Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
КЯ БЕЛАРУСКІ жанры, ФАЛЬКЛОР паэтыка
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР
жанры, віды, паэтыка
Кніга пятая
Мінск
«Беларуская навука»
2003
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
МІФАЛОГІЯ духоўныя ВЕРШЫ
Мінск
«Беларуская навука»
2003
УДК 398(=161.3)
ББК 82.3(4Бен)
М 68
Серыя заснавана ў 2001 г.
А ў т а р ы:
A. М. Ненадавец. А. У. Марозаў, Л. М. Салавегі, Т. А. Івахненка
Рэдакцыйная калегія:
К. П. Кабашнікаў, A. С. Ліс, A. С. Фядосік
Навуковы рэдактар: доктар філалагічных навук A. С. Фядосік
Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук Т. I Шамякіна, кандыдат філалагічных навук Г. А. Пятроўская
Міфалогія. Духоўныя вершы / A. М. Ненадавец, А. У. МаМ 68 розаў, Л. М. Салавей, Т. А. Івахненка; Навук. рэд. A. С. Фядосік. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 471с. — (Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка; Кн. 5).
ISBN 9850805323.
У кнізс аналізуецца міфалогія беларускага народа і яе адлюстраванне ў разнастайных відах і жанрах традыцыйнай вуснапаэтычнай творчасці. Разгледжаны жанравыя асаблівасці, ідэйнатэматычны змест і паэтыка замоў і духоўных вершаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і культурнаасветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшаіі і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў.
УДК 398(=161.3) ББК 82.3(4Бен)
ISBN 9850805323 .
© Ненадавец A. М.. Марозаў А. У., Салавей Л. М., Івахнснка Т. А., 2003
© Афармленне УП «Выдавецтва «Беларуская навука». 2003
УВОДЗІНЫ
Усебаковае даследаванне гістарычных лёсаў беларускага народа немагчыма без спасціжэння фундаментальных асноў фальклорнай традыцыі ва ўсіх яе формах і праявах. Шматлікія фальклорныя тэксты ўвабралі ў сябе выпрацаваныя традыцыйнай народнай культурай стэрэатыпныя спосабы бачання і ацэнкі свету, той «ментальны інструментарый», якім карысталася асноўная маса людзей на працягу стагоддзяў. Фальклор, які разумеецца не «музейна» (у якасці збору дасягненняў былых часоў), а як сведчанне сацыяльнай сутнасці народаў, з’яўляецца неацэннай крыніцай пазнання культурнагістарычнай спадчыны.
Вуснай народнай творчасці належыць важнейшая роля ў духоўным жыцці беларусаў пры ажыццяўленні шматлікіх сацыякультурных функцый, у тым ліку эстэтычнай, гнасеалагічнай, выхаваўчай, гульнёвай, светапогляднай. Значэнне фальклору як чыстай крыніцы мовы, як высокамастацкага пасрэдніка паміж мінулым, цяперашнім і будучым, як скарбніцы народнай мудрасці і мастацтва, як аднаго са сродкаў выхавання патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці патрабуе беражлівых адносін да гэтага духоўнага багацця, якое было перададзена нам продкамі.
Гісторыя фальклору — гэта перш за ўсё гісторыя чалавека, яго вылучэння са свету прыроды і фарміравання як істоты сацыяльнай. Гэты складаны працэс знайшоў сваё выражэнне, з аднаго боку, у развіцці ідэй гуманізму, з другога — у нарматыўных узорах асобы, якія рэалізуюцца людзьмі і ў паўсядзённай працы, і ў святы.
У кнізе даецца аналіз міфалогіі — своеасаблівай крыніцы беларускага фальклору. У міфапаэтычнай карціне свету апавяданне пра падзеі мінулых часоў з’яўляецца дактрынальным спосабам тлумачэння сучаснага стану прыроды і чалавека. Міфалагічнае звядзенне прычыннавыніковых сувязей да ма
5
тэрыяльнай метамарфозы ў межах індывідуальнай з явы ці па дзеі, прэцэдэнта выводзіць акты тварэння на ўзровень узору, што падтрымлівае ўстаноўлены парадак (нават з дагістарычных часоў).
