• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Здаралася, што ў гэты ж самы дзень нашы продкі абыходзілі свае нівы з асвячонай вярбой. Абышоўшы ніву з усіх бакоў, галінку ўторквалі звычайна на адным з вуглоў ці пасярэдзіне загона, спадзеючыся на тое, што гэтае абрадавае дзеянне адхіліць ад будучага ўраджаю град.
    Як бачым, магічнаабрадавыя дзеянні, звязаныя з «адмыканнем» зямлі і будучым ураджаем, захавалі найбольш старажытны пласт ад былога пакланення зямлі, бо ад гэтага ў прамым сэнсе залежала жыццё людзей, якія жылі і працавалі на данай тэрыторыі.
    Клятва зямлёю. Імкнучыся паказаць, што яны кажуць праўду ці што яны ніколі не здрадзяць дадзенаму слову, нашы прашчуры кляліся зямлёю. А. Афанасьеў пісаў: «Народныя рускія казкі ўспамінаюць аб старажытным рускім звычаі: вымаўляючы клятву, есці зямлю, каб такім дзеяннем яшчэ цвярдзей зама
    2а Зак. 46
    41
    цаваць непарушнасць вымаўляемага абяцання ui справядлівасць даваемага паказання»33. А. Багдановіч сцвярджаў: «...самая страшная клятва для беларуса прынесеная з зямлёю ў роце або ў руцэ»34. Е. Раманаў таксама падкрэсліваў факт пакланення зямлі ў старажытных беларусаў: «Зямлёю клянуцца, а ў доказ праўдзівасці клятвы ядзяць яе. У многіх мясцінах жанчынам не дазваляюць есці зямлю, і яны ў час клятвы толькі цалуюць яе, гэтак, як, прысягаючы, цалуюць крыж і Евангелле»35. I ў класіка беларускай літаратуры Я. Коласа апісаны выпадак з жыцця старажытных славян — свяшчэнная клятва беларускага селяніна пры дапамозе зямлі: «...А потым пацалаваў Пятрусь зямлю і прысягнуў, што ніколі не будзе піць гарэлкі» (апавяданне «Кірмаш»)36. Праўда, тут герой не есць зямлю, a толькі цалуе яе, але гэта ўсё роўна ўказвае на старадаўнія карані звычаю. Можна падкрэсліць яшчэ той факт, што Я. Колас несвядома перанёс магічнае дзеянне, што зрабіў, хутчэй за ўсё, механічна, паказаўшы, якім чынам кляліся тагачасныя славяне (у яго беларусы) падчас нейкага сур’ёзнага абяцання.
    Усё гэта вяртае нас у тыя далёкія часы, калі продкі лічылі прыроду і прыродныя з’явы жывымі істотамі: «У шэпце лістоў, свісце ветру, плёскаце хваляў, шуме вадаспадаў, трэску распадаючыхся скал, гудзенні насякомых, крыку і спяванні птушак, рове і мыканні жывёл, у кожным гуку, які раздаваўся ў прыродзе, сяляне хочуць пачуць таямнічую гаворку, выражаючую пакуты ці пагрозы, сэнс якіх даступны толькі чараўнічаму разуменню прарочых людзей»37.
    Для чалавека, які асноўнае сваё прызначэнне бачыў у працы на зямлі, яна заставалася самай свяшчэннай істотай.Заўважым, не Бог, нават у часы хрысціянства, не прыродная стыхія, не маці, а «МаціСырая Зямля».
    Воіны кляліся сваім богам, ахоўнікам ратнай справы — Перуном (язычнікі), а значна пазней — Георгіем Пераможцам. 3 тэкстаў летапісаў дакладна вядома, што, заключаючы дагаворы з грэкамі. княжацкія дружыны Алега. Ігара і Святаслава пастаянна прысягалі імем Перуна. Прысяга гэтая далучалася да традыцыйнай клятвы зброяй. Так, апавядаючы пра заключэнне мірнага дагавору Алега з грэкамі, летапісец пад
    33 Афанасьев A. Н. Древо жпзнн. С. 59.
    34 Богдановнч A. Е. Персжііткп древнего мнросозерцання у белорусов. Гродно, 1895. С. 20.
    35 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 292.
    36 Колас Якуб. 36. тв.: У 14 т. Мн., 1973. Т. 4. С. 24.
    37 Афанасьев A. Н. Древо жнзнп. С. 40.
