• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Калі меркаваць па фальклорных першакрыніцах, славянскія ўяўленні пра мора не мелі нейкага закончанага выгляду. Мора знаходзілася дзесьці на краю Зямлі. Яно можа быць на поўначы, дзе на шкляных гарах знаходзіцца палац Кашчэя Бессмяротнага, які пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі. Гэта можа быць і рэальнае мора (цяперашняе Чорнае), якое раней было вядома славянам і насіла назву Рускага мора.
    Даследчык літоўскай міфалогіі Н. Велюс адзначае: «Згодна са Свяшчэнным пісаннем, увесь Сусвет стварыў адзін Бог па свайму жаданню, скарыстаўшы толькі сваю боскую сілу. А ў міфалогіях многіх народаў і плямёнаў свету, асабліва ў тых, якія знаходзяцца на больш нізкай стадыі эканамічнага развіцця, у стварэнні Сусвету ўдзельнічаюць дзве асобы (часта браты,
    7 Афанасьев A. Н. Древо жнзнн. М.. 1982. С. 195—196.
    23
    братыблізняты ці старэйшы і малодшы браты), адна з якіх стварае ўсё прыгожае, а другая, нязграбна падражаючы ёй, — усё агіднае, бескарыснае ці нават шкодныя людзям аб’екты. Такія братыстваральнікі (дэ.міургі) у міфалогіі палінезійцаў. меланезійцаў, індзейцаў Амерыкі, тунгусаў і многіх іншых сібірскіх народаў у многім падобны на Дзеваса і Вяльняса літоўскіх этымалагічных паданняў, якія часта таксама фігуравалі як браты»\
    Паспрабуем пайсці па больш складанаму шляху, аналізуючы не толькі міфалогію ўсходнеславянскіх народаў, але і некаторыя іншыя, дзе захаваліся гэтыя матывы ў значна большай ступені. Як трапна адзначыў Э. Тайлар: «Першая і галоўная прычына ператварэння фактаў са штодзённага вопыту ў міф ёсць вераванне ў адухаўленне ўсёй прыроды — вераванне, якое дасягае вышэйшага свайго пункту ва ўвасабленні яе. Часта ўвогуле невыпадковас ці гіпнатычнае дзеянне чалавечага розуму непарыўна звязана з тым першабытным разумовым станам, калі чалавек у найдрабнейшых часцінках навакольнага свету бачыць праяву ўласнага жыцця і волі... Для прымітыўных чалавечых плямёнаў сонца і зоркі, дрэвы і рэкі, воблакі і вятры становяцца асабовымі адухоўленымі істотамі, якія жывуць накшталт людзей ці жывёл і выконваюць прадвызначаныя ім у свеце функцыі з дапамогай членаў, як жывёлы, ці штучных прылад, як чалавек... Аснова, на якой усё пабудавана па падабенству ідэі, не можа быць звужана да простай паэтычнай выдумкі ці да простай метафары. Ідэі гэтыя абапіраюцца на шырокую філасофію прыроды, праўда, першабытную і грубую, але поўную па думцы і зразумелую рэальна і сур’ёзна»9.
    Ідэя аб перавазе нейкай абстрактнай волі ў жыцці ў канкрэтнай жывой прыродзе, ідэя, якая выводзіць далёка за межы сучаснага паняцця аб усё тым жа прадмеце, вераванні ва ўласныя душы, якія адухаўляюць нават тое, што мы называем неадухаўлёнымі прадметамі, тэорыя аб перасяленні гэтых душ як пры жыцці, так і пасля смерці, паняцце аб мірыядах духоўных істот, якія то носяцца ў паветры, то жывуць у дрэвах, у скалах ці вадаспадах, — усе гэтыя асаблівасці праяўляюцца ў міфалогіі ў такіх шматвобразных спалучэннях, што прасачыць дзеянне кожнай з іх паасобку з’яўляецца справай вельмі цяжкай. «Старое ў вуснай славеснасці цалкам ніколі не знікае, хоць гэта не перашкаджае паступова ўваходзіць у яе новаму.
    х Велюс Н Хтонпческнй мпр н лнтонской мнфологнп. Аналнз фольклорного Вяльняса: Дмс. ... дра фплол. наук. Внльнюс. 1987. С. 150—151.
    9 Тайлор Э. Б. Первобытная культура. М.. 1989. С. 129—130.
    24
    Пры гэткай жывучасці даўніны ў народнай славеснасці ў ёй да гэтага часу ўцалелі рэшткі нават самай архаічнай пары — міфічнай»10.
