Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
Але сродкі зямнога шара не бяскрайнія, таму ўсё гэта здаецца нікчэмным, маленькім у параўнанні з той бязмежнай прасторай, якая непасрэдна ўдзельнічае, раскрываецца ў справе забеспячэння ўраджаю, таму што ўмовы, ад якіх залежыць сам ураджай, увогуле ўсё расліннае жыццё, не абмяжоўваюцца толькі межамі зямной планеты, бо даволі часта сяляне сцвярджаюць: «Не Зямля нас корміць, а Неба!»
Патрэбна падкрэсліць, што слова «зямля» — адно з самых ужывальных слоў у беларускай мове. Дарэчы, у тлумачальным слоўніку пададзены наступныя значэнні:
Зямля' 1. Трэцяя ад Сонца планета, якая верціцца вакол Сонца і вакол сваёй восі. Месца жыцця і дзейнасці чалавека (пры супастаўленні з Небам як уяўным светам багоў, ідэй).
2. Суша.
3. Верхні слой кары нашай планеты; глеба, грунт. Рыхлае цёмнабурае рэчыва, якое ўваходзіць у састаў нашай планеты.
4. Паверхня, плоскасць, на якой мы стаім, па якой мы рухаемся.
32
5. Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыімнебудзь уладанні, карыстанні; глеба, якая апрацоўваецца і выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах.
6. Краіна, дзяржава.
Зямля2. Даўнейшая назва літары «З»22.
Заўважым, што амаль усе гэтыя значэнні ўзяты з «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы», куды яны перайшлі з «Толкового словаря жнвого велнкорусского языка» У. Даля:
Земля — планета, однн нз мнров нлм несамосветных шаров, коловрашаюіцнхся вокруг солнца.
— наш мнр, шар, на котором мы жнвем, земной шар.
— всякое твердое, нежмдкое тело, четвертая стмхня.
— суша, берег, матермк как протмвоположность воде, морю.
— страна, народ м занммаемое нмп пространство, государство, область, владенме, край, округ.
— поле, грунт, фон, поверхность тканм23.
Слова «Зямля» ў значэнні «планета» сустракаецца ў беларускім фальклоры даволі рэдка. Можна прывесці толькі некалькі прыкладаў з легенд і паданняў, якія распавядаюць пра стварэнне Сусвету: «Ё, — гаворыць, — у акіяне бязэдным Зямля, — ідзі ды дастань адтуль»; «Рабіў Бог Зямлю, зрабіў такой, якой мы зараз бачым»; «Зямлю Бог перарабляць не захацеў» (ЛП. С. 40).
Сустракаемае ў фальклоры і ў гутарковай мове слова «зямля», якое датычыць Зямлі як планеты, амаль нічым не адрозніваецца, бо спрадвеку азначала адно і тое ж: «стварыў Зямлю» (УЗ)24; «пасеяў Зямлю» (ЛП. С. 40); «вылепіў Зямлю» (ЛП. С. 42); «збіў Зямлю», «здумаў Зямлю», «Усявышні стоўк Зямлю» (УЗ); «прыдумаў Зямлю», «учыніў Зямлю», «садзеяў Зямлю», «вынес Зямлю з мора» (ЛП. С. 36) і інш.
Зямля амаль заўсёды змыкаецца са значэннем «суша»: «Бог сее зямлю»; «ён ухапіў трохі зямлі»; «пасеяў Бог Зямлю»; «высунулася сухая зямля з лесам, з полем, да з сенажацямі» (ЛП С. 37); «тады ўздумаў Бог, што ў вадзе ляжыць кавалак зямлі»; «Куды ні сыпнець — станець зямля; і рыссыпаў усю зямлю з падала»; «там стала вадзяная зямля з дзярэўямі і травой» (ЛП. С. 41); «а Гасподзь з етага пяску прасцёр зямлю роўнашырока, як кляновы ліст» (ЛП. С. 42).
22 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Мн., 1978. Т. 2. С. 523.
23 Гл: Даль В. Толковый словарь жнвого велнкорусского языка. М., 1978 Т. 1. С. 678679.
24 УЗ — тут і далей: уласныя запісы аўтара.
2 Зак. 46
33
У значэнні «глеба», «грунт», «поле» слова «зямля» ўжываецца найбольш часта, бо ўяўляла сабою паняцце зямлі ў тым плане, у якім стагоддзямі асацыіравалася селянінамземляробам. Яно сустракаецца ў асноўным у сацыяльнабытавых казках, абрадавай паэзіі, прыказках і прымаўках, жніўных песнях, выслоўях, карацей кажучы, у тых жанрах, якія былі найбольш цесна звязаны з земляробчым працэсам: «арэ зямлю», «бяжыць па зямлі», «ідзе па зямлі», «сее зямлю», «скародзіць зямлю» (УЗ); «на зямлі расце», «на зямлі», «корміць зямлю», «даглядае зямлю», «апрацоўвае зямлю», «бароніць зямлю», «даруе зямлю», «урадлівая зямля», «пясчаная зямля», «благадатная зямля», «пладавітая зямля», «зямля, як пух», «зямляраўніна», «зямляпрасцірадла», «зямля абяздоленая», «зямля нішчымная», «зямля гаротная», «зямля гаротніца», «зямляцарыца», «зямляплачка», «пакрыўджаная зямля», «акрылёная зямля», «закінутая зямля», «запушчаная зямля»25.
