Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
Аснову структурнасэнсавай канфігурацыі карціны свету, якая выяўляецца ў фальклорных тэкстах, складаюць стэрэатыпныя ўяўленні пра чалавека, прыродны і сацыяльны свет, дамінуючыя ў народнай свядомасці. У наяўнасці элементы тыпалогіі фальклорнай творчасці беларускага народа, «паэтычнага» (ці шырэй — мастацкага) мыслення, якое складваецца пад уздзеяннем аднолькавых светапоглядных, ментальных і эстэтычных установак.
Праведзены аналіз міфалагічных каранёў фальклору дазволіў вылучыць асноўныя структураўтваральныя элементы ментальных установак калектыўнага творцы:
сінкрэтычнасць (дамінуе нерасчлянёная цэласнасць у светаадчуванні, быццё практычна не дыферэнцуецца на функцыянальныя і структурныя сегменты, на аб’ект і знак, які яго азначае, на практычнае дзеянне і сімвалізуючы яго рытуал, адсутнічае ці з’яўляецца вельмі неяскравым уяўленне пра прычыннавыніковую дэтэрмінаванасць падзей і з’яў);
цыклічнасць успрымання часу і дынамічнасць успрымання прасторавага свету (адсутнасць уяўленняў пра лінейны час, 466
што з’яўляецца асновай для ідэі вечнасці, у якой знаходзіцца свет; перамены ўспрымаюцца як ілюзія і маюць характар непазбежнага цыркулярнага паўтору падзей у жыцці людзей, дзеях багоў і інш.);
універсальнасць існавання чалавека ў свеце (чалавек не вылучае сябе з прыроды, не адносіцца да свету як да аб’екта пазнання і пераўтварэння, а да самога сябе як да суб’екта гэтага пазнання);
арыентацыя на містычныя пачуццёвавобразныя формы пазнання і ўзаемадзеяння з акаляючым светам і яго працэсамі (адпаведна ісціннасць ведаў (сцвярджэння) даказвалася, папершае, уключанасцю яе ў сістэму калектыўных уяўленняў, традыцый, звычаяў ці адпаведнасцю ім, падругое, прытрымліваннем агульнапрынятых рытуалаў і працэдур пры назапашванні гэтых ведаў (праверцы сцвярджэння);
перавага калектыўных інтарэсаў і памкненняў над індывідуальнымі (інтарэсы індывіда ў абшчыне падпарадкаваны інтарэсам калектыву, які вызначаў усе бакі жыццядзейнасці: маральныя нормы, духоўныя прыярытэты, культурныя перавагі, прынцыпы сацыяльнай справядлівасці і ўзаемадапамогі, норму і характар працы).
Названыя структуры не трэба разглядаць як «архаічныя», таму што яны здольныя заставацца ў глыбінях чалавечай псіхікі ў латэнтным стане і праяўляцца ў наступныя культурнагістарычныя эпохі. Рысы першабытнай ментальнасці могуць, у прыватнасці, актуалізавацца ва ўмовах глыбокіх духоўных крызісаў і сацыяльных узрушэнняў, калі адбываецца свайго роду «размыванне» ментальнасці на ўзроўнях псіхасацыяльных нормаў, якія склаліся гістарычна, і далей пачынаюць дамінаваць ментальныя структуры, звязаныя з містыкай і міфалагізацыяй сацыяльных і прыродных з’яў.
Асноўным прынцыпам мастацкай «арганізацыі» вобразнай канфігурацыі культурнай карціны свету выступае прынцып «жыццепадабенства».
У фальклорных сюжэтах і вобразах атрымлівае фіксацыю ідэя пра боскую першакрыніцу правілаў чалавечых паводзін і непасрэднай абумоўленасці нормаў сацыяльнага ўладкавання больш шырокімі (касмалагічнымі) парадкамі. Вобразная карціна свету аказваецца падзеленай на дзве паловы — свет свяшчэнны (сакральны) і свет звычайны (прафанны). Аналіз твораў абрадавага фальклору паказвае, што пераход мяжы паміж светамі магчымы ў рэлігійных рытуалах і дзеяннях, дзякуючы
467
якім міфапаэтычная свядомасць пачынае пераадольваць размежаванне сакральнага і прафаннага.