Элементы міфапаэтычнай карціны свету захоўваюцца ў народнай свядомасці на працягу гісторыі разам з элементамі філасофскіх і навуковых ведаў. Апісанне мадэлі свету і апавяданні пра ўзнікненне прыродных і культурных аб ектаў, пра дзеянні багоў і герояў у сукупнасці складаюць той фонд, якім карыстаюцца нашчадкі як у мысліцельнай дзейнасці, так і ў мастацкай творчасні — пры стварэнні пазнейшай паэтычнай сюжэтыкі і вобразнасці.
У старажытных тыпах грамадства міфалогія выконвала рэгулятыўныя функцыі і выступала галоўным сродкам мабілізацыі гістарычнага вопыту дзеля яго актуальнага выкарыстання: яна павінна была сфарміраваць свет ідэальных нормаў, узораў паводзін, пэўных ідэалаў. Засваенне міфаў кожным членам грамадства гарантавала яго прыналежнасць да групавога цэлага. У аснове ўсеагульнага закону жыцця Сусвету ідэя пастаяннага ўзнаўлення традыцыйнай формы. Асноўная (міфалагічная) мэта чалавечай жыццядзейнасці — пазнаць рытмы і цыклы Сусвету. Адпаведна аснову ментальных установак калектыўнага творцы каляндарнаабрадавай паэзіі складае ідэя вечнага паўтарэння, а таксама ідэя нязначнасці і хуткаплыннасці чалавечага жыцця ў параўнанні з касмічнай гісторыяй. Галоўнай каштоўнасцю быцця з’яўлялася спасціжэнне вышэйшага сакральнага сэнсу, а не рэалізацыя канкрэтных мэт. Жыццё ўяўляе сабой быццам бы бясконца працяглы рэлігійны ці касмаганічны абрад (рытуал), у якім удзельнічаюць і багі, і людзі. Са спалучэння тэрмінаў пачатку і заканчэння пэўных работ на полі і ў хатняй гаспадарцы, найбольш прыдатных дат заключэння шлюбных саюзаў, нарэшце, аграрных і сямейных абрадаў і свят складваецца дахрысціянскі земляробчы каляндар. Крытычныя, пераломныя кропкі вылучаюцца не толькі ў гадавым коле (сонцастаянні і раўнадзенстве) ці сутках (ранішні і вячэрні золак, поўдзень і поўнач), алс і ў чалавечым жыцці і прадстаўлены ў міфалагічнай свядомасці ў выглядзе нараджэння, вяселля і смерці. Кожны з гэтых момантаў у жыцці чалавека знайшоў сваё яскравае ўвасабленне ў традыцыйнай вуснапаэтычнай творчасці ўсходніх славян у каляндарнаабрадавым, сямейнаабрадавым і некрарытуальным фальклоры.
Фальклор як галоўны носьбіт калектыўнага пачатку ў мастацкай творчасці адлюстроўвае ўсеагульнае панаванне міфа на
6
ранніх стадыях грамадскага развіцця: міф канстытуіруе лад жыцця першабытнага, лакальна абмежаванага калектыву ў якасці сусветнага жыццеўладкавання. Разам з тым міфалагічныя веды — каштоўнасныя і ў сваёй аснове сімвалічныя: яны адлюстроўваюцца ў міфе ў форме мастацкага вобраза, які напоўнены пэўным сэнсам, з’яўляючыся вобразамсімвалам. У інфарматыўным і эстэтычным сэнсе міф аказваецца багацейшы за рытуал і служыць свайго роду творчай лабараторыяй фальклору, а таксама і літаратуры, якая толькі зараджалася.
Надзвычай самабытны жанр беларускага фальклору — замовы. На прыкладзе быгавання замоў у беларусаў бачна, што фальклорная традыцыя выяўляе значныя адаптаваныя патэнцыі, змяняючыся па меры прыстасавання да новых культурнагістарычных умоў. Шматвяковае панаванне хрысціянства прывяло да таго, што ўсё дрэннае стала звязвацца з язычніцтвам, а ўсё добрае — з хрысціянствам. Тыповым відам мадыфікацый з’яўляюцца хрысціянскія (малітоўныя) формулы, якія сталі распаўсюджаным формастваральным элементам у пазнейшы перыяд функцыянавання жанру: і ў беларускіх замовах супрацьпастаўленне «свой — чужы» стала замяняцца на «хрысціянскі — нехрысціянскі». Таму ў формулах знахарскіх замоў («дабрачынных») пачынаюць выкарыстоўвацца хрысціянскія.малітвы, звароты да Госпада, Багародзіцы, анёлаў, святых як да добрых сіл. Формулы ж многіх шкадлівых замоў, наадварот, змяшчаюць антыхрысціянскія элементы.