    Калі, напрыклад, у фальклорах многіх народаў свету захаваліся матывы стварэння Сусвету, то ў беларускай вуснапаэтычнай творчасці адлюстраваны больш познія часы, і касмаганічныя міфы пра гэты працэс амаль адсутнічаюць. Працытуем урывак з «Калевалы», той, дзе гаворка вядзецйа пра стварэнне Зямлі:
    Нз яйца. чз ннжней частм, Вышла МатьЗемля сырая; Нз яйца. пз всрхней частм, Встал высокнй свод небесный. Мз желтка. йз верхней частм, Солнце яснос явмлось;
    Нз белка, мз верхней частн, Ясный месяц появнлся;
    Нз яйца, мз пестрой частм, Звезды сделалмсь на небе; Нз яйца, мз темной частм, Тучм в воздухе явмлмсь.11
    Вось перад намі разгортваецца непасрэдны працэс стварэння Зямліпершаасновы: з яйка, з яго ніжняй часткі, выйшла МаціЗямля сырая. Тут прасочваецца лінія традыцыйнага сусветнага міфа пра стварэнне Зямлі, вады і Неба — гэтай трыадзінай асновы. Дапускаюцца шматлікія варыянты, але сутнасць адна і тая ж — тэма стварэння Зямлі: «Яйка ў старажытных служыла для уяўлення свету. He толькі Сонца, але і ўвесь Сусвет уяўлялі адным вялізным яйкам. Сам чырвоны колер яйка звязваецца з яркім сонечным колерам, г. зн. вясновага святла. Сімвалічнае значэнне смерці, звязанае з яйкам, было такім усеагульным і такім магутным, што хрысціянскія апосталы не толькі не адмовілі яго, але надалі яму іншае, радаснае значэнне, а менавіта — Уваскрэсенне»12.
    У зборы эддзійскіх міфаў «Старэйшай Эддзе» зафіксавана наступнае:
    В начале времен, Когда жмл Нмнр, He было в ммре
    10 Ммллер О. Ф. Опыт мстормческого обозрення русской словесностм с хрестоматмею, расположенною по эпохам. СПб., 1865. Ч. 1. С. 84
    11 Калевала. М., 1956. С. 25.
    12 Жмвопмсная Россмя. Отечество наше в его земельном, мстормческом. плсменном, экономмческом м бытовом значенмм. Мн., 1993. С. 258.
    25
    Нн песка. нн моря, Землн еше не было 11 неба с водой, Бездна зяяла, Трава не росла... Тогда селн богн На троны могушества й совешаться Сталп свяшенные. Ночь назвалн Н отпрыском ночн — Всчеру. утру П дня середнне Прозвнше далн.
    Чтоб время нсчнслнть.13
    Як бачым, тут апавяданне пра стварэнне Сусвету ідзе яшчэ ад больш старажытных часоў — ад стварэння багамі, якія селі на троны магутнасці, самых першасных паняццяў прасторы і часу.
    Толькі ў паасобных беларускіх фальклорных творах мы сустракаемся з нейкім таямнічым, своеасаблівым напамінам гэтага міфа: «Селянін праходзіў толькі некалькі баразён — трычатыры, закусваў хлебам і сырам, даваў крыху хлеба валам, «каб яны былі спасныя», а яйка закопваў там жа ў баразне — рабіў пачостку МаціЗямлі, каб яна была ласкава да добра ўрадзіла збожжа, усюды было поўна, як тое яйцэ (выдзелена намі. — /I.//.)»14. Тут паўстае пытанне: чаму менавіта яйка закопваў селянін і чаму жадаў, каб усюды было «поўна, як тое яйцэ»? Калі другая частка пытання магла ўтварыцца па аналогіі, то першая — непасрэдны адгалосак старажытнага касмаганічнага міфа, калі яйка ўяўляла сабою мінімальную копію Сусвету. Іншыя прыклады, узятыя з вуснай народнай творчасці, паўтараюць гэты варыянт — яны цалкам заснаваны на падабенстве, аналогіі: «Рабіў Бог Зямлю, выдзелаў — люба паглядзець. Гладзенькая, кругленькая, як шпакова яйка»15; «Сто коней, сто валоў яйцо не пацягнуць»16. Я. Меляцінскі таксама адзначае, што «міф аб паходжанні Зямлі з яйка лічыцца адным з найбольш архаічных, маецца на ўвазе ў адносінах да іншых міфаў аб стварэнні Сусвету»17.