    42
    945 год запісаў: «Еслн же ктоннбудь нз князей нлн людей русскнх, хрнстнан нлн нехрнстнан, нарушмт то, что запмсано в хартнн (дагаворы. — А.Н.) этой, — да будет достонн умереть от оружня своего, м да будет проклят от Бога н от Перуна за то, что нарушнл свою клятву»38.
    Цяпер выразна відаць, што людзі, якія займаліся земляробчай справай, вышэй за ўсё шанавалі МаціЗямлю. У першую чаргу яны думалі пра зямлю, пра земляробчыя цыклы, якія амаль не перарываліся на працягу года.
    Зямля для чалавека была не толькі бяздоннай нетрай, адкуль не вярталіся назад (хоць у народных казках вельмі многа апавядаецца пра падарожжы ў падземны свет), але і невычарпальнай скарбонкай гаючай сілы. Калі чалавек парэзаў руку ці нагу, у народзе лічылі. што парэбна прысыпаць рану зямлёй са следу, і боль сунімецца, а рана зажыве. Як бачым, раілі браць зямлю са следу — месца судакранання чалавека з Зямлёйасновай.
    Вельмі глыбокія карані мае звычай, характэрны для ўсіх усходнеславянскіх народаў, калі кляліся на зямлі, змешваючы яе з уласнай крывёй. Так бы мовіць, у падобных выпадках атрымлівалася «плоць ад плоці». Пра гэта добра сказаў Ф. Буслаеў: «Характэрна, што ў скандынаваў было ў звычаі пабрацімства гэтаксама, як і ў славян. Уступленне ў братні саюз суправаджалася некаторымі абрадамі. Каб парадніцца крывёю, названыя браты спускалі сабе з рукі кроў і злівалі яе разам у ямачку. Самая ўрачыстая клятва пабрацімства здзяйснялася стоячы на каленях пад палоскамі дзёрну.
    Мабыць, аб падобнай прысязе пад дзёрнам захаваліся звесткі ў славянскім рукапісе «Слов Грмгорня Богослова» (XI ст.): «Ов же дьрн вскроуш на главе покладая прнсягу творнть...»39
    Пра гэты звычай згадвае ў адной са сваіх гістарычных аповесцей Ус. Іванаў: «Таварышы пакрылі братам галовы дзёрнам, і абодва голасна кляліся Небам і Ветрам, Сонцам і Месяцам, Лесам і Вадою, Стралою і Мячом, Сахою і Сярпом быць вернымі, пароўну дзяліць гора і радасць, працу і здабычу, і ўсё, што ім прыйдзе ў рукі ці зваліцца на спіну»40.
    Сусвет часта ўяўляўся старажытнымі як агромністая жывёла ці гэткага ж памеру чалавек. Таму і змешванне крыві з зямлёю і
    38 Цыт. па кн.: Боровскнй Я. Н. Мнфологнческнй мнр древннх кневлян Кнев, 1982. С. 13.
    39 Буслаев Ф. Н О лнтсратуре. С. 121.
    40 Нванов Вс. Повестн древннх лет. Л.. 1985. С. 128.
    2а*
    43
    параўнанне зямной вады з крывёю маюць глыбокі філасофскі падтэкст: яе роля ў космасе тая ж самая, што і ў жывым арганізме. Кроў жа, зыходзячы з універсальных, агульнасусветных, рэлігійнаміфалагічных уяўленняў, лічылася ўвасабленнем душы. Ужо ў біблейскай кнізе «Быццё» Бог, бласлаўляючы Ноя і яго нашчадкаў, гаворыць: «Всё двнжутееся, что жнвет, будет вам в пмшу . только плотн с душею ее не ешьте... я взышу п вашу кровь, в которой жмзнь ваша...» (Быц. 9, 3—5). У вышэйшай ступені паважныя адносіны да крыві, а з гэтым непарыўна звязаныя крывавыя ахвярапрынашэнні ў свой час былі характэрны ці не ўсім народам свету. Культ яе існаваў. напрыклад, у аўстралійскіх абарыгенаў — носьбітаў адной з найбольш архаічных культур на ўсёй Зямлі. Яны пілі гарачую кроў у вялікай колькасці ў сувязі з рытуальнымі абрадамі; ёю старанна афарбоўвалі свяшчэнныя рэліквіі: маладыя, моцныя мужчыны палівалі, апырсквалі, націралі сваёй крывёй хворых і старых, каб надаць ім здароўя і маладосці. Нават ужо ў пахаваннях сярэднекаменнага веку археолагі знаходзяць рэшткі чалавечых шкілетаў, якія былі пасыпаны чырвонай охрай — «замяняльнікам» крыві.