Здараецца, што значэнне гэтага слова ў спалучэнні з нейкім іншым паказвае нават фізічны стан чалавека: «стамлёны, як зямля», «спакойны, як зямля»26; часам зямля тут выступае ў значэнні Апраметнай: «па падзямеллю ходзяць», «па падзямеллю лятаюць», «пад зямлёю ходзяць»7; нярэдка падкрэсліваецца роля зямлі, якую яна адыгрывае ў жыцці ўсяго чалавецтва і як рэагуе на розныя да сябе адносіны: «Усіх нас корміць, а есці не просіць»; «што нас корміць, а само есці не просіць»; «Мяне б’юць, калоцяць, варочаюць, рэжуць, а я ўсё цярплю і ўсім дабром плачу»; «Мяне рэжуць, мяне б юць, я за гэта не злюсь, яшчэ лепей станаўлюсь» (3. С. 30).
Вельмі часта ў вуснапаэтычных творах у значэнні слова «зямля» выступае іншае — «поле»; «поле збеганае» (УЗ); «роўнае поле», «чыстае поле» (ЖП). Зрэдку слова «поле» мае і ўласнае імя, праўда, мы зафіксавалі толькі некалькі выпадкаў: «калгаснае поле», «Пацічэльскае поле», «Вольгіна поле», «Тадоркава поле» (ЖП). Здараецца, што ў значэнні «зямля», «глеба», «поле» выступае і слова «ніва»: «ніва шырокая», «ніва далёкая», «ніва вялікая», «ніва ўрадлівая» (ЖП) і інш.
Але як бы там ні было, звяртаючыся да зямлі, чалавек заўсёды, папершае, бачыў у ёй жывую істоту, падругое, называў толькі ласкава: «зямелька», «зямліца», «сыра(я) зямелька», «сыра
25 Жніўныя песні. Мн., 1974. Далей спасылкі даюцца па гэтаму выданню, у дужках — ЖП.
26 Прыказкі і прымаўкі. Мн., 1976. Т. 1. Далей скарочана — П.
27 Валачобныя песні. Мн., 1987. Далей скарочана — Вал.
34
зямліца», «зямліца хрышчоная», «зямелька жыватворная», «зямелька пладавітая», «плоцьзямліца», «зямелькааснова». «зямелькаматка», «зямліцацарыца», «сыра ЗямляМатушка».
Старадаўнія карані маюць некаторыя іншыя выслоўі, звязаныя з зямлёю: «Зямля з зямлёю зрастаецца, нібы цела людское»; «Зямлю нельга кідаць у кіпень, бо ў зямлі мноства малюсенькіх жывых істот — грэх будзе» (УЗ). Спалучэнні тыпу «хрышчоная Зямля», «нехрышчоная Зямля», «святая Зямля» і «абагаўлёная Зямля», «хрысціянская Зямля» (Вал.) указваюць на тое, што яны ўтварыліся ў час наступлення на ўсходнеславянскія землі новай веры — хрысціянскай.
Жадаючы чалавеку ўсяго найлепшага, людзі казалі: «Будзь багаты, як зямля»; «будзь пладавіты, як наша зямля»; «будзьце, як зямля чыста, як вада свята»; «будзьце поўныя, як зямля, і шчодрыя, як зямля»; «цвіціце, як зямля»; «квітнейце, як зямля»; «рунейце, як зямля»; «зелянейце, як зямля»; «будзьце вечныя, як зямля»; «будзьце працавітыя, як зямля»; «стамляйцеся, як зямля, і адпачывайце гэтак жа спакойна, як зямля» (УЗ) і інш. Але ж пра п’янага вяскоўца звычайна казалі: «П’яны, як зямля!» (УЗ).