    13 Старшая Эдда / Пер. на рус. яз. М.; Л.. 1963. С. 19.
    14 Сержпутоўскі A. К. Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў. Мн., 1930. С. 96.
    15 Лсгенды і паданні / Склад. М. Я. Грынблат, A. 1. Гурскі. Мн., 1983. С. 40. Далей спасылкі даюцца па гэтаму выданню. у дужках — ЛП. старонка.
    16 Замовы / Уклад., прадм. і камент. Г. А. Барташэвіч. Мн.. 1992. С. 30 Далей спасылкі даюцца па гэтаму выданню, у дужках — 3. старонка.
    17 Мелетннскнй Е. М. Поэтнка мнфа. М.. 1976. С. 407.
    26
    Падпарадкаванасць прыродных стыхій і з’яў, жывёл і раслін вышэйшым звышнатуральным сілам дасягнула ў рэлігійных вераваннях сваёй мяжы, калі ўзнікла ўяўленне аб стварэнні свету з нічога, адзіным намаганнем Богастваральніка.
    У сусветных рэлігіях, заснаваных на старазапаветным манатэізме, суадносіны стваральніка і стварэння, звышнатуральнага і прыроды былі іншымі, чым пры першабытным татэмізме, калі прабацькам чалавечага калектыву і стваральнікам матэрыяльнай культуры мог быць звертатэм. Зусім іншым усё паўставала і ў рэлігіях старажытнасці, якія хрысціянскія багасловы называлі язычнінкімі; там багі ўпісваліся ў агульную карціну Сусвету, адлюстроўваючы, увасабляючы яго стыхіі і нават зліваючыся з імі, як уваскрэсшыя багі расліннасці, якія падпарадкоўваліся прыродным сілам.
    Трэба адзначыць, што ў раннія гістарычныя перыяды рэлігія і міфалогія факусіравалі ў сабе погляды чалавецтва на свет. «Рэлігія, — сцвярджаў К. Маркс, — ёсць агульная тэорыя ўсяго свету, яго энцыклапедычны кампендум, яго логіка ў папулярнай форме, яго спірытуалістычнае пытанне гонару, яго энтузіязм, яго маральная санкцыя, яго ўрачыстае напаўненне, яго ўсеагульная аснова для суцяшэння і апраўдання»18.
    У эпоху ператварэння свет ужо існаваў, героі — першапродкі мадэлявалі ў асноўным ландшафт той тэрыторыі, дзе жыло нейкае канкрэтнае племя; калі яны і ствараюць свяцілы ці самі ператвараюцца ў іх, то адбываецца гэта быццам бы выпадкова, «незапланавана». Багі рэлігій старажытнасці самі ўзніклі з першастваральнага хаосу разам з народжаным светам. Ў скандынаўскай міфалогіі першая звышнатуральная істота вылізана з салёнага каменя чароўнай каровай Аудумла, якая жыла на пачатку касмаганічных часоў. У шматлікіх касмагоніях народаў Еўразіі свет узнікае з яйка, якое знесла вадаплаваючая птушка ў водах сусветнага акіяна... Няма тут ніякага намёку на свядомае стварэнне Сусвету.
    Падругому трактуецца стварэнне Сусвету ў Бібліі. Першапачаткова існуе сам Бог, ён стварае не толькі Неба і Зямлю, але і ўсё астатняе: «Вначале сотвормл Бог Небо м Землю. Земля же была безвндна н пуста, н тьма над бездною; н Дух Божмй носнлся над водою.
    Н сказал Бог: да будет свет. 14 стал свет. 14 увндел Бог свет, что он хорош; н отделнл Бог свет от тьмы.
    14	назвал Бог свет днём, а тьму ночыо. 14 был вечер, н было утро: день однн.
    |х Маркс К.. Энгельс Ф., Ленян В. О релвгнн. М., 1975. С 10.
    27
    Н сказал Бог: да будет твердь посредн воды, н да отделяет она воду от воды.
    й создал Бог твердь; п отделнл воду, которая под твердью, от воды, которая над твердью. 14 стало так.
    14	назвал Бог твердь небом. 14 был вечер н было утро: день второй.
    14	сказал Бог: да соберется вода, которая под небом, в одно место, м да явмтся суша. 14 стало так.
    14	назвал Бог сушу землею, а собранне вод назвал морямн. 14 увндел Бог, что это хорошо»19.