Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
Звярнуўшыся да найстаражытнейшых пластоў фальклору і міфалогіі, мы ўбачым, што свет ствараўся, паводле ранніх уяўленняў, у супрацьстаянні палярных стыхій і сіл, а ўладкаванаму космасу папярэднічалі хаос і бязлітасныя спрэчкі паміж багамі, героямі, цудоўнымі асобамі. Больш таго, сам Сусвет, перш чым набыць сучасны выгляд, не раз разбураўся і ўзнікаў з небыцця. Так сцвярджаюць міфы самых розных народаў.
Супастаўляючы і аналізуючы з’явы і прадметы, чалавек заканамерна прыходзіў да высновы, што калі свет існуе ў жорсткім унутраным супрацьборстве і тым не меней не гіне канчаткова, нават распадаючыся на састаўныя элементы, то, відаць, ёсць нешта такое, што пастаянна ўтрымлівае яго ва ўстойлівай раўнавазе. Сапраўды, калі смерць не знішчае канчаткова ўсё жывое, сусветныя воды не атрымліваюць верху над цяплом
14
агню, а сонца не высушвае без рэшткі жыватворную вільгаць, значыцца, палярныя касмічныя пачаткі маюць нешта агульнае паміж сабою, значыцца, існуе нейкая універсальная першааснова быцця. з якой некалі ўзнікла ўсё існае і ў якое зноў усё вяртаецца ў часы, гэтаму адпаведныя. Зразумела, што дыялектыка міфа не зводзіцца да аднаго толькі прызнання глыбіннага адзінства ўсяго існага дзякуючы існаванню вечнай касмічнай субстанцыі, якая нараджае ўсе рэчы гэтага свету. Міфалагічная логіка намнога складаней, для зняцйя супрацьлегласцей яна выкарыстоўвае разнастайныя спосабы і прыёмы. I ўсё ж праб.пема зыходнага прарэчыва, праматэрыі па праву з’яўлялася ў старажытных міфатворцаў адной з важнейшых і першаступенных.
Міф пазбаўлены нейкай прымусовай сілы, ён выкарыстоўваецна як свайго роду інфармацыйная сістэма ў практычным жыцці, у прыватнасці ў культах і ў звычаёвым праве. Безумоўна, племянныя інстытуты ў сваёй дзейнасці карысталіся прыкладамі, запазычанымі з міфаў; адначасова яны вельмі добра прыстасоўваліся да змен абставін, і менавіта гэтыя абставіны не дазваляюць гаварыць у даным выпадку аб дакладным перайманні першабытных форм.
Ва ўсякім разе адна з асноўных мэт міфа ў яго сапраўдным, першапачатковым выглядзе заключаецца ў тым, каб дапамагчы чалавецтву ўключыцца ў жыццё Сусвету, навучыць людзей выкарыстоўваць сілы, народжаныя космасам, адкрыць ім шлях да боскага і вызначыць адвечны цыклічны рух іх жыцця, храналагічныя законы яго свету.
Як вядома, навуковая значнасць міфалагічных пасведчанняў далёка не заўсёды вызначаецца іх абсалютным узростам. Таму што розныя народы, якія знаходзяцца на розных этапах развіцця, жывуць быццам бы ў розныя гістарычныя эпохі. Здараецца, што міфы, запісаныя зусім нядаўна, па свайму зместу намнога старэйшыя за вядомыя пісьмовыя помнікі шматсотгадовай даўнасці.
Для вывучэння ранніх уяўленняў адносна ўтварэння і існавання Сусвету вельмі важны фальклор у цэлым — казкі, паданні, песні, прыказкі, загадкі. Справа ў тым, што з распадам міфалагічнай карціны Сусвету тое, у што некалі свята верылі, не прапала зусім, але, захаваўшыся ў вуснай народнай творчасці, ператварылася паступова ў перажытак старажытнага светапогляду. Да ліку гэтых перажыткаў, асабліва каштоўных для навукі, адносяцца і многія звычаі, абрады і рытуалы, якія адлюстроўвалі даўнія касмаганічныя ўяўленні. Сведчанні этнаграфічнага характару тут таксама цяжка пераацаніць.