Асабліва часта ў народных баладах гаворка вядзецца пра МаціСырую Зямлю — прамога нашчадка міфічнай МаціСырой Зямлі. Прычым зварот да яе сустракаецца амаль у кожным вуснапаэтычным творы гэтага жанру: «Разыдзіся, сыра Зямля»2х; «Пойдзеш у Зямлю сырую» (Б. С. 624); «Сыра Зямля ўздрыганулася» (Б. С. 477); «Ай, і станься ты, жана, сырой МатушцыЗямельцы» (Б. С. 503); «Да ставайся, мілая, сырой МатушцыЗямельцы» (Б. С. 505); «Як кінецца Пётра аб сыру Зямлю — няхай разлучыць мяне сыра МацьЗямля» (Б. С. 78); «Ты прыляжка к сырой МатушцыЗямлі!»; «Прыляжпрыляж к сырой ЗямліМатушцы» (Б. С. 37, 44—45); «Удару даёнку аб сыру МацьЗямлю» (Б. С. 583); «Сырая Зямля, родна матушка» (Б. С. 149); «У мяне мамка — сырая Зямля» (Б. С. 419); «Бодрым ножкам на дарожанькі, раціва сэрца на сырой Зямлі» (Б. С. 150).
У хаўтурных галашэннях па памёршаму бацьку, мужу, брату сярод іншых заняткаў, якімі яны займаліся пры жыцці, на першым месцы стаіць земляробчая справа: «пакінуў сваю ніву», «пакінуў поле шырокае», «палетак пакінуў неараўшы», «ніва засталася нескароджаная»29.
2* Балады: У 2 кн. / Уклад., сістэматызацыя. уступ. арт. і камент. Л. М. Салавеіі; Уступ. арт.. уклад. і сістэматызацыя напеваў Т. А. Дубковай. Мн., 1977. Кн. 1. С. 549. Далеіі спасылкі даюцца па гэтаму выданню, у дужках — Б, старонка.
29 Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986. Далеіі скарочана — ППГ.
2*
35
Часам само слова, дакладней паняцце «зямля», у вуснапаэтычных творах падмяняецца словазлучэннямі: «жоўты пясок», «жоўты пясочак», «сыпучы пясок», «сыпучы пясочак» і інш. Адбывалася гэта ў пераважнай большасці выпадкаў там, дзе гаворка вялася пра нейкія трагічныя падзеі і справа завяршалася смяротным зыходам. Загінуўшага хаваюць у зямлю, і тады яго агортвае МаціСырая Зямля або жоўты пясочак: «Сырая зямліца, што ты нарабіла, а майго ж сыночка ты пахараніла»; «клікала матаньку ў сырой зямліцы»; «Прынімала МацьСырая Зямля»; «пясочак сынучы засыпаў Ганульку»; «пясочак сыпучы вочы як крые»; «засыпаюць сырым пяском» (УЗ) і г. д. Або: «Кіну гару аб сыру зямлю, ой, у жоўты пясок» (Б. С. 477); «Няхай разлучыць мяне СыраМаць Зямля, а павянчае мяне жоўты пясочак» (Б. С. 78); «У вішнёвым садочку захавала, жоўтым пясочкам засыпала» (Б. С. 125); «Ой, лепей, пане Хаміцкі, у сырым пяску гніці» (Б. С. 346).
У некаторых выпадках «жоўты пясочак» служыць удакладненнем: «закапалі ў сырую зямлю, у жоўты пясочак» (ППГ. С. 346) ці, наадварот, слова «зямля» ўзмацняе сутнасць нейкага дзеяння: «а пясочак засыпіць вочы, а зямелька прыдушыць грудкі» (ППГ. С. 302).
Па ўяўленню патрыярхальнага чалавека, людзі пайшлі з зямлі і ў зямлю яны вяртаюцца: «зямля ў сямейку сваю прыняла»; «зямля да сябе прылучыла»; «у зямлю жыць пайшоў» (УЗ). Селянін, які памёр, паводле народных паданняў, ішоў жыць у зямлю, на той свет, душа ж ягоная адлятала «на неба», у гэтым старажытныя нашы продкі не бачылі нічога дзіўнага. Гледзячы на тое, як штогод перад зімою засынала зямля і потым, вясною, прачыналася, яны па аналогіі верылі, што гэтаксама і чалавек — памірае, але прачынаецца ў іншым свеце, адкуль ён можа з’явіцца ў нейкім таямнічым вобліку (звычайна пераўвасобіўшыся ў птушку: жанчына — у зязюльку, мужчына — у салаўя). Так перадавалася з пакалення ў пакаленне, і так яно дайшло да нас. «Чалавек пакараў варожыя сілы прыроды ў выніку ўяўляемага судакранання з гаспадарамі лясных, марскіх азёрных і палявых угоддзяў. Апавяданне бытавога характару, якое суправаджалася абрадавамагічнымі і міфалагічнымі паняццямі і ўяўленнямі людзей, — вось далёкі продак усяго чароўнага на Зямлі... Звенні з часам парваных сюжэтаў першапачатковага апавядання можна знайсці ў рэальных з явах родавага ладу, у звычаях і парадках, ва ўсім бытавым жыцці чалавека, ва ўмовах яго працы і барацьбы за існаванне»30.