Сайыяльная драма, якая прысутнічае ў прафанным свеце, малюецца як праява высокай касмалагічнай драмы — сутыкнення сусветных сіл, увасобленых у вобразе Дабра і Зла (а таксама ў вытворных вобразах — Праўды і Крыўды, Света і Цемры і г. д.). Абарона Дабра і яго ўвасабленняў лічыцца свяшчэннай і адчувае неабходнасць у падтрымцы з боку вярхоўнай улады. У творах пазаабрадавага фальклору арганічна звязаныя з народнымі рэлігійнымі поглядамі сацыяльнаўтапічныя ўяўленні грунтуюцца на ідэі ідэальнай сялянскай абшчыны і вобразе мудрага кіраўніка і (ці) змагара (цара, князя, правадыра, ваеннаначальніка, быліннага героя, асілка і інш.) з сіламі зла і цемры. Набыццё духоўнасці звязвалася з самаабмежаваннем і непрактычнасцю: у гонар выканання агульных вышэйшых мэт і ідэалаў людзі былі гатовы прыняць і апраўдаць кожную, нават вельмі суровую паўсядзённасць.
Прадстаўленая ў фальклорных творах вобразная міфапаэтычная карціна свету з’яўлялася дамінуючай інтэгрыруючай ідэалогіяй на працягу доўгага перыяду сацыяльнай гісторыі нашых продкаў і адначасова — адной з аўтаномных сфер народнай свядомасці, выражанай у сімвалічнай форме. Арыентацыя нашых продкаў на калектывізм, духоўныя каштоўнасці і вышэйшыя ідэалы ўзмацняла архетыпічную зададзенасць вобразнай карціны свету. Замацаваныя ў каляндарнаабрадавым фальклоры веды і меркаванні міфалагічнага («першабытнага») тыпу ўяўляюць сабой рытуалізаваныя дзеянні, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне, выкананне якіх у пэўнай паслядоўнасці мела канчатковай мэтай дасягненне станоўчага ці адмоўнага выніку.
Абрадавы фальклор непасрэдна залежаў ад узроўню пазітыўных ведаў і перш за ўсё ад сімптаматыкі і мудрасці — нефармалізаваных інтуітыўных уяўленняў пра будову свету. Усё спецыфічна чалавечае, усё сацыяльнае, асабовае ці духоўнае для стваральнікаў і выканаўцаў абрадавага фальклору ў канчатковым выніку звязана з прыродай, у якой усё мае пачатак, тлумачэнне (інтэрпрэтацыю) і канец.
Калі містыцызм абрадавых песень з часам слабеў і змест іх вар’іраваўся ў сілу вуснай перадачы і дэсакралізацыі саміх абрадаў, то інакш абстаялі справы з замовамі — рытмічна арганізаванымі творамі формульнага тыпу, якім надавалася магічная сіла. Замова як спецыфічны жанр мае свае пэўныя структурныя заканамернасці, сваю сферу ўплыву і прымянення з
468
дакладна акрэсленымі межамі. Слова і адпаведнае дзеянне непадзельныя ў свядомасці чалавека, удзельніка абраду, аднак слова не можа быць цалкам тоесным дзеянню хаця б у сілу сваёй прыроды як асаблівай знакавай сістэмы. Як указвае Г. А. Барташэвіч, «слова ў самым шырокім і разнастайным сэнсе прысутнічае ў абрадзе, нават калі яно і не арганізавана ў пэўную паэтычную сістэму — песню, прыгавор, заклінанне, праклён, галашэнне, лаянку і г. д.»1 Акрамя таго, вядома, што адны і тыя ж славесныя формулы, з’яўляючыся фармантамі структуры розных замоў, валодаюць уласцівасцю ўключацца ў шматлікія і нават супрацьлеглыя па сваёй накіраванасці і функцыі абрадавыя дзеянні (напрыклад, у лячэбнай і шкадлівай магіі). Слова не можа быць раўнацэнна дзеянню і, наадварот, у выніку змянення канкрэтных умоў замоўнай працэдуры.