    Таму клятва, дзе кроў змешвалася з зямлёю, нагадвала факт існавання наступнага матыву: зямля, якую чалавек спакон вякоў арэ і засявае, даглядае і шануе, — нішто іншае, як жывое цела, гэткае ж, як і цела чалавека. Яна адчувае кожны дотык клапатлівых сялянскіх рук і тым больш можа разабрацца, дзе сапраўдны падыход да зямлі як да святыні, а дзе неахайны, і адпаведна плацілі за гэта старажытнаму чалавеку тым, што ён заслужыў. Рэкі, рачулкі, крынічкі нагадвалі сабою крывяносныя сасуды гэтага магутнага і своеасаблівага цела. Інакш цяжка растлумачыць прыведзеныя намі вышэй гірыклады.
    У старажытнай «Галубінай кнізе» даецца наступная, па сутнасці сваёй касмаганічная, карціна гэткага жывога арганізма, які ўяўляў сабою Сусвет:
    Нашн промыслы от облак небесных;
    У нас мнрнарод от Адамня;
    Костн крепкне от камення;
    Телеса нашп от сырой Землн;
    Кровь руда наша от чсрна моря.41
    Ці ж не нагадвае тут Сусвет сабою чалавека? Здаецца, што ёсць усе падставы даць сцвярджальны адказ.
    41 ІЦапов А. П. Соч.: В 2 т. СПб.. 1914. Т. 1. С. 105.
    44
    Зямля з’яўлялася і той ажыўленай істотай, якая надавала дадатковыя сілы і без таго магутным народным казачным асілкам. Нярэдка ў беларускіх казках сустракаюцца падобныя сцэны, калі два праціўнікі не могуць перамагчы адзін другога, пакуль нехта з іх не падніме свайго ворага над галавою, г. зн. адарве яго ногі ад зямлі і тым самым ізалюе праціўніка (Bopara, саперніка) ад пабочнай зямной сілы. Але ж тут ёсць і іншы аспект — кінуты аб зямлю асілак, цмок ці вораг адразу ж памірае. Чым можна растлумачыць гэты факт? Мабыць, тым, што ў даным выпадку зямля ўяўлялася людзям ужо «цвёрдым камянём», які карае злых адмоўных персанажаў за здзейсненыя імі раней учынкі.
    Часам у ролі пакараемай выступала дзяўчына або жанчына, якая не згаджалася ў нечым саступіць грознаму пану, здрадзіла свайму міламу, каханаму: «Кінулася сястрыца аб сыруЗямлю»; «Як ударыў ён Параню аб сыру Зямлю»; «Як ударыў ён Параню аб сыру Зямлю — і к вечару Параня здзелалась бальна». Зрэдку фальклорным персанажам даводзіцца змагацца з нейкай прыроднай стыхіяй або з'явай: «Падніму гару павыша сябе, кіну гару аб сыру Зямлю» (Б. С. 27, 278, 477).
    Ці такі факт, калі Змей шасці, дзевяці, дванаццацігаловы заганяе ў зямлю станоўчага героя па калені, па пояс і па грудзі («па пахі»). Але тое, што ІванькаЛіпавік42, напрыклад, апынуўся амаль увагнатым у зямлю, не становіцца для яго смяротным, хутчэй наадварот, — паглыбіўшыся ў глебу, ён імгненна чэрпае з яе дадатковыя сілы, якіх хапае якраз для таго, каб перамагчы Змея. Зямля ў даных выпадках яскрава пераклікаецца з той усёмагутнай жывой істотай з касмаганічных міфаў, якая давала жыццё ўсяму жывому на свеце. Мабыць, менавіта там трэба шукаць карані і іншых магічнаабрадавых дзеянняў, звязаных з зямлёй. Можна адзначыць наступнае: галоўную, асноўную частку земляробчай рэлігіі дняпроўскіх славян складалі не столькі вераванні, сколькі абрады, злучаныя з рознымі момантамі земляробчай вытворчасці. Яны ўяўлялі сабою цэласны каляндарны цыкл, размеркаваны на працягу ўсяго года; па свайму характару — насілі пераважна магічны характар і ў менш значным маштабе выяўлялі элементы ахвярнага культу.
    У даўнейшыя часы жанчыны пасля заканчэння жніва качаліся па сваёй ніве, каб яна вярнула страчаную падчас уборкі сілу і энергію, — гэта таксама прамая сувязь са старажытным
    42 Казкі ў сучасных запісах. Мн., 1989. С. 98—99.