Сітуацыя «двухвер’я», «двухкультур’я», што склалася на Русі на мяжы першага і другога тысячагоддзяў, адбівалася на ўсіх узроўнях сярэднявечнай народнай свядомасці і Знайшла сваё праяўленне ў творах традыцыйнай вуснапаэтычнай творчасці беларускага народа. Рытуалы, звязаныя з ідэяй урадлівасці, прайшлі шматвяковы шлях развіцця нават у рамках язычніцтва: ад прасцейшых прыёмаў магіі да зладжанай сістэмы магічных абрадаў, пераўтварэння сукупнасці асобных абрадаў у не менш зладжаны комплекс каляндарных свят. У адпаведнасці з фундаментальнай для раннетрадыцыйнага фальклору ідэяй цыклізацыі час («гісторыя») падзяляецца на адносна замкнёныя цыклы, што знайшло адлюстраванне і ў месяцаслове.
Значнае месца ў кнізе адведзена аналізу беларускіх духоўных вершаў, якія, як правіла, выконваюцца адзінагалосна ў пазалітургічных абставінах. Беларускія духоўныя вершы разам з рускімі і ўкраінскімі складаюць вялікі фонд эпічнай і ліраэпічнай творчасці народаў усходнеславянскай агульнасці. Гэтыя самабытныя вуснапаэтычныя творы валодаюць прыкме
7
тамі прыналежнасці да светапоглядных з’яў, будучы сведчаннямі духоўнаканцэптуальнай дзейнасці ўсходнеславянскіх народаў, якая здзяйсняецца мастацкімі сродкамі.
Даследаванне ідэйнамастацкага сэнсу і кампазіцыі духоўных вершаў дазваляе пранікнуць не столькі ў сэнс рацыянальных разважанняў калектыўнага аўтара фальклорных твораў, колькі ў яго ментальныя ўстаноўкі і ў эмацыянальны свет, адзначыць моц і вастрыню рэлігійных пачуццяў і настрояў, моц пагарды да праяў зла і грахоўнасці. Усе псіхалагічныя станы, якімі надзяляюцца персанажы духоўных вершаў, — гэта толькі знешняе напластаванне на аснову ўнутранага жыцця чалавека — добрую ці злую, — вызначаемую рашэннем самаго чалавека выйсці на праведны шлях ці на шлях граху.
Духоўныя вершы разам з іншымі жанрамі вуснапаэтычнай народнай творчасці з’яўляюцца яскравым пацвярджэннем таго факта, што гісторыя фальклору — гэта таксама і гісторыя станаўлення і развіцця творчай актыўнасці чалавека. Шматлікія фальклорныя з’явы — не толькі вынік творчай дзейнасці, але і працэс рэалізацыі здольнасцей людзей: ствараемыя народным талентам творы станоўча ўплываюць на асяроддзе іх бытавання, на творчы патэнцыял іх стваральнікаў, выканаўцаў і слухачоў. Дасягненні ў розных відах мастацтва спрыяюць духоўнаму ўдасканаленню чалавека, яго творчай актыўнасці і як вынік служаць сацыякультурнаму прагрэсу асобных краін і народаў, цывілізацыі ў цэлым. У традыцыйнай вуснапаэтычнай народнай творчасці здзяйсняецца актыўная арыентацыя асобы на кулыурныя каштоўнасці, якія былі назапашаны старэйшымі пакаленнямі.
Даследаванне раннетрадыцыйнага фальклору і яго сувязей са старажытнымі светапогляднымі структурамі мае не толькі фалькларыстычнае, але і агульнанавуковае значэнне. Міфалагічны вопыт, безумоўна, з’яўляецца архетыповым і ўзнаўляецца ў час санкцыянаваных грамадствам, дакладных і пэўных рытуалаў, якія маюць як дзейнасную, так і славесную прыроду, звязаную з узнаўленнем вербальных тэкстаў. Усебаковае даследаванне сучасных духоўных працэсаў немагчыма без спасціжэння фундаментальных асноў фальклорнай традыцыі, пачынаючы з самых ранніх яе форм.