Аснову мастацкаканцэптуальнай сферы духоўных вершаў беларускага народа складае маральнаэтычная праблематыка. У гэтых самабытных вуснапаэтычных творах паслядоўнаправодзіцца думка пра тое, што чалавек адчувае патрэбу ў боскіх ведах, ісціне, якой ён мог бы служыць, падпарадкаваўшы ёй сваі памкненні і ўчынкі. Гэта ўяўленне карэнным чынам адрозніваецца ад заходняга практыцызму, згодна з якім чалавеку патрэбны такія ісціны, якія служаць яму. Неабходна прызнаць, што ў параўнанні з багаслоўскай літаратурай у духоўных вершах праблемы першаасноў сусвету і яго будовы адыходзяць на другі план — у гэтай сувязі «Галубіную кнігу» можна лічыііь выключэннем на агульным фоне песеннай народнай творчасці ўсходніх славян на рэлігійныя тэмы. Замест праблем касмалогіі на першы план у духоўных вершах выходзяць светапоглядныя праблемы ідэалу, сэнсу жыцця і шчасця. Пры гэтым быційнае прызванне чалавека, яго паводзіны і працоўная дзейнасць разглядаюцца з пункту погляду іх накіраванасці на агульны дабрабыт: сям’і, калектыву (абшчыны сялянскай ці рэлігійнай), грамадства ў цэлым.
Адлюстраваная ў вуснапаэтычных творах народная вера адыгрывае ролю важнейшага стымулу да фарміравання пэўнай сістэмы філасофскіх, сацыялагічных, эстэтычных і іншых поглядаў, у якой рэлігія ўспрымаецца не ў сваім артадаксальным статусе, а ў якасці «звычайнай веры»: змест многіх фальклорных тэкстаў з’яўляецца сведчаннем таго, што народ пасвойму інтэрпрэтаваў хрысціянскія догматы. Духоўныя вершы як паэ
1 Барташэвіч Г. А. Магічнае слова: вопыт даследавання светапогляднай
і мастацкай асновы замоў. Мн., 1990. С. 36.
469
зія міласэрнасці і надзеі на справядлівасць Божага суда могуць змяшчаць пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці (асабліва ў вуснапаэтычнай творчасці стараабрадцаў).
Разам з тым у духоўнай культуры беларускага народа бытавалі вуснапаэтычныя творы на хрысціянскія тэмы, якія звязаны з заходняй традыцыяй як па стылістычных уласцівасцях, так і па закладзеных у іх ментальных устаноўках. Канты і псалмы з’яўляюцца сведчаннем узмацнення працэсу інтэрнацыяналізацыі духоўнай культуры Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, таму што нясуць у сабе элементы пазацаркоўнай песеннай культуры, уласцівыя гусіцкім гімнам, лютэранскім і кальвінісцкім харалам. Аднак шырока вядомая ў Цэнтральнай і Заходняй Еўропе вакальнахаравая песнягімн (кант) набывае на землях Беларусі яскрава выражаныя нацыянальныя рысы дзякуючы бытаванню ў першую чаргу не ў гарадскім, а ў сялянскім асяроддзі і ўздзеянню з боку песеннай народнай творчасці.
Даследчык народнага месяцаслова A. С. Ярмолаў пісаў, што навука, якая пайшла ўжо далёка, павінна «зрабіць усё магчымае, каб узнавіць даўно знішчаную сувязь паміж дакладнымі навуковымі ведамі, з аднаго боку, і непасрэдным народным вопытам, чуйнай назіральнасцю простага сельскага люду — з другога»2. Навуковыя адкрыцці XX стагоддзя дзіўным чынам супадаюць з прадстаўленай у каляндарнаабрадавым фальклоры ідэяй аб «сусветным законе» жыцця Сусвету — ідэяй пастаяннага ўзнаўлення традыцыйнай формы ў новым цыкле. Акрамя таго, сучаснай навукай пацвярджаецца канцэпцыя ўсеадзінства, сувязі законаў чалавечай псіхікі (і міфапаэтычнай свядомасцю, што ляжыць у яе аснове) з законамі светабудовы.
Зашыфраваныя ў традыцыйнай вуснапаэтычнай творчасці ўяўленні аб прыродным і сацыяльным свеце — ёсць свайго роду аўтаматызмы думкі, якія дамінавалі ў тоўшчы грамадства: ацэнка грамадства і яго кампанентаў; разуменне ўлады; уладарання і падпарадкавання, інтэрпрэтацыя свабоды; успрыманне прасторы і часу і звязанае з імі ўсведамленне гісторыі; суадносіны натуральнага і сверхнатуральнага, прафаннага і сакральнага і г. д. Духоўная спадчына беларускага народа — лепшыя ўзоры вуснапаэтычных твораў, якія даюць нам яскравае ўяўленне пра каштоўнасць і непаўторнасць жыцця чалавека, яго права на абарону і дзейсны пратэст з пазіцый дабра і справядлівасці, гонару і раўнапраўя, спачування і міласэрнасці.