвет. Вядома, Зямля з адвечных часоў з’яўляецца чацвёртай стыхіяй. Значная частка, калі не сказаць асноўная, сюжэтаў з удзелам абагаўлёнай Зямлі прысутнічае ў касмаганічных міфах, што распавядаюць аб першапачатковасці боскай пары Неба — Зямля, саюз якіх — пачатак усяго жывога ў Сусвеце, і лічыцца, што ад яго пайшлі ўсе іншыя багі розных народаў. Гэты варыянт вядомы ў фальклоры многіх народаў свету. Напрыклад, халдзейскія магі вучылі, што напачатку былі толькі Аісу — акіян і Тламат — хаос. Потым, згодна з вавілонскімі міфамі, бог Мардук рассек Іламат на часткі і стварыў прыроду. Але спачатку, як гаворыць вавілонскі жрэц Берас, «быў цёмны час і вада».
Менавіта над гэтым цёмным часам (змрокам) і вадою знаходзіўся (звычайна перакладаецца словам «насіўся») дух біблейскага Элогіма, які потым падзяліў воды і зрабіў з іх Неба і Зямлю. Цудатворны падзел мы сустракаем ва ўсіх, без выключэння, міфах аб стварэнні Сусвету: «Напачатку Неба (Нут) і Зямля (Кеб) ляжалі, моцна абняўшыся, у першабытнай вадзе (Ну). У дзень стварэння з вод падняўся новы бог Шу і ўзняў багіню Нут так высока, што толькі пальцамі рук і ног яна магла дацягнуцца да Зямлі. Гэта і ёсць чатыры слупы, якія падтрымліваюць усеяны зоркамі небасхіл — прыгожае цела багіні»1.
Індуісцкая гісторыя стварэння свету, дзе ідэі беспачатковасці і цыклічнасці адыгрываюць важную ролю, гісторыя, якую данеслі да нас «Манусмрыці» і старажытныя пураны, малюе Сусвет бясконцым. Яна напоўнена шматлікімі міфамі, і кожны з іх мае свой канкрэтны пачатак і канец. Але ў індабудыйскім космасе ў паняцце «свет» укладваецца сэнс, які адрозніваецца ад традыцыйнага. Нічога агульнага з планетай, ды яшчэ акружанай атмасферай і населенай людзьмі, такі свет не мае.
1 Парнов Е. 11. Звездные знакн. М., 1984. С. 14—15
13
Ён заселены істотамі іншай, містычнай, прыроды: багамі, асурамі, тэнгрыямі, будамі, дэманамі.
У цэлым міфы пра стварэнне Сусвету прымаюць розныя формы. Важная асаблівасць сусветнай субстанцыі заключана ў тым, што яна, прымаючы шматлікую колькасць усемагчымых форм і воблікаў, сама па сабе пазбаўлена якойнебудзь канкрэтнай формы. Свет набіты разнароднымі і разнавобразнымі рэчывамі, якія рэзка розняцца паміж сабою. Але няма нічога вечнага, усё праходзіць, а пагібель аднаго дае жыццё другому, не падобнаму на яго і нават супрацьлегламу. Вечны кругаварот магчымы толькі тады, калі дапусціць, што першааснова, якая дае форму, уласцівасці і якасці ўсяму, што акаляе чалавека, сама па сабе пазбаўлена гэтых прыкмет і падобна на нейкае дзівоснае рэчыва без усялякіх канкрэтных характарыстык.
Ля вытокаў арганізаванага ўжо свету могуць знаходзіцца па аднаму ці аб’яднаўшыся безасабовая творчая сіла, якая ці не мае акрэсленага вобліку, ці ў той або ў іншай ступені антрапаморфная; Бог — адзіны стваральнік, марфалагічна выразна акрэслены і які адыгрывае — часта сімвалічна — актыўную ролю ў свяшчэнных апавяданнях; першародны бацька нябеснага паходжання — правобраз кіраўніка ці правадыра; першародная маці — багіня Зямлі, размеркавальніца ўсіх матэрыяльных багаццяў і непасрэдная ахоўніца земляробства; касмічная пара, дзе мужчына з’яўляецца носьбітам апладняльнага пачатку, а жанчына — пладаноснага матэрыяльнага; культурны report з боскімі атрыбутамі, і, нарэшце, радзей трапляюцца версіі, паводле якіх першыя людзі стыхійна выйшлі з зямлі, з гары, з пячоры, з нары, з тэрмітніка, з глыбіні лесу, з марскога дна, ракі, балота.