15
Але не адны толькі міфы, фальклор і даныя этнаграфіі служаць матэрыялам для вырашэння гэтых праблем. He менш важную інфармацыю нясуць у сабе і раннія навуковыя ўяўленні адносна Сусвету, выпрацаваныя мысліцелямі Старажытнага Усходу і антычнасці. Старадаўнія навукоўцы нямала запазычылі з міфалогіі, у абагуленым і пераўтвораным выглядзе аднаўляючы данавуковыя, па сутнасці, светапогляды. У сувязі з пашырэннем гарызонтаў пазнання людзей многія ідэі, якія ў свой час маглі тлумачыцца як пэўны крок наперад, сталі догматамі і павер’ямі, ператварыліся ў прадмет псеўданавуковых спекуляцый. Вывучэнне гэтых перажыткаў наглядна паказвае зайздросную ўстойлівасць архаічнага светапогляду, якая засноўвалася на абмежаванасці індывідуальнага вопыту і сацыяльнай практыкі.
Акрамя таго, знаёмства са светапоглядам ранніх гістарычных эпох дазваляе ў поўнай меры ацаніць доўгі і складаны шлях, які прарабілі людзі ў пошуках адказаў на спрадвечныя пытанні. Зварот да вытокаў чалавечага светаўспрымання, акрамя ўсяго іншага, адкрывае шмат такога, што мае самастойную каштоўнасць: асобныя ідэі і ўяўленні старажытных пры ўсёй, здавалася б, прастаце і наіўнасці не пазбаўлены глыбокага філасофскага сэнсу.
Напачатку апавядання ў міфах часта сустракаецца паняцце хаосу як інстанцыі, якая існавала раней, існавала вечна. Аднак некаторыя паўднёваафрыканскія плямёны, напрыклад басута, мяркуюць, што Сусвет ніколі не быў створаны — ён знаходзіўся на сваім месцы з незапамятных часоў, і толькі пастухі і іншыя народы з’явіліся значна пазней.
Персаніфікаваная ў вобразе багіні — жонкі Неба — Зямля фігуруе амаль што ва ўсіх міфалогіях народаў свету (маецца на ўвазе варыянт стварэння Зямлі). Часам Зямля і Неба самі з’яўляюцца прамым нараджэннем яшчэ больш архаічнай пары багоў, якая нібыта папярэднічала іх з’яўленню: так, у гемапальскім міфе яны — унукі Атума, у міфалогіі маоры — дзеці По (ночы) і Ао (святла) і ўнукі Усу (кораня).
Палеанегрыцкія плямёны паўночнага Камеруна лічаць, што спачатку існаваў агонь, потым яго заліла вада, а ўпершыню людзі з’явіліся пасля Патопу. Міфы сенуара, дагонаў, кона і базо першапачатковы свет уяўляюць у выглядзе агромністага мора гразі. А бамбара. наадварот, думаюць, lijto ў аснове свету знаходзіцца пустэча, якая безупынна варочаецца вакол сваёй восі. Як бачым, розныя вобразы прыкрываюць тут таямніцу, якая непадуладна розуму.
16
Бамбара да таго ж лічаць, што ў Сусвеце дзейнічаюць дынамічныя сілы боскага паходжання, але ўладу над імі мае чалавек; ён паступова збірае паднашэнні і адсылае іх у патрэбным для яго напрамку пры дапамозе свяшчэнных ахвярапрынашэнняў.
Часта паходжанне Зямлі выцякае з існавання сусветнага яйка, разбіванне якога ўяўляе сабою стварэнне космасу. У некаторых міфалогіях Зямля ствараецца дзякуючы расчляненню дакасмічнай істоты, цела, што дае пачатак усім стыхіям. Так, паводле «Манусмрыці», зямныя істоты з’яўляюцца на свет пры дапамозе аднаго з наступных спосабаў: лона, яйка, цеплыні і семянніка. Напачатку, сцвярджаецца там, узніклі воды, аплодненыя боскім семянніком, у якіх плавала і выспявала залатое яйка. 3 яго і нарадзіўся светастваральнік Брахма і пражыў у свяшчэннай вадзе свой першы год.
Шырока распаўсюджана таксама версія аб узнікненні Зямлі з водаў сусветнага акіяна, адкуль яе вылоўлівае той ці іншы міфалагічны персанаж (з тае нагоды, што Зямля, паводле універсальных касмаганічных уяўленняў, з’явілася з акіяна), таму зусім натуральным лічылася меркаванне, што Зямля размешчана на сусветных водах і абкружана імі з усіх бакоў.
Згодна з міфам індзейцаўчырокі. Зямля — гэта вялізны востраў, які плавае ў акіяне вады. Па форме яна чатырохкутная, а да кожнага з кутоў прывязана вяроўка, канец якой замацаваны на небе, што зроблена з моцнага каменю. Чырокі вераць, што калі гэты свет аджыве свой век, састарыцца, то вяроўкі парвуцца, і Сусвет патоне ў глыбокім моры. Паводле алтайскіх павер’яў, глыбока пад зямлёю, у ніжнім свеце, знаходзіцца цёмнае мора з людскіх слёз, якое называецца Тойбодым, або Ненажэрнае.
Гэткія ж уяўленні існуюць і ў якуцкай міфалогіі: Зямля з усіх бакоў абкружана морамі. I гэта не нейкія канкрэтныя моры, а міфічны першастваральны акіян. Якуцкія эпічныя паданні — аланхо расказваюць пра Зямлю, якая размешчана на водах і абкружана таксама імі:
С седалншем iu тундряного моря, С завмсммостью от северного моря. С окрамнамм мз западного моря. С краямм мз южного моря, С ободком мз восточного моря...2
2 Парнов Е. Н. Звездные знакм. С. 17.
17
У рускіх, ды і ў многіх іншых славянскіх народаў у свой час было распаўсюджана меркаванне, што Зямля — гэта агромністы пляскаты дыск, які абмываецца з усіх бакоў акіянам. У адным са старажытных першадрукаў гаворыцца наступнае: «Океанморе всем морям матн: окннуло то море весь белый свет, обошло то море окол всей землм, всей подвселенныя». Згодна з другім пісьмовым помнікам, Зямля «на воде, яко же на блюде простерта смлою всеблагого Бога»3. Заканамерна, што ў былінах і казках падземнае царства часта спалучаецца з міфам: там жыве марскі цар, там сабраны ўсялякія шматлікія каштоўнасці, там жа знаходзілася дзівосная прыгажуня, рукі якой спрабуе дабіцца казачны герой. Моры, азёры, рэкі лічыліся параджэннем сусветнага акіяна, разглядаліся як жыллё ці прыстанішча «нячыстай сілы» (параўнаем прыказку «ў ціхім балоце чэрці водзяцца»).
Фальклорныя ўяўленні аб пабудове Сусвету доўга трымаліся ў народнай свядомасці. Яшчэ ў канцы XIX ст. многія сяляне былі перакананы ў тым, што Зямля хоць і шар (гэта новы элемент у народнай касмаграфіі), але гайдаецца на вадзе. Усярэдзіне шар, як адзначалі некаторыя, таксама поўны вады, што выступае наверх праз своеасаблівыя адтуліны, якімі лічыліся вадаёмы. Колькінебудзь падрабязнага апісання шара з «адтулінамі» і «дзіркамі» не было, і мноіія схіляліся да найбольш звычнай думкі пра тое, што Зямля пляскатая і плавае на вадзе4.
На ранніх этапах засвоеныя чалавекам міфы ці міфалапчныя ўяўленні аб Сусвеце часта дзіўным вобразам перапляталіся з рацыянальнымі, натуральнанавуковымі ведамі. Вельмі наглядна гэта праяўляецца ў старажытных геаграфічных уяўленнях. Першыя географы нядрэнна ведалі сваю краіну, але вельмі слаба арыентаваліся ў аддаленых мясцінах. Недахоп верагодных звестак замяшчаўся тады чужымі і ўласнымі домысламі. Таму пры складанні карты свету даводзілася звяртацца да міфа. Да нашага часу дайшла вавілонская карта I стагоддзя да н. э., дзе Зямля паказана як круг, які з усіх бакоў абмываецца вадою.
У міфах амерыканскіх індзейцаў і некаторых сібірскіх народаў часта Зямлю з вады дастае вадзяная птушканырэц. У грэчаскай міфалогіі Зямля (Гея), якая ўзнікла з хаоса, сгварае з самой сябе Неба (Уран), а ад іх шлюбу з’яўляюцца шматлікія тытаны. Старажытнагрэчаскі вучоныфілосаф Фалес лічыў, што
3 Парнов Е. 14. Звездные знакм. С. 17.
4 Эргнус Г. У. Очсркн по якутскому фольклору. М., 1974. С